• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

    Гісторыя з паштовай скрыні

    Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

    Памер: 220с.
    Мінск 2003
    40.05 МБ
    281
    Аўхімкава Аксана
    Гісторыю сваю павінен ведаць ты
    Лучнікаўская СШ, вёска Лучнікі, Слуцкі р-н, іМінская вобл.
    282
    Ганчарэвіч Марыя
    Пажаўцелыя старонкі гісторыі
    Вясейская СШ, вёска Вясея, Слуцкі р-н, Мінская вобл.
    283
    Гушчына Ала
    Успаміны з канверта
    Вясейская СШ, вёска Вясея, Слуцкі р-н, Мінская вобл.
    284
    Пяткевіч Юлія
    Паштовы адрас — Балтрамеі (На скрыжаванні жыццяў)
    СШ № 3, г. Глыбокае, Віцебская вобл.
    285
    Шпакава Алеся
    Ад дабра дабра не шукаюць
    Сялецкая СІП, вёска Сялец, Бярозаўскі р-н, Брэсцкая вобл.
    286
    Рымдзёнак Кацярына
    Пісьмы з фронту
    Германавіцкая СШ, вёска Германавічы, Шаркаўшчынскі р-н, Віцебская вобл.
    287
    Катаржэўская
    Святлана
    Вандроўка па пісьмах з фронту
    Палатоўская СІП, Полацкі р-н, Віцебская вобл.
    288
    Мужычэнка
    Аляксандр
    Ім Бог адмерыў мала часу...
    СНІ № 9, г. Наваполацк, Віцебская вобл.
    289
    Осіпава Вольга
    Сын 1406-га зенітна-артылерыйскага палка — Міша Самошын
    Германавіцкая СШ, вёска Германавічы, Шаркаўшчынскі р-н, Віцебская вобл.
    290
    Сельвіч Наталля
    Детская перепнска
    Рагачоўскае педвучылішча, Гомельская вобл.
    291
    Абламскі Павел
    Шукаю вас, родныя
    СШ № 7, г. Брэст
    292
    Кацук Святлана
    Гісторыя з паштовай скрыні
    гімназія № 1, г. Ліда, Гродзенская вобл.
    293
    Кепсня Вольга
    Незабыўнае
    г. Віцебск
    294
    Грузд Ганна
    Ліст з фронту
    вёска Лётцы, Віцебскі р-н
    295
    Мычкова Вольга
    Ліст з фронту
    г. Віцебск
    296
    Маслоўская Надзея
    Ліст з фронту
    г. Віцебск
    297
    Хаванская Кацярына
    Малітва
    вёска Кіраўская, Віцебская вобл.
    298
    Ляжнёва Ганна
    Прыватнае жыццё і побыт
    г. Віцебск
    299
    Мурашкевіч Ганна
    Гісторыя з фронту
    г. Віцебск
    300
    Кузьмянкова Ганна
    Ліст з фронту
    г. Віцебск
    301
    Звяркова Таццяна
    Прыватнае жыццё і побыт
    г. Віцебск
    302
    Зязюліна Кацярына
    Гісторыя з фронту
    г. Віцебск
    303
    Рылава Ганна
    Гісторыя з паштовай скрыні
    г. Віцебск
    304
    Бохан Ірына
    Ліст з фронту
    г. Віцебск
    305
    Ляшкевіч Жанна
    Гісторыя з паштовай скрыняй
    г. Віцебск
    306
    Карповіч Аляксавдр
    Роздум аб мінулым всскі Асавая, яс жыхарах і ваколіцах
    Асаўская СШ, вёска Асавая, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл.
    307
    Назарук Дар’я
    Лёс майго горада — мой лсс
    СШ № 4, г. Чэрвснь, Мінская вобл.
    308
    Ільючык Вера
    Гісторыя з паштовай скрыні
    вёска Ляды, Чэрвеньскі р-н, Мінская вобл.
    309
    Маклюк Ілга
    Паштоўка ад Вікторыі
    СШ № 191, г. Мінск
    310
    Клявінава Юлія
    Пісьмо з мінулых гадоў
    
    311
    Хоміч Гашіа
    Успаміны і сучаснасць
    СШ № 8, г. Жодзіна, Мінская вобл.
    312
    Гавароўскі Андрэй
    Цень аднаго пісьма
    ГП'В № 226 гандлю, г. Бабруйск, Магілёўская вобл.
    313
    Паніна Алена
    Мір вам, браты:
    праблемы
    нестандартнай моладзі
    СШ № 209, г. Міпск
    314
    Радзько Надзся
    Гісторыя з пажоўклай газеты
    СШ № 3, г. Глыбокае, Віцсбская вобл.
    315
    Баранава Юлія
    Радавод графа фон
    Гутэн-Чапскага на
    Беларусі
    СШ № 60, г. Мінск
    316
    Ермалёнак Антон
    Г азеты — крьшіцы краязнаўства
    СШ № 3, г. М.іёры, Віцебская вобл.
    317
    Талапіла Алена
    Жыццё маёй сям’і праз паштоўкі і тэлеграмы
    гімназія № 1, г. Ліда, Гродзенская вобл.
