Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Звернемся непасрэдна да тэксту. Ён зусім невялікі, але нясе ў сабе глыбокі сэнс. Пералік усіх сімвалаў свята перадае радасны настрой (як «Хрыстос уваскрос!>>У сказ «каб вясна ніколі не змянілася нуднай восенню» перадае пажаданне быць заўсёды маладымі ў творчых адносінах; зварот «усім — адрабочых сцэны да дырэктара» паказвае адносіны пісьменніка да ўсяго калектыву, працу якога Караткевіч лічыць вельмі важнай і адказнай. Здаецца, што Караткевіч меў цудоўны перадсвяточны, велікодны настрой і хацеў падзяліцца ім з усімі знаёмымі. Яго блізкія і сябры ўспамінаюць яго як чалавека вясёлага, энергічнага і, вядома, таленавітага.
Да ліку коласаўцаў можна аднесці і Галіну Дзягілеву, сёння мастацкага кіраўніка і рэжысёра тэатра аднаго акцёра «Зьніч». Яна на працягу семнаццаці гадоў працавала ў коласаўскім тэатры ў Віцебску. Выконвала ролю Караліны ў спектаклі «Кастусь Каліноўскі». Галіна Дзягілева на гэтай жа сустрэчы падарыла нашаму музею фотаздымак адной са сцэн спектакля.
Тэатр «Зьніч» Галіны Дзягілевай раней паставіў спектакль «Дабравесце ад Уладзіміра» паводле твораў Караткевіча. Зараз ідзе спектакль «Барвяны ўладар» паводле аповесці «Сівая легенда». Афішы абодвух спектакляў ёсць у фондах нашага музея.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча можна параўнаць з зоркай, якая ззяе ў беларускай літаратуры. Яго творы прысвечаны ўсяму беларускаму народу, абуджаюць яго ад сну, заклікаюць да справядлівасці.
Паштоўку, якая трапіла ў наш музей дзякуючы Валерыю Мазынскаму, можна назваць творам, выкананым. ад усёй душы. Гэта пацвярджаюць і словы, і малюнак. I сёння, калі ў кнігарнях можна знайсці безліч прыгожых паштовак, гэтую нельга з імі параўноўваць, таму што яна цуд, створаны сапраўдным геніем.
Настасся Крэйдзіч
Брэсцкая вобл., г. Іванава, СШ № 4, 8 клас
куратар Анатоль Крэйдзіч
ЛІСТЫ + ПАЭЗІЯ = МАЯ СЯМ’Я
He ведаю, як для каго, а для мяне лісты — сапраўдная святыня. Каб не яны, дык ні нашай сям’і, ні мяне, ні маёй сястрычкі Каці ўвогуле не было б.
Калі тата яшчэ служыў на тэрміновай службе ў войску, яму далі мамін адрас. Тата напісаў на гэты адрас. Матулі было ўжо 22 гады,
яна збіралася за.муж, і таму не адпісала «невядомаму салдаціку». Але бабуля ўсё ж угаварыла матулю напісаць адказ. «Салдат жа чакае», — сказала яна. I матуля напісала. Тата ў наступным лісце даслаў свае вершы. А матуля, аказваецца, таксама пісала вершы, захаплялася паэзіяй, была (і цяпер застаецца) вельмі творчаю асобаю. Цяпер яна працуе настаўніцай пачатковых класаў у Іванаўскай СШ № 4. Татавы вершы яна ілюстравала малюнкамі і дадавала гэтыя малюнкі да сваіх лістоў. А яшчэ пісала пра свае ўражанні. (...)
Тата пісаў пра сваю сям’ю: «У сям’і было чацвёра дзяцей, я самы малодшы. Скончыў Ржэўскі сельскагаспадарчы тэхнікум, атрымаў дыплом агранома, і адразуў армію. 1 яось цяпер адчуваю, што аграномія — не маё. Мару пра літаратурны інстытут. А як не атрымаецца паступіць, працаваў бы якім мастаком-афарміцелем. Я ж таксама малюю. Я і тут, у войску, мастакую». Матуля таксама пісала пра сваю сям’ю: «Бацькі мае даўно на пенсіі. А нас, дзяцей, было восем. Я вельмі ганаруся сваёй сям ’ёй».
Вярнуўшыся з войску, тата адразу ж паехаў да сваёй дзяўчыны. Вось ён ужо ў той вёсцы, дзе жыла матуля. Тата пабачыў, што на дарозе стаяць два чалавекі, і спытаў у іх, дзе жыве Харкевіч Васіль, матулін бацька. А гэта былі цётка Жэня і дзядзька Іван, сястра і брат маёй матулі.
— Мусіць, табе не Васіль трэба, а Тамара, — засмяялася гарэзліва цётка Жэня.
