Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Калі ж казаць пра папулярнасць газеты, дык можна прыгадць наступныя словы: «...«благородное» сословйеМйнска постоянно упрекает газету за то, что она превратйлась в «улйчный лйсток» й все ею зачйтываются — от йзвозчйка до торговкй ...» («М. л.» ад 5 лютага 1891 г.). Карыстаючыся звесткамі, змешчанымі ў нумары 58 ад 25 чэрвеня 1895 г., трэба зазначыць, што кошт газеты складаў 5 капеек (газета мела 4 або 6 старонак), а падпіска на год — 3 рублі (выходзіла ў той час яна 2 разы на тыдзень). Разам з тым «базарны» кошт на 24 чэрвеня пуда жыта складаў 55 капеек, адна курыца каштавала 50 капеек, воз дроваў — ад 1 рубля 5 капеек, а за дзесятак яек плацілі ад 14 да 15 капеек. Параўноўваючы кошт яек у 1895 г. з сучасным (прьіблізна 1400 рублёў за дзесятак), атрымліваем, што па сучасных коштах за «Мянсклй лнсток» плацілі каля 460 рублёў, што прыкладна адпавядае сярэднім коштам сённяшніх перыядычных выданняў. Папулярнасць газеты можна, гэткім чынам, патлумачыць яе невялікім аб’ёмам, зместам і коштам.
I ўсё ж, калі газета не вельмі актыўна выказвала ўласныя думкі наконт палітычнай сітуацыі ў краіне, дык дастаткова шмат артыкулаў было напісана пра праблемы штодзённага жыцця. «Не через насйлйе — к сверхчеловеку, но через любовь — к совершенспіву прйведет нас йстйнный путь... Следует стремйться к тому, чтобы пуіпемустраненйя неправды йз нашей жйзнй й воспйтанйя в нас доброго й любовного отношенйя ко всем людям воссоздать, наконец, «нормалызого» человека, суіцествованйе котораго возможно лйшь прй нормальных условйях» («М. л.» ад 29 жніўня 1902 г.).
Шмат публікацый было прысвечана гарадскому жыццю Мінска. Можна вылучыць наступныя рубрыкі: «Городскне пронсшествня», «На лету», «Злоба дня», «Маленькне фельетоны». Напрыклад, артыкул «Нніцне»: «Весьма невыгодное положенйе пройзводят шнырякпцйе no улйцам города ншцйе. Вйд этйх несчастных крайне убо-
[1401 -
гйй; многйм йз нйх давноуже местпо в богоугодном заведенйй, а не наулйце; но, несмотря на множество благотеорйпіельных учрежденйй, забота об этйхнесчастных — неоченьзаметна» («М. л.»,№ 173,1902г.). Аўрубрыцы «Городскне пропсшествня» друкаваліся наступныя паведамленні: «В ночь на 25 йюля на Комаровке в доме Родштейн, йз квартйры мей{анкй Нахамы Нейфах нейзвестно кем совершена кража кофпіы, в кармане которой зашйты 175 рублей. Дознанйя й розыск пройзводятся». Шмат публікацый было прысвечана концы, якая запрацавала ў 1881 г. Напрыклад, у артыкуле «Пакн н пакн о конке» вядзецца размова пра «остановкй для посадкй й слаза», пра грубасць кандуктараў («М. л.» ад 3 чэрвеня 1891 г.). А вось і яшчэ пра конку: «Адмйнйстрацйя конкй продолжает выпускать опікрытые летнйе вагоны, проезд в которых нельзя назвать удобным. Между пассажйрамй й коночной прйслугой вознйкают недоразуменйя no поводу передаточных бплетов» («М. л.» ад 21 верасня 1902 г.). Гэтыя публікацыі, прысвечаныя дробным гарадскім праблемам, паведамленні пра пажары і забойствы, антысанітарнае становішча ў гарадах і вёсках, часта друкаваліся ў газеце. Асабліва шмат было іх у першыя гады яе выдання. Былі ў газеце і публікацыі пра жыццё сялян.