    318
    Барткевіч Уладзімір
    Рэабілітаваны пасмяротна
    СШ № 3, г. Глыбокае, Віцебская вобл.
    319
    Атвалка Таццяна
    Выпрабаванне лёсам
    СПІ № 3, г. Глыбокае, Віцсбская вобл.
    320
    Стоцік Таццяна
    Папко Дыяна
    Беразавецкі манастыр
    СШ № 3, г. Глыбокас, Віцебская вобл.
    321
    Дайлідзёнак Ніна
    Я шлю табе пісьмо
    СШ № 3, г. Глыбокас, Віцебская вобл.
    322
    Гарачка Любоў
    Мінулага чьттаючы старонкі
    Поладкая нацьтянальная гімназія, Віцсбская вобл.
    323
    Акіпскі Андрэй
    Жыцццё і побыт
    ВСАПІ № 5 пры ВК-2, г. Бабруйск. Магілёўская вобл.
    324
    ІНарпаеў Дзмітры
    Гісторыя з паштовай скрыні
    ВСАШ № 5 пры ВК-2, г. Бабруйск, Магілёўская вобл.
    325
    Шахназаран Артур
    Гісторыя з паштовай скрыні
    ВСАІІІ № 5 пры ВК-2, г. Бабруйск, Магілёўская вобл.
    326
    Яцукевіч Аляксей
    Прэса ў II сусветнай вайнс
    прафссійна-тэхнічны калсдж сферы абслугоўвання, г. Мінск
    327
    Харламенкова
    Хрысціна
    Сябры навек
    СШ № 1, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл.
    328
    Варанько Кіра
    Абрагімовіч Юлія
    Раіса Рыгораўна Хасеневіч: складаны лёс і нсзвычайныя сустрэчы
    СШ № 73, г. Мінск
    329
    Драздова Іна
    Гісторыя з паштовай скрыні
    СШ № 106, г. Мінск
    330
    Антановіч Міраслава
    Лісты на Радзіму
    музвучылішча, г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.
    331
    Арэшка Ілля
    Мінск на паштоўках XX стагоддзя
    СІІІ № 66, г. Мінск
    Андрэй Акіпскі
    Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вячэрняя сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 5 пры выхаваўчай калоніі № 2, 10 клас куратар Марыя Карніловіч
    ЖЫЦЦЁ I ПОБЫТ
    У сваім маленькім апавяданні мне хочацца паведаміць не пра сучаснае жыццё, а пра тое далёкае, якога мы ўжо не пабачым, але ж павінны не забывацца на гісторыю пасляваеннай Беларусі. Веды пра яе перадала мне мая бабуля, якая і сёння жыве ў адным з прыгожых куточкаў Палесся.
    Вайна ніколі не шкадавала чалавечага жыцця. Смерць забрала брата маёй бабулі яшчэ ў першы год вайны, маці захварэла на тыф і памерла. Застаўся толькі бацька. Сяргей Кузьміч быў чалавекам не бедным, адукаваным, але вайна зрабіла яго вельмі жорсткім. Сваёй дачцэ Галіне, маёй бабулі, ён не дапамагаў, нават у школу не скіраваў, і засталася яна неадукаванай на ўсё сваё гаротнае жыццё. 3 дзесяці гадоў працавала ў калгасе.
    (...) Быў 1951 год. Аднойчы цёплым вечарам Галя сабралася пайсці на танцы, зрабіўшы ўсю хатнюю працу, якую ёй даручыла мачыха. Яна не ведала, што сёння ў клубе будзе шмат хлопцаў, якія вярнуліся з арміі. Прыйшлі на танцы і хлопцы. Вось адзін з іх і стаў потым маім дзедам. Ён адслужыў у арміі сем гадоў, і яму было дваццаць пяць. Адзін год праваяваў, а калі вайна скончылася, працягваў службу, падымаючы з руін Мінск. Бабуля мая была прыгожай дзяўчынай, таму дзед хутка ажаніўся з ёю3 каб ніхто не перабег дарогу, бо бабулі было ўсяго пятнаццаць гадоў.
    Некаторы час маладыя жылі ў свякрыві, потым прьвдбалі сабе танную хатку. Хата мела вузкія сенцы. ІІершы пакой быў невялікі: злева стаяў слонак, на ім вядро з вадою і вялізны алюмініевы карэц. На сцяне вісела шафка — яна і зараз там вісіць. Побач стаяла печ, a справа былі лава і невялікае акенца, з якога можна было глядзець на падворак. У другі пакой вялі дзверы з прыгожай ручкай; грубка стаяла гэтак, што вакол яе можна было абабегчы, а ўздоўж глухой сцяны цягнуліся ложкі, засланыя саматканымі посцілкамі. Тры вакенцы сіратліва глядзелі на вуліцу, у куце стаяў стол, а над ім вісела ікона.
