Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
На пачатку XX стагоддзя ў Беларусі толькі некаторыя перыядычныя выданні друкавалі працы гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў. «Мннскнй лнсток» быў адным з іх, і дзякуючы газеце нават звычайныя людзі маглі пазнаёміцца з навуковай працаю і літаратурай Беларусі. Магчыма, паступовае ўсведамленне беларусамі таго, што яны маюць сваю Бацькаўшчыну, уласныя мову і гісторыю,
з’яўляюцца адзіным народам, было ў пэўнай ступені дасягненнем перыядычных выданняў. 3 публікацый, якія змяшчаліся ў «Мпнском лнстке», пачыналася пэўнае ажыўленне беларускамоўнага друку. У гэтым, а таксама ў распаўсюджванні патрьіятычных ідэй я бачу тую важную ролю, якую адыграла газета ў жыцці краіны ў ХІХ-ХХ стагоддзях, а ў выніку — у нашым жыцці...
Марына Лойка
Мінская вобл., г. Мядзел, СШ № 3, 11 клас
ЛІСТЫ 3 ПАХАМ ВАЙНЫ
Пошта. Колькі вобразаў узнікае пры вымаўленні гэтага слова, колькі пачуццяў!
Кожны можа знайсці ў ім нешта сваё, тое, што належыць толькі яму і нікому іншаму. Гэта можа быць і святочнае віншаванне, і прызнанне ў каханні, а таксама і змрочнае паведамленне. Пошта ўяўляе сабой таямніцу.
3 даўніх часоў звесткі параўноўваюць з галубом. Я ж уяўляю іх як мноства матылёў. Кожная звестка незвычайная, непаўторная. Яна, як матылёк, ляціць на полымя душы, не зважаючы на перашкоды... Аднойчы вось такі матылёк заляцеў у нашу хату да маёй бабулі — Вольгі Піліпаўны Скурко. Гэта было паведамленне ад яе мужа — Івана Скурко. Шмат гадоў таму ён пакінуў яе адну з дзіцём на руках. А было гэта так. Ён быў з вёскі Шкленнікова, яна — з Новікаў. Яны пакахалі адно аднаго, стварылі сям’ю. У хуткім часе яго прызвалі на службу ў Войска Польскае. Час быў трывожны. Пачаўся 1939 г. Германія напала на Польшчу. Польшча была захоплена. Іван апынуўся ў палоне. Але салдату ўдалося ўцячы. Ён не ведаў, што рабіць. Уся ваенная нямецкая сіла рухалася на СССР, захапіла яго Бацькаўшчыну. Іван баяўся вяртацца назад і накіраваўся ў Г ерманію.
Там ён знайшоў работу ў невялікай нямецкай сям’і. Дачка гаспадара яму вельмі спадабалася, паміж імі ўзнікла каханне, і яны пажаніліся.
А бабуля, тады яшчэ маладая жанчына, чакала, што ён вернецца, спадзявалася, што не кіне яе адну з маленькай дачушкай Алесяй. Вайна была ў самым разгары. Да Вольгі камандзір партызан прывёз сваю сям’ю: жонку і двух дзетак.
Мабыць, нейкім чынам ён паведаміў сваёй жонцы пра магчымую пагрозу з боку нямецкай улады. Так раніцай 27 верасня 1943 г. яна знікла. А апоўдні маю бабулю з трыма дзецьмі ўжо гналі ўвёску Сваткі, адкуль людзей накіроўвалі на працу ў Германію. На станцыі дзяцей камандзіра ўзялі да сябе літоўцы, якім бабуля расказала пра месца знаходжання бацькі дзяцей. Вельмі хутка дзсткі вярнуліся да таты.
У той час, калі Вольгу везлі да гаспадароў, у якіх яна павінна была працаваць, яна пазнаёмілася з Паўлам Кірылавым. Яны спадабаліся адно аднаму. Працавалі ў суседскіх гаспадарках. У маі 1945 г.
скончылася вайна, але паехала бабуля на радзіму толькі ў жніўні. Ехала не адна — з ёю быў Павел.
Дзяржава лічыла людзей, якія вярнуліся з-за мяжы, ненадзейнымі і пасылала іх на цяжкую працу. Т ак Вольга з Паўлам трапілі на Данбас, на вугальную шахту. У1946г.уіх нарадзілася дачка Т амара. Ім дазволілі вярнуцца назад у Беларусь. У 1948 г. яны апынуліся ў роднай вёсцы. Патрэбна было будавацца, гадаваць дзяцей. Павел працаваў бухгалтарам, бабуля—даяркай. У 1950 г. з’явілася мая матуля Алена. Жылі яны не багата, але і не бедна.
