Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Ды толькі дзейнасць Аніські на карысць народа пасля вайны бальшавіцкай уладай магла быць залічана яму ў віну. Таму ён не вяртаецца на радзіму, а працуе настаўнікам у Міцкунах, таксама ў Латвіі, але не на Браслаўшчыне, як узгадвае газета «Ніва». Ведаючы, якія працэсы русіфікацыі адбываюцца на Беларусі, не бачачы магчымасці прынесці там карысць і, напэўна, асцерагаючыся рэпрэсій, Аніська пераехаў на Беласточчыну, дзе тады пражывала каля 300 тысяч беларусаў, спадзеючыся і там служыць Беларусі... Працаваў настаўнікам у Ягуштове, ля Бельска-Падляска, вучыў дзяцей беларускай мове. Як піша газета «Ніва», школа стала сапраўдным культурным цэнтрам: Аніська стварыў шахматны гурток, ансамбль мандаліністаў, дэкламатарскі гурток беларускай паэзіі і літаратуры. Ладзіў сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, вёў гурток фотааматараў. Памёр наш зямляк у сталым узросце — 86 год — далёка ад радзімы, у Шчацінку, дзе дажывала самотна яго сястра Алена (якая была замужам за рэдактарам «Беларускай газэты» У. Казлоўскім, забітым партызанамі).
Неаднойчы ў 1970-я гг. Аўген Аніська наведваў Мёршчыну, сустракаўся з былымі сябрамі і аднавяскоўцамі. Тут ён працягваў вывучэнне сваёй малой радзімы, збіраў легенды, паданні, фальклор. Асабліва цікавіўся шматвяковым дубам, пад якім нібыта сядзеў Напалеон. А яшчэ, як узгадвае Людвік Марцілёнак, на падставе народных рэцэптаў складаў кнігу па самалячэнню. Напэўна, гэтыя
рэцэптьі і дазволілі Аўгену Аніську, які меў слабое здароўе, пражыць 86 год. У Людвіка Марцілёнка захавалісявіншавальныя паштоўкі і адзін ліст ад сябра. Радкі іх ізноў нагадваюць, што да канца сваіх дзён ён заставаўся сапраўдным беларусам.
Пасля смерці Аніські цікавасць да яго асобы не згасла. Адна з прычын таго — знаходка ў яго пакоі ў школе Ягуштова, дзе ён самотна жыў, вялікага архіва фотаздымкаў. Яны і ляглі ў аснову выставы «3 альбома Аніські». Частка адлюстраванняў датычыла самога Аніські: «Дзяцінства», «Міцкуны», «Аўген Аніська і брат Браніслаў», «Золак», «Віленская Беларуская гімпазія». Зробленыя ім самім здымкі сведчаць, што гэты нацыянальны дзеяч быў сапраўдным фатографам. Ён збярог і адлюстраваў краязнаўчыя і грамадскія вобразы. На выстаўцы дэманстраваліся здымкі з паездкі ў Беларусь — «Палессе ў 1972-1974 гг.», польскія здымкі. Многія з іх каштоўныя тым, што паказваюць аб’екты, якія да гэтага часу не захаваліся.
Выстава з’явілася сапраўдным святам ушанавання памяці нашага земляка. На яе адкрыцці выступалі яго вучні і паплечнікі. Усе яны падкрэслівалі, што Аўген Аніська сваё жыццё прысвяціў адной мэце — вызваленню нацыянальнага гонару. I за гэта ён пацярпеў як на сваёй радзіме, гэтак і ў Польшчы, дзе акрамя ўсяго астатняга актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Беларускага гісторыка-культурнага таварыства. Яго не заўсёды разумелі, бо ён быў жорсткі і патрабавальны ў святой справе беларускасці, крытыкаваў кіраўніцтва грамадскіх арганізацый за фармалізм і пустазвонства. На выставе расказвалі пра нашага земляка Міколу Крупіцкага, які дзякуючы свайму настаўніку заняў трэцяе месца ў шахматных спаборніцтвах у Польшчы. Дырэктар школы ў Ягуштове Марыя Манаховіч падкрэсліла, што Аніська быў ахвярным чалавекам. Яна казала: «Дзе б яго ні сустрэла — ці на сходзе, ці ў кампаніі — ён заўсёды размаўляў не па-польску, але толькі па-беларуску». Спецыяльна да адкрыцця выставы яна