Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Віцебская вобл., г. Глыбокае, СШ № 3 куратар Таццяна Барткевіч
РЭАБІЛІТАВАНЫ ПАСМЯРОТНА
Калі я вырашыў прыняць удзел у конкурсе «Гісторыя з паштовай скрыні», то нават і не здагадваўся, наколькі цікавай і захапляльнай зробіцца для мяне гэтая справа. Спачатку не мог нават вызначыцца з тэмай, прадметам будучага даследавання. Але з цягам часу ўсё большую ўвагу стаў прыцягваць лёс першага мужа маёй бабулі па бацькавай лініі, пра якога я даведаўся падчас працы над сачыненнем «Мой радавод: лёс сям’і ў XX стагоддзі».
У зводнай сястры майго таты Гертруды Пятроўны Кміта захоўваюцца лісты, дасланыя ёй з пракуратуры г. Віцебска не так даўно (18.12.1996 г.). Змест іхнаступны.
Пётр Юзэфавіч Ткач у свой час не захацеў уступаць у калгас і вёў аднаасобную гаспадарку. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, позняй восенню 1939 г. на Глыбоччыне было створана 11 калгасаў і саўгас «Азярцы». У 1940 г. ужо ўзбуйненымі калгасамі раёна (імя Будзённага, Варашылава, Калініна, Леніна, імя Сталіна і інш.) зжатыя 536 гектараў хлеба. Унутрыпалітычнае жыццё прадумана абвастралася, для гэтага ў Беразвеччы, на тэрыторыі былога кляштара (ён спыніў сваю дзейнасць пасля далучэння Заходняй Беларусі) адчынілася міжраённая турма НКУС, хаця, як сцвярджае
A. А. Тарыкаў у кнізе «Зарннцы в глубннах озер», у дакументах яна мела назву «Турма НКУС «Глыбокае». Польшчьі як дзяржавы ўжо не існавала, але «польскіх шпіёнаў» на Глыбоччыне працягвалі лавіць, справа дайшла нават да «раскрыцця» буйных шпіёнскіх арганізацый. У Мінск самому Цанаве Глыбоцкі аддзел НКУС даслаў пераможны рапарт аб ліквідацыі контррэвалюцыйнай групы аж у 140 чалавек і сховішча зброі. За гэта Цанава ўзнагародзіў глыбоцкага начальніка імянной зброяй. Усе контррэвалюцыянеры для пачатку апынуліся ў турме Беразвечча. 1 чэрвеня 1940 г. народны камісар унутраных справаў БССР, пракурор і народны камісар юстыцыі выдалі супольны сакрэтны загад № 0050 «Аб замацаванні за турмамі БССР для накіравання і ўтрыман-
Фота Пятра Ткача з асабістай справы
ня арыштаваных». Вось яго змест: «У мэтах разгрузкі некаторых турмаў НКУС БССР ад пераліміту зняволеных і скарачэння перавозак апошніх у месцы зняволення аб’яўляецца спіс усіх раёнаў заходніх абласцей БССР з указаннем назваў турмаў, куды неабходна накіроўваць з гэтых раёнаў арыштаваных для ўтрымання пад вартай: Турма НКУС г. Глыбокае, Глыбоцкі р-н, Докшыцкі р-н, Шаркаўшчынскі р-н, Гадуцішкаўскі р-н, Пліскі р-н, Міёрскі р-н, Дунілавіцкі р-н, Пастаўскі р-н, Дзісенскі р-н, Браслаўскі р-н». Усяго на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1940 г. дзейнічалі 23 турмы. Самыя буйныя з іх — у Беластоку і Глыбокім.
Ці была прычынай арышту прыпеўка:
Гэй ты, Сталін, агляніся,
Як калхозы разжыліся:
Хаты крыва, сені бокам,
I кабыла з адным вокам,
данос нядобразычліўцаў ці жаданне супрацоўнікаў НКУС не адстаць ад суседняга Глыбоцкага раёна па колькасці выяўленых ворагаў народа, сёння могуць расказаць толькі архівы КДБ. Арыштаваных за ўдзел у паўстанцкай арганізацыі ў Пліскім раёне аказалася 38 чалавек.
П. Ю. Ткач апынуўся ў турме Беразвечча ў Глыбокім. Што яму і сотням іншых вязняў давялося ўбачыць і перажыць у сценах «папраўчага працоўнага» лагера — словамі «страх» або «жах» на-
зваць цяжка. Вось што я даведаўся з
кнігі «Памяць. Глыбоцкі
раён».
