Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
Картка-віншаванне з Нараджэннем Хрыстовым на польскай мове: «Wiesiolych Swim Bozego Narodzenia». Выява чорна-белая: дзяўчына-анёл з крыламі, у руках упакаваныя падарункі. Тэксту няма.
Вялікі перапынак у 70-80 год — і вось 1989 г., выдавецтва «Беларусь», мастак В. А. Рагалевіч, паштоўка-складзень. У цэнтры — надпіс: «Будзь здароў на ўвесь год, як калядны лёд». Злева — зімовы начны пейзаж, справа — гэты ж пейзаж з акенца.
Паштоўка 1992 г. «Віншуем са святам!» мастака В. Валынца, фірмы «Кавалер». Выява калядоўшчыкаў з казой, зоркай, мехам з ежай.
Віншаванка «3 калядамі!», 1992 г., Мінск, фота Н. Агладзе. На фоне акна з начным небам нацюрморт з двума падсвечнікамі рознай формы з запаленымі свечкамі, чырвонабокім яблыкам, галінкай рабіны, мяккай цацкай. Уверсе надпіс: «3 калядамі!» Тэксту на адваротным баку няма.
I зноў «выцінанка». Паштоўка 1993 г. Выдавецтва «Беларусь». Мастак Н. Сакалова-Кубай, з надпісам «Святое Раство — людзям прыгаство!»: два анёлы трымаюць запаленую свечку, уверсе ззяе зорка.
Зразумела, што найбольш прывабліваюць паштоўкі пачатку XX стагоддзя, бо прайшло ўжо больш за стагоддзе, але і паштоўкі 1980-1990 гг. — гэта не толькі ўзоры, але і прыклад узнаўлення святкавання рэлігійных святаў, якія ў гады савецкай улады не святкаваліся і нават былі забаронены.
Яшчэ адна цікавая віншавальная група — велікодныя паштоўкі. Першая з іх— 1909 г., Расія, «Сь праздннком Святой Пасхн». Надпісы на розных мовах, віншаванне — на рускай, даслана ў Раслаўль Смаленскай губерні з Калакаліша. Выява выклікае ўсмешку і замілаванне: два зайцы трымаюць у руках і за плячыма кошычкі з велікоднымі яйкамі.
У мастацкай школе мы знаёміліся з сутнасцю гэтага свята і нават рыхтавалі да яго малюнкі, але такі сюжэт я сустракаю ўпершыню, і не дзіва, бо паштоўцы каля 100 год.
На наступнай паштоўцы 1909 г. тэксту ліста няма, але ёсць надпіс: «Сь празднмком Св. Пасхн». Выявы жанчыны і мужчыны каля невялікага століка з велікодным яйкам на ім, яны падтрымліваюць вялікае яйка з букетам кветак усярэдзіне. Прычоскі, святочнае адзенне пачатку XX ст. Даволі сучасна яны выглядаюць і зараз.
А вось картка 40-50 гг. XX ст. на польскай мове з надпісам: «Wiesiolego Alleluja». Каляровая паштоўка з цісненнем. Узнёслая выява Ісуса Хрыста ў промнях.
1989 г., г. Мінск, кааператыўная вытворчасць, паштоўка з надпісам «Хрыстос уваскрос. Зь вялікднём». На ёй выява кафедральнага сабора ў Мінску, паштоўка складваецца, на адваротным баку — крыж, сонца, раслінны арнамент.
Паштоўка «Хрыстос уваскрос!», 1991 г., Мінск, выдавецтва «Беларусь», мастак Н. Кузьмянкова. ГІрыгожы фон у выглядзе яркіх палосак, паскамі і крапінкамі ўпрыгожана велікоднае яйка.
Паштоўка 1993 г., выдавецтва «Беларусь», мастак Н. Сакалова-Кубай. Тэкст: «Свята Вялічка — з чырвоным яечкам!». Прыгожа расфарбаванае яйка ў стылізаваным абрамленні (выцінанка).
Такім чынам, як і ў пачатку XX стагоддзя, сярод паштовак 80-90 гадоў ёсць віншаванні з Вялікаднём, але розныя сюжэты. Заўважыла, што паштовак савецкага часу з велікодным віншаваннем няма, бо Вялікдзень, як і Раство Хрыстова, у СССР не святкаваўся.
Яшчэ вельмі цікавае віншаванне з Палтавы ў Мінск з днём анёла, 1913 г., паштоўка выдадзена ў Расіі. Надпіс «Поздравляю сь Днёмь Ангела». Дзяўчынка з распушчанымі валасамі трымае букецік рамонкаў. Пажаданне ўсяго найлепшага.
