Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Людзі — вельмі цікавыя істоты. Яны адмаўляюць відавочнае і мірацца з няпраўдай, смяюцца, калі злуюць, і плачуць, калі на іх парозе — шчасце. Наша паштальёнка хоць і пасівела, але і зараз не змянілася, па сутнасці, як і ўвесь наш свет.
Кожны дзень паважаная Вера Паўлаўна прыносіла лідскую газету «Сцяг працы». Т ады быў час панавання камунізму, таму нярэдка я знаходзіла ў ёй «крытычныя» артыкулы, звесткі аб надоях і ўраджаях, а што больш за ўсё мяне абурала — гэта разважанні людзей улады ў «Кутку атэіста». Яны выбіралі такія словы, што мяне ахопліваў і жах і страх. Вось памятаю, напрыклад:
«Кодэкс камуністычнай маралі і рэлігійная мараль. Несумяшчальнасць камуністычнай ірэлігійнай маралі асабліва відаць, калі гутарка заходзіць аб становішчы чалавека ў грамадстве, у калектыве, аб узаемаадносінах паміж людзьмі. Калектывізм і таварыская ўзаемадапамога, кожны за ўсіх і усе за аднаго — вось што з’яўляецца маральным прынцыпам чалавечых узаемаадносін у нашым грамадстве. Рэлігійная ж мараль садзейнічае ўмацаванню маралі эксплуататарскага грамадства, сутнасць якой выказана ў прынцыпах — «чалавек чалавеку — воўк», «кожны за сябе, адзін бог заўсіх» іг.д...
А ўзяць такі важнейшы прынцып маральнага кодэксу будаўніка камунізму, як інтэрнацыяналізм. Савецкія людзі неабходнай умовай паспяховай пабудовы камунізму лічаць строгае захаванне прынцыпу пралетарскага інтэрнацыяналізму,умацаванне братэрства і адзінства ўсіх працоўных. Рэлігія гаворыць аб любові да сваіх аднаверцаў, ці гэта рабочы або капіталіст, багаты або бедны. Лозунгу «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» яна супрацьпаставіла прынцып «Уселюдзі браты па веры!».
Такім чынам, абаронцырэлігіі,заяўляючы аб падобнасці прынцыпаў маральнага кодэксу будаўніка камунізму і рэлігійнай маралі, могуць падмануць толькі саміх сябе. Усё больш і больш веруючыху штодзённых фактах савецкай рэчаіснасці пераконваюцца, што самай чалавечнай, жыццясцвярджальнай з’яўляецца мараль камуністычная, мараль людзей, якія ствараюць грамадства Міру, Працы, Свабоды, Роўнасці, Братэрства і Шчасця».
Ю. Бярозкін
(«Сцяг працы», орган Лідскага раённага і гарадскога камітэта КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных. № 24 (3132). Чацвер, 25 лютага 1965 г.)
Ці яшчэ такая «груша на вярбе»:
«Абаронцы рэлігіі гавораць, што яна таксама патрабуе ад веруючых сумленнасці, выступаюць супраць крадзяжу і гэтым, маўляў, дапамагаюць выхаванню новага чалавека. Але ж як жа растлумачыць тут тое, што многія веруючыя біблейскую запаведзь *не крадзі» пашыраюць толькі на ўласную маёмасць грамадзян, а не на грамадскае або дзяржаўнае дабро? Адзін сектант са Стаўбцоўскага р-на, калі яго злавілі на крадзяжы калгаснай бульбы, так і сказаў: «У калгасе красці можна. Гэтым я не парушу божую запаведзь. Нельга красціў грамадзян».
(«Сцяг працы», орган партыйнага камітэта Лідскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных. № 1(2557). Серада, 1 студзеня 1964 г.) (...)
Акрамя маёй гаспадыні ў мяне ёсць яшчэ і гаспадынька. На яе імя заўсёды прыходзіць шмат лістоў: ад сяброў з усяго свету, з розных школ, арганізацый. Цікава іншым разам падглядзець скрозь белы канверт... Часта падлеткі (ды і дарослыя, чаго ўтойваць) пішуць на інтымныятэмыне сваімі словамі, каб было больш рамантычна. (...)
