Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
А на адвароце гэтага ліста — яшчэ адзін, да дачкі Ларысы, маёй бабулі Ларысы Мікалаеўны Каўпак, якой у гэтым годзе споўніцца шэсцьдзесят пяць.
«Лорйчек!
Дня два тому назад я получйл подарок от такой маленькой девочкй, как ты, йз далекого Казахстана, где она пйшет свой адрес. Одновременно с этйм тісьмом я пйшу й ей, чтобы она была хорошей, умной девочкой, достойной дочерью своей Родйны, а мы прйложйм все свой сйлы, чтобы обеспечйть вам счастлйвую, радостную жйзнь».
Вось і ўсё, што засталося нам на памяць пра прапрадзядулю. Сціплы аркуш паперы, які прынесла палявая пошта, — і ўсё яго кароткае, але яркае і гераічнае жыццё. Выраслі яго дзеці, самі сталі бацькамі, цяпер ужо гадуюць унукаў. На Радаўніцу і на Дзяды мы абавязкова ўспамінаем добрым словам добрага і сардэчнага чалавека, абаронцу Айчыны, які верыў у яе светлы лёс — маёра Мікалая Навумавіча Гарадкова.
Любоў Комзева
г. Мінск, ліцэй БДУ, 10 клас
куратар Ірына Віданава
ГЭТЫ ДЗЕНЬ МЫ НАБЛІЖАЛІ ЯК МАГЛІ
Ёсць два падыходы да гісторыі: адны разумеюць яе як паслядоўнасць «безаблічных» падзей — войнаў, рэвалюцый, канферэнцый; іншыя разглядаюць як гісторыю асобных звычайных людзей. Гэтыя падыходы не выключаюць адзін аднаго, а гарманічна ўзаемадзейнічаюць, ствараючы аб’ектыўную гістарычную карціну.
На прыкладзе аднаго чалавечага лёсу (але, мабыць, гэткі лёс характэрны для многіх у сярэдзіне 1940-х гг.) магчыма ацаніць асноўныя рысы адпаведнай эпохі, тое, якія былі адносіны паміж людзьмі, нават як функцыяніравалі органы ўлады, ды шмат чаго яшчэ. Храналагічныя межы маёй працы — часьі Другой сусветнай вайны і першыя пасляваенныя гады...
Малады чалавек Павел Андрэевіч Малінін апынуўся на вайне, калі яму было толькі няпоўных васемнаццаць год. Павел нарадзіўся ў 1924 г. у Стаўрапалі. Да студзеня 1943 г. працаваў у саўгасе. На фронце ваяваў у складзе 390-га стралковага палка 290-й стралковай дывізіі, удзельнічаў у баях з немцамі на Кубані. Згодна з баявой характарыстыкай, праявіў сябе «сапраўдным савецкім байцом,мужным чырвонаармейцам, прыкладам для іншых». Але ўмовы, у якія трапіў Павел, вядома, былі ненармальнымі. Адзінай крыніцай, мабыць, якая звязвала яго з мінулым жыццём, былі лісты. Дакументальная база, якой я карысталася, рыхтуючы працу, складаецца з трыццаці шасці лістоў. Гэта і прыватнае ліставанне, і ліставанне паміж дзяржаўнымі ўстановамі і прыватнымі асобамі... Некалькі слоў пра лісты сына да бацькоў і наадварот. Іх няшмат, але ўсе яны чымсьці падобныя, нібыта напісаныя па адзіным стандарце. У кожным з іх — клопаты бацькоў, пяшчота і душэўная цеплыня маці, сыноўская любоў. Яны напоўнены цёплымі пачуццямі... Піша маці сыну: «Сегодняровно два
месяца, как я рассталась с тобой, мой ненаглядный мальчнк... Много пережйто бессонных ночей!.. Много тревогй й слез было за это время! Едйнственнымй светлымн моментамй вмоей жйзнй былй днй, когда я получала твой пйсьма, я йх чйтала й перечйтывала, й плакала, но это былй слезы радостй, что мой мальчйк жйв й здоров!»...
Летам 1943 г. Павел трапляе ў Гур’еўскае ваеннае пяхотнае вучылішча чырвоных камандзіраў у Астрахані... Вучоба працягвалася тры месяцы — гэткі хуткі спосаб навучання вайсковай справе быў шырока распаўсюджаны ў гады вайны.
