Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
He абмінула вайна і маю другую бабулю, яе брат загінуў на фронце. Дзед мой па бацькавай лініі таксама прымаў удзел у вайне і атрымаў за гэта — праўда, праз 40 год — ордэн Айчыннай вайны. На жаль, у той жа год ён памёр.
Сапраўды, шмат няшчасця прынесла вайна. I самае балючае — гэта тое, што не толькі немцы неслі боль і разбурэнне. Як мне казала бабуля, партызаны, якіх так услаўляюць у розных кінастужках былых часоў, былі больш бязлітасныя і бесчалавечныя, чым немцы. Спытаўшы яе, чаму яна так лічыць, я пачуў наступную гісторыю:
«Яшчэў 1942 годзе, калі немцы моцна заселі на Чэрееньшчыне, у нашым лесе з’явіліся партызаны. Адразу ніхто не мог зразумець, навошта яны тут, бо ні значных шляхоў, ні чыгункі тут не было. На жаль, партызаньі аказаліся простымі бандытамі, падобнымі да бандытаў, якія быліў часы грамадзянскай вайны». Аднойчы, калі ў маёй бабулі быў дзень нараджэння, ёй падаравалі адну рэч. Гэта была маленькая торбачка з вышытай на ёй лялькай. Сям’я ўжо хацела святкаваць, на стале стаяла патэльня са шкваркамі. I вось у гэты момант прыйшлі партызаны. Грукалі ў дзверы, крычалі, што, калі не адчыняць, яны ад імя савецкай улады падпаляць хату. Нарэшце ім адчынілі, але раззлаваныя партызаны не маглі супакоіцца. Крычалі, пагражалі зброяй. Потым пачалі шукаць ежу, знайшоўшы апошнюю бульбу і сабраўшы яе ў мех, пачалі збірацца. Адзін са злачынцаў убачыў тую торбачку і, забраўшы яе ў дзіцяці (маёй бабулі), пайшоў з хаты. Як потым высветлілася, торбачку разам з паловай бульбы «партызаны» абмянялі на самагон.
Мне стала шкада бабулю, і самае галоўнае, што яны рабілі гэтак не адзін раз, г. зн. адбіралі апошняе нават у малых, каб вымяняць на
самагон. Крыўдна і за тое, што пасля вайны яны былі ўзнагароджаны (прычым ад імя той жа ўлады, пра якую яны крычалі ў той вечар). Пра іх пісалі ў раённай газеце як пра герояў.
Паслухаўшы гісторыю бабулі, я зрабіў жудасную выснову: a што, калі гэткіх «партызан» было нямала ў той час, і не толькі на Чэрвеньшчыне, але і па ўсёй Беларусі?
Далей я ўбачыў яшчэ шмат розных лістоў, вось адзін з іх. У гэтым лісце адзін малады хлопец прызнаецца ў каханні маёй бабулі, якая ў той час (1947 г.) была велыпі прыгожай дзяўчынай. Кажучы праўду, гэтак пісаць зараз не ўмеюць. Вось дзе з’яўляецца пацверджанне таго, што ў любы час каханне было, ёсць і будзе.
За гэтым лістом я ўбачыў газету 1979 г. На першай старонцы невялікая фатаграфія, на якой мы бачым Брэжнева ў аэрапорце. Прачытаўшы артыкул, які быў тут, я амаль нічога не зразумеў. Чаму ён быў у Венгрыі, тут не было напісана. Адзінае, што зразумеў — гэта тое, што прыйшло шмат народу, каб развітацца з цэлым самалётам высокапастаўленых асоб. Больш за ’/4 артыкула займаюць пералічаныя тут прозвішчы і ініцыялы дэлегатаў і іх чыноўнічыя пасады.
Прачытаўшы ўсю газету, я магу сказаць, што гэта пісаніна людзей, якія ацэньваюць падзеі як у краіне, так і за мяжой суб’ектыўна. Адзінае, што мне спадабалася, дык гэта тое, што ў газеце надрукаваны вершы і апавяданні маладых пісьменнікаў.
Што датычыцца рэлігіі, то ва ўсёй газеце я знайшоў толькі двухрадковую нататку пра тое, што ў Варшаву прыбыў з візітам Папа Рымскі.
Кажучы праўду, я не хачу аналізаваць гэтую газету, бо адзінае, што я магу сказаць пра яе, не спадабалася б галоўнаму рэдактару гэтай газеты. Я ведаю, што ў той час праўда цяжка даходзіла да людзей, што сродкі масавай інфармацыі былі прасякнутыя ідэалогіяй камунізму.
На заканчэнне сваёй працы я хацеў бы падзякаваць і сваёй бабулі, і свайму настаўніку па беларускай мове за тое3 што дзякуючы ім я даведаўся шмат чаго новага пра мінулае не толькі сваіх продкаў, але і ўсяго беларускага народа ў цэлым.
Таццяна Іванова
Мінскі ВТК электронікі, група № 137
куратар Пятро Жаўняровіч
ДОБРЫ ДЗЕНЬ
Другая сусветная вайна... Вялікая Айчынная... Гэта нешта страшэннае і неверагоднае, гэта вялікі жах, які прынёс толькі боль, загубіўшы жыццё мільёнаў людзей. Гэта вялікія пакуты ні ў чым не вінаватых, простых жыхароў зямлі. Гэта трагедыя не толькі народаў былога Савецкага Саюза, але і трагедыя ўсяго свету.
Ужо даўно я заўважала, што кожны год 9 мая бабулька мая як сама не свая. У яе сумны настрой, яна мала гаворыць. Я разумела: у яе была нейкая тайна.
Але бабуля нічога не казала, і я, як кажуць, не дапытвалася. У гэтым годзе я даведалася ў бабулі пра гэтую тайну: у яе на вайне загінуў родны брат. Калі я яе слухала, у мяне на вочы наварочваліся слёзы. Гэта гісторыя лёсу майго прадзеда і двух дзядоў, якія, як і многія ў той час, сталі ахвярамі страшэннай вайны.
Сям’я Бублісаў утварылася ў Мінску ў 1923 г. Ева Пракопаўна, жонка, была родам з бядняцкай сям’і, а Іван Юльянавіч, муж, наадварот — з літоўскіх кулакоў. Але гэта не перашкодзіла іх шчасцю. У Івана Юльянавіча была свая крама, якая прыносіла значныя даходы. Продаж тавараў павялічваўся (ішлі часы нэпу). Ева Пракопаўна нідзе не працавала. Нарадзіліся чаканыя дзеткі: спачатку Казімір (Казік), потым — Станіслаў (Стасік), пасля — дачушка Вольга (Волечка).
Як вядома, вечнае шчасце працягвацца доўга не можа. Пачаліся змены ў палітычным жыцці краіны. Усе жылі ў страху. Пачалася рэквізіцыя ўсяго дабра ў так званых <®эпманаў». Трэба было зрабіць усё насельніцтва «аднолькавым у беднасці». Але ў сапраўднасці ішло звычайнае рабаванне людзей, а за кошт гэтага, відаць, багацела толькі начальства.
He абмінула гэтая бяда і майго прадзеда Івана. Ён вымушаны быў у 1938 г. выехаць за мяжу і апынуўся з сям’ёй у Вільні. Сродкаў амаль не засталося, і трэба было ісці працаваць. Можа, калі б не было дзяцей, вытрымалі б і голад і холад. Але заставалася яшчэ трое галодных дзяцей.
Пры дапамозе знаёмