Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Перад прыходам чырвоных сям’я Скірмунтаў мела магчымасць з’ехаць за мяжу, але бацька не захацеў. «Цяпер, калі пачалася вайна, мы мусім клапаціцца пра людзей, з якімі пражылі столькі гадоў разам. Калі мы з’едзем, гэта будзе здрада», — сказаў ён.
Сям’ю пасля арышту Станіслава вывезлі ў Казахстан. Там ад голаду памерла сястра Тэрэзы Скірмунт — Гражына, брата Янэка выратавалі казахі — забралі ў стэп.
Пенсіянерка Тэрэза Скірмунт жыве цяпер у Варшаве, але не можа забыць сваю радзіму. Нягледзячы на сталы век і не вельмі добрае здароўе, яна дбае пра сваіх землякоў у Бакінічах. Прывозіла ў мясцовую школу падарункі дзецям, а ў чэрвені 1996 г. сваім коштам паставіла каплічку ў гонар Маці Божай.
У савецкія часы Бакінічы залічылі да неперспектыўных вёсак. Тут забаранілі будаваць новыя хаты. Цяпер прыкладна 60 хат пустуюць, а ў вёсцы засталося каля 200 жыхароў — большасць людзі сталага веку. Шмат хто з іх асабіста або са словаў бацькоў ведае пра Станіслава Скірмунта, які «панам быў незаможным, а гаспадаром добрым, хлопцаў, што лазілі ў сад, ніколі не біў, пасварыцца хіба трохі».
«Я хачу ўратаваць Бакінічы. Тут добрыя людзі і добрая зямля, і нельга гэтую вёску так проста «спісваць». Тут можна вырошчваць ды перарабляць садавіну — будзе добры прыбытак», — кажа Тэрэза Скірмунт. Пані Тэрэза шукае ў Польшчы бізнесоўцаў, якія б хацелі інвеставаць грошы ў Бакінічы. Але ахвотных няма з-за непрывабнага беларускага заканадаўства... Дцна Тэрэза Скірмунт не губляе аптымізму: «Буду зараз ізноў збіраць грошы з пенсіі. Хачу паставіць яшчэ адзін помнік — дзяўчынку з голубам у адной руцэ і хлебам у другой. У памяць маёй сястры Гражыны, што загінула ў лагеры праз голад. Каб ніколі не было войнаў і голаду...»
Адзінае, што прасіла зрабіць сваіх землякоў пані Тэрэза, дык гэта засыпаць пяском катлаван, на дне якога ляжалі парэшткі яе продкаў.
Зараз я б хацела вярнуцца да Алі Скірмунт, з якой маё «даследаванне» і пачалося. Мой прадзед Іван Ігнатавіч Васкжовіч жыў у горадзе Пінску. Ён ведаў многіх знакамітых людзей, якія яму дапамагалі ў яго камерцыі. У яго было некалькі дамоў у горадзе, a таксама дом і млын ў в. Дубай. Іван Ігнатавіч ведаў і род Скірмунтаў. Калі пачаліся рэпрэсіі, дзед даведаўся, што сям’ю Скірмунтаў вывозяць у Сібір. Сярод іх была Аля Скірмунт, чый ліст я знайшла сярод папераў дзядулі. Скірмунты некалькі дзён знаходзіліся на пінскім вакзале ў вагонах для перавозкі быдла. Мой прадзед прыхапіў хлеба і яшчэ штосьці з ежы і рушыў да Скірмунтаў. Ён неяк дамовіўся з энкэвэдэшнікам і перадаў ім хлеб.
На гэтым заканчваю гісторыю паштоўкі ад Скірмунтаў. Скірмунты былі прамыслоўцамі, літаратарамі, мастакамі, палітычнымі дзеячамі... У гады рэпрэсій іх расстрэльвалі, высылалі ў Сібір, частка роду апынулася на чужыне. Але памяць пра гэты род у людскіх сэрцах не згасае. Пры падтрымцы краязнаўцаў Ільянкова В., Дуброўскага А., Туркевіча В. адраджаецца памяць пра Скірмунтаў.
Вольга Будзько
Мінская вобл., г. Вілейка, СШ № 3, 7 клас
куратар Віталь Будзько
I СТАЛА БЛІЖЭЙ МНЕ «БЛІЗКАЯ» ГІСТОРЫЯ...
.. .Маё апавяданне. Жыцця адбітак, разважання, Нязжыты след прасцяцкай долі, Адвечны водгук праўды, волі.
Я. Колас
Мая малая радзіма — зялёны гарадок Вілейка. Тут, як мне здаецца, найпрыгажэйшыя вуліцы і будынкі, найлепшыя людзі. На Вілейшчыне нарадзіліся і мае бацькі. Маленькая вёсачка Путрычы, дзе жывуць бабуля і дзядуля, стала маім другім домам.