    Жыццё ў тыя гады не радавала людзей, было чорнае і невыноснае, не хапала грошай, шмат чаго даводзілася рабіць самім. Дзед мой меў залатыя рукі, амаль усё рабіў сам. Стол, лаўкі, лыжкі драўляныя, граблі, сам лапці плёў, мог зрабіць кошык для грыбоў, набірак для ягад, бочку для агуркоў і капусты, рознай велічыні цэбры, вуллі, лыжы і розную вясковую дробязь. Быў ён вельмі разумным чалавекам, нягледзячы на адукацыю ў 4 класы. Выпісваў «раёнку» «Светлае жыццё» і чытаў па вечарах бабулі ўслых пры лямпе. Дзед сам зрабіў ткацкі станок, рэшткі якога і зараз можна ўбачыць у кладоўцы. Бабуля вырошчвала лён, прала кудзелю, ткала палатно.
    Жылі вельмі бедна амаль што да сярэдзіны 1960-х гадоў — не было нават чаго есці. У той час мая бабуля марыла пра тое, каб мець досыць чорнага хлеба. Елі ў асноўным бульбу з кіслым малаком, гэта калі карова даілася, а звычайна — расол. Харчаваліся таксама пярловай крупой з алеем. Але даводзілася каштаваць і мяса, бо дзед быў добрым паляўнічым. I зайца, і цецерука, і дзіка, і лася мог прынесці ён дадому — звычайна зімою. Цяпер ужо пра гэта можна казаць, а ў той час паляванне было строга зааронена, і міліцыя ўвесь час «трусіла» ў хаце тых, хто займаўся паляваннем. Дзед займаўся таксама сплавам лесу і па паўгады не бываў дома, пазней працаваў лесніком. Уся гаспадарка была на плячах бабулі. Выратоўваў лес. Збіралі чарніцы, журавіны, рабіну, жалуды, шышкі, грыбы, каб неяк выжыць, Куплялі ў асноўным цукар, муку, крупу пярловую і пшано. Іншы раз бралі ў крамах паркаль і чорны «корд» і абавязкова «тарноўку» (шарсцяную квяцістую хустку).
    3 сенакосам было вельмі цяжка, тыя, у каго былі надзелы, касілі ў асноўным асаку. Балоты акалялі вёску з усіх бакоў. Паколькі хата была побач з лесам, бабуля ўначы хадзіла касіць траву, каб не ўбачыў ляснік, а потым на золку прыносілі сырую траву дадому. Старэйшыя дзеці неслі яе ў саматканых посцілках, меншыя ў настольніцы, а бабуля несла больш за ўсіх — на павадцы (тонкай вяроўцы).
    Дзеці падрасталі, і бацькі пачалі будаваць новую хату на чатыры пакоі. Шмат гадоў потым аддавалі пазыку цётцы Гапцы, ізноў дапамагаў лес...
    У 70-я гады жыццё палепшылася. Купілі тэлевізар і шафу з люстрам, радыёлу. Пакупкі былі рэдкія, але і да сёння ўспамінае бабуля пра набыццё сапраўдных матрацаў, якія не трэба было набіваць сенам. Ужо не бяліла яна хату, бо падшылі столь і абклеілі шпалерамі сцены.
    Цяжка жылося, але, як ёй помніцца, часта хадзілі ў госці да сваякоў і знаёмых, нават у суседнія вёскі. Падчас гасцявання спявалі шмат песень: шкада, што зараз не ведаюць унукі, як і што спявалі іх сваякі. Калі яны вярталіся дадому, дык гэтак па дарозе спявалі, што можна было заслухацца. Іншым часам і мне шкада, што я не жыў у той час, калі не было чаго есці, але цікава было жыць...
    Юлія Алдашкіна
    Віцебская вобл., г. Паставы, СШ № 1,11 клас куратар Ігар Пракаповіч
    ЖАХ ДАЎЖЫНЁЙ У 9 ГОД
    3 Тэрмеза, у якім 15 лютага скончылася афганская вайна для нашых салдат і афіцэраў, везлі зямлю — афганскую. He падобную на наш беларускі жвір. Яна сыпалася ў далонь, быццам попел. Везлі яе для матуль, чые сыны палі на гэтай зямлі, чужой, не роднай... Каб потым паляцець на Радзіму страшным грузам № 200.
    Гэтак вярнуўся на бацькаўшчыну і Міхаіл Лапко. Міша, як распавядала маці, рос звычайным хлопчыкам. Скончыў васьмігодку, потым вучыўся на кіроўцу. 3 дзяцінства прывучаны быў да працы. Першыя крокі Міша рабіў у Станелевічах, адсюль яго праводзілі на вайсковую службу. Бацькі Лапко адчувалі сябе добра, калі Міша праходзіў службу ў Беларусі. А потым ён быццам бы знік. Месяц прайшоў, другі — аніводнай вестачкі. Потым бацькі атрымалі ліст ад Мішы: «Прывітанне з Кабула. Служба ў мяне праходзіць па-ранейшаму добра і на старым месцы. Яно і ёсць што напісаць, але не магу. Вось як прыеду дадому, тады раскажу». Для Баляславы Ільінічны і Івана Іванавіча пачаліся доўгія дні чакання, дні пакут і перажыванняў. Яго чакалі ўвосень 1981. Заканчваўся тэрмін службы яфрэйтара Міхаіла Лапко. Раслі надзея і вера, што сын вернецца,