Прыблізна ў 1890-х гг. газета пачала некаторыя бакі жыцця крытыкаваць: з’яўляюцца артыкулы пра складаныя ўмовы працы рабочых, гувернантак, швачак, прыказчыкаў, дробных крамнікаў і г. д. «Какую бмне нотку взятпь:мйнорную йлй мажорную no отношенйю к тем 12 лавочнйкам, которые подалй протесты протйн гуманнейшего постановленйя думы об освобожденйй прйказчйков й рабочйх от ночной работы?.. Мтак, мы вйдйм, что здесь предложенйе ремесленного труда несоразмерно велйко,ремесленный труд оплачйвается неймоверно дешево, u в то же время потребйтелю обходшпся баснослокно дорого каждое йзделне ремесленного пройзводства...» («М. л.» ад 3 лістапада 1889 г.).
Некаторыя публікацыі былі прысвечаны жыццю беларускіх вёсак і невялікіх гарадоў. У большасці яны з’яўляліся ў рубрыках «По нашему краю», «Областные нзвестня», «Местная хроннка». Тут размова вялася пра найбольш значныя праблемы — п’янства, беднасць, умовы працы і г. д. Для прыкладу можна прывесці наступны ўрывак: «Тьма u суеверйе — это постоянньіе спутнйкй жытья-бытья крестьян... Нравы доброго старого временй белорусской деревті нашей отошлй в область преданйй, й осталйсь однй лйшь о нйх прйятные воспомйнанйя... Обьясняепіся эпю тем, что... е выборные йзбйраются деревенскйе крйкуны й дебошйры... в сельскйе староспгы — чаіце всего бездеятельные, тупоумные хозяева... Волостнымй спіаршйнамй йзбйраются me, копюрые больше «магарыча» сходу дают... Другйм фактом служйт «умноженйе жалоботцов на детеіі й детей на отцов...» («М. л.» ад 27 кастрычніка 1889 г.).
Нямала артыкулаў прысвячалася дзецям: «Нам неоднократно прйходйлосьуказыеать на безотрадное, горькое положенйе многйх детей, которых всяческй йзбйвают й нередко обходятся с нймй хуже, чем даже добрый человек co тенятамй... Что тому вйною? Невежество, страйшое
невежество, в копюром костенеет масса... А рядом с невежеством — пьянство, беспробудное пьянство... Нередко целое обшество пропйвает детей...» Асабіста мяне ўразіў адзін з фельетонаўрубрыкі «Маленькнй фельетон», які быўнадрукаваныўнумары 162ад30жніўня 1896г.У ім супрацоўнік газеты ўзгадвае, як аднойчы бледная і змораная жанчына прыйшла ў рэдакцыю і з плачам маліла гэтага супрацоўніка напісаць артыкул пра тое, што яна аддае на выхаванне «добрым людзям» малую дачку па прычыне беднасці. 3 абурэннем журналіст дадае, што пасля публікацыі прайшло нямала часу, але водгукаў на яе не было...
Газета закранае і праблемы адукацыі: «Положенйе Мйнской губернйй в деле образованйя представляется крайне печальным... обіцее чйсло учаіцйхсявгубернййсоставляет3,8%... ачйслоучаіцйхсясельского населенйя едва лй составйт 1,5 %» («М. л.» № 82 ад 27 кастрычніка 1889 г.). «Насадйлй знанйй й понятйй в деревне — сельскйе учйтеля оставляют свое дело й бегут в город... В городе всё-такй легче, так сказать, выбйться на дорогу» («М. л.» ад 27 кастрычніка 1889 г.).
Газета пісала і пра іншыя з’явы грамадскага жыцця. Вось, напрыклад, мода, якая і тады хвалявала людзей: «Moda — велйкое дело! Так, no крайней мере, думают некоторые представшпельнйцы слабого пола. Мужья й отцы думают, впрочем, йначе. Но... господа мужчйны, йзвестно,упрямый народ, очень мало смыслягцйй в «эстетйке»... Ну к чему этй шлейфы, этй буфы?..» («М. л.» ад 30 жніўня 1896 г.).
