Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Дык хто ж такі Валерый Саблін?
Асабіста я лічу, што В. Саблін — патрыёт і герой. Ён быў адзіны, хто ў тыя часы адкрыта кінуў выклік сістэме. Я лічу, што менавіта з учынка Сабліна пачала развальвацца брэжнеўская сістэма, што перабудова пачалася не ў 1985 г., а на 10 год раней, з 8 на 9 кастрычніка 1975 г.
У 1992 г. адбыўся грамадскі суд, на якім Сабліна апраўдалі.,.
Марыя Валынец
Мінская вобл, г. Вілейка, СШ № 3,11 клас
УСЕ МЫ НА ГЭТАЙ ЗЯМЛІ СВАЯКІ
Калі я прыйшла са школы, бабуля плакала. Плакала, паклаўшы перад сабой чатыры пашарпаныя, пажоўклыя ад часу франтавыя трохкутнічкі і невялікі фотаздымак, таксама невыразны, даўні, даваенны.
Гэтыя лісты з вайны ды яшчэ два школьныя сшыткі мая бабуля Любоў Іванаўна Маркевіч захоўвае асабліва беражліва, як рэліквію. Яны — апошнія напамінкі пра роднага чалавека, адзінага бабулінага брата Мікалая Іванавіча Папуру. А яшчэ пасляваенныя лісты — адказы на ўсялякія запыты. Тыя сведчаць пра адваротнае: чалавека адшукаць не ўдалося. Ужо ў які раз.
Я пазіраю на каляндар. Так і ёсць, успамінаю. Сёння дваццаць сёмага красавіка, дзень нараджэння майго невядомага мне дзядулі. Пяцьдзесят сёмы дзень нараджэння без яго. У гэты дзень бабуля заўсёды плача. Але сёння для гэтага ёсць яшчэ адна прычына. Белым аркушам з казённым штэмпелем у кутку прыляцела ў бабуліну хату ластаўка безнадзейнасці—якая ўжо па ліку за доўгі пасляваенны час. Зноў не адшукаўся след чалавека, птто знік без вестак у далёкім сорак пятым.
Я ведаю свайго стрыечнага дзядулю Мікалая Іванавіча Папуру толькі па фотаздымку. Напэўна, шмат пашчыраваў фатограф у райцэнтры, спрабуючы пасадзіць перад самаробнай шырмачкай няўрымслівага юнака і надаць яму паважны і самавіты выгляд. Але вялікія вочы на здымку чамусьці сумныя. Ці мне гэта толькі здаецца? Асцярожна бяру ў рукі пацёртыя трохкутнічкі. Перачытваю зноў гэтыя лісты з фронту.
«Добры дзень, дарагія мае родныя'. 3 гвардзейскім прыветам да вас ваш сын радавы Мікалай Папура. Паведамляю вам, што пакуль я жывы і здарояы, але што будзе са мной, калі вы атрымаеце гэтае пісьмо, я не ведаю... Ваюем ва Усходняй Прусіі, будзем дабіваць ворага ў яго логаве. Спаць даводзіцца мала, ідзём уперад шпарка, але вораг проста так не здаецца. Я пасылаю вам грошы, 225 рублёў, якія мне тут удалося сабраць. Мне яны без патрэбы, я тут накормлены, а вам яны спатрэбяцца. Заплаціце Любе за вучобу і не зрывайце яе, хай вучыцца».
«Добры дзень, мае родныя mama, мама, сёспіры Люба, Ліда, Шура, пляменнік Пеця! Вельмірады, штоў васусё добра, аб чым я даведаўся з вашага пісьма. Пра мяне трывожыцца не трэба,у насусё як на фронце, пакуль, дзякаваць Богу, жывы і здаровы, вось толькі сумую па вас, мае родныя. Што новага ў вёсцы? Хто з хлопцаў, маіх аднагодкаў, ёсць зараз дома? Тут я не сустракаў пакуль нікога. Як там поспехіў Шурыў яе канцылярскіх справах? Любе перадайце, хай вучыцца. Калі не хапае грошай, прадайце што-небудзь з маіх рэчаў. Мне яно ўсё роўна зараз не патрэбна, a вярнуся — спраўлю новае...»
У кожным лісце, пазначаным чарнільным штэмпелем «праверана ваеннай цэнзурай», -— паклоны родным, знаёмым, аднавяскоўцам.
I апошні ліст, датаваны 9 сакавіка 1945 г.:
«Зараз ноч, і мароз даволг моцны. Mae сябры спяць, бо хутка — наступленне. He хвалюйцеся, калі доўга не будзе пісем. Выдасца вольная часінка — абавязкова напішу».
Быў гэта апошні ліст з фронту і адзінае абяцанне родным, якога ён не выканаў.
