Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
«Калі вызвалілі ад вязняў келлі, — прыгадвае П. Кажух, —узяліся фарміраваць калону пяцёркамі. Нядаўна арыштаваных падганялі наперад, а нас пакідалі ў канцы. Падворышча кляштара зрабілася цесным, кабусіх змясціцьу ім, накіроўвалі нас вакол будынка, каб выходзілі бакавым пераходам. Калі набліжаліся мы да муроў, выразна бачылі свежаўска-
паную зямлю. Налічылі 8 такіх вялікіх месцаў: не было сумнення, што тут папрацавалі ноччу нашы апекуны. Выраўнялі нас у калону, густа абкружылі яе канваіры з аўтаматамі і гранатамі, з палкамі. Прывялі сабак-ваўкадаваў,з’явіліся коннікі. Нікуды не ўцячэш! Я ўсё-такі не пазбываўся надзеі. Калі калона працягнулася на кіламетр які, камандзір канваіраў выгукнуў да нас: «Арестанты! Внйманйе! Шаг в сторону будет счйтаться как побег, конвойные будут стрелять без предупрежденйя! Колонна шагом марш!» У хуткім часе ў калоне засталіся толькі нядаўна арыштаваныя альбо маладыя вязні. Гналі калону пераважна палявымі дарогамі. На трэція суткі за пасёлкам Ула на правым беразе Дзвіны каля в. Калі пачалася страляніна з кулямёта, Павел Кажух скаціўся ў роў і дзякуючы гэтаму застаўся жывы.
«Калі хто трохі жыў, курчыўся ў канвульсіях, тых дабівалі з наганаў альбо прабівалі штыкамі, — сведчыць Павел Кажух. — Я знаходзіўся ў адхоне, і ніхто не падышоў да мяне. Накідалі на мяне трупаў. Ад іх цяжару ледзь дыхаў... Праз некалькі дзён шчасліва дабрыў я дадому; дзякуючы помачы добрых бедных людзеш.
Язэп Барэйка прыводзіць сведчанне і Вінцэся Садковіча, якое было надрукавана яшчэ ў сакавіку 1966 г. у выдадзенай на Захадзе газеце «Бацькаўшчына». В. Садковіч паведаміў, што напярэдадні акупацыі Глыбоччыны фашыстамі з навакольных вёсак зніклі некаторыя сяляне. «Гэта, — пісаў ён, — былыя дзеячы Грамады або сябры КПЗБ. Амаль усе яны прайшлі праз польскія астрогі, перажылі цяжкія здзекі і катаванні. Цяпер іх вышуквае НКУС, арыштоўвае і выводзіць у невядомым напрамку. Потым іх трупы былі знойдзены ў невялічкім лесе пры дарозе з Глыбокага на Лужкі... Пасля першых дзесяці дзён вайны ў Глыбокім раптам наступіла дзіўнае зацішша. Савецкіх уладаў ужо не было, а немцы не прыходзілі. Такое незвычайнае становішча трымалася некалькі дзён. У гэты час жыхары пачулі пах гніення трупаў, які ішоў з турмы, але ніхто не наважыўся падысці да былога кляштара. Усе баяліся, што кожны момант могуць з’явіцца чэкісты... Мне тады было 15 гадоў. Памяпгаю, была нядзеля. Гарачы ліпеньскі дзень. Народ спяшаўсяў Беразвечча. Пайшоў іяз сябрам. Праходзім праз шырока адчыненую жалезную браму. Перад намі адкрываецца шырокі двор, засланы рознымі паперкамі. Падымаем адну, другую, уважліва разглядаем. Бачым — гэта абвінаваўчыя акты, персанальныя дадзеныя пра вязняў, доўгія спісы прозвішчаў, маса фотаздымкаў у профіль і анфас, а на кожным фота — нумар зняволенага. Відаць, перад уцёкамі турэмшчыкі хацелі спаліцьусе паперы, але не паспелі. Потым вецер паразносіў іх паўсім двары. Ідзём далей. Бачым,у самым канцы, на поўдзень ад кляштара-турмы сабраўся натоўп людзей. 3 кожным крокам мацнее той жудасны пах, пра які нядаўна хадзілі пагалоскі ў народзе. Праціскаемся праз людскую сцяну. Глядзім — перад намі вялізная яма, а ў ёй труп ля трупа ў некалькі шэрагаў. Я пачаў лічыць. Далічыў да 47 і больш не мог, бо да дна было яшчэ далёка і шмат трупаў ляжала пад нізам. Некалькі шэрагаў ужо не хапала. Той, хто знаходзіў свайго роднага, забіраў яго, каб пахаваць na-хрысціянску на могілках. У кожнага вязняў патыліцы відаць быў
след ад стрэлу з пісталета. На шыях сляды таксама. Гэта ад вяровак, якімі цягалі вязняў у яму. У некаторых трупаў вяроўкі так і засталіся на шыях».
