Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
Паштоўкі ў савецкі час не былі вольныя ад ідэалогіі. Яны фарміравалі стэрэатыпы ўспрымання горада. На паштоўках 1950-1970-х гг. практычна няма старой архітэктуры. Мінск на іх выглядае горадам без мінулага, якому споўнілася не 900, a 30 гадоў. Зачыненыя цэрквы і касцёлы старанна хавалі за сучаснымі будынкамі беларускіх архітэктараў: прыгожы від на касцёл Св. Роха на Залатой горцы закрыў Палац мастацтваў, Кацярынінская царква XVII ст. сціснута паміж Домам мод і вялізным «домам на Нямізе». Пашанцавала толькі Кафедральнаму праваслаўнаму сабору, які стаіць на ўзгорку, але яго ніколі не паказвалі на паштоўках. Яшчэ ў 1984 г. у цэнтры Мінска нішчылі старыя дамы: гэтак былі зруйнаваныя будынак старога гарадскога тэатра на пляцы Волі (дзе ўпершыню была пастаўлена «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), старая забудова брукаванай вуліцы Інтэрнацыянальнай. Менавіта там пачалі пабудову так званага «саркафага» — сённяшняга Палаца Рэспублікі, якая расцягнулася больш чым на 20 гадоў. Палітыка партыйных улад Беларусі, якая была скіравана на знішчэнне ўсяго старога, несавецкага, дала свой плён: мінчане лічаць свой горад нецікавым, «горадам без гісторыі», у якім няма чаго паказаць гасцям.
Толькі ў сярэдзіне 1980-х гг., у час гарбачоўскай «перабудовы», «прачнулася» цікавасць да гісторыі горада, пачала асэнсоўвацца неабходнасць захавання ўласных культурных здабыткаў. Хуткімі тэмпамі пачалі рэстаўраваць Траецкае прадмесце, якое праз некалькі гадоў стала любімым месцам шпацыровак гараджан і ўлюбёным відам фатографаў.
Замест выявы плошчы Перамогі «візітоўкай» Мінска сталі маляўнічыя дамкі над Свіслаччу. У 1980-я гг. іх здымаюць мінскія фатографы Г. Ліхтаровіч і В. Бараноўскі. Але сярод паштовак таго часу часцей трапляюцца на вочы паштовыя наборы маскоўскага выдавецтва «Плакат». У 1990 г. яно выдала накладам у 165 000 асобнікаў камплект паштовак з 18 сюжэтамі (кошт —1 рубель 95 капеек). На фотаздымках аўтарства А. Казлоўскага — звычайны набор савецкага Мінска: будынак ЦК КПБ, Палац спорту, плошча Перамогі на вокладцы. Яго дапаўняюць новыя сюжэты: Дом кіно (былы Чырвоны касцёл), Траецкае прадмесце, новы помнік Янку Купалу. Гэтыя яркія, бліскучыя, з залатым цісненнем паштоўкі сталі апошнім помнікам савецкаму Мінску.
У 1991 г. была абвешчана незалежная Рэспубліка Беларусь. Пачалася трэцяя хваля беларускага адраджэння. Горад пачаў мя-
няцца. Гэта адбілася ў назвах вуліц, якім сталі вяртаць іх гістарычныя найменні: Апанскага ператварылася ў Кальварыйскую, Рэспубліканская — у Раманаўскую слабаду, Урыцкага — у Гарадскі вал, Горкага — у Багдановіча. У пяты раз змяніла назву галоўная вуліца сталіцы: Захар’еўская — Савецкая — праспект Сталіна — Ленінскі праспект стаў праспектам Францыска Скарыны. Пачалася рэстаўрацыя сабораў пасля вяртання культавых устаноў вернікам. Рамантычна-патрыятычны погляд на Мінск дэманструе камплект паштовак 1994 г., які быў выдадзены выдавецтвам «Беларусь» накладам у 30 000 асобнікаў. Аўтары гэтай серыі — фатографы Г. Ліхтаровіч, В. Ганчарэнка, В. Грабянькова. На вокладцы серыі — вежы Кафедральнага сабора, былога касцёла бернардынак. Нарэшце на паштоўках з’явіліся помнікі архітэктуры: касцёл Св. Роха на Залатой горцы, Чырвоны касцёл на плошчы Незалежнасці, царква Пятра і Паўла, гарадскія будынкі ў стылі мадэрн. У гэтай серыі ўпершыню з’явіўся «настраёвы» сюжэт «начная вулачка ўзімку», што было немагчыма яшчэ 3-4 гады таму. Мінск сфатаграфаваны панарамна, з вышыні птушынага палёту, што дае пачуццё прастору і велічы: Свіслач у яе найшырэйшым месцы, праспект Машэрава, плошча Перамогі. Цікава, што надпісаў па-расейску на паштоўкаў увогуле не прадугледжвалася, Тэксты — толькі па-беларуску, па-ангельску і па-нямецку. «Мінск супрацьстаіць часу», — напісаў складальнік гэтай серыі. Гэта стала дэвізам сучасных паштовак.
