Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Вялікую цікавасць сярод мастакоў выклікалі конкурсы дзіцячых мастацкіх прац «Шляхам Язэпа Драздовіча», арганізаваныя Міхасём. Пераможцам конкурсу былі ўручаны каштоўныя падарункі. Дзіцячыя працы экспанаваліся на выставах у Віцебску і Полацку.
Міхась марыў пра сваю газету. Яна выйшла ў свет пасля яго смерці. Называецца яна «Бацькаўшчына». Рэдагуе яе мая бабуля. Яна працягвае працу сына. Апошні пленэр — я быў на ім — ужо быў без яго, але мастакі ўспаміналі яго штодня. Хутка выйдзе ў свет зборнік «Як сын твой родны..які мой дзядзька не паспеў убачыць пры жыцці, я занясу яго яму на магілу.
«Мая на небе свеціць зорка, там, дзе Драздовіч вандраваў», — пісаў ён у сваім вершы. Я гляджу на зорнае неба, хачу адшукаць яе і не магу. I нарэшце разумею, што зорка — гэта памяць, якую ён пакінуў пасля сябе. Іншы чалавек і за доўгае жыццё не можа зрабіць столькі, колькі зрабіў ён за свае дваццаць пяць з паловай год.
Скульптар Алесь Шатэрнік, які рабіў бюст на магілу Міхася Райчонка, казаў: «Пайшоў ад нас другі Максім Багдановіч!» Такую думку выказвалі і іншыя мастакі, што бралі ўдзел у пленэрах, якія ён арганізоўваў. Яго вобраз увасобілі ў мастацкіх працах Уладзімір Маяк, Віктар Маркавец, Віктар Крук.
Наша хата — гэта мастацкая галерэя, у якой больш за 50 абразоў лепшых мастакоў Беларусі. Пачатак ёй паклаў мой родны дзядзька, і я гэтым ганаруся. Упэўнены, што прыйдзе час, і яна будзе служыць людзям. Так будзе, так жадаў Міхась.
Ала Навагродская
Гродзенская вобл., г. Ліда, гімназія № 1, 11 клас
ТРЫ ПАДАРОЖЖЫ Ў МІНУЛАЕ
Хутка ідзе час... Змрок мінулага бязлітасна паглынае кожнае імгненне. Мінулае перанаселена людзьмі, людзьмі розных часоў, розных эпох. Але людзі ідуць і ідуць у апошні шлях, забіраючы з сабой сваё сэрца, свой розум, свой талент. Магчыма, хтосьці часова захавае ў душы нечы след. Хутка ідзе час... Час бязлітасна выкідае з памяці людской імёны тых, хто заслугоўвае памяці. На аснове таго, што мы зрабілі, будуецца сучаснасць.
Але ўсё ж такі думкі і надзеі, учынкі і здзяйсненні нашых продкаў жывуць. Жывуць! Мы не забываемся на іх. Яны жывуць у шматлікіх дакументах, у радках лістоў, на фотаздымках... Ды яшчэ падаравана чалавеку Богам памяць...
Насуперак таму, што не створана яшчэ машына часу, я хачу зашпошчыць вочы і ў думках перанесціся ў той час, калі жылі мае продкі.
Падарожжа першае...
...Я апынулася ў вёсцы. Пачатак XX стагодцзя... Месца мне знаёмае. Некалькі разоў я была тут. Пазнаю гэтую дарогу, гэтыя самотныя бярозкі... Вёска Помедзь... Ціш і глуш... Я пазнаю гэтую хатку! Пакрыўленая, з саламяным дахам хацінка глядзіць на мяне сваімі цьмянымі вачыма... Тут жыве мой прадзед Вацлаў, будучы бацька бабулі Уладзі. Падыходжу бліжэй, азіраюся... Ціха. Раптам пачуўся гоман. Здаецца, у хаце майго прадзеда сварка! Галасы чуюцца ўсё выразней, нарэшце адчыняюцца дзверы, і з хаты вылятае малады прыгожы хлопец гадоў васемнаццаці.
— Мікадзім! Пачакай! Паслухай мяне! — крычыць яму ўслед ягоны бацька Мацвей. — Што ты надумаў?
На двор выходзіць спрытны стары. Мікадзім рашуча азірнуўся на бацьку і цвёрда заявіў:
— Я хачу ў армію! Хачу ў Мікалаеўскае войска!
— Што ты прычапіўся да гэтай арміі, як п’яны да плота?! Які чорт цягне цябе туды?
— Бацька, хіба ж Вы не бачылі?! Як ідзе войска!.. Як прыгожа выглядае, калі дружна маршыруе! А песні!.. Бацька, ці Вы не бачылі?! Я не адступлюся! Я хачу ў войска!
Я бачу сумныя вочы майго прадзеда.