напісала верш, прысвечаны Аўгену Аніську. Пранікнёныя словы пра нашага земляка сказаў Янка Мордань, сябра гуртка БГКТ у Бельску: «Найперш, папрасіў у мяне дакумент, паглядзеў і сказаў: «Нічога ўжо з беларусаў не будзе, ужо ўсё! Усе вымруць! У вас нават дакументы на польскай мове». А Ян Мордань з Гацькоў казаў: «Гэты чалавек хварэў душою, што мы, беларусы, такія пустыя людзі, што забываем сваё цудоўнае багацце — мову, свае традыцыі, шчырасць душы, што пачынаем служыць не сабе, a іншым». Яго сябра Барыс Манаховіч, 1924 г. н., з Аўгустова ўспамінаў: «Моцна ваяваў на БССР. Казаў — там рэжым, расійская акупацыя. Расказваў, што ягонага сябра за беларускую дзейнасць саветы ўпяклі на 10 гадоў у Сібір. I сам ледзь ацалеў ад ссылкі, ратаваўся рэпатрыяцыяй у Польшчу. Хвалявала яго, што БГКТ пад наглядам партыі дзейнічала. «Калі я пачынаю гаварыць пра беларускія праблемы на бэгэкатоўскіх з’ездах, мне адмаўляюць голасу», — скардзіўся. Бывала, яго на з’езд БГКТ не пускалі. «То я яшчэ раз прыеду», — ён на тое. I сапраўды, ехаў, хаця ведаў, як яго
могуць там сустрэць. Крытыкаваў наш Бельскі ліцэй: «Там адно беларускія надпісы на дзвярах. У сярэдзіне нічога беларускага няма. Ды яшчэ людзі ганарацца, што беларускі ліцэй закончылі!» Аповяд дапоўнілі гісторыкі Дарафей Фіёнік, Вячаслаў Харужы, вядомы ў Полыпчы беларускі паэт Віктар Швед нават напісаў верш «Памяці Аўгена Аніські»:
Каб не вывезлі на ўсход, Ты падаўся сам на захад, Дзе яшчэ і твой народ I дзе менш насілля, жахаў. I прытулак ты знайшоў Тут, у вёсцы Аўгустова, Прывіваючы любоў Да Айчыны, роднай мовы. Працаваў ты ў школе тут, Навучаў штодзённа дзетак ДІанаваць айчынны кут, Веды здабываць асветай. Са зняволеным жыццём He меў шчасця ты ў Айчыне. Таму спіш апошнім сном, Як выгнаннік, на чужыне.
У час прэзентацыі выставы была ўнесена прапанова даць новай школе ў Ягуштове імя нашага земляка Аўгена Аніські. Такім чынам, ахвярная праца нашага земляка-беларуса не прапала ў Польшчы дарэмна, памяць пра яго застанецца. Толькі вось на радзіме, якую ён так любіў, імя Аўгена Аніські невядомае.
«Сапраўдны, шчыры быў беларус, — такія былі першыя словы Людвіка Марцілёнка пры нашай першай сустрэчы, — каб зараз было б такіх больш — была б Беларусь незалежнай заўжды».
Сумна ад таго, што такія выдатныя асобы не мелі магчымасцяў рэалізаваць сябе і прынесці большую карысць нашай Беларусі. Вельмі падобны іх лёс. I глыбокая крыўда, што іх дзейнасць не ацэнена па-сапраўднаму. Але спадзяюся, што хоць мая праца і напісана, я працягну далейшую дзейнасць па вывучэнні іх біяграфій...
Сяргей Забаўскі
Мінскі машынабудаўнічы каледж, група 332-Бк
куратар Уладзімір Сурмянкоў
ТРЭБА ВЕДАЦЬ ШТОСЬЦІ ПРА ЎСЁ, А ЎСЁ ПРА
ШТОСЬЦІ
Як казаў адзін разумны чалавек, які быў філосафам: «Трэба ведаць штосьці пра ўсё, а ўсё пра штосьці». Я згодны з гэтым выказваннем і вырашыў выкарыстаць яго як назву сваёй працы, таму што яна будзе нагадваць гэтыя словы, бо тут вы не знойдзеце вызначаных
храналагічных рамак якой-небудзь адной падзеі. Але пачну з самага пачатку.
Калі я вырашыў пісаць конкурсную працу, я задумаў паехаць да бабулі ў вёску, каб знайсці хоць які-небудзь архіўны матэрыял. Папраўдзе, тэма працы спачатку не закранула мяне, і хоць яе горача раіў наш настаўнік беларускай мовы, пісаць нрацу не надта хацелася. Я не разлічваў і знайсці што-небудзь цікавае, але як жа я быў прыемна здзіўлены, калі знайшоў некалькі канвертаў, газеты і лісты былых часоў.
