Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
Трымаю ў руках незвычайную паштоўку, пажаўцелую, крыху пашкоджаную часам. Гэта самы звычайны фотаздымак. Зараз мы перасылаем фота ў канвертах, таму крыху дзіўна бачыць на яго адвароце паштовую марку і іншыя атрыбуты паштовай перасылкі. На фотаздымку на фоне студыйных дэкарацый стаіць у поўны рост малады мужчына, апрануты ў форму тэлеграфіста.
На адваротным баку даволі лёгка чытаецца тэкст невялікага паведамлення, напісанага дробным, але разборлівым почыркам чорнымі якаснымі чарніламі (не выцвілі за даўнім часам): «Дорогой Мйшель! Отпкрытку твою получйл еіцё в Седлеце перед отьездом в командйровку в Мвангород. Сегодня 16/Х, сйжу налйнйй от Мвангор. 28 вер. От Радома 25 вер. Сегодня выстрелы слышны. Мосты й путь всюду взорваны. Столбы спйлены, провода порваны снарядамй. Работыуйма. Механйк йз
Седлеца Шмйдт йдет сзадй меня 6 верст. На полях еіце валяются трупы австрййскйе, в некоторых местах сотнй лошадей, много вйнтовок, патронов, ужасно много снарядов. Ммею вйнтовку, много патронов, даже дум-дум лежат целымй яіцйкамй. Картйна всюду страшная й печальная. Много любйтелей ходйт no полям й стреляет йз австр. вйнтовок, так что страшно работать. Позйцйй ведь расположены около полотна ж. д. Через 5-6 дней будем в Радоме. ІІйшй Мвангород прйв. ж.-д. телеграф. До свйданйя. Твой Нйколай. 16/X-14 г.»
Паштоўка адрасавана на станцыю Люблін на прывакзальны чыгуначны тэлеграф «Его Высокоблагородню Ммхаіілу Антоновнчу г-ну Маркевнчу». У правым кутку наклеена марка коштам 3 капейкі. Яшчэ адна цікавая дэталь — дата. Паштоўка адпраўлена 16 кастрычніка 1914 г. На паштовым штэмпелі станцыі Люблін — 20.10.17, Дайшла за 4 дні.
Невялікая гістарычная даведка. 28 чэрвеня 1914 г. пачалася Першая сусветная вайна, полымя якой ахоплівала адну краіну за другой. Усяго ў гэтую вайну было ўцягнута 38 дзяржаў з насельніцтвам звыш 1,5 мільярда чалавек. Доўжылася вайна болып за 4 гады. Было мабілізавана на яе каля 74 млн. чалавек.
Сярод гэтых мільёнаў, падхопленых ваеннай віхурай, былі і героі нашага апавядання Мікалай і Міхаіл.
У кастрычніку 1914 г. найбольш напружаныя і крывапралітныя баі ішлі пад Варшавай і Івангарадам. Там расійскім войскам удалося разбіць нямецкую і аўстрыйскую армію («На полях еше валяются трупы австрййскйе...», — піша Мікалай). Аднак у ся-
рэдзіне кастрычніка аўстра-нямецкім войскам удалося адарвацца ад расійскай арміі. Гэтаму спрыялі памылкі царскага камандавання і кепская арганізацыя рускіх службаў тылу. Вайна працягвалася.
Паштоўка з Івангарада ў Люблін у кастрычніку 1914 г. дайшла да адрасата за 4 дні. Многа гэта ці мала? А гэта як паглядзець. Па мерках ваеннага часу, лічу, пошта працавала някепска. Івангарад і Люблін знаходзіліся ў самым эпіцэнтры актыўных баявых дзеянняў. Пацвярджэнне.м таму і сам тэкст на адвароце паштоўкі. 3 яго таксама вынікае, што зносіны паміж сябрамі-тэлеграфістамі з дапамогай паштовага ведамства насілі зусім не эпізадычны характар («Опікрытку півою получйл...»'). Дарэчы, што гэта была за «открытка»? Таксама фотаздымак. Сувязь была, як мне здаецца, рэгулярнай і даволі наладжанай... Чатыры дніў самым пекле вайны. Дык многа гэта ці мала?