3 нядаўняга часу мяне пачалі цікавіць такія пытанні: якімі былі нашы мясціны пяцьдзесят, сто, трыста гадоў таму, якія тут жылі людзі, чым яны займаліся? (...)
Вялікая Айчынная вайна... Для мяне, трынаццацігадовай, яна — вельмі даўняя падзея, часам не зусім зразумелая. Пра яе мы ведаем з фільмаў, кніг. А вось людзі старэйшага пакалення самі памятаюць вайну. Маёй бабулі, Галіне Міхайлаўне Грышкевіч з вёскі Путрычы Вілейскага раёна, у той час было каля дзесяці гадоў. Вось што яна ўспамінае:
— Памятаю першы прыезд немцаў у нашу вёску. Мне, малой дзяўчынцы, гэтыя людзі на матацыклах падаліся тады занадта вясёлымі: гралі на губных гармоніках, наладзіліў суседнім гумне вечарынку, жартавалі. Зусім іншымі яны сталі потым, калі адчулі супраціў. He піолькіна франтах,але іў тыле,ад партызанаў.Ля нашай вёскі некалькі разоў ішлі баі, было вельмі страшна ад выбухаў гранат, свісту куль. Хаваліся хто дзе мог. А калі ўсё заціхала, вясковыя хлапчукі збіралі ў лесе гільзы ад патронаў. Вайна прымусіла пакінуць свае родныя мясціны многіх бежанцаў з Расеі. I ў нашай вёсцы жыло некалькі такіх сямей. Гэта былі жанчыны з дзецьмі і старыя людзі, бо іх мужчыны ваявалі. Наша вялікая сям ’я прыняла бежанку Марусю з трыма яе дзецьмі: Дунькай, Колькам і Іркай. 3 расійскімі гаротнікамі мы дзялілісяўсім, што мелі. Памятаю, прынясе бацька цэлую лубку гароху, дасць Марусі — вары, маўляў, дзецям. Пасля вайны прысылала нам Маруся лісты, пісала, што яе муж Несцер вярнуўся з вайны жывьш, толькі параненым. Быў старшынёй калгаса, алеў хуткім часе памёр. Маладой памерла і Ірка, якую за хворыя з маленства ногі дзеці называлі Курапай. Няўдала склаўся лёс іў Колькі,які быў нейкім вырадкаму сваёй добрай сям’і.А вось Дунька выйшла замуж за беларуса, жыла ў Маладзечне. У 1970-х гадах яна прыязджала ў нашу вёску са сваімі дзецьмі. Усё дзякавала нам, называла выратавальнікамі.
Яшчэ адзін страшны напамінак пакінула бабулінай сям’і вайна — гібель на фронце старэйшага брата Аляксандра. Зноў успамінае бабуля:
— Прыгадваю той апошні вечар перад адыходам мужчын на фронт. Усе яны і іхродныя сабралісяў нашай хаце. Невясёлае гэпга было зборышча, мужчыны нешта заклапочана гаварылі, а жанчыны ўсё плакалі. На другі дзень раніцай усёй вёскай праводзілі нашых салдатаў аж да гасцінца. Вярнуліся жывымі нямногія. He прыйшоў з фронту і мой брат. Ён нават сына свайго, які нарадзіўся крыху пазней, так і не ўбачыў. Прасіў толькі, каб прыслалі ў пісьме адбітак маленькай сынавай ручкі. Мы так і зрабілг. Больш лістоў ад Сашы не прыходзіла, аў 1945 годзе нам паеедамілі, што ён прапаў без звестак ля Кёнігсберга. А яшчэ пазней прыйшоў вельмі важны ліст — ад братавага франтавога сябра Анатоля Лапшына. Ён пісаў, што Саша быў цяжка паранены. Так атрымалася, што будынак, дзе ляжалі параненыя, захапілі немцы і падпалілі. Усе салдаты згарэлі. Франтавы сябра майго брата напісаў таксама, што ён з расказаў Сашы многае еедаў не толькі пра нашу сям ’ю, але і праўсю вёску, яе людзей. Гэты ліст канчаткова адабраўу нас веруў тое, што брат вернецра. Аднак ён прынёс нам праўдзівыя звесткі пра апошнія дні жыці(я Сашы, яго страшную смерць.
На вялікі жаль, перапіска майго дзядулі з роднымі і ліст яго франтавога сябра не захаваліся.
