Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
На чытанне гэтага ліста ў мяне пайшло шмат часу, але я не пашкадавала, бо даведалася шмат цікавага. Маці мне распавядала, што ў 1968 г. у вёсцы, дзе яна жыла (куды, уласна, і дасылаў лісты Міхал Сандзюк), жыццё было далёка не лепшае.
У той час як у Канадзе Міхал мог дазволіць сабе схадзіць у рэстаран, дык у беларускай вёсцы гэта слова толькі чулі ды, ездзячы ў Глыбокае, бачылі, дзе знаходзіцца будынак рэстарана. Міхал пісаў, што атрымлівае пенсію ў 105 даляраў і ходзіць добра апрануты. У гэты час сям’я яго брата ў вёсцы Пялеўшчына хадзіла ў самай звычайнай вопратцы, а зараблялі мізэрную колькасць грошай, хаця шмат працавалі.
Міхал Сандзюк пісаў таксама, што ў канадскіх царквах былі рускія святары, але потым іх забралі, бо колькасць прыхаджан зменшылася. У гэты час у Беларусі праводзілася антырэлігійная прапаганда. Людзям забаранялася хадзіць у цэрквы і касцёлы. Асабліва тым, хто займаў вышэйшыя пасады, а таксама настаўнікам і вучням.
Вядома, з гэтага ліста я даведалася далёка не ўсё пра жыццё Міхала за мяжой. Але ў цэлым, я думаю, што там яго жыццё склалася добра. Гэты ліст быў не першы. Да гэтага Міхал шмат пісаў, але я знайшла толькі некалькі канвертаў, у якіх не было лістоў. Яшчэ Міхал высылаў грашовуіо дапамогу, дзякуючы якой сям’я дзядулі магла выплочваць даўгі. Узровень жыцця сялян быў вельмі нізкі. Грошай хапала толькі на ежу і на самае неабходнае.
іМне цікава было, чаму Міхал Сандзюк эміграваў з Беларусі. Бо даводзіцца і зараз чуць, што пры Польшчы жылося параўнальна нядрэнна.
У кнізе «Зарннцы в глубннах озер» я прачытала, што ў 1919 г. польскія войскі прыйшлі на беларускія землі. У хуткім часе палякі ўсталявалі сваю ўладу. У гэты час жыццё ў Беларусі было вельмі цяжкім. Каб пракарміць польскіх рабочых і армію, уводзілася харчразвёрстка, згодна з якой у сялян прымусовым чынам адбіраліся «лішкі» харчавання. Раённыя школы не працавалі.
У асноўным у 1920-1930 гг. людзі эмігравалі з Беларусі таму, што ў краіне было хранічнае беспрацоўе, заробкі былі нізкія. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркаю. Сяляне пакутвалі ад малазямелля, цяжкіх падаткаў, самаўпраўства чыноўнікаў і паліцыі. Людзі выязджалі за межы Беларусі ў пошуках лепшага жыцця, але не ведалі, якое жыццё чакае іх там, за мяжой. У асноўным людзі эмігравалі, каб зарабіць грошы для сябе, для сваёй сям’і. Людзі гатовыя былі зрабіць ўсё, каб палепшыць сваё становішча.
Але я задаю сабе пытанне: чаму Міхал не вярнуўся на Радзіму, чаму ён застаўся ў чужой краіне? Бо, як распавядаў дзядуля, Міхалу ў 1927 г. было цяжка пакідаць Радзіму, развітвацца з бацькамі, братамі і сёстрамі. Ён абяцаў вярнуцца праз два гады, але гэтага не зрабіў. Напэўна, ён не вярнуўся таму, што там, за мяжой, у яго зладзілася лепшае жыццё і, напэўна, тая краіна стала для яго блізкай і роднай. А можа, яму проста не хацелася вяртацца да жудаснага жыцця. Менавіта такім яно было ў нас у гэты час: «пры Польшчы», «пры саветах», падчас вайны, пасля вайны... Дык куды і навошта яму было вяртацца?..
Зараз людзі таксама выязджаюць за мяжу ў пошуках лепшага жыцця. Няўжо нечым фантастычным здаецца пабудова заможнай, дэмакратычнай ды незалежнай дзяржавы тут, на нашай роднай зямлі...
Наталля Баглай
г. Мінск, ліцэй № 16, 11 клас
ШЛЯХАМІ ЖЫЦЦЯ
Людзі, як тыя птушкі, прыйдзе час — разлятаюцца хто куды...