Хацелася б крыху ўважлівей прыгледзецца да чалавека, вобраз якога захаваў для нас стары фотаздымак. Аднак ніякіх звестак пра яго не захавалася, апроч таго, што дае нам тэкст і фота на паштоўцы, якую беражліва захоўваюць у сваім сямейным альбоме нашчадкі Міхаіла Антонавіча Маркевіча. Разумны, адукаваны чалавек з пачуццём уласнай годнасці, даволі прыемнай знешнасці. He з пужлівага дзесятка — «страійно рабопіать», а сам у гэты час столькі цікавых дэталяў паспявае заўважыць і асэнсаваць: «картйна всюду страшная й печальная». Вось якім мне ўяўляецца той невядомы Мікалай, адна маленькая пясчынка ў віхуры вайны. Ці пашчасціла яму выжыць? Ці захавалі яго нашчадкі паштоўку Міхаіла Маркевіча, дасланую ў Седлец. Ці існуюць тыя нашчадкі? Пытанні пакуль без адказу.
Звернемся цяпер да асобы «Его Высокоблагородая Мнханла Антоновнча г-на Маркевнча». Па выніках перапісу 1811 г. сярод 50 сялянскіх сем’яў значыцца сям’я Грыгорыя Іванова Маркевіча (1742-1805), брат якога Герасім (памёру 1806 г. ва ўзросце 56 гадоў) і быў прапрадзедам Міхаіла Антонавіча. Бацька Міхаіла Антон Макеевіч, па сямейных паданнях, быў начальнікам чыгуначнай станцыі Жодзіна. Чыгунка праз Жодзіна была пракладзена ў 1871 г. У сям’і было васьмёра дзяцей. Апроч Міхала тэлеграфістам працаваў і яго сын Валодзя. На вялікі жаль, людзей, якія б памяталі той далёкі час і ведалі Міхаіла Антонавіча, няма ўжо сярод нас. Таму я паспрабаваў уявіць, кім з’яўляўся тэлеграфны служачы на пачатку XX стагоддзя. Я высветліў, што першае паштова-тэлеграфнае аддзяленне на Беларусі было адкрыта ў Мінску ў 1891 г. Паштова-тэлеграфныя служачыя былі чыноўнікамі 5-6 разрадаў. Людзі, пра якіх ідзе размова, мелі высокі культурны і сацыяльны ўзровень. Пра гэта сведчыць сама паштоўка, адсутнасць граматычных памылак, упэўнены, разборлівы почырк, зварот «Мішэль» на французскі манер, «его высокоблагородне»... Дарэчы, тэлеграфіст, які служыўу паштова-тэлеграфным ведамстве, павінен быў ведаць не менш чым 2-3 замежныя мовы.
Усе работнікі гэтага ведамства да іх прызначэння на самастойныя пасады павінны былі прайсці вучнёўскую стажыроўку, якая доўжылася ад шасці месяцаў да года, а часам і больш працяглы тэрмін. На адным з фотаздымкаў мы бачым Міхаіла Антонавіча менавіта ў такі перыяд яго жыцця, пра што сведчыць подпіс на фотаздымку: «Лйчность й подпйсь рукй ученйка телеграфйста Маркевйча удостоверяю». Фотаздымак трапіў у сямейны альбом, відавочна, з нейкай асабовай справы, таму і выглядае ён значна горш за іншыя. У якім годзе быў зроблены, невядома.
Звяртае на сябе ўвагу яшчэ адзін фотаздымак. На адваротным баку дата — 1915 г. На фотаздымку — дзве маладыя прыгожыя жанчыны. Гэта жонка Міхаіла Соня і яго сястра Тоня. Я думаю, гэтая фатаграфія трапіла да Міхаіла таксама па пошце, у канверце разам з лістом. «На память дорогому от Сонй», — напісана на адвароце. Няма ніякай патрэбы, напэўна, дарыць фотаздымак уласнаму мужу, які знаходзіцца побач, ды яшчэ падпісваць яго. Можна проста пакласці ў сямейны альбом, каб паказаць пры выпадку сваякам ды знаёмым. А вось калі гэты муж у ад’ездзе працяглы час... А тым болып на вайне... Тады, безумоўна: «на добрую й вечную память» ад сястры і жонкі. Такім чынам, робім выснову: у 1915 г. Міхаіл усё яшчэ на фронце. Зносіны з блізкімі і дарагімі яму людзьмі падтрымлівае з дапамогай пошты.
Яшчэ адна цікавая дэталь. На адвароце гэтага ж фотаздымка, апроч подпісаў, зробленых жонкай і сястрой Міхала, можна заўважыць ледзь бачны штамп. Калі ўважліва прыглядзецца да яго, то можна прачытаць назву фотасалона, дзе зроблена фотакартка: «Художественная фотографйя «Модерн» Розенблюма». Можна таксама з цяжкасцю прачытаць назву горада Барысава, які знаходзіцца зусім побач з Жодзіна. Гэта была адна з дзвюх найбольш вядомых у Барысаве фотамайстэрняў на той час.
