Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
У сваёй працы я аналізаваў далёка не ўсе паштоўкі, а толькі найбольш характэрныя. Праглядаючы іх, можна прасачыць не толькі гісторыю Мінска, але і ўсёй краіны.
I.	Мінск на паштоўках з пачатку XX стагоддзя — «утульны горад»
Паштоўкі пачалі выдавацца ў беларускіх гарадах у 1890-я гг. Найбольш папулярнымі былі паштоўкі з выявамі гарадоў, якія ў якасці «адкрытых лістоў» дасылаліся знаёмым. Захавалася вялікая колькасць дарэвалюцыйных мінскіх паштовак. Яны прадаваліся ў
Вуліца Падгорная
кніжных і фатаграфічных крамах, каштавалі даволі дорага (каля 50 капеек) і старанна захоўваліся. Дарэчы, сам фатаграфічны апарат каштаваў не танна — звыш 7 5 рублёў. (Заробак некваліфікаванага рабочага быў прыблізна 15 рублёў у месяц.)
Мінскія фатографы, якіх на той час было даволі шмат, канкуравалі паміж сабою. У Мінску было некалькі фатаграфічных атэлье: «Эскандэр», якое працавала з 1891 г., братоў Берман на Захар’еўскай, I. Слепяна, Л. Дашкевіча.
Дзякуючы паштоўкам можна ўявіць, як выглядаў Мінск на пачатку XX стагоддзя. Быў ён падобны на невялікі еўрапейскі горад. Ужо больш за 150 год знаходзіўся Мінск у складзе Расейскай імперыі, але шмат архітэктурных помнікаў паходзілі яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай. Яго насельніцтва ў 1910-я гг. налічвала ўсяго каля 100 тысяч чалавек, сярод якіх амаль палова былі яўрэі. 3 1835 г. Мінск уваходзіў у межы так званай «рысы аседласці», згодна з якой яўрэям дазвалялася сяліцца толькі на ўскраінах імперыі і забаранялася ў цэнтральных расійскіх губернях.
На паштоўках з пачатку XX стагоддзя бачна, што Мінск быў шматнацыянальным горадам. Тут жылі людзі розных канфесій: праваслаўныя, католікі, пратэстанты, мусульмане, іудзеі. У горадзе знаходзілася 5 касцёлаў, 2 лютэранскія кірхі, 7 праваслаўных сабораў і цэркваў, 3 сінагогі, а таксама малітоўныя дамы. У Татарскім прадмесці ў 1902 г. была пабудаваная мячэць, якую зруйнавалі ў 1960-я гт. падчас будоўлі гатэля «Юбілейны». Выявы гэтых помнікаў захоўваюць старыя паштоўкі.
Найпрыгажэйшымі вуліцамі Мінска былі Падгорная (сённяшняя К. Маркса), Захар’еўская, Койданаўская (сённяшняя Рэвалюцыйная). Яны былі брукаваныя, мелі электрычнае асвятленне, дашчатыя тратуары. Першыя паверхі дамоў заўсёды займалі крамы, аптэкі, кавярні ды цукерні, якіх у Мінску было даволі шмат.
Горад на першых мінскіх паштоўках выглядае ўтульна і прывабна. Вуліцы, паркі, цэрквы, гатэлі, банкі, гімназіі ды будынкі розных таварыстваў нагадваюць забудову сучасных невялікіх еўрапейскіх гарадоў.
2.	Мінск даваенны — «горад таталітарнай мары»
Паштовак з 1920-1930-х гг. захавалася няшмат. Яны з’яўляюцца бібліяграфічнай каштоўнасцю. Зразумела чаму: падчас рэвалюцый ды грамадзянскай вайны, калі Мінск быў прыфрантавым ■горадам, людзям было не да паштовак. Вуліцы горада лічыліся стратэгічнымі аб’ектамі, і фатаграфаваць іх было небяспечна з-за магчымых абвінавачванняў у шпіянажы.
У 1919 г. Мінск стаў сталіцай БССР. У ім адчынілася Белдзяржвыдавецтва, якое друкавала ў асноўным кнігі. А вось паштовак амаль не выраблялася. Згодна з Рыжскай дамоваю ад 1921 г. да Польшчы была далучаная ўся Заходняя Беларусь. Мінск зноў стаў памежным горадам. У 1930-я іт. сталіцу нават хацелі перанесці з Мінска ў Магілёў.
На пачатку 1930-х гг.