Увогуле ж, калі чалавек піша чалавеку, ён хоча падзяліцца не толькі думкамі, але і пачуццямі. Таму нярэдка ў мяне кідалі каляровыя паштоўкі з самым розным сэнсам: хто са святам віншаваў, хто да
дзеяння заклікаў, а хто і ў каханні прызнаваўся, так-так... Прызнаюся3 што выраз твару ў адрасатаў у тыя моманты, калі яны адчынялі маю скарбонку, быў варты публікацыі ў коміксах. Да слёз смешна!
Былі, я яшчэ памятаю, і такія моманты, калі хацелася лётаць па паверхах. Напрыклад, калі ў газеце змясцілі фотаздымак гаспадара ў арміі. Тады гэта было сапраўднае свята. Парашутысты, у якіх бралі інтерв’ю ў газеце! Неверагодна! Гэта было марай маіх гаспадароў, і яна здзейснілася.
Дарэчы, аб марах. У мяне, хоць я і драўляная, ёсць свая ружовая мара: стаю я ўся новая, пафарбаваная, перавязаная каляровымі стужкамі, поўная шчырымі думкамі і неверагоднымі пачуццямі; у мяне не ўлазяць паштоўкі, лісты, тэлеграмы, бо там ужо іх паўнютка. А людзі ідуць і ідуць да мяне ў госці... Мары?! A можа, калі-небудзь і сапраўды так здарыцца? 3 сучаснымі факсамі, e-mail-амі і мабільнымі тэлефонамі я здаюся сабе ў наш касмічны век непатрэбнай і адзінокай. А я не хачу. Я мару! А мары павінны здзяйсняцца.
Антон Ермалёнак
Віцебская вобл., г. п. Міёры, СШ № 3, 10 клас
куратар Вітольд Ермалёнак
ГАЗЕТЫ — КРЫНІЦЫ КРАЯЗНАЎСТВА
Працу сваю я прысвяціў нашым, як я лічу, слаўным землякам, Кузьме Круку і Аўгену Аніську. Менавіта пра іх радкі нашага славутага песняра Я. Коласа: «Колькі талентаў звялося!»
Дзякуючы газеце нам з бацькам удалося знайсці адказ на пытанне, які шукалі некалькі год. Аднойчы падчас краязнаўчых пошукаў на гарышчы адной хаты недалёка ад вёскі Дрыгучы быў знойдзены цікавы фотаздымак Пятра Мятлы з яго арыгінальным аўтографам, напісаным радкамі верша:
Хай пяе ён аб роднай зямлі,
Кабу сэрцы нам сорам узбудзіць,
Каб змагацца з няпраўдай ішлі,
У чыім сэрцы сумленне не спіць.
На ўспамін Кузьме Юльянавічу пра сумесную грамадскую працу на карысць роднаму народу.
Гэты ўрывак быў узяты з верша Максіма Багдановіча 1909 года «Дождж у полі і холад...» Хто такі Пётр Мятла — вядома на Мёршчыне ўсім. Нарадзіўся ён у вёсцы Кухцінцы ў 1891 г., вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы, на педагагічных курсах у Коўне, працаваў на радзіме настаўнікам. 3 1921 г. прымаў актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе беларускага народа. У 1922 г. быў абраны дэпутатам Польскага сойму ад беларусаў Заходняй Беларусі. Быў сябрам Беларускага пасольскага клюбу. Стваральнік і адзін з кіраўнікоў Беларускай сялянска-работніцкай
грамады. Пасля яе разгрому арыштаваны, на працэсе 56 прыгавораныў 1928г.да 12 год турмы. У выніку абмену палітвязнямі ў 1930г. трапіўу СССР. Працаваўу ВСНГ БССР старшынёй камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі. Але ўжо ў 1933 г. арыштавны па сфабрыкаванай справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Загінуў у сталінскіх лагерах у 1936 г., па другой версіі расстраляны ў 1938 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.
Зразумела, што Кузьма Юльянавіч быў адным з бліжэйшых паплечнікаў Пятра Мятлы. Але як яго прозвішча? Хто ён? Некалькі год гэта было загадкаю. Але вось тата атрымаў аднойчы газету беларусаў з Вільні «Рунь» № 18 за 1998 г. Там былі надрукаваныя ўспаміны Пятра Лаўрычонка — вучня беларускай гімназіі ў Вільні. Ва ўспамінах згадваецца яго дзядзька Кузьма Крук як актыўны дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Менавіта дзядзька і прывёз яго вучыцца ў Віленскую беларускую гімназію. Вось чаму тата і прапанаваў мне правесці далейшы пошук і напісаць аб гэтым у конкурсе «Гісторыя з паштовай скрыні». Я спачатку разгубіўся. Вельмі мала звестак, але тата супакоіў і падказаў, дзе можна даведацца больш. Галоўная цяжкасць была ў тым, што прозвішча Крук вельмі распаўсюджана ў нашым краі. Але якраз у таты была знаёмая з тых мясцін.