У якім годзе вярнуўся Міхаіл Маркевіч з Першай сусветнай, высветліць не ўдалося.
Post scriptum
Міхаілу Антонавічу Маркевічу пашчасціла вярнуцца з вайны ў Жодзіна да сваёй Соні. (Хочацца спадзявацца, што ўдалося ацалець і яго сябру Мікалаю.) У іх нарадзіўся сын Анатоль. I хаця гэта ўжо крыху іншая гісторыя, іншая вайна, і няма з яе ніводнага ліста, аднак не хочацца ставіць кропку, бо жыццё няўхільна рушыць уперад. Няма ўжо ў жывых ні Міхаіла Антонавіча, ні Анатоля Міхайлавіча, але жыве ў Жодзіне іх унук і праўнук Вадзім Маркевіч. Пісаць лісты і атрымліваць іх будзе ўжо ён. Дай бог, каб не з вайны.
Сёння ў Жодзіне жывуць удава Анатоля Міхайлавіча Антаніна Ільінічна Бацяноўская, дачка Ірына, унук Вадзім. Жывуць у доме, пабудаваным пасля вайны непадалёк ад таго месца, дзе стаяў стары, пабудаваны яшчэ Антонам.
Настасся Каўпак
г. Віцебск, СШ № 39, 4 клас
куратар Ніна Каўпак
ГІСТОРЫЯ 3 ПАШТОВАЙ СКРЫНІ (АБ ЧЫМ
РАСПАВЯЛІ ЛІСТЫ 3 ФРОНТУ)
Аднойчы бабуля Ларыса, калі мы наведалі яе з дзядулем у вёсцы Шылы Сенненскага раёна, паказала мне ліст з фронту — пажаўцелы, тонкі ад часу, сцёрты на згібах аркушык, спісаны з двух бакоў, і фотаздымак, з якога на мяне пазіраў падцягнуты маладжавы вайсковец, у форме, з пагонамі, з уважлівым позіркам і паўусмешкай на вуснах, з зачасанымі назад русымі валасамі і маленькай радзімай плямкай на лбе.
Гэта быў апошні ліст і апошні прыжыццёвы фотаздымак майго прапрадзеда Мікалая Навумавіча Гарадкова. Ён загінуў без вестак у 1942 г., трапіўшы ў «кацёл» пад Ленінградам. Яго жонка і дачка пісалі ў Падольскі архіў, шукалі нашага дзядулю-афіцэра, і цяпер вядома месца яго пахавання.
На жаль, няма ўжо на свеце і маёй прабабулі Эрны Іосіфаўны Гарадковай (дзявочае прозвішча — эстонскае, Кейв), якая б распавяла мне болей і падрабязней пра прапрадзядулю — яна памерла ў 1996 г. А бабулі Ларысы тады, у той суровы ваенны час, не было і пяці гадкоў. Але апошні свой ліст, прасякнуты клопатам і пяшчотай, даверам і павагай да асобы маленькага чалавека, ён адрасаваў менавіта ёй, сваей сярэдняй дачцэ (былія яшчэ сыны — старэйшы Віктар і малодшы Валера, пра якога ўзгадваецца ў гэтым лісце).
... Ішла вайна. Дзядуля пайшоў на фронт. Бабуля Эрна засталася ў Віцебску са сваёй маці Іаганай Іванаўнай і трыма малымі дзецьмі. Няпроста было. 3 хваляваннем чакалі вестак з фронту. 3 радасцю атрымалі ў красавіку 1942 г. ліст ад мужа і бацькі. Мікалай Гарадкоў уклаў у канверт спецыяльны ліст для сваёй любімай дачушкі Ларысы. Спісаны з двух бакоў, ружаваты аркуш паперы — ён аказаўся развітальным, бо так і не дачакалася маладая і прыгожая жанчына Эрна свайго мужа з фронту.
Хочацца прывесці тэкст гэтага прыватнага ліста, бо праз яго радкі яскрава паўстае воблік людзей эпохі 1940-х, якія пайшлі «не дакахаўшы, не выкурыўшы апошняй цыгарэты».
«...Лорйчек!
Твой открытпкй я see получйл, доволен, что получйла деньгй. Так что штурмуй мамашу: пусть покупает йз этйх денег, что ты захочешь. Ну, конечно, не забывай Валйка. Он жеу нас самый «большой». Хорошо йграй с ніш, не давай его обйжать нйкому, ведьу него папы нет сейчас. На подарок к 1-ому Мая я тебе еіце вышлю денег, так что ты йз этйх денег купй от себя подарочек Валерйку й бабушке. Целую крепко, крепко. Любяйрій тебя папаша».