Пачатак 1970-х гг. Сямёнаўка — малы гарадок Чарнігаўскай вобласці Украіны, дзе кожны заклапочаны сваімі справамі. Кожны мае сваё гняздо, абараняе і ўладкоўвае яго, як можа. 3 пеўнямі людзі раніцаю ўстаюць, з пеўнямі ці крыху пазней кладуцца ў ложак. I так, здаецца, кожны дзень.
Сям’я Верцебных была не надта вялікая, але і не зусім малая: бацька, маці, дачка і сын. Бацька, Верцебны Піліп Фёдаравіч, мусіў працаваць з 9 гадзін раніцы да 6 гадзін вечара на трактары ў полі. У нядзелю ўвагу пераключалі на свае гаспадарчыя праблемы, на хатнія пытанні. I маці, Верцебнай Антаніне Прохараўне, даставалася нямала клопату на працы і на гаспадарцы — некалькі козачак, якіх трэба раніцаю і ўвечары падаіць, парсюк ды кураняты з пеўнікам. Першымі памочнікамі былі дзеці. Дачка Надзея была выпускніцаю школы, скончыла дзесяты клас сярэдняй школы імя Вароўскага. Брат Коля, на чатыры гады маладзейшы за сястру, вучыўся там жа. Цяжка было хадзіць кожны дзень не менш чым 2 км туды і назад. Сямёнаўка як раённы горад не магла прапанаваць выпускнікам ся-
рэдніх школ магчымасць атрымання адукацыі. Т аму дачка накіравалася ў Гомель на вучобу, каб атрымаць больш прыстойную прафесію.
Сярэдзіна 1980-х гг. Мінск. Прыйшлося тут уладкоўвацца Надзеі. Бацькі далёка. 500 км — адлегласць даволі значная. Таму адзіным сродка.м сувязі засталася попіта. Менавіта яна прыносіла апошнія навіны з роднай хаты, доўгачаканыя вестачкі ад бацькоў.
1983 г. Сямёнаўка. Ужо колькі год бацькі жывуць адны, жывуць, як кажуць, ад адной сустрэчы з дзецьмі да наступнай. Праўда, не маркоцяцца, спраўна працуюць. Вядуць сваю гаспадарку. Як піша ў лісце да дачкі маці Антаніна Прохараўна, «хозяйство небольшое, одйн поросенок, две козы, трое малых козенят, 7 курей, два кроля».
Умовы ў раённым горадзе не дазвалялі жыць на «шырокую нагу». Трэба было ўвесь час працаваць, каб зарабляць грошы. Бацькі ведалі: пад ляжачы камень вада не цячэ. Маці хадзіла на рынак, каб пакласці ў кішэню хоць якую-небудзь капейку: «Когда бывают теплые днй, ходйла на базар, продала немного яблок, морковку буду продаваты.
Часта бывала і гэтак — хочаш што-небудзь купіць, ды няма чаго. Паліцы «магазінаў» пустыя, а калі што-небудзь і з’явіцца, чэргі атрымліваюцца «кіламетровыя». У крамах нават усталяваўся спецыфічны пах. Хоць сам кладзіся на тыя паліцы. Добра хоць дачка жыве ў Мінску, усё ж гэта сталічны горад. Хаця што патрэбна гаспадару? Здароўе, зямля ды насенне. Здароўе хоць і не выдатнае, але на нагах можна яшчэ трымацца; зямля — каля дзесяці сотак ды кавалак зямлі ў полі, што выдзеліў «Камінтэрн» бацьку за адданую працу на трактары; насенне — ну вось насення хацелася б такога, каб сабраць вялізны ўраджай: «Надя, надо купйть семян капусты «омагер», морковкй, семян цыбулькй, сладкйй перец, горькйй перец, еслй будут помйдоры — волгоградскйе й донецкые» (з ліста Антаніны Прохараўны да дачкі ад 21.02.1983).
Пасадзіць, апрацаваць, дагледзець і сабраць ураджай — асноўны занятак гаспадароў, акрамя таго трэба было і на працы адрабіць, ды ў хаце прыбраць, памыць брудную бялізну, падмесці, пачысціць. Рэжым даволі аднастайны, але куды падзенешся. Капейка ў кішэню сама не кладзецца, яе трэба туды пакласці. Як зачараваныя — усё іх цягне да працы. З’явілася свабодная хвіліначка — дык ужо нешта робяць, уладкоўваюць. (...)