— Ну, што ж з табой зробіш!..
...Усё той жа падворак, толькі прыкладна праз два гады... Я бачу старога пасівелага Мацвея. Ён за руку трымае малога Уладзіка. Побач стаіць прыгожая зграбная дзяўчына і выцірае хусткай вочы. Ля брамы я бачу Мікадзіма. У руках чамадан.
— Бацька... Даруйце! He пашкадавалі для мяне нават Лыску... Карову прадалі... Бацька!
Мікадзім кідае чамадан і абдымае бацьку. Заплакала дзяўчына і абняла абодвух. Уладзік падняў свае блакітныя вочкі, падышоў да сястры, ухапіўся за падол яе сукенкі і такеама пачаў ціха ўсхліпваць.
— Бацька! Дзякуй за ўсё... — прашаптаў Мікадзім.
Адчыняючы брамку, Мікадзім усміхнуўся, але мне здалося, што ўсмешка ў яго маркотная...
— Бацька... Каролька... Уладзік... Будзьце здаровы! Убачымся!..
— He забывай на нас там, у Амерыцы! — сказаў бацька.
Каролька дрыжачым голасам дадала:
— Брацік, пішы лісты!
Малы Уладзік, відаць, дрэнна разумее, што тут адбываецца. Ён лыпае сваімі вочкамі і пазірае на дарослых.
— Бывай, Мікадзім!..
...Ішоў час. Ад Мікадзіма прыходзілі весткі. Праз два гады ён выклікаў Караліну да сябе. Яшчэ адну крывіначку Мацвей выправіў у Амерыку. Падрастаў Уладзік...
Вяселле Мікадзіма Гальцэвіча. Здымак, дасланы з Амерыкі
...Савецкія часы... Ліда... Вуліца Паўліка Марозава... Дом № 16...
— Стаська! Сынок! —ускрыкнула мая бабуля. (Гэта быў мой дзядзька.) — Я і не пазнала! Якая прычоска! Малады які!
— Дзень добры!
Бабуля запрасіла госця ў хату У бабуліным пакоі на ложку ляжаў мой прадзед. Убачыўшы госця, ён заўсміхаўся, устаў, паціснуў дзядзькаву руку. Прыйшоў мой дзед і спытаў у госця:
— Ну што, сынок, да бацькоў завітаў?!
Бабуля тут жа схамянулася:
— Ты, мабыць, есці хочаш? Я хутка!
— He, дзякуй... Я па справе. Я ўчора ўвесь дзень думаў пра гісторыю, што дзед расказваў. Дзе яны, нашыя сваякі з Амерыкі? Трэба адшукаць дзедавых брата і сястру! Трэба неяк звязацца з імі.
Прадзед уздыхнуў і ціха сказаў:
— Унук, дзе ты іх знойдзеш? Ці жывыя яшчэ?..
— Паслухайце! Ёсць ідэя!..
...Праз Чырвоны Крыж мой дзядзька знайшоў сястру майго прадзеда Караліну. Яна адказала на ліст з Ліды, у якім паведаміла, што Мікадзім памёр. Сама ж яна ў той момант жыла ў доме для састарэлых. Месца знаходжання дзяцей Мікадзіма і яе дзяцей невядо-
ма было нават самой Караліне. Яна напісала, што кожны з дзяцей мае сваё гняздо, што яны параскіданы па ўсім свеце. Наладзілася перапіска. Караліна Аражкевіч (прозвішча ад мужа) высылала сваякам у Діду лісты, паштоўкі, адзенне, рэчы. Аднойчы паспрабавала адправіць у Беларусь дзесяць даляраў. Але грошы затрымалі ў Маскве. I Караліна Аражкевіч, і мая бабуля атрымалі папярэджанне. Грошы перасылаць было забаронена. Перапіска працягвалася, пакуль на ліст з Ліды не прыйшоў адказ: «Адрасат адсутнічае...»
Ганна Нагайцава
Мінская вобл., г. Маладзечна, СШ № 3, 7 клас
куратар Сяргей Нікіценкаў
3 ГІСТОРЫІ ПАШТОЎКІ
Гісторыя — гэта невычэрпная крыніца: чым больш пазнаеш, тым больш прываблівае. Для мяне асабліва цікавыя турыстычныя паездкі, выставы, якія ладзяцца ў музеях. Я наведваю ўсе выставы ў абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне, бо там працуе мая маці. На адной з выстаў выклікалі ў мяне цікавасць паштоўкі з надпісамі на розных мовах.