4. Мінск вачыма сучасных фатографаў — «чароўны горад»
Найбольш цікавыя паштоўкі апошніх гадоў адлюстроўваюць настальгію грамадства па старым Мінску. Асобная з’ява — маляваныя паштоўкі ў стылі «рэтра». Хутка разышлася серыя з 6 паштовак мастака В. Сташчанюка (Белпошта, Паліфакт, наклад 2000 ас., 1997 г.)3 якія ўяўлялі сабой графічныя рэканструкцыі старога і страчанага «барочнага» Мінска. На малюнках В. Сташчанюка паўстае «фантомны» горад, горад-прывід з былымі, зруйнаванымі на сёння саборамі і знішчанымі вулачкамі. Паштоўкі былі выкананыя на манер старых пажоўклых паштовак сярэдзіны XIX стагоддзя. Менавіта поспех гэтай серыі выклікаў цэлую плынь мастацкіх, маляваных паштовак ацалелых куткоў Мінска. Стварыла-
ся нават мода на малатыражную мастацкую паштоўку. Выдавецтва «Белпрынт» у 2001 г. выдала серыю (500 асобнікаў) «Міінск глазамн художннка» з 12 акварэлямі Л. Гоманава, на якіх прадстаўлены адрэстаўраваная царква Св. Марыі Магдалены, помнік Пушкіну перад гатэлем «Беларусь», вуліцы сталіцы ў нязвыклым ракурсе. Гэтыя паштоўкі (новая прыкмета часу!) падпісаныя па-расейску і ангельску. У гэтай серыі ўжо адчуваецца настальгія па 1950-х гг. — па знікаючай культуры «сталінскага ампіру», па дзяўчынам з вяслом, вазам і балюстрадам, якія захаваліся, мабыць, толькі ў Мінску.
Іншы Мінск — начны, нерэальны, з шэрагам бясконцых ваз уздоўж галоўнага праспекту — паказаў мастак М. Баразна на паштоўках 2002 г.
Да 935-годдзя Мінска падрыхтавана было некалькі серый паштовак, вялікіх па фармаце і даволі дарагіх (адносна папярэдніх, бо яны каштавалі ад 3 да 6 тысяч рублёў). Апошняя серыя 2002 г. параўноўвае сучасны і дарэвалюцыйны Мінск. Ёсць і незвычайныя, арыгінальныя праекты. Напрыклад, прадпрыемства «Наталі» накладам у 800 асобнікаў выдала паэтычна-мастацкую серыю «Горад. Шпацыр. Словы» (на беларускай і ангельскай мовах). Аўтар ідэі праекта — А. Правалінскі. Гэта погляд на горад вачыма маладога мінскага паэта, у якога нараджаюцца вершы падчас шпацыравання па горадзе. Дастаткова сказаць, што вокладкай серыі паслужыла выява каналізацыйнага люку з надпісам «Мінск» на фоне асфальту з апалым лісцем. Фотадызайнер С. Заскевіч імкнецца паэтызаваць рэальнасць калажнымі здымкамі, малады паэт А. Кавалеўскі — вершамі. Гэтыя паштоўкі вельмі стыльныя і прыгожыя, нягледзячы на тое, што занадта маленькія і некаляровыя. Аўтары імкнуцца перадаць настрой Мінска, яго душу.
...На паштоўках XX стагоддзя з выявамі Мінска мы бачым нібыта 4 розных горада: дарэвалюцыйны, даваенны, пасляваенны і сучасны. I ўсё гэта — Мінск. Магчыма, калі-небудзь з’явіцца фотаальбом з найбольш характэрнымі паштоўкамі ўсяго мінулага стагоддзя, каб гараджане мелі магчымасць убачыць, якім чынам гісторыя адбіваецца на вобразе і ўспрыманні іх роднага горада...
Таццяна Атвалка
Віцебская вобл., г. Глыбокае, СШ № 3, 9 клас куратар Таццяна Барткевіч
ВЫПРАБАВАННЕ ЛЁСАМ
Часта мы атрымліваем лісты, якія прыходзяць з розных куткоў свету — ад сяброў, добрых знаёмых, ад сваякоў. Але, прачытаўшы ліст, мы звычайна адкладаем яго ўбок або выкідаем, бо ён здаецца ўжо непатрэбнаю рэччу. Аднак гэта не так: кожны ліст або фотаздымак, які быў дасланы нам нават вельмі даўно, ёсць часткаю чыёйсьці гісторыі.