Ежы хапала ўсім, Але здарылася бяда: Павел знікае, і ніхто не ведае, дзе ён. Вольга страціла падтрымку. Пачаліся цяжкія і галодныя дні. Старэйшая дачка Алеся працавала дзе толькі магла, каб дапамагчы маці. А ёй было толькі 15 гадоў. Часам прыходзілася есці нават гнілую бульбу, бо іншай ежы не было. Але дзяўчынка вытрымала ўсе цяжкасці. Яна выйшла замуж, нарадзіла дзетак. Яе сёстры таксама знайшлі свае сцяжынкі, стварылі сабе прытулак у жыцці.
Жыццё ніколі не стаіць на месцы, яно заўсёды рухаецца наперад. У 1985 г. прыйшоў вельмі дзіўны ліст з-за мяжы, з Германіі. Адрасаваўся ён аднаму з аднавяскоўцаў бабулі. Яму пісаў сябар, які жыўу Германіі.
Ліст быў дзіўны, па-першае, тым, што дайшоў да нас. Па-другое, у ім апавядалася пра мужа Вольгі Івана, толькі не Скурко, а Валасевіча. Відаць, Іван баяўся нашкодзіць сваёй былой сям’і і
наўмысна змяніў прозвішча. Па-трэцяе, у лісце знаходзілася фотакартка, дзе сфатаграфаваны аўтар пісьма з жонкай, іх сябра і Іван. Фотаздымак быў каляровы. У той час у вёсцы гэта было дзіўна. Зараз гэтая фотакартка знаходзіцца ў нас. Бабуля памерла ў 1993 г.
Я магу цяпер толькі здагадвацца, якія пачуцці фотаздымак выклікаў у яе. Мабыць, толькі смутак і ўспаміны пра былое. Жыццё пражыта, і больш нічога не зменіш. Такім чынам, пошта прыслала нам глухі адгалосак былога жыцця, цяжкія ўспаміны.
I праўда, пошта часоў вайны і пасля яе вельмі цікавая. Яна не пакінула абыякавай і мяне. Колькі лістоў было адпраўлена да родзічаў у час
вайны! Іх не знішчыць нікому на свеце. Сын пісаў маці, жонка — мужу, дзяўчаты — сваім каханым. Пошта ў той час была адзіным галоўным сродкам сувязі. Ніколі не ведаеш, што за вестка прыйдзе да цябе. У адным лісце сын піша, што ён жывы і здаровы. А другі табе пасылае ўжо дзяржава з паведамленнем пра яго заўчасную гібель. Вядома, такую вестку вельмі цяжка атрымліваць, і асабліва цяжка жыць пасля яе атрымання. Але ўсё ж такі лепш ведаць, дзе загінуў і пахаваны твой сын, чым лічыць яго без вестак прапаўшым. У маці заўсёды ёсць магчымасць пакласці кветкі і паплакаць на магіле роднага сына. Але што асабліва цікава, дык гэта тое, што лісты пачалі прыходзіць у асноўным у 1944 г. Як вядома, тагачасная БССР з 1941 па 1944 гт. была акупавана фашысцкімі захопнікамі. А з яе вызваленнем чырвонаармейцы пачалі пісаць лісты сваім матулям, дзяўчатам.
3 таго часу захаваліся лісты з фронту ад жыхароў нашага раёна: Вячаслава Давідовіча, Іосіфа Звяругі, Юзафа Магілёўскага.
Кожны з іх пісаў сваім родным. Яны паведамлялі, што жывыя, здаровыя і ў іх усё добра. Але ці заўсёды гэта была праўда? Зараз немагчыма адказаць на гэтае пытанне беспамылкова. На кожным лісце, адрасаваным родным, знаходзіцца пячатка з подпісам «Просмотрено Военной Цензурой». Часам напісаць праўду было тады раўназначна таму, што падпісаць сабе смяротны прысуд. Міжрадковая невыказаная думка прачытваецца сама сабой: «Нічога не пытайцеся. Іншага напісаць я не маю права». Невыпадкова ў лістах чырвонаармейцаў знаходзяцца ў асноўным словы, якія выказваюць пачуцці іх аўтараў.