Лісты ад бацькоў да сына і наадварот з’яўляліся для ўсіх удзельнікаў перапіскі вялікай падзеяй. Яны жылі чаканнем гэтых лістоў. «Вообіце, вашй пйсьма вселяют в меня новые сйлы. Жйзнь становйтся не так горька», — магчыма, гэтыя словы трапна адлюстроўваюць душэўнае становішча сына.
Пасля заканчэння вучылішча Павел атрымаў званне малодшага сяржанта і на фронт прыбыў у якасці памочніка ка.мандзіра ўзвода. 3 лютага 1944 г. Малінін ужо ў складзе 566-га стралковага палка 153-й стралковай дывізіі... Апошні трохкутнік з фронту бацькі атрымалі ў чэрвені 1944 г. А потым — маўчанне. Ніякіх афіцыйных звестак. Праз нейкі час бацькі атрымалі ліст ад Яршова, баявога сябра Паўла: «Простйте меня, что я вам грубо отпйшу о Павлуше. Павел Андреевйч Малйнйн погйб « боях с немецкймй оккупантамй». У верасні з фронту прыйшла даведка пра гібель сына падчас фарсіравання Дняпра 10.07.1944 г. Гэтае паведамленне, дзе было адзначана і месца пахавання, з-за адсутнасці дакладнага адраса гарадскога ваенкамату (г. Мікаян) некалькі разоў вярталася назад. Толькі вясною 1945 г. паведамленне трапіла да адрасата. Згодна з паведамленнем, месцам пахавання Паўла была вёска Умывакіна Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. На запыт у Магілёўскі райсавет бацькамі быў атрыманы адказ, што «вёскі Умывакіна ці іншай падобнай назвы на тэрыторыі Магілёўскага раёна і вобласці не маецца».
Зразумеўшы, што гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці, бацькі ў пошуках магілы сына звярнуліся ў Бюро па ўліку страт сяржанцкага складу. Па атрыманых з гэтае ўстановы звестках, Малінін П. А., 1924 года нараджэння, пахаваны ў в. Неўмывакі Мінскай вобласці, якая знаходзіцца ў 25 км на паўднёвы захад ад Мінска. Тады першы раз у бацькоў узнікла жаданне пераехаць жыць у вёску, дзе пахаваны іх сын. У кастрычніку 1946 г. бацька пабываў на месцы яго гібелі.
У вёсцы Неўмывакі было некалькі пахаванняў з часоў вайны, у тым ліку і брацкія магілы. У якой магіле пахаваны яго сын, бацька даведацца не змог. Жыхары вёскі пацвердзілі той факт, што сяржант, які кіраваў пахаваннем, забраў дакументы з сабою. Вайсковая частка на запыты не адказвала, а Бюро па ўліку асабовых страт ніякай інфармацыі пра каардынаты пахавання не давала. У лістападзе 1946 г. бацька звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў
СССР з просьбай дапамагчы знайсці сведкаў гібелі сына: Яршова, Быстрова, Целяшэнкава. Аднак пошукі сведкаў далі таксама мала. Быў перыяд, калі бацькі нават думалі зрабіць цяжкую з маральнага пункту гледжання справу: раскапаць магілы, каб адшукаць парэшткі сына, — усяго ў вёсцы было пяць магіл. Аднак, нарэшце, бацькі атрымалі ліст ад адной жанчыны з Мінскай вобласці, якая паведаміла ім падрабязнасці гібелі і пахавання сына. У жніўні 1949 г. бацькі пераехалі ў Мінск..,
Чатыры гады — з 1944 па 1947 — працягвалі яны пошукі магілы сына. Дзяржаўныя органы часта не маглі дакладна адказаць на іх запыты. I нават тое, што зводны брат Паўла быў вайскоўцам, не дапамагло ім паскорыць справу. I яшчэ адзін прыклад, які вельмі добра ілюструе работу пошты як дзяржаўнай установы падчас вайны. Мне трапіў у рукі ліст да тылавога працаўніка пошты, у якім былі наступныя парады па справе перасылкі салдатам на фронт грошай: «До какйх пор можно гонять деньгй йз края в край? Деньгй не нужны в окопах. Здесь помйдоров й яблок нет, покупать нечего». Вось так коратка пісалі ў тыя дні афіцыйныя лісты...
Ірына Косінава
Мінскі прафесійна-тэхнічны каледж электронікі
куратар Пятро Жаўняровіч
«ХАЙ НІКОЛІ HE ЗМЕНІЦЦА ВАША ВЯСНА НУДНАЙ ВОСЕННЮ»
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Менавіта яму я прысвячаю сваю работу.