Мікалай Іванавіч Папура, ураджэнец вёскі Гарыдавічы Куранецкага раёна, дадому з фронту не вярнуўся. А ліст, адпраўленьі яму бацькамі з роднай вёскі, вярнуўся назад з казённым штэмпелем: «Адрасапі выбыўу шпіталь».
Вось ён, перада мной, той матулін ліст да сына, здаецца, да краёў напоўнены самаадданай мацярынскай любоўю і невыказнай трывогай — у кожным радочку, у кожным слове. I праз усе гэтыя радкі — выцвілыя літары штэмпеля.
А маці верыла, штодня прачыналася з надзеяй, што нарэшце ўбачыць адзінага сына, атрымае вестачку пра яго. Бо пахавальнай на Мікалая так і не атрымала.
Дваццаць сёмага красавіка, у яго дваццаць другі дзень нараджэння, яна стала на калені перад абразамі ў хаце і доўга, аддана малілася, просячы Бога пачуць яе малітвы і паслаць сыну здароўе, a ёй — хоць маленькі напамін пра яго.
Бо на імя камандзіра вайсковай часці яна паслала не адзін ліст, просячы паведаміць, у які шпіталь адпраўлены сын, ці цяжка ён паранены.
Напэўна, усё ж пачуў матчыны малітвы ўсемагутны Божа, бо ў дзень нараджэння сына атрымала Сцепаніда Мікалаеўна Папура паведамленне — горкае, няпэўнае: «Радавы Мікалай Папура прапаў без вестак».
Бацькі так і не дачакаліся адзінага сына, памерлі, нічога не ведаючы пра яго. I ўсё жыццё спачатку мая прабабуля, а потым бабуля шукала па свеце след роднага чалавека. А ў хату на ўсе іх запытанні халодным снегападам прыходзілі аднастайна-белыя стандартныя лісты: «На жаль, ніякіх новых звестак пра Мікалая Іванавіча Папуру, пра абставіны яго гібелі і месца пахавання паведаміць не можам», «.. .Дадатковых звестаку архіве няма«...У спісах загінуўшых і памерлых ад ранаўу 1945годзе прозвішча незначыцца.
Паўстагоддзя родны брат маёй бабулі лічыўся без вестак прапаўшым. А яго сёстры выйшлі замуж, памянялі прозвішчы. I не засталося ў вялікім некалі родзе прозвішча Папура.
Больш таго, калі я спрабавала сабраць свой асабісты радавод і вывучала перапляценні лёсаў маіх продкаў, не знайшла ні на Вілейшчыне, ні нават ва ўсёй Беларусі людзей з такім прозвішчам. Высветлілася, што яно было рэдкім у нашых мясцінах і напрыканцы дзевятнаццатага, і нават на пачатку дваццатага стагоддзя.
I вось аднойчы ўвечары ўключаю тэлевізар. На экране — чалавек у форме. Знізу экрана чытаю подпіс: «Аляксандр Папура, намеснік міністра ўнутраных спраў Карачаева-Чэркесіі».
Цікава, у Беларусі я не знайшла людзей з прозвішчам маіх продкаў, а там, аказваецца, ёсць? Захацелася напісаць, даведацца падрабязней. Але ж адраса Аляксандра Папуры я не ведаю. А, было не было, міністэрства ўнутраных спраў у Карачаева-Чэркесіі адно, ды намеснік міністра з такім прозвішчам, напэўна ж, адзін. Размептчана міністэрства, несумненна ж, у сталіцы рэспублікі.
Так і адпраўляю ліст амаль «на вёску дзядулю». Апісваю ўсё пра бабулінага брата, які прапаў без вестак, а бабуля мая, як некалі яе мама, спадзяецца, што след яго дзесьці адшукаецца. Спадзяюся і я, наіўна верачы, што след гэты адшукаецца менавіта там, у Карачаева-Чэркесіі.
Над адказам на гэты ліст і плача мая бабуля ў светлы веснавы дзень 27 красавіка.