Сваёй лірычнасцю і натхнёнасцю вылучаюцца лісты Юзафа Магілёўскага. Хоць змест іх кароткі, але затое грунтоўны. Лісты адрасаваліся маці і сястры. Яны былі накіраваны ў г. Барнаул. Напісаны лісты на рускай мове амаль без памылак. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што пісаў чалавек, які атрымаў выдатную адукацыю і меў афіцэрскае званне. Лісты заўсёды пачыналіся словамі: «Жйв. Здоров». Гэта было, будзе і застаецца галоўным у жыцці людзей у любы час. У сваіх лістах ён звяртаецца да сястры «Мусечка». Звяртаецца вельмі шчыра, з вялікай любоўю да роднай сястры. Па іх ліставанні бачна, што сястра з’яўлялася і лепшым сябрам, і вельмі добрым дарадчыкам у любой справе.
Некалькі лістоў было адпраўлена ў канвертах, на якіх размяшчаліся малюнкі і чатырохрадкоўі заклікальна-патрыятычнага зместу. Змест быў накіраваны на тое, каб узняць баявы дух салдат, запэўніць іх у перамозе. Такія канверты магчыма было набыць у горадзе. Значыць, тады, калі былі адпраўлены гэтыя лісты, Юзаф знаходзіўся ў горадзе або побач. Напрыканцы вайны сям’я атрымала ліст падзякі ад камандавання часткі, дзе ён служыў.. Ліст быў датаваны 17 красавіка 1945 г. Уручаны ён за службу ваеннага карэспандэнта. Да ліста прыклеена яго фотакартка.
На нас глядзіць яшчэ малады хлопец, які мае ўжо два медалі, хутчэй за ўсё, за атрыманыя раненні. Бачна, што ён быў сфатаграфа-
ваны недзе ў лесе. Угледзеўшыся ў фотаздымак, здаецца, адчуваеш павеў ляснога ветру. Гэты вецер нясе прахалоду і водар векавых хвояў. Здаецца, што вось-вось зусім недалёка пачуеш спеў лясной птушкі. Застаецца толькі здагадвацца, пра што спявае гэтая птушка: пра радасць ці бяду. (...)
Святлана Міхальцова
Мінскі прафесійна-тэхнічны каледж электронікі
куратар Пятро Жаўняровіч
«...У ЯЕ ВАЧАХ БЛІСНУЛА СЛЯЗІНКА»
Мая матуля вельмі беражліва абыходзіцца з сямейным архівам, дзе захоўваюцца важныя для яе лісты мінулых гадоў. Зрэдку яна адчыняе скарбонку, перачытвае пажоўклыя лісты і ўспамінае.
Мая матуля, Вера Аркадзьеўна Мехракова, у 1971 г. як малады спецыяліст прыехала па размеркаванні на завод халадзільнікаў у горад Васількаў Кіеўскай вобласці. Гэты чысценькі ўтульны гарадок, які знаходзіцца непадалёк ад сталіцы Украіны, быў вядомы сваім ваенным лётным вучылішчам. Жыццё моладзі таго часу віравала. Вельмі рэдка можна было сустрэць хлопцаў і дзяўчат без якога-небудзь занятку. Пасля працы ўсе некуды спяшаліся: ці ў спартыўныя секцыі, ці на заняткі мастацкай самадзейнасці, у кіно, у клубы.
Мая маці адразу ўлілася ў кіпучае жыццё моладзі завода. Спявала ў ансамблі і ў заводскім хоры, гуляла ў валейбол за зборную каманду завода. Энергічная, няўрымслівая, маці стала лідэрам моладзі свайго прадпрыемства і неўзабаве была абраная ў камітэт камсамола завода. Як камсамольскі правадыр, скончыўшы Рэспубліканскую камсамольскую школу, пазней стала членам гаркама камсамола.
У сямідзесятыя гады для моладзі Кіеўшчыны было традыцыяй правядзенне маладзёжных фестываляў і сустрэч маладзёжных дэлегацый. Па лініі гаркама камсамола неаднаразова арганізоўваліся сустрэчы з моладдзю розных гарадоў Украіны, a таксама з замежнымі аднагодкамі. Такія сустрэчы насілі не толькі дзелавы, але і забаўляльны характар.
Аднойчы ў Кіеў прыехала чэхаславацкая дэлегацыя. Мая маці была сярод прадстаўнікоў украінскай моладзі, якія павінны былі сустракаць замежных гасцей. Сустрэча была афіцыйнай. Абмен думкамі ішоў з дапамогай перакладчыка. Але на наступны дзень хлопцы і дзяўчаты дзвюх краін сустрэліся ў рэстаране за святочнымі сталамі, дзе разам весяліліся, слухалі прыемную музыку.
На маю маці звярнуў увагу высокі сімпатычны чэхаславацкі хлопец, якога звалі Пэтэр. Працаваў ён на адным з заводаў Прагі і