Я пачала гартаць кнігі і даведалася з манаграфіі A. М. Падлінскага «Белоруссня на почтовых открытках», што паштоўка мае цікавую гісторыю. Аказваецца, яшчэ ў 1869 г. прафесар Венскай ваеннай акадэміі Эмануэль Герман у газеце «Нойе фрайе прэсэ» прапанаваў для перасылкі выкарыстоўваць бланкі, якія выпускаліся б у продаж паштовым ведамствам. Такім чынам, ужо 1 кастрычніка 1869 г. у Аўстра-Венгрыі выйшла першая паштовая картка.
Цікава, а калі ж з’явіліся паштоўкі ў нас?
Аказваецца, 1 студзеня 1872 г. адкрытыя пісьмы былі ўведзены ў Расіі, а ў 1896 г. з’явілася паштоўка з выявай маста праз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску, з якой і пачалася серыя, выдадзеная Ш. Добрым, што прадстаўляла не менш за 12 відаў гарадоў. Даследчыкі лічаць, што штэмпель з датай адпраўкі з Мінска 20 сакавіка 1899 г. — адна з першых мінскіх ілюстраваных паштовак.
Прагледзеўшы стос паштовак, прысвечаных святам, я адзначыла для сябе тое, што датуюцца яны па-рознаму і выявы на іх у залежнасці ад гэтага розныя. Ну, што ж, чаму б і не зазірнуць у гісторыю мінулага XX стагоддзя «праз паштовую скрыню»? Некалькі разоў перагарнуўшы стосік паштовак, заўважаю, што сустракаюцца віншаванні «3 Новым Годам!», «3 Вялікаднёмі», «3 Раством Хрыстовым», «3 Днём анёла». Значыць, святкавалі гэтыя святы ў пачатку XX стагоддзя, жадалі здароўя, дабрабыту.
Я лічу, што ў сваёй працы мне трэба адлюстраваць свае назіранні пра тое, якія святы святкаваліся ў розныя часы. Як віншавалі адзін аднаго? Як выглядалі паштоўкі? Адкуль і куды накіроўваліся?
Пачну сваё апісанне з паштоўкі «Сь Новым годом». Самая ранняя датуецца 1908 г. Паштоўка надрукавана на тоўстай паперы жаўтаватага колеру, малюнкі рэльефныя. Дзве дзяўчынкі стаяць ля парога, адна з падарункам у руках. 3 адчыненых дзвярэй бачны зімняя вясковая вуліца, неба з заходзячым сонцам жаўтаватага колеру. Цікавае адзенне, прычоскі, На адваротным баку — на розных мовах — назва карткі, у тым ліку і на рускай, «Открытое пнсьмо». Рукапісны тэкст з віншаваннямі і пажаданнем здароўя і ўсяго найлепшага. Картка адпраўлена з г. Краменчуга Палтаўскай губерні ў Мінск, вуліца Каломенская, дом Корсуна, Аўгусту Аўгуставічу, для перадачы Петрыкавым. (...)
Картка паштовая 1992 г. «3 Новым Годам!» Мінсувязі РБ. Фота П. Кастэнка. Яловыя галінкі, цацкі, бутэлька «Савецкага шампанскага», фужэры, цукеркі ў вазачцы.
Паштоўка 1993 г. (выдавецтва «Беларусь», мастак Н. Сакалова-Кубай) з надпісам: «Каб вы весела жылі і здаровыя былі! 3 Новым Годам!» Сюжэт—выцінанка. 3 гэтым відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва я ўжо знаёмая, сама выразала ў мастацкай школе. Зараз у Маладзечне гэтым займаюцца ў мастацкай школе і вучылішчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Размова ідзе нават пра «маладзечанскую школу выцінанкі».
На жаль, паштоўкі
1980-1990 гг. — без надпісаў, але аналагічныя я сустракала ў сваякоў і знаёмых і заўважыла, што перапіска вялася з рознымі гарадамі СССР, пазней — з краінамі СНД і Балтыі, радзей з Польшчай, Германіяй і іншымі краінамі. У той час як на пачатку XX стагоддзя — з Палтаўскай, Смаленскай і іншымі губернямі Расіі.
Што тычыцца сюжэтаў, я заўважыла, што на пачатку стагод-
дзя гэта выявы людзей, нейкія рэчы, а ў 1980-1990 гг. — навагоднія кампазіцыі, нацюрморты, казачныя персанажы, узоры выцінанак.
Наступны стосік паштовак з сюжэтамі і віншаваннямі да Раства Хрыстова. Першая з іх датуецца 1908 г. Выява на паштоўцы каляровая, рэльефная, нават адчуваецца пад пальцамі. Сюжэт нескладаны: хлопчык у матроскай форме гойдаецца на арэлях, якія мацуюцца да яловай галінкі, у левай руцэ трымае трубу, надпіс: «Сь Рождествомь Хрнстовымь». Картка адпраўлена з г. Калугі ў г. Мінск (стаяць штэмпелі). Тэкст пра тое, што ежа ўжо куплена.