Так хочацца верыць, што ў жыцці будзе суправаджаць мяне добры анёл-ахоўнік і накіроўваць на добрыя ўчынкі. Для сябе я зрабіла выснову, што гісторыю можна вывучаць па розных крыніцах, паштоўкі — адна з іх. Выбраная тэма — невялічкі экскурс у гісторыю, а наперадзе — іншыя тэмы, іншыя знаходкі...
Дар’я Назарук
Мінская вобл., г. Чэрвень, СШ № 4, 9 клас
ЛЁС МАЙГО ГОРАДА — МОЙ ЛЁС
Аднойчы, вяртаючыся са школы, я заўважыла, што з нашай паштовай скрыні праз шчыліну выглядае нейкі белы папяровы вугалок. Я бягом кінулася на свой пяты паверх, схапіла ключ ад паштовай скрыні і панеслася ўніз... Я думала, што доўгачаканы ліст да мяне даслала мая сяброўка. He паспела павярнуць ключ, як дзверцы самі расчыніліся, і проста мне пад ногі пляснуўся таўшчэзны канверт з праштампаванымі пячаткамі з сургуча. Ён быў трохі разарваны, і з яго выглядвала шмат фотаздымкаў. Адрас адпраўніка і наш былі напісаны па-ангельску. Зірнула на маркі. На іх выразнымі літарамі значылася POLSKA. He мне, значыць... Маме... Расчараваная, я паволі, ледзьве перасоўваючы ногі, падымалася да сваёй кватэры. Увайшла. Працягнула канверт маме.
— Ой! — усклікнула мама і нервова разарвала канверт. Дастала фотаздымкі, расклала іх на стале. Hi адзін твар не быў нам знаёмы. Здымкі былі чорна-белыя, шмат якія перазнятыя на ксераксе і аддавалі чарнатой. Па фасоне адзення, асабліва жанчын, можна было здагадацца, што зроблены яны на пачатку XX стагодцзя. Тады мама схапіла ліст, пачала чытаць...
Ліст быў ад нашай даўняй добрай знаёмай пані Іааны Янушчак. Я ўспомніла, як год таму мы прыязджалі да яе ў госці ў Гдыню. Ра-
зам былі ў Варшаве. Раней пані Іаана працавала экскурсаводам, таму з ёй вельмі цікава было хадзіць і па Старым горадзе Варшавы, і па музеях і выставах Гданьска і Гдыні. Зараз пані Іаана пенсіянерка, але яна актыўна займаецца грамадскімі справамі. Пасядзець проста без справы ёй не выпадае. He дае супакоіцца памяць: уначы ёй сняцца сны, вяртаючы яе ў маладосць, раніцай, як прачнецца, яе позірк затрымліваецца на адным з партрэтаў, якіх шмат вісіць на сценах яе кватэры.
...Яна падыходзіць да аднаго з партрэтаў, кранае рукой лоб, праводзіць па твары, вітае маладога чалавека. Увечары яна паўтарае тое ж самае, толькі ўжо на развітанне. I гэтак штодня...
Мы пазнаёміліся з пані Іаанай гадоў 10 таму на Жальбінах. Я была тады зусім яшчэ малая, гадоў 5 мне было, і пані Іаана, калі прыязджала, прывозіла мне розных прысмакаў. А сама яна заўсёды казала нейкую незразумелую мне тады прамову на сваёй польскай мове. Мне не падабалася гэткае мерапрыемства, «Жальбіны», куды бацькі мяне заўсёды бралі з сабою. Госці, а іх было шмат, даставалі бел-чырвона-белыя сцягі, разгортвалі іх і ўзнёсла так неслі. А больш маладыя людзі завязвалі бел-чырвона-белыя стужачкі на лбе, на рукаве, а хто проста нёс у руках... Калона ў некалькіх месцах спынялася. Казалі прамовы. А потым, калі шэсце гэтае і наогул усё мерапрыемства заканчвалася, маіх бацькоў выклікалі ў міліцыю. Іх доўга не было. Гадзіны 3-4. I я заўсёды плакала... А калі нарэшце яны прыходзілі, паварочваўся ключ у замку нашай аднапакаёўкі, я кідалася з усіх ног у прыбіральню і замыкалася там. Мне здавалася, што гэта прыйшлі ўжо па мяне, бо мамулю маю не адпусцілі. I толькі голас мамачкі маёй: «Дачушка, дзе гы?» — вяртаў мяне з прыбіральні ў калідор. Я выходзіла, нібыта не страхі мяне заганялі ў прыбіральню, а неабходнасць.