ІІасля адбылася сустрэча, а праз тры месяцы — вяселле.
Вось якім лёсавызначальным сталася звычайнае, здавалася б, ліставанне. А лісты ж не толькі ў жыцці маіх бацькоў адыгралі такую важную ролю.
Дзядуля з бабуляю таксама вельмі доўгі час жылі праз лісты. Гэта было ў ваенную пару. Дзед Васіль, тады яшчэ малады, і таксама, як і тата, салдат, толькі салдат ваеннай, а не мірнай пары, салдат-франтавік, слаў сваёй яшчэ маладзейшай жонцы Настассі франтавыя трохкутнічкі — яна ўсе іх захавала. Цікава з тых пісьмаў даведвацца, як жылося-былося яму на вайне і адразу пасля вайны ў Германіі, цікава і карысна чытаць, як клапаціўся ён пра сваіх дзетак і пра гаспадарку: «Паведамі, ці часта ты іх (дзяцей. — Н. К.) сварыш і б’еш. Каліраззлуешся, прашу, дарагая жонка,меншусяго іх свары, а трэба добра растлумачыць, і дзеткі будуць уважліва слухаць і не будуць баяцца. А будуць шанаваць і слухацца... Яшчэ я рады, што ты пашыраеш гаспадарку, гадуеш бычка, даглядзела як след карову.
Адметна, што дзед Васіль некаторыя свае лісты таксама вершамі пісаў:
Воевал я под Берлйном,
Разбйеал берлогу.
Немец ранйл меня пулей
В левую ногу.
He тоскуй й не грустй,
Жена дорогая.
Ранен пулей разрывною, Я прошу тебя, жена, Чтобы не унывала, Как получйшь пйсемцо, Чтоб ответ прйслала.
Клапатлівыя і паэтычныя трохкутнічкі перадаваліся з рук у рукі, бо паштовых скрынак у той час у вёсцы не было, а калі з’явіліся, дык якраз у двары маёй бабулі — разлічаны на ўсю вуліцу. I з усёй вуліцы вяскоўцы прыходзілі да маіх бабулі і дзядулі забраць пошту.
Сюды ж прыходзілі лісты матуліных братоў, а маіх дзядзькоў Рыгора і Уладзіміра. Лісты дзядзькі Рыгора вельмі клапатлівыя. Вось радкі, з якіх бачна, як ён клапаціўся пра сваю матулю: «Ты не хвалюйся, не перажывай за нас, у нас усё добра», пра яе здароўе: «Адпачывай, вельмі многа не працуй. Больш глядзі за сабой». Дзядзька Рыгор клапаціўся пра самага малодшага брата Віцю, даваў яму парады, каб той глядзеў за татам з маці і добра вучыўся: «Віця, старайся вучыцца добра, гэта заўсёды спатрэбіцца. Летам дапамагай бацькам, ты ж самьі галоўны зараз у хаце». Нават сварыўся, што яго малодшы брат лянуецца: «Што ты, Віця, расслабіўся? Мы думалі, што ты сапраўды скончыш год без троек, але піы зусім разленаваўся. Трэба не марудзячы падцягнуцца, калі жадаеш, каб мы цябе паважалі. Дый хлопчыкаў крыху стрымлівай. Тыжу хаце гаспадар. Ну, а пра дапамогу бацькам я ўжо не кажу. Хто ж павінен зараз дапамагаць, як не ты?»
Але не ўсе лісты былі такія строгія, былі і жартоўныя: «Віця! A якія адзнакі ставіць табе нявеста Васі (г. зн. яшчэ аднаго майго дзядзькі, Васіля. — Н. К.)? Ты ёй прыгразі, калі будзе ставіць тройкі». У дзядзькі Уладзіміра лісты атрымліваліся вельмі паэтычныя, шчымліва-лірычныя, з вершамі пра родную вёску Сасноўка, пра родную хату, пра бацькоў і сваякоў:
Стужкай наўзлессі сцяжыначка ўецца,
Ціха лістота на сцежку кладзецца.
Знаю — дзяцінства ўжо болый не вярнецца, Але з Палессем мне трэба суспірэцца.
Дробненькі дожджык на землю ўсё льецца,
Заўтра грыбочак у лесе найдзецца.
Знаю —ужо хутка, нарэшце мінецца
Час, што разлукай з радзімай завецца.
Статак каровак на лузе пасецца,
Дуб край сядзібы шуміць, а не гнецца.
Знаю — аладаку печцы пячэцца,
Поўніцца радасцю матчына сэрца.
Крык паравоза далёка нясецца, Сумам, тугойу душы адзавецца. Знаю — чужы край пакінуць прыйдзецца. Бо толькі з Радзімаю добра жывецца.