Друкаваліся таксама ў газеце артыкулы, якія былі цікавыя для тагачасных пакупнікоў: «Доктор М., йсследовав крупу, купленную для больной в одной йз лавчонок Нйжнего базара, обнаружйл в ней кускй стекла й олова... Это в крупе, а в другйх ншцевых продуктах, напрймер, колбасе, муке, находятся u eufe более удйвйтельные сюрпрйзы». А вось урывак з рубрыкі «Тнпы н картннкн»; «...Ученый коммерсант (Помесйлов) выпускает йз своей кухнй, в буквальном й переносном смысле, все что угодно... Но, главньш образом, внймангіе его сосредоточено на йзготовленйй мыла, духов й сйнькй. Внешность первых двух фабрйкатов вполне точно воспройзводйт обертку й посуду парфюмерных йзделйй Фрйдрйха Пульса й пр. ...Но попробуйте помыться помесйловскйм мылом — й я ручаюсь, что потом родная мать вас не узнает... Остается только пожалеть, что он йзбрал местом для свойх поучйпгельных «опытов» Мйнск, где его даровйтость мало ценйтся: в другом городе онушел бы очень далеко...» («М. л.» ад 21 верасня 1902 г.). А вось якая аб’ява была змешчаная ў газеце раней: «Берегйте вашй деньгй! Доброкачественный й громадный сбыт моего мыла для стйркй белья с каждым днем все более й более вызывает подделок этого мыла, й господа торговцы й лавочнйкй, с целью большей нажйвы, продают поддельное мыло вместо настояіцего моего керосйнового мыла, а потому покорнейше прошу мойх господ покупателей oopaufamb свое благосклонное внйманйе на этйкет й форму.Д. М. Ноткйн» («М. л.» ад 27 кастрычніка 1889 г.).
«Мннскнй лнсток» друкаваў не толькі мясцовыя матэрыялы, але адгукаўся і на падзеі ў Расіі і Еўропе —■ рубрыкі «Телеграммы»,
«Последняя почта». У 1889-1891 іт. газета часта пісала пра нацыянальныя пытанні — напрыклад, пра габрэяў, а калі ў 1891 г. у Расеі быў голад, газета заклікала дапамагаць пацярпелым людзям. Паведамляла газета і пра падзеі ў Еўропе: пра катастрофу з цягніком у Парыжы, пра самагубства генерала Буланжэ і г. д.
Таксама газета паведамляла пра надвор’е, давала розныя аб’явы, аглядала перыядычныя выданні, змяшчала даведкі і г. д.
Навошта я пішу пра змест газеты «Мннскнй лнсток» гэтак падрабязна? Таму, што кожнае перыядычнае выданне ўплывала ды ўплывае сёння на погляды людзей і, як вынік, на іх учынкі. Вось чаму тое, якім чынам і што асвятлялася ў адным з самых папулярных у тыя часы мінскіх выданняў, падаецца вельмі цікавым і значным.
Трэба падкрэсліць, што газета адыграла сваю ролю ў развіцці самасвядомасці звычайных беларусаў — гараджан і сялян. «Мннскпй лнсток» змяшчаў на сваіх старонках творы на беларускай мове — і гэта былі першыя беларускамоўныя публікацыі, якія з’явіліся ў падцэнзурным расійскім друку пасля 25-гадовага перапынку. 3 гэтай нагоды газета шмат разоў атрымлівала папярэджанні.
Газета друкавала творы вядомых беларускіх гісторыкаў і этнографаў — Доўнар-Запольскага, Янчука, Слупскага, пісала пра дзейнасць Раманава, Карскага, Шэйна, Уладзімірава, Пыпіна. «Мннскнй лнсток» змяшчаў вершы, песні, апавяданні Янкі Лучыны, Каруся Каганца ды інш. A 16 траўня 1889 г. на старонкі «Мннского лмстка» патрапіў адзін з лепшых твораў гэтага часу — паэма «Тарас на Парнасе», што перакрэсліла шматгадовую забарону на з’яўленне ў друку літаратуры па-беларуску.
Друкаваліся ў газеце і творы, якія праўдзіва адлюстроўвалі цяжкое штодзённае жыццё беларусаў, — апавяданні Карэнінай, Беларуса, нарысы Палешука, фельетоны Южнага, Занозы, Сахар-Мядовіча ды інш. A 1 снежня 1887 г. з’яўляецца паведамленне пра выданне «Северо-Западного календаря на 1888 г.» як асобнага краязнаўча-літаратурнага дадатка да газеты. Календары (за 1888 і 1889 гг.) выдавалісяў Маскве пад рэдакцыяй Доўнар-Запольскага і з’яўляліся альманахамі, дзе амаль палову аб’ёму займаў літаратурны раздзел. У календары была апублікавана паэма Дуніна-Марцінкевіча «Г апон», змяшчаліся статыстычныя матэрыялы, запісы беларускіх народных песень, шмат этнаграфічных матэрыялаў. Быў там таксама «народны каляндар» на падставе прыкмет і прымавак.