Прыехаўшы да бабулі, я спытаў, дзе знаходзяцца старыя паперы. Бабуля адказала, што яны, мабыць, дзесьці на гарышчы, калі іх хто не выкінуў. Калі я залез на страху, убачыў сярод розных рэчаў (гэта і старая шафа, і верацяно, і самавар, які аказаўся старэйшы за мяне на 70 год, і колы, і шмат іншага) невялікую скрыню, у якой хтосьці прыслаў бабулі падарунак з Германіі, яшчэ ў 1956 г. Калі я адкрыў скрыню, якая адразу мяне зацікавіла, бо на ёй была паперка таго ж года з рознымі і незразумелымі нямецкімі словамі, то ўбачыў, што тут ляжыць шмат розных лістоў і дакументаў.
Я зняў гэтую скрыню са страхі і, захапіўшы яе з сабой, адразу пайшоў у сад на лаву. Пачаў ізноў разглядаць скрынку з яе цікавай паперкай, а потым узяўся за тое, што ў ёй знаходзілася. Прачытаўшы толькі першы ліст, я быў настолькі зацікаўлены, што не зважаў ні на тое, што мяне клічуць сябры, ні на тое, што прыйшоў час снедаць. Я і не ведаў, што нейкія там лісты і паперы, якія пісалі малазнаёмыя ці зусім незнаёмыя мне людзі, будуць такія цікавыя, паведамяць такія гісторыі, якія не напісаны ні ў адной кнізе. I сапраўды, усе гэтыя аркушыкі, газеты, якія сёння прыходзяць да нас, якія мы проста не заўважаем, праз некалькі дзесяцігодцзяў стануць гісторыяй для нашых нашчадкаў.
Але пачнем па парадку. Першае, што я заўважыў, гэта піэры канверт, у якім, на жаль, не захаваўся ліст, але потым, спытаўшыся ў бабулі, я даведаўся, што ліст гэты прыслаў яе брат (яшчэ ў 1961 г.), калі быў у Какчэктаўскай вобласці. Мяне адразу зацікавіла, чаму ён паехаў туды і з якой мэтай. Аказалася, што паехаў ён туды дзеля таго, каб «падымаць цаліну», а самае галоўнае — зарабіць грошай. Я адразу прыгадаў той час, пра які я столькі чуў, ды і бачьгў па тэлебачанні ў старых кінастужках. Па словах бабулі, брат пісаў пра тое, як працаваў і як у яго справы, пра прыроду і аб тым, як ён сумуе па радзіме, нягледзячы на добрыя адносіны да яго там, на чужыне.
I сапраўды, як хочацца зноў нагадаць усім знаёмыя словы: «У гасцях добра, а дома лепей».
Адклаўшы гэты канверт, я ўбачыў шмат розных папер, якія маюць як прамое, так і ўскоснае дачыненне да пошты. Вось, напрыклад, даведка. Як відаць, выдадзена яшчэ 3/ХІІ 1945 г. маёй бабулі. 3 яе я даведаўся аб тым, што мая бабуля была на курсах у Гомелі, але на якіх і навошта ёй была гэтая даведка, я не ведаў. Калі спытаў яе, то даведаўся, што вучылася яна на курсах майстра падсочкі. Адразу не зразумеўшы, я перапытаў: «На якога майстра?» Бабуля ўсміхнула-
ся і адказала: «Майстар падсочкі — гэта чалавек, якога можна параўнаць з прарабам на будаўніцтве. У мае абавязкі ўваходзіла складаць справаздачы, здаваць назбіраную жывіцу і шмат-шмат іншага». Потым бабуля мне паведаміла аб тым, што з жывіцы ў той час рабілі 72 розныя вырабы. Я спытаў: «А навошта даведка? Ці не пускалі так?» Яна адказала, што ўсюды пускалі, а даведка была замест пашпарта, бо пасля вайны амаль ні ў кога не было ніякіх дакументаў. Сапраўды, хто б хацеў мець якія-небудзь дакументы ў час вайны, калі то немцы, то партызаны з’яўляліся ў вёсцы.
I вось тут бабуля паведаміла мне цікавую гісторыю аб тым, як яна выйшла замуж за паліцая, які насамрэч быў савецкім разведчыкам (мне здаецца, што тую пасылку, пра якую я ўжо казаў раней, прыслаў ён). Самае крыўднае было тое, што, калі пачалі нечакана наступаць савецкія войскі, ён быў вымушаны ўцякаць разам з немцамі, бо ўсе навокал лічылі, што ён гестапаўскі прыслужнік. Вось так засталася мая бабуля з малым дзіцем і болып ніколі не бачыла таго мужчыну. Мабыць, усё жыццё яе цікавіць, ці выжыў ён. Калі так, то дзе ён? Калі не, то як загінуў? Але ніхто ёй не дапаможа, не адкажа на гэтыя пытанні. Гэта яшчэ не ўсё, як вядома, бяда не прыходзіць адна. Праз год захварэла дзіця і памерла. Нават жудасна ўявіць, колькі гора звалілася на яе галаву за некалькі год.