Рэспублікі Беларусь
ПРАКУРАТУРА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ
210601. г. ВІцебсс. >ул. Жасткова. 14а
н»М		
C1PA8KA о реабялдтэцйі
Ткф Цвхр /отчесгзо нв указаяо/, І9СТ ' . . хі
дД'ор’но^гаа йлясскога рс^саа Вівеііской обіаста /~
Глубокскш раЗоя Бвт^оской областя/, арестсз лпмй Л	І94Іг
в связв с обвкненмеі,: в sou, что явлдетсд учаогяшсок а.чтзсоввтокоЭ повстанческой органнзацнв/ст.ст.64,7б УК ECCF/» репресскроват-і-2. па аосмцэвле.чюо Озобэго Совецамя прв ЖЬд ОССР оі ;:?)яя 1941 года ваклвчен в Ж. срзкос ва 6 Л®» уывраай з ^еста: лн№ііея свобэды„ в саотзетспнх с п.2 пэс ??но;:деяЕ.;	Рео-
публак.і: ілларуеь от 6 аояя 1991 гэда "0 р*пбн -Д2 полвтйческах пепресс^І 20-6G-X w-	negf. -
лнтароБен.
Муры кляштара па звыклай для тых часоў завядзёнцы былі адцадзены пад турму. Келлі сталі камерамі для вязняў, сутарэнні, дзе калісьці манашкі трымалі запасы харчоў5 — карцэрамі, капліцы, дзе некалі маліліся, — месцам для допытаў. Пераважная большасць вязняў — жыхары бліжэйшых і больш аддаленых ад турмы раёнаў, сядзелі яны за «палітыку», абвінавачваліся ў прыналежнасці да кулацтва, у «шпіёнскай дзейнасці» на карысць розных буржуазных дзяржаў. Сяд-
зелі тут і былыя члены КПЗБ, сядзелі ўсе тыя, каго новы рэжым не лічыў патрэбным пакідаць на волі. Магчыма, у архівах недзе захоўваюцца спісы ахвяр, пратаколы допытаў, іншыя дакументальныя звесткі, і яны праз нейкі час «усплывуць» на паверхню. Умовы жыцця вязняў у гэтай турме яскрава паказаныя ў акце, што быў складзены 17 лютага 1940 г. пасля абследавання глыбоцкай турмы. Правяраючыя — в. а. пракурора па спецсправах Вілейскай аблпракуратуры Малькоўскі, пракурор Глыбоцкага раёна Лабанаў, начальнік следчай часці Глыбоцкага райадцзела НКУС лейтэнант дзяржбяспекі Баранаў і начальнік глыбоцкай турмы Кошалеў — канстатавалі: «Сего чйсла пройзвелй обследованйе глубокской тюрьмы,где установлено:
зданйе тюрьмы состойт йз 30 камер,лймнт содержанйя в нйхустановлен 530 человек, фактйческй содержатся на день обследовання 625 человек. За отсутствйем учёта в канцелярйй тюрьмы, не представляется возможньш выясннть, какое чйсло арестованных содержйтся с нарушенйем срока, т. е. санкцйй Прокурора на продленйе такового. Содержатся под стражей без санкцйй прокурора, счшпая с сентября месяца 1939 года — 64 человека (спйсок прйлагается), на которых лйчных дел в канцелярйй тюрьмы не ймеется. Арестованные — Заяц Александр Васйльевйч, Рогоскйй Нгнат Александровйч, ІЦербйцкші Владймйр Александровйч,(...) ІЦербйцкый Пётр Степановйч, камера № 15, с декабря месяца, т. е. с момента ареста Дчсненской спецгруппой, до сегодняшнего дня no делам не допрошены. Больные туберкулезом — Врублевскйй Вацлав, Крулйковскйй Валтазар,Квйцйнскйй,Моклов,кам. №31, Сташкевйч Сергей,Голомбйевскйй Mean, Брйлер Людвйк — кам. 1, в отдельное помешенйе не йзолйрованы, пйтанйе больным неулучшено, а выдается, как й другйм арестованным, тюремный дневной паек — 600 гр. черного хлеба, 1 лйтр жйдкой nuufu — суп картофельный, с нйзкой калорййностью (жйров). Арестованные санобработку не проходят, белье йх не моется й другйм не заменяется, в результате чего во всех камерах тюрьмы ймеется большая вшйвость. Прогулкой арестованные не пользуются, в камерах «ентйляцйя воздуха не пройзводшпся. В результате перегруженностй камеры й отсутствйя вентйляцйй скапліівается колйчество отработанного воздуха, что вредно отражается на здоровье арестованных. О чем й составлен настояіцйй акт в 5 экземплярах» (Філіял ДА Мінскай вобл. у г. Маладзечна, ф. 60, воп. 3, спр. 13, л. 19).