Як піша ў «Сумежжы» Язэп Барэйка, факты сталінскіх злачынстваў у Беразвеччы пацверджаныя таксама ў кнізе беларускага пісьменніка ў эміграцыі Кастуся Акулы «Гараватка». Галоўны герой кнігі Захарук — рэальная асоба. Ён бачыў сталінскія злачынствы ў Беразвеччы на ўласныя вочы...
Гісторыя гэтай турмы не скончылася з пачаткам вайны. У верасні 1941 г. фашысты стварылі на тэрыторыі кляштара шталаг № 351 для масавай згубы савецкіх ваеннапалонных. 3 канца 1943 г. у лагер прывозілі італьянскіх салдат і афіцэраў. Тысячы людзей прынялі тут пакутніцкую смерць. Пасля вайны ў сценах кляштару так і засталася турма.
Муж Гертруды Пятроўны Леанід Аляксандравіч расказваў, што ад жыхароў блізкіх да Глыбокага вёсак чуў аповяды, як знішчалі вязняў на пачатку вайны. Кажуць, суткі на тэрыторыі іграў духавы аркестр, каб заглушыць стрэлы, стогны, крыкі... Магчыма, гэта быў не аркестр, а модны тады «громкоговорнтель». Удакладніць мне не ўдалося. Гертруда Пятроўна расказвала, як у першыя дні вайны, пакуль не прыйшлі немцы, яе маці (мая бабуля) з аднавяскоўцамі ездзіла ў Глыбокае шукаць мужа.
На тэрыторыі лагера яны ўбачылі 3 вялізныя ямы з трупамі. Мужчыны перакладвалі мерцвякоў, шукаючы Пятра Юзэфавіча. Так перабралі дзве «магілы». Потым бабуля страціла прытомнасць. I было ад чаго. Целы некаторых людзей былі скручаны калючым дротам, у іншых валасы на галаве садраны палосамі, пад пазногці загнаныя іголкі... Бабуля паехала дамоў ні з чым. I толькі пазней даведалася ад людзей, што і ў трэцяй яме яе мужа не было. Былі сведкі таго, што разам з іншымі «ворагамі народа» яго пагналі ў Віцебск. Аб тым, што адбылося далей, расказана ў кнізе «Памяць».
Але Гертруда Пятроўна, калі ездзіла на месца расстрэлу бацькі, ад жыхароў вёскі Мікалаёва, што каля Улы, пачула і іншую версію тых падзей.
Ёй расказалі, што быццам бы не было налёту нямецкіх самалётаў, а канваірам паступіла паведамленне: да Віцебска яны не паспеюць давесці вязняў для далейшай адпраўкі ў Татарстан, бо там ужо немцы. Таму — расстраляць. Так і было зроблена. Канваіры пакідалі забітых не закопваючы. Мясцовыя жыхары пасля закапалі ўсіх у адной магіле, а праз шмат гадоў палякі пабудавалі нешта накшталт помніка, зрабіўшы надпіс на польскай і расейскай мовах.
Ад Гертруды Пятроўны я даведаўся, што ёсць кніга на польскай мове пра падзеі тых дзён. Калі я яе прачытаю, магчыма, тады праясняцца некаторыя дэталі і стануць вядомымі новыя факты. Акрамя таго, мяне зацікавіў і лёс аднаасобнікаў у нашым раёне. I гэта будзе тэмай майго наступнага даследавання...
Інга Бацюшка
г. Мінск, гімназія № 2, 9 клас
куратар Галіна Сямёнава
ЗНАХОДКІ 3 ДУБАЙ
Даведаўшыся пра конкурс «Гісторыя з паштовай скрыні», я адразу паехала ў вёску Дубай Пінскага р-на — месца, адкуль бярэ свой пачатак мой род Бацюшкаў. У доме, дзе жыў мой дзед Сяргей Пятровіч Бацюшка, у дальнім закуточку стаіць стары агоўскі куфар з сямейным архівам, дзе хаваюцца важныя дакументы, лісты, фотаздымкі. Мне захацелася даведацца, як жылі мае прадзеды і сваякі, з якімі людзьмі мелі зносіны, чым цікавіліся, як ставіліся адзін да аднаго, ды ўвогуле, чым адрознівалася мінулае жыццё ад сучаснага. Я паспрабавала знайсці адказы на пытанні ў старых, пажоўклых, але вельмі каштоўных для нас паперах.