распачалося будаўніцтва Мінска як сталіцы савецкай рэспублікі: былі ўзведзеныя карпусы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Дом урада, Дом Чырвонай арміі, Тэатр Оперы, Акадэмія Навук, бібліятэка; па былой Захар’еўскай, перайменаванай у Савецкую, пабудавалі дамы «спецыялістаў», універсітэцкі гарадок. Паставілі помнікі правадырам — Леніну, Марксу. У 1924 г. па горадзе пачалі хадзіць аўтобусы, а з 1929 г. — электрычны трамвай.
Запрошаныя з Масквы і Ленінграда архітэктары (L Лаўроў, I. Лангбард) хацелі зрабіць з Мінска ўзорны
савецкі горад: яны марылі пра вялікія плошчы і шырокія вуліцы, пра дамы-камуны і фабрыкі-кухні. Архітэктары не шкадавалі старое, руйнавалі цэлыя вуліцы, цэрквы, знішчалі сінагогі, каб на іх месцы ўзвесці новыя будынкі. Аблічча Мінска пачало мяняцца.
Фотапаштоўкі 1940-1941 гг. падаюць Мінск як новы савецкі горад. Здымкі зроблены з вышыні птушынага палёту. Касцёл Св. Сымона і Алены знаходзіцца на далёкім плане, а на пярэднім — новыя карпусы універсітэта ў стылі канструктывізму. Паштоўкі навязваюць новыя прыярытэты і каштоўнасці: савецкае хутка выцяс-
няе старое. Калі папярэдне не ведаеш, што на паштоўках выявы Мінска, ён на іх амаль што не распазнавальны. Гэта іншы Мінск. 3 цягам часу гэтыя будынкі сталі помнікамі гісторыі і мастацтва эпохі таталітарызму...
3.	Мінск савецкі — «горад без мінулага», 1950-1980-я гг.
Пасля заканчэння вайны Мінск ляжаў у руінах. Было знішчана каля 80% жылога фонду горада. Напрыканцы 1940-х гг. у гор".дзе было толькі 40 тысяч жыхароў. Пачалося аднаўленне Мінска па новым генералыіым плане.
Першыя пасляваенныя паштоўкі выйшлі толькі на пачатку 1950-х гг. Да гэтага часу фатаграфаваць Мінск не мела сэнсу — паўсюль былі жудасныя карціны знішчэнняў. Паштоўкі 1950-х паказваюць ужо адбудаваны Мінск.
У 1950-я гг. на месцы старой Савецкай (былой Захар’еўскай) вуліцы ствараецца Сталінскі праспект. Яго шырыня — 50 метраў. Старыя ацалелыя дамы не рэстаўруюцца, а зносяцца. Так, у 1951 г. былі разбураныя: Дамініканскі касцёл, адзін з першых каменных храмаў Мінска, а таксама былы палац Сапегі з цэлай вуліцай Юр’еўскай. На паштоўкі траплялі выключна новыя вуліцы Мінска. Усе паштоўкі друкаваліся ў Маскве, бо каляровага друку ў Мінску яшчэ не было.
Мінск на пачатку 1950-х гг. мы бачым вачыма фатографаў М. Альперта, A. і М. Ананьіных, М. Трахмана, Е. Ігнатовіча. Амаль усе гэтыя паштоўкі надрукаваныя Маскоўскай эксперыментальнай друкарняй ВНПППіТ. Кошт паштовак складаў ад 10 да 25 капеек. Мінула ўсяго толькі 10 гадоў пасля вайны, а на паштоўках «квітнее» шчаслівае савецкае жыццё: на праспекце імя Сталіна, з маладымі ліпкамі ўздоўж — новапабудаваны сяміпавярховы дом для рабочых аўтазавода (зараз у ім знаходзіцца магазін «Кадр»), у старым парку ўстаноўлены бюст Янку Купалу (скульптар 3. Азгур), перад Домам афіцэраў, будынкам ЦК КПБ. на ўсіх бульварах — пышныя газоны з кветкамі, а перад Домам Урада — прыгожы сквер з нейкімі экзатычнымі дрэвамі накшталт пальмаў. На паштоўках тых гадоў яшчэ не страціў свайго старога дэкору фасад тэатра імя Я. Купалы, не адбыліся змены з Оперным тэатрам — ён паказаны без вокнаў трэцяга яруса і даху, якія можна ўбачыць сёння, а сквер перад тэатрам толькі што разбіты.
Да канца 1950-х гг. на паштоўках паказваецца выключна цэнтральная частка горада: праспект Сталіна, ГІрывакзальная плошча, бібліятэка імя Леніна, гатэль па вуліцы Кірава, новы будынак Дзяржаўнага мастацкага музея і сімвал таго часу — скульптура «Дзяўчына з вяслом» у парку імя Горкага. Усё мусіла сцвярджаць новае аблічча Мінска — прасторнага, чыстага, квітнеючага горада, які гэтак хутка быў адбудаваны пасля вайны. Аднак большасць жыхароў Мінска ў тыя часы жыла ў бараках і камунальных кватэрах: атрымаць кватэру ў Мінску, тым больш у цэнтры горада, было няпроста, чэргі на жытло расцягваліся на дзесяцігоддзі.