Таварыш Малькоўскі падпісаў і спіс прапаноў, дзе рэкамендаваў адміністрацыі турмы палепшыць умовы ўтрымання арыштаваных, ліквідаваць усе парушэнні. Праявіў амаль бацькоўскі клопат! Нам невядома, ці былі выкананы гэтыя прапановы, ды гэта не так важна цяпер. Сёння вядома толькі, што ў гэтай турме ў першыя дні вайны разыгралася вялікая трагедыя. 3 пачаткам бамбёжак адміністрацыя распачала тэрміновую эвакуацыю на ўсход. Вязняў гналі калонай, паабапал канвой, ззаду абоз з немудрагелістым скарбам і харчаваннем. Алесь Касцень у артыкуле «Беразвецкі манастыр: калі б сцены маглі гаварыць...» («Звязда», 19 снежня 1992 г.) пры-
водзіць успаміны Фердынанда Гайковіча з Глыбоччыны, які быў сярод вязняў. «Каля Дзвіны,— прыгадваў той, — нас) калонай сталі кружыць нямецкія самалёты. Лётчыкі, відаць, доўга не маглі зразумець, што гэта такое. Але потым зразумеі. У ахоўнікаў (з НКУС) верх фуражак быў чырвоны. Немцы здагадаліся, што гэта гоняць зняволеных. I пачалі планіраваць над калонай. Спіралялі з кулямётаў, так метка, што забівалі толькі ахоўнікаў. Чарга — і бачым: яшчэ адна чырвоная фуражка пакацілася па пяску. Тут яны і прынялі рашэнне расстраляйь вязняў, бо баяліся, што разбягуцца».
А. Касцень сустрэўся яшчэ з адным сведкам тых падзей. Жыхар в. Карабы Мікалай Міхайлавіч Міхалевіч расказаў яму: «Мне было тады васемнаццаць гадоў. Якраз напярэдадні вайны з канём і калёсамі ў ліку іншых сялян працаваў на будаўніцтве аэрадрома ў Крулеўшчыне. 23 чэрвеня нас адпусцілі па хатах. A 24 я выправіўся было ісціў ваенкамат: атрымаў позву. Выйшаў ужо на высокі курган за нашай вёскай. Гляджу, а над Глыбокім самалёты. Людзі гавораць: які ваенкамат, там ніводнай жывой дугйы ў кабінетах не засталося. Недзе ў канцы чэрвеня, дакладна даты не памятаю, пайшла па вёсцы пагалоска, што ў Беразвецкім манастыры людзі пабітыя ляжаць. Мыўтрох, маладзейшыя — я, Пётр Хахолка, Іван Махніс — вырашылі схадзіць паглядзець. Напрасткі ад нас не так і далёка. (Пётр памёр нядаўна, a lean загінуў на фронце.) Ну дык вось пайшлі. Людзейу манастыры было шмат. Усё дворышча было засыпана паперамі. Людзі шукалі лісткі, кабхоць які напамінак прародных. Разбівалі свежую муроўку скляпенняў. Са свечкамі спускаліся пгуды. Мы таксама. У столі скляпенняў былі загнаныя крукі, на іх, відаць, падвешвалі людзей катаваць. Потым... цяжка і сёнкя ўспамінаць, знайшлі мы адрэзаныя чалавечыя языкі. Шмат. Я асабіста бачыў — з вядро... A між тыму двары людзі раскапалі свежыя магілы,яны і схаваныя, прысыпаныя нібыта былі, але бачна, дзе свежыя. Колькі там людзей у кожнай — не ведаю. Тварыў нябожчыкаўужо пацямнелі былі. Пах. Нехтаў вопратцы, нехта распрануты. Я звярнуўувагу, штоўмногіх скура з падэшваў была садраная цалкам. Можа, каб не ўцяклі. Катавалі людзей. Мы болей немаглівытрымаць. Пайшлі...»
Цудам ацалеў у той бойні Павел Кажух. Яго ўспаміны былі надрукаваны ў газеце «Жыче Варшавы» і ў цэлым супадаюць з успамінамі Ф. Гайковіча і М. Міхалевіча. Пра Паўла расказаў чытачам пастаўскай газеты «Сумежжа» Язэп Барэйка, супрацоўнік Беларускай службы радыё «Свабода». Павел Кажух нарадзіўся 9 снежня 1909 г. ў Пецярбургу, з 1928 г. быў сябрам КПЗБ, у беразвецкую турму трапіў пасля далучэння Заходняй Беларусі. Камера, дзе ён знаходзіўся болып за год, мела два метры шырыні і пяць даўжыні. Трымалі ў ёй 48 чалавек.