Вось мне ў рукі трапіла цікавая паштоўка. 3 аднаго боку — здымак з выявай кірмаша на ўзбярэжжы ракі Піны. I ўнізе надпіс: «Pinsk. Targ nad Ріп^». Колькі ж гадоў таму г. Пінск меў такі выгляд: усе хаты маюць не больш за два паверхі, пабудовы ў асноўным драўляныя, транспарт — коні ці чаўны, людзі апранутыя ў кашулі, капелюшы! Уважліва разглядаю другі бок паштоўкі. I ў самым нізе бачу дату: 12.04.38. Гэты ліст адрасат атрымаў 64 гады таму. Адрасатам аказалася Аля Скірмунт (тэкст напісаны па-польску, але некаторыя выразы зразумець было магчыма). Хто такая гэтая Аля Скірмунт і чаму гэты ліст так беражліва захаваны маім дзедам? Я вырашыла не пакідаць гэтай гісторыі без увагі і запыталася ў бацькі.
У нашай сям’і здаўна распавядаюць пра Скірмунтаў, асабліва пра Рамана Скірмунта (1868 — 1939). Ён нарадзіўся ў вёсцы Парэчча, за некалькі кіламетраў ад маёй вёскі Дубай. Намаганнямі яго дзеда і бацькі Парэчча ў другой палове XIX ст. стала адным з эканамічных цэнтраў паўднёвай Беларусі. У сакавіку 1917 г. Раман Скірмунт узначаліў Беларускі нацыянальны камітэт. Раман быў адным з першых беларускіх дзеячаў, якія зразумелі гістарычную неабходнасць барацьбы за дзяржаўны суверэнітэт.
25 сакавіка 1918 г. нарадзілася першая ў гэтым стагоддзі Беларуская Народная Рэспубліка. На чале ўрада БНР летам 1918 г. Раман Скірмунт актыўна працаваў дзеля міжнароднага прызнання рэспублікі. Пры ўмове далейшага ўмацавання беларускай дзяржаўнасці Раман Скірмунт мог бы стаць верагодным кандыдатам на пасаду прэзідэнта БНР. Але лёс яго трагічны. У кастрычніку 1939 г. Рамана забралі. Жыхарка Парэчча Марыя Мікалайчык (1920 г. н.) распавядала, што параччане плакалі, а пан сказаў: «Я з вамі развітваюся назаўсёды. Спадзяюся, што нікому нічога кепскага не зрабіў». Кажуць, што перад смерцю ён адмовіўся стаць спіною да забойцаў. У аднаго з забойцаў нават стрэльба выпала з рук, але загад «вызваліцеляў ад панскага прыгнёту» быў выкананы.
Г5Я]
Вось так забілі Рамана Скірмунта. Забілі чалавека, які мог стаць першым беларускім прэзідэнтам. I ён цалкам адпавядаў бы гэтай ролі, бо быў разумны і добра адукаваны, меў вялікі палітычны і жыццёвы досвед ды любіў Беларусь.
«Тут жыў, працаваў і любіў гэтую зямлю род Скірмунтаў у 1740-1940 гадох», — па-польску і беларуску напісана на гранітнай пліце. Побач — герб Скірмунтаў, а таксама два крыжы — каталіцкі і праваслаўны.
«Мае продкі, каталікі, таксама паважалі і праваслаўную веру і нават ахвяравалі грошы на будаўніцтва цэркваў. Яны заўсёды казалі — Бог адзін. Таму і я вырашыла, каб на помніку было два крыжы, бо мы аб’яднаныя ў любові Божай», — кажа спадарыня Скірмунт. Помнік стаіць на ўзгорку побач з вялізнай ямай, якая засталася ад царквы, дзе месціліся магілы дзевяцёх Скірмунтаў. Яны і цяпер ляжаць на дне гэтай ямы. Вакол — бярозы.
У 1939 г., калі прыйшлі саветы, першым арыштавалі Станіслава Скірмунта. Больш яго жонка Ружа Скірмунт і дзеці Тэрэза, Гражына і Янэк бацькі не бачылі. Толькі потым Тэрэза даведалася, што яе бацька не паспеў далучыцца да арміі Андэрса і паміж лагерам ды савецкай арміяй выбраў другое. Станіслаў Скірмунт загінуў у Польшчы.
Распавядаюць, што калі пана Станіслава прыйшлі арыштоўваць, сяляне акружылі яго шчыльным колам, каб бараніць, але, разумеючы, што можа праліцца кроў, ён папрасіў аднавяскоўцаў разысціся.