У 1960-я гг. воблік Мінска на паштоўках зноў мяняецца: акцэнт робіцца на новабудоўлі тых часоў — бульвар Трактарабудаўнікоў, будынак гасцініцы «Юбілейная», Палац спорту, які быў пабудаваны ў 1966 г. Мінск фатаграфуюць I. і М. Ананьіны, Б. Круцко, В. Бараноўскі. На плошчы Я. Коласа своеасаблівы помнік эпохі — мадэль атама. Па-ранейшаму працягваюць разбураць помнікі дойлідства старога Мінска: менавіта тады з мапы горада знікаюць мячэць, сінагога, касцёл бенедыктынак. У 1960-я гг. паштоўка каштуе вельмі танна — усяго 2 капейкі.
Набліжаўся 1967 г. — год 900-годдзя Мінска. Горад атрымлівае ордэн Леніна — «за мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі... і поспехі, дасягнутыя ў аднаўленні горада і развіцці народнай гаспадаркі». Да гэтай даты выдавецтва «Звязда» накладам у 55 000 асобнікаў выдала серыю чорна-белых паштовак A. і М. Ананьіных (серыя складалася з 6 паштовак). У куце кожнай паштоўкі былі прадстаўленыя невялікія выявы старога Мінска: гэткім чынам нібыта прапаноўвалася параўнаць шырокія плошчы сучаснага горада і вузкія вулачкі старога Мінска. Асноўнымі матывамі паштовак былі галоўныя плошчы Ленінскага праспекта.
Але гэтыя паштоўкі мелі не вельмі «парадны» выгляд. У наступным 1968 г. маскоўскім выдавецтвам «Советскнй художннк» у спецыяльным поліэтыленавым празрыстым футарале была надрукаваная серыя з 12 каляровых паштовак фатографаў Г. Бахмана і А. Наталінай. Гэтая серыя была разлічана на турыстаў, бо назвы паўтараліся на 6 мовах. Здымкі горада праводзіліся панарамным фотааб’ектывам, а паштоўкі прадаваліся па коштах як за кнігі — 1 рубель 22 капейкі. Каб выслаць гэтыя паштоўкі па пошце, патрэбна было клеіць спецыяльны канверт. На паштоўках таксама былі выявы плошчаў Ленінскага праспекта, ваенных помнікаў ахвярам фашызму, а таксама Прывакзальнай плошчы. Кідаецца ў вочы малалюднасць гарадскіх вуліц (Мінск на той час ужо даволі вялікі горад — каля 600 тысяч жыхароў), практычная адсутнасць тралейбусаў (хаця тралейбусы пачалі хадзіць па Мінску ў 1952 г.) і невялікая колькасць прыватных аўтамабіляў. Мяркуючы па гэтых паштоўках, галоўны від транспарту на мінскіх вуліцах — савецкія таксоўкі («Волгі»), аўтобусы «ЛАЗ» і легкавыя «Масквічы». На будынку ГУМа бачым назву па-беларуску -— «Універмаг». Канец 1960-х яшчэ захоўвае інерцыю хрушчоўскай «адлігі».
У 1970-я гг. працягваецца знішчэнне старога горада — пачынаецца разбурэнне квартала Няміга. На паштоўках таго часу адбіўся афіцыйны погляд на сталіцу БССР як на ідэальны (ідэалагічны) савецкі горад. Аўтар паштовак 1970 г. — Б. Круцко. Цікава прасачыць, як дзяржаўны палітычны афіцыёз адбіваецца на выглядзе і ўспрыманні горада. Замест колішніх шматлікіх клумбаў на плошчах — строгія травяныя газоны, буйным планам на паштоўках падаецца помнік Леніну на плошчы яго імя, нават станцыя дзіцячай
чыгункі называецца ўжо не «Парк культуры», як раней, а «Заслонава». На фасадзе будынка музея Вялікай Айчыннай вайны з’явіўся неонавы ідэалагічны надпіс па-расейску — «Подвпгу народа жнть в веках», а на будынках вакол плошчы Перамогі — «Подвнг народа бессмертен» (надпісы захаваліся да сёння). Пры Брэжневе актыўна пачалася русіфікацыя Беларусі. Гэта адчуваецца нават у дробязях: калі раней на паштоўцы першай давалася назва па-беларуску, то цяпер першынствуе расейская мова.