Канец 1980-х гг. Мінск. Надзея жыве не адна, разам з мужам Валодзем і дачкой Наталляй. Маладая сям’я, не багатая, але і не зусім бедная. Працуюць на вытворчым прадпрыемстве «Мінскгарэлектратранс». Сваёй кватэры пакуль не маюць, жывуць у інтэрнаце. Жыццё не мёд, але не турбуюцца. Расце маленькая дачка. (...)
Канец 1980-хгг. Сямёнаўка. Бацькі пакрыху працуюць. (...) Восень. 3 4 лістапада бацька пойдзе ў адпачынак. Здаецца, перадышка, аднак працы хопіць і па гаспадарцы. Трэба рыхтавацца да зімы: араць агарод, развесці гной, нарубіць дроў, пасадзіць часнок. Маці
ездзіла тры разы на «вуглы» (так называецца лес у іхняй мясцовасці) у апенькі. Пасля займалася прыбіраннем у хаце: бяліла ў кухні, у калідоры, мыла бялізну.
Канец верасня. Час збіраць ураджай. Бацькі выкапалі на базе бульбу, а з першага лістапада Чайка (дырэктар нарыхтоўчага пункту) дазволіў наламаць кукурузы. Маці пайшла на поле і назбірала восем мяхоў кіяхаў, якія пасля руплівыя гаспадары прывезлі дадому, пачысцілі ды паклалі на гару. Няхай сохне. Зімой куранятам будзе гатовая ежа. А вось пеўнікаў неабходна скараціць, бо ж надта часта б’юцца гэтыя малойцы, ды куды — за 9 пеўнікамі хіба ўгонішся. У канцы лістапада гаспадары плануюць калоць парсюка. Маці сабрала для ўнучкі яек. Сумуюць аб Наташы, чакаюць не дачакаюцца, каб зноў прыехала малая.
Зіма. У хаце цёпла і ўтульна. Нездарма ўцяплілі столь у гэтым годзе. Бацькі топяць грубку. Спраў зімой менш, чым летам, ёсць час і адпачыць. Ці то святы, ці з’явяцца нейкія навіны — маці адразу піша ліст да дачкі. Рэгулярна бацькі адпраўляюць пасылкі дзецям або з харчовымі прадуктамі, або з якімі-небудзь рэчамі, словам, з тым, чаго не хапае ў горадзе ці цяжка набыць. Маладыя таксама не пакідаюць бацькоў: заўсёды выконваюць іхнія просьбы.
Пачатак 1986 г. «Зйма на йсходе, в это воскресенье проводы зймы, слава богу,мы не болелй,у насуже есть молоко, куры яйца несут, до этого временй былй свежйе яблокй, оспгальное все есть, батьке далй 5 кг гречневой крупы, 5 кг гречневой сечкй, посеялй на базе гречку, далй рабочйм й на работе варят обед, на второе гречневая кашка, картошка на базе йзвелась йз-за сйльных дождей, ноу нас дома хватает картошкй, она надоела, пйшйте,когда прйвезете Наташку...» (27.02.1986 г.).
Красавік 1986 г. Надвор’е дужа халоднае. Вясна, але ж падкінула лішнія клопаты гаспадарам. Маці пасеяла напярэдадні буракі, дык тыя памерзлі, не вытрымалі такога невеснавога холаду. Нават памідоры ў парніках не вытрывалі. Прыходзіцца зноў сілы траціць на паўторныя пасевы. Насенне, можа, і знойдзецца, а вось здароўя можа не хапіць. А тут яшчэ адно ліха. Пайшлі чуткі пра нейкую Чарнобыльскую АЭС: «Насчет радйацйй —у нас нйкакой непі, говорят, что взрыв был, но до нашей meppumopuu не дошло, погода стойт безоблачная, ветреная, все людй ходят, как ходйлй, детй ходят в школу, все как было, так й есть» (ліст ад 06.05.1986 г.).
Дарэчы, Сямёнаўка знаходзіцца ў лічаных кіламетрах ад Чарнобыля. Што тут казаць! Хіба ж ведалі людзі, што гэта за страшэнная атрута разносіцца ў паветры. Ты можаш дзверы ёй не адчыняць, а яна залезе ў тваё сэрца, у тваё цела без стуку, моўчкі засядзе і будзе там да сканчэння жыцця. Можа, усё адбылося б з меншай колькасцю ахвяр, калі б людзі былі ў той момант папярэджаны, праінфармаваны і маглі зарыентавацца ў сітуацыі. Бацька ў той «атамны» дзень працаваў з раніцы да вечара ў полі, а маці рабіла на гаспадарцы, корпалася ў агародзе. (...)
Уладзімір Барткевіч