Пасля заключэння Рыжскай мірнай дамовы дзядзька Кузьма паехаў вучыцца ў Вільню на юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта. Але закончыць вучобу не давялося. Ён адразу актыўна ўключыўся ў нацыянальна-вызваленчы рух, быў сябрам Таварыства Беларускай школы, затым уступіў у Беларускую Сялянска-Рабочую Грамаду. Тут ён актыўна супрацоўнічаў з вядомымі дзеячамі нацыянальна-вызваленчага руху П. Мятлой, I. Дварчанінам, Б. Тарашкевічам, В. Валошыным. Прымаў актыўны ўдзел у выпуску часопіса «Маланка», які высмейваў польскія ўлады. На здымку, дасланым П. Лаўрычонкам, мы бачым Кузьму Крука разам з рэдактарам гэтага часопіса Іванам Маразовічам. Яны разглядаюць, напэўна, падрыхтаваны да друку чарговы нумар часопіса. Аб цяжкасцях стварэння гэтага часопіса я даведаўся з кнігі Арсеня Ліса «Пякучай маланкі след». Але, на жаль, аўтар ніводным радком не ўзгадвае імя нашага земляка. Хаця здымак яскрава сведчыць аб ролі Кузьмы Крука ў выданні часопіса.
Праглядаючы наш архіў, я знайшоў № 30 газеты «Наша Праўда» ад 16 ліпеня 1927 г. Гэтая газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку выдавалася БСРГ. На першай старонцы ў ёй знайшоў цікавыя звесткі пра Кузьму Юльянавіча. Аказваецца, ён быў абраны ў гарадскую раду Вільні. I яго кандыдатура нават выстаўлялася на галасаванне пры выбарах мэра (прэзідэнта Вільні). Але прыхільнікаў палякаў у радзе было больш, таму кандыдатура Кузьмы Крука не прайшла ў другі тур. Гэтая каштоўная інфармацыя сведчыць аб шырокай папулярнасці Кузьмы Юльянавіча сярод насельніцтва Вільні.
Адваротны бок здымка Пятра Мятлы з яго аўтографам
У 1930-я гг. Кузьма Крук падчас выбараў у Польскі сойм стаў кандыдатам у дэпутаты. Але ў сойм ён не быў абраны, польскія ўлады сфальсіфікавалі вынікі выбараў.
У 1938 г.3 калі польскія ўлады канчаткова задушылі беларускі нацыянальна-вызваленчы рух і практычна ўсе арганізацыі перасталі існаваць, Кузьма Юльянавіч вяртаецца ў сваю родную вёску. Але ж вёска Масцішча знаходзілася ў памежнай паласе, таму польскія памежнікі нават выводзілі Кузьму Крука з Грыгаравіцкай царквы, калі ён прыходзіў на малебен.
Як мы даведаліся з успамінаў Тамары Андрэеўны Крук, савецкія ўлады таксама не давяралі былому грамадоўцу. Ён працаваў спачатку ў Алекшыцкай сямігодцы настаўнікам. Падчас нямецкай акупацыі Кузьма Юльянавіч працягвае працаваць настаўнікам. Але ў 1942 г. яго арыштоўвае дзісенская паліцыя і вывозіць у турму г. Дзісны. Як апавядала Тамара Андрэеўна, Кузьма Юльянавіч знаходзіўся ў турме разам з яе бацькам. Бацьку яе3 як іншых вяскоўцаў, вызваліў каталіцкі святар з Бабылёў. Але Кузьму Крука пакінулі, бо камендантам паліцыі быў былы начальнік польскай памежнай варты і зараз ён атрымаў магчымасць расквітацца з «беларускім царом». 27 мая Кузьма Крук быўрасстраляны ў Дзісне. У 1944 г. сваякі перазахавалі яго на могілках ля вёскі Дрыгучы.
Калі мы сустрэліся з Пятром Лаўрычонкам у нашай хаце, падчас гутаркі ён параіў звярнуцца да яшчэ аднаго дзядулі, які добра ведаў Кузьму Юльянавіча. Гэта Генадзь Дзямешка, 1919 г. н., які за-