У 1979 г. ён павіншаваў «усіх Коласаўцаў» са святам вясны. Крыху пажаўцелы канверт, уборысты почырк Уладзіміра Караткевіча. Запіс, як заўсёды, — толькі чарніламі. На штэмпелі дата — 16.04.79. Адваротны хатні адрас Караткевіча, індэкса і адраса атрымальніка няма — толькі Віцебск, тэатр, рэжысёру (і так зразумеюць, куды даставіць).
Хто ж такія Коласаўцы? — запытаеце вы, а я вам адкажу словамі самога Караткевіча:
«Назвы такой да 1944 года не было. I ўсё адно для мяне яны коласаўцы. Так з вялікай пяшчотай называюць гэтую трупу на маёй роднай Віцебшчыне, і не толькі на ёй».
Усё жыццё Ул. Караткевіч памятаў тэатр БДТ-2, які гастраляваў у старым будынку над рэчкай Аршыцай. У той час (Караткевічу было год сем) ён прыязджаў у Віцебск з сям’ёй, і калі бываў у тэатры3 то заўсёды дзівіўся з яго памераў і прыгажосці залы.
«Ці мог я тады падумаць, што «Званы Віцебска», першая з маіх п’ес, якая ўбачыць святло рампы, убачыць яго менавіта тут, на падмостках тэатра віцебскага, што ёю адкрыецца свята 1000-годдзя горада, што любімыя мае акцёры будуць гаварыць
мае словы, што ў гэтым тэатры я ўрэшце не толькі глядач? А зда-
рылася так».
Вядома, ён не мог пра гэта марыць тады, у сем год, не мог думаць, што праз сорак два гады будзе пісаць віншавальную паштоўку, адрасаваную супрацоўнікам гэтага тэатра, і будзе звяртацца да іх як да сяброў.
Канверт і паштоўку перадаў у наш музей Уладзіміра Караткевіча ў Мінскім прафесійна-тэхнічным каледжы электронікі Валеры Мазынскі, сёння галоўны рэжысёр тэатра «Вольная сцэна».
Лёс звёў яго з Караткевічам у самым пачатку 1970 г. Ул. Караткевіч разам з I. Курганам і В. Тарасавым наведаліся да студэнтаў тэатральна-мастацкага інстытута, чыталі вершы, але (расказвае Валеры Мазынскі пра гэта ва ўспамінах «Я табе напісаў «Барыса Гадунова»...»ўгазеце«Літаратураімастацтва»за4 верасня 1987 г.),каб зразумець сэнс гэтых вершаў, трэба было сутыкнуцца з рэальньім жыццём. Аўтар расказвае пра свае спрэчкі наконт пастановак спектакляў, пра апошнюю сустрэчу з Уладзімірам Караткевічам у Сімферопалі, куды пісьменнік прыехаў разам з жонкай Валянцінай Браніславаўнай, каб пазнаёміць акцёраў Віцебскага тэатра з новай п’есай «Маці ўрагану», прыгадвае незвычайныя здарэнні.
У 1974 г. Валеры Мазынскі, малады 27-гадовы рэжысёр Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа, ставіў п’есу Уладзіміра Караткевіча «Званы Віцебска». У сваіх успамінах Мазьінскі расказваў пра іх сяброўства, пра тое, як яны разам бавілі вольны час, якія вялі размовы, як супрацоўнічалі ў час пастановак спектакляў.
Паштоўка Уладзіміра Караткевіча мае вельмі незвычайны выгляд, і ад яе павявае мяккім, цёплым подыхам вясны. Мабыць, толькі
таленавіты чалавек можа выказаць такія прыемныя і незвычайныя пажаданні на такім маленькім аркушыку паперы.
Трэба адзначыць, што паштоўка намалявана самім Уладзімірам Караткевічам. Ён, як вядома, нядрэнна маляваў, любіў рабіць малюнкі ў сямейных альбомах, ствараў шаржы на сябе і сяброў. Як адзначыў на адной з сустрэч у нашым музеі сябра пісьменніка прафесар Адам Мальдзіс, ужо цяпер можна сабраць і выдаць даволі аб’ёмісты альбом
малюнкаў Караткевіча. Калі б гэта здарылася, дык і паштоўка з нашага музея заняла б там пачэснае месца.
У той час былі ўсталяваны жорсткія парадкі ў адносінах да рэлігіі, нельга было адзначаць царкоўныя святы. I сімвалы Вялікадня: прыгожае жоўтае кураня, нібы сонейка, а каля яго галінка вярбы — надаюць малюнку асаблівы, святочны і радасны настрой.