«Прабачце, што прымусіла вас так доўга чакайь адказу, проста я не былаў сяле, дзе жывуць родныя мужа, а адказаць ca.ua не змагла — неўсё ведала. Дакладных слядоў вашага брата ў нашым родзе няма. Быў Мікалай — брат дзядулі майго свёкра. У яго было чацвёра дзяцей — двое прыёмных і двое сваіх, алеўсе яны памерлі ад нейкай інфекцыіў 1933 г. У нашым раёне жыў, а можа, яшчэ і жыве Папура Мікалай, але сувязей з ім мы не падтрымліваем. Жыве ёну сяле Казінка, або Курмава, нарадзіўся дзесьціў 1925-1929 гг. Так казаў мой свёкар, а ён нарадзіўся ў 1927 г. Зараз пра тое, што я ведаю пра мясцовых Папураў. Іх продкі перайшлі на Стаўраполле з Запарожскай Сечы. Спачатку жыліў раёне Будзёнаўска, потым перайшлі ў Курмаўскі раён. Раён не меў пастаянных межаў, яго далучалі то да Качубееўскага, то да Мінералводскага, то зноў дзялілі. У станіцы Зеленчугскай Карачаева-Чэркескай рэспублікі жыве шмат Папураў. Яійчэ свёкар казаў, што каля Будзёнаўска жыў яго дзядзька Панцялей. Магчыма, там і зараз засталіся яго нашчадкі.


н. к. о.
•

Полег ' * Лочта — 6642^ •—

t^^rnСох>^
JL‘	if gfOt	no
нологшй''	ч
Піоі.
°ЬлЗгЛНй^і	Л A
У Нальчыку ў санаторыі я сустракала медсястру Папура Ганну Паўлаўну. Я вам перадаю адрасы тых з Папураў, якіх мне ўдалося знайсці. Яшчэ я вам перасылаю відэакасету, якую я здымала па расказу свёкра пра гісторыю яго роду. Пасля таго выступлення па тэлебачанні Аляксандру Панцялеевічу пісалі з Украіны — таксама цёзкі па прозвішчу. Іх адрасы я таксама высылаю вам».
Я напісала па ўсіх адрасах, якія знайшла ў лісце Надзеі Васільеўны Папура, і зараз чакаю адказу. Веру, што хтосьці з іх адгукнецца. Магчыма, мне пашанцуе, і я знайду след майго дзядулі. След, які не ўдалося знайсці маёй прабабулі, бабулі і маме. А калі сваякоў нават і не адшукаю, то пазнаёмлюся з добрымі людзьмі, пасябрую з імі. Бо, у рэшце рэшт, усе людзі, што носяць аднолькавае прозвішча, напэўна, маюць аднолькавыя карані, агульных продкаў, хай сабе і вельмі далёкіх у часе.
А след чалавека, у сорак пятым годзе мінулага стагоддзя прапаўшага без вестак, так і не знайшоўся. Так і застаўся ён для родных маладым, як на перадваенным партрэце. Майго брата мама назвала Мікалаем у гонар загінуўшага дзеда...
Мікалай Валынец
Мінская вобл., г. Вілейка, СШ № 3, 8 клас
САЛДАТ ДА МАЦІ HE ВЯРНУЎСЯ
Пісьмо было звычайным, у шэрым канверце, напісанае на звычайным аркушыку са сшытка.
Вось толькі ішло яно адрасату амаль трыццаць гадоў. Як гэта адбылося? Вось пра гэта я і хачу зараз расказаць.
Замуж Марыя Цімафееўна выходзіла ўжо ў сталым веку за свайго аднавяскоўца Фёдара, які з вайны вярнуўся інвалідам.
У трыццаць сем нарадзіла яна старэйшага сына, Валодзю, a праз год з’явіўся на свет малодшы Іллюша.
Яна ганарылася сынамі — раслі яны паслухмянымі, працавітымі.
24 мая 1968 г. маці праводзіла малодшага сына на службу ў войска. Памахала на развітанне рукой услед, выцерла ражком хустачкі павільгатнелыя вочы. He думала, не варажыла, што развітваецца з сынам назаўсёды. А неўзабаве сталі прыходзіць пісьмы — рэдкія, нешматслоўныя. Пра службу Ілля пісаў мала, найбольш пра дом, пра тое. як сумуе ён удалечыні.
Быў жнівень 1969 года. Да дэмабілізацыі заставалася амаль паўгады, калі лісты ад Іллі перасталі прыходзіць у бацькоўскі дом. Марыя Цімафееўна начамі не спала, непакоілася, але нядобрыя думкі гнала прэч. Яны ж надакучліва лезлі ў галаву, не давалі супакоіцца.
Заканчваўся верасень. Марыя Цімафееўна склікала да сябе сваякоў, каб дапамаглі выкапаць бульбу. Збіраліся на талаку, а аказалася — на хаўтуры. У той дзень раніцай памёр яе Фёдар Раманавіч.
Марыя Цімафееўна заўпарцілася: не дазволю хаваць, пакуль Іллюша не прыедзе. На пахаванне бацькі Ілля Капцюг не прыехаў. I па-ранейшаму ад яго не было лістоў. Марыя Цімафееўна стала шукаць сына. Думкі мроіліся сумныя, няпэўныя — дзе ён, што з ім. Добрыя людзі далі параду — напішы, маўляў, ліст на імя камандзіра часці.