Гэтыя лісты ішлі не вельмі часта, але яны былі жаданыя, іх заўсёды чакалі з нецярплівасцю.
У цяперашні час — час тэлефонаў і інтэрнету — лісты ўсё роўна застаюцца адным з важнейшых сродкаў зносінаў.
Я таксама люблю пісаць лісты, а яшчэ больш іх атрымліваць. Зараз перапісваюся з газетай «Раніца» (часам і друкуюся ў ёй), з сяброўкамі.
Можа, і маім дзецям і ўнукам лісты дапамогуць некалі шмат чаго даведацца пра свой род, якім ёсць усе падставы ганарыцца. Дзякуючы гэтай працы я зразумела, што лісты, да ўсяго, найкаштоўнейшы дапаможнік па гісторыі роднага краю. Я захаваю і лісты, і вершы дзядулі, дзядзькоў, таты і матулі дзеля таго, каб пасля паказаць іх сваім дзеткам, каб выхоўваць іх на гэтай цікавай і багатай духоўнай спадчыне.
... А яшчэ ж у мяне ёсць малодшая сястрычка Каця. Яна таксама перапісваецца з газетай «Раніца», часопісамі «Вясёлка» і «Лесавік» і ўжо шмат разоў друкавалася ў гэтых выданнях. У сваіх допісах яна расказвае пра ўсё цікавае, што яе ўражвае, пра ўсю нашу дружную сям’ю.
А як было б хораша, калі б кожны беларус гэтак ашчадна ставіўся да сваёй спадчыны. Тады мільёны нашых суайчыннікаў адчулі б моцнае карэнне, якім глыбока ўраслі ў родную зямлю. I Беларусь заквітнела б. Мы з сястрычкаю Кацяю гэтае карэнне ўжо адчулі...
Ніна Кужэльная
Мінскі прафесійна-тэхнічны каледж электронікі куратар Пятро Жаўняровіч
У ВАЧАХ — ЗОРНАЕ НЕБА
Усіх людзей пара табе, пара З’яднаць чароўнай сілаю парочнай, Бо сапраўды, на свеце без кахання Жыцця няма, ёсць толькі існаванне.
Анатоль Грачанікаў
У сучасным напружаным рытме жыцця мне ўсё часцей хочацца пабыць сам-насам са сваімі думкамі, проста адпачыць у цішыні, памарыць... Мне падабаецца даследваць свой дом, усё, што акружае мяне з малых гадоў да сённяшняга дня. I аднойчы я знайшла! Знайшла! У матуліных рэчах, у яе старадаўняй сумачцы з бліскучымі шарыкамі-зашчэпкамі. У газавы шалік, які захаваў пах «Чырвонай Масквы», былі акуратна загорнутыя лісты. Я налічыла іх сто дваццаць пяць. Цвёрды, бісерны почырк... I ўсё пра тое, аб чым нельга ўслых расказаць да канца. Пра каханне... Колькі пяшчоты, шчырасці ў гэтых радках.
Гэта было тое, пра што ў наш час можна толькі марыць!
Аб сваёй знаходцы я паведаміла матулі. Яна лагодна ўзяла лісты ў рукі, на хвіліну задумалася: «Хмельнае юнацкае каханне кожны чалавек нясе праз усё жыццё. Яно незабыўнае, непаўторнае...»
Так я пачула гісторыю першага кахання з вуснаў маёй матулі.
У маладосці Т аццяна Крэўчык была сярэдняга росту, статная, з вялікімі сінімі вачыма, прыгожымі светлымі пшанічнымі валасамі. Косы былі заплецены «кошыкамі», ад чаго галава была быццам бы ў вянку.
Пасля заканчэння школы ў 1973 г. паехала ў Мінск, вырашыла паступаць у Беларускі дзяржаўны універсітэт. У той жа час прыехаў паспрабаваць шчасця і паступіць на матэматычны факультэт БДУ Алесь Загорскі, юнак са Жлобіна. (...Прозвішча па просьбе маці зменена, яна сама прапанавала гэтае прозвішча, сказаўшы, што Уладзімір Караткевіч быў адным з любімых пісьменнікаў Алеся. Аднак пры вялікім жаданні сапраўднае прозвішча можна знайсці ў рабоце.) Аднойчы яны выпадкова сустрэліся на лесвіцы, але Алесь галантна прапусціў Таццяну наперад, усміхнуўся, глянуў ёй у вочы, і погляды маладых людзей сустрэліся, і яны зразумелі, што ўжо больш не разлучацца. А Алесь быў прыгожы, статны, чарнявы. Здавалася, што яны народжаны адно для аднога. Гэта адразу адзначылі і іх агульныя знаёмыя.