У Вілейскім гісторыка-краязнаўчым музеі я знайшла лісты з фронту людзей, якія жылі ў вёсцы Івашынавічы, зусім побач з нашай вёскай. Лукаш Аляксандравіч Валынец і яго сын Міхаіл ваявалі на фронце. Бацьку пашчасціла вярнуцца дамоў жывым, a Міхаіл, радавы 1201 -га стралковага палка, прапаў без звестак 4 кастрычніка 1944 г. у раёне Варшавы. Асабліва мне запомніліся лісты Міхаіла.
У першым лісце ён паведамляе, што «еду праз Маладзечна на Ліду, самі знаеце куды». Становіцца зразумелым, што шлях Міхаіла ляжаў, хутчэй за ўсё, на Польшчу. I другі яго ліст, атрыманы роднымі, гэта пацвярджае. Гэты ліст Міхаіла Валынца вельмі многае расказаў пра самога хлопца. Адразу зразумела, што ён працавіты, клапатлівы сын і ўнук, шчыры сябра. Відаць, ён кахаў дзяўчыну Таню, якой не асмеліўся напісаць, а перадаў прывітанне праз сястру Маньку. 3 пісыча Міхаіла можна таксама зрабіць выснову. што ён вучыўся ў школе і быў кемлівым вучнем. Аднак асноўнай яго навукай была, хутчэй за ўсё, гаспадарка, бо нават на фронце хлопец думае, «як табака, сколька жыта нажалі, як картошка». 3 ліста бачна, як моцна Міхаіл любіць сваіх родных, як клапоціцца пра іх. Ён піша: «Дарагі дзедушка, цалую твае рукі і прашу — не абіжай мамы і сяспіры. Прашу —уведаміце пра тату, как ён, ці ён здароў». У гэтым жа пісьме Міхаіл звяртаецца да мамы: «Дарагая мамачка, когда пішу пісьмо, то ні магу цярпець ад жалі». Толькі ў вельмі добрай сям’і мог вырасці такі сын, як Міхаіл Валынец.
Ліст з фронту ад Мікалая Баранічэнкі, адрасаваны Лукашу Аляксандравічу Валынцу, яскрава даказвае, што такім жа добрым чалавекам быў і ён, бацька Міхаіла. Франтавік не піша, як лёс звёў яго з Валынцом. Пра гэта можна толькі здагадвацца. Відаць, у па-
чатку вайны Баранічэнка ваяваў у Беларусі. У адным з баёў ён быў ці паранены, ці проста «адрэзаны» ад сваёй часці і прыйшоў у Івашынавічы. Лукаш (так называлі ў вёсцы Валынца) схаваў франтавіка ў сябе дома. Ен моцна рызыкаваў сваім жыццём і жыццём сваёй сям’і, бо ў суседняй вёсцы Касцяневічы размяшчаўся нямецкі гарнізон. Адно толькі слова пра тое, што ён хавае савецкага салдата, магло прынесці сям’і Валынцоў смерць. Пазней Мікалай Баранічэнка наладзіў сувязь з партызанамі і перабраўся ў лес. Невядома, якім чынам потым ён апынуўся зноў на фронце. У канцы 1944 г. М. Баранічэнка прыслаў гэты ліст свайму выратавальніку, Лукашу Валынцу. Баранічэнка піша: «Шлю тйбе свой пламенный прйвет й желаю тйбе быть жйвым й здоровым, это моё самое найлучшее пожеланйе пшбе как человеку хорошему во всех отношенйях, а в особенностй за то, что ты не гцадя своей жнзнй выручйл й спас нас, й не только, й также евреев,это тйбе болыйая благодарность, даже нет слов этой велйкой благодарностй».
Пажоўклыя ад часу лісты раскрылі мне вочы на многае. На прыкладзе адной беларускай сям’і я ўбачыла ўвесь наш народ :— шчыры, гераічны, добразычлівы, працавіты, самаахвярны. I гэта не высокія словы — прыведзеныя лісты пацвярджаюць гэта. Правільна зрабілі родныя франтавікоў Валынцоў, што перадалі іх у музей. Трэба, каб пра гераічнае мінулае сваіх продкаў ведалі ўсе. Асабіста мне лісты з фронту паведамілі нават больш, чым старонкі падручніка...
Аляксандр Бункевіч
Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, г. Мар’іна Горка, СШ №1,9 клас куратар Барыс Муха
ВАЛЕРЫЙ САБЛІН — ЗДРАДНІК ЦІ ПАТРЫЁТ?
На ўроке гісторыі настаўнік распавёў нам пра вучаніцу нашай школы — Лену Генералаву. Брат яе прыёмнага бацькі ў 1975 г. у Рызе падняў паўстанне на караблі, на якім ён служыў «зампалітам» — намеснікам па палітычнай частцы.