Міхал Сандзюк (злева)
I вось я знайшла адзін такі ліст: ён патрапіў у Беларусь, у вёску Пялеўшчына 15 траўня 1968 г. на імя майго дзядулі Андрыяна Сандзюка з Канады. Ліст быў ад яго брата — Міхала Сандзюка. Асобныя радкі гэтага ліста было вельмі цяжка прачытаць, бо некаторыя словы былі напісаны разам, у іншых заменены літары. Я думаю, што Міхалу цяжка было пісаць па-беларуску, паколькі ён пражыў за мяжою 41 год. Вось што Міхал Сандзюк піша ў сваім лісце:
«Пісьмо ад вашага брата Міхала. Дарагія браты і сёстры, паведамляю вам, што жывы і здаровы, і для вас усіх жадаю ўсяго найлепшагаў вашым жыцці. Жадаю для ўсіх маіх пляменнікаў і пляменніц шчасця і здароўя. Я іх не ведаю ніводнага, і яны мяне не ведаюць. Мне
вельмі шкада за Ірынінага хлопца, што так зрабілася, бедная Ірына. (...) Я, калі атрымаў ліст і дачытаў да таго, што Ірынін хлопец памёр, далей чытаць не мог. Я пакінуў і пайшоўу горад. Потым прыйшоў назад, прачытаўусё. Дарагі брат, я доўгі час да цябе не пісаў. (...) Я маю харошую кватэру. Ямаю сваю кухню. Я сам сабе часта гатую ежу, што хачу і калі хачу, ніхто мне нічога не гатуе. У насусё дорага. Калі хочам харошага,у нас каштуе 80 цэнтаў 100 фунтаў... Яўрэстаране мала калі ем. Я сам болі гатую. Абед каштуе ў рэстаране 150 цэнтаў, як галодны, то замала, а я што хачу, то зраблю. Мне многа не каштуе. Я не працую ўжо 4 гады. (...) Маю шмат убранняў. Заўсёды хаджу добра убраны. Я маю зараз 105 даляраў на месяц, то (...) пенсія, хто маіць 66 год. 1 мой год мінуў, я маю пенсію. Мне кожны месяц прыходзяць мае грошы. Мне не трэба нікуды ісці. (...) Туту нас зімой снегу няма, дзе калі зваліцца нямнога і да дванаццаці гадзін растае. Зімой халоднага марозу няма, тут як летам. Я калі хачу рыбы, то іду да рыбакоў, якія прыязджаюць. Там бяры колькі хочаш. Умяне шматзнаёмыхрыбакоў.Яіхведаю.Яісаммагузлавіць,але мне папгрэбна ўзяць вуду. Мне цяпер, калі што патрэбна ад доктпара, шпіталь нічога не каштуе. Я не меў ніякай рапарацыі. Уставіў зубы. У мяне заставалася толькі чапіыры зубы, я пайшоў вырваў. Пасля ў пгых месцах паставіў новыя. Я зараз магу есці што-небудзь. Успгавіць зубы каштуе 150 даляраў. Але мне нічога не каштуе. Я маю медычную карту. За мяне губарман плаціць, калі маеш 66 год, не толькі я, але кожны, хто маіць канадскія паперы. Ёсць такія, што не ведаюць, якім караблём плылі, калі і куды, таму цяжка атрымаць канадскія правы. Хто не ведае,
як размаўляць на англійскай мове, для таго гэта блага. Куды мне трэба, я іду сам, і мне не трэба ніякага перагаворшчыка. Я сам разумею. Зараз я вам напішу пра маіх дзяцей. Яны далёка ад мяне, з тысячу міляў — гэта такая расійская вярста. Васіль мне піша ўсё. Ен губарманскі паліцман. Жанаты, маіць трох дзяцей: дзве дзяўчынкі і адзін хлопец. Андрыян не жанаты, лётаіць на эраплане, і мы не ведаем, дзе ён зараз. А Эвалін ужо выйшла замуж. Маіць двух сыноў і жыве далёка ад мяне. Зараз напішы мне,яхачу ведаць,як будуецца хата,з чаго. (...) 3 чагоробіце дах,я не думаю, што саламяны быў благі? Печы гэткія, як быліўперад, чым вы паліце іх? Я хачу ведаць, ты пісаў, што ты меў на хутары? Што ты зрабіў і з тым? Ці можна ў вас мець карову, курэй, што-небудзь? Што вы ясцё? Я хачу ведаць. (...) Дарагі браціц, канчаю пісаць. Я напішу болыйу другім лісце. За тым да пабачэння. Міхал Сандзюк».