Вось, калі мне было гадоў 10, я ўжо добра разумела сэнс гэтых «Жальбін», ці, як па-іншаму называлася гэтае мерапрыемства, — «Ігуменскага шляху». Ігуменскі — ад старажытнай назвы нашага горада Ігумена.
Праходзіў «Ігуменскі шлях» і сёлета. I зноў, як і 10 год таму, у ім прымала ўдзел пані Іаана Станкевіч-Янушчак з Польшчы разам са сваімі сябрамі, дэлегацыя з Літвы, якую ўзначальваў дэпутат Літоўскага Сойму, дэлегацыя са сталіцы, сябры культурна-асветніцкага аб’яднання «Ігумен», сябры руху «Адраджэнне» і іншыя. I зноў пані Іаана Янушчак, як і іншыя прамоўцы, гаварыла пра 26 чэрвеня 1941 г. Што ж адбылося ў гэты дзень у маім горадзе, што прымушае збірацца людзей з розных краінаў?
Гэта былі першыя дні вайны. I, як расказвалі мне мае бацькі і сама пані Іаана, з Менску, з Барысава ў чэрвеньскую (ці ігуменскую) турму зганялі зняволеных, сярод якіх шмат было гэтак званых палітычных зняволеных. Зняволеных аказалася зашмат, камеры былі перапоўненыя... А трэба было людзей вывозіць.
Бальшавікі рашэнне праблемы знайшлі хутка. Уначы вывелі спачатку ў турэмны двор усіх палітзняволеных. Некаторых расстралялі проста ў двары, а астатніх выстраілі ў калону і пагналі па шашы, што вядзе на Бабруйск праз лес. Стомленыя ад пераходаў людзі думалі, што іх пераганяюць у нейкае новае месца... Але, калі выйшлі за горад і пачалі падыходзіць да разбуранай цагельні, што стаяла на ўскрайку леса, па шматтысячнай калоне энкавэдзісты адкрылі агонь з аўтаматаў... Людзі кідаліся ўцякаць, але іх даганялі куля або сабака... Калона памяншалася, але крочыла ўперад... Так на працягу двух кіламетраў ад шматтысячнай калоны амаль нікога не засталося. Параненая, але не забітая, засталася жывою пані Іаана. Яна казала: «Як стрэлілі, я вельмі спужалася і ўпала на зямлю раней, чым у мяне была выпушчана куля... Куля ж забіла суседа»... Застаўся жывы і палкоўнік Тумас з Літвы. Пані Іаане ў 1941 г. было 19 гадоў. У турму яна трапіла разам з нарачоным. Але яе каханага расстралялі ў Курапатах. Вось чаму штогод пані Іаана прыязджае да нас. У першую чаргу яна наведвае Курапаты, дзе спачывае яе нарачоны. А потым яна бярэ ўдзел у «Ігуменскім шляху». Сёлета па гэтай дарозе яна ўжо прайшла дванаццаты раз. I ў дванаццаты раз гучала яе споведзь...
3 фотаздымкаў, якія даслала нам пані Іаана, яна хоча, каб мой айчым, а ён мастак, член Саюза мастакоў Беларусі, стварыў мастацкія партрэты яе сяброў, якія загінулі ў ноч на 26 чэрвеня 1941 г., для выставы, якая будзе праходзіць у Польскім нацыянальным музеі.
Падзеі, якія адбыліся ўначы 26 чэрвеня 1941 г. ля майго горада, не знойдзеш у беларускіх падручніках гісторыі, пра іх некаторыя гавораць шэптам. He прымаюць удзелу ў «Ігуменскім шляху» і мае настаўнікі. Але ці можа чалавек любіць сваю Радзіму, ганарыцца ёю, заклікаць нас, вучняў, любіць яе, калі ён сам не паважае, не ведае і не хоча ведаць сваёй гісторыі?.. Падзеі, якія адбыліся тут у першыя дні Вялікай Айчыннай, — гэта наша гісторыя, гэта лёс маёй краіны, a значыць, і мой лёс. Выкрасліць з памяці ўсё гэта немагчыма. Як і немагчыма свядомаму беларусу не ведаць, што адбывалася з яго народам у розныя часы...
Станіслаў Нікіцін
Мінскі машынабудаўнічы каледж куратар Уладзімір Сурмянкоў 70 ГОД ВЯЛІКАЙ КАСТРЫЧНІЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
Кожны з нас ведае пра Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г., якая прывяла да ўлады саветаў. Але ўсю праўду ведаюць пра яе далёка не ўсе. Беларусі гэтая рэвалюцыя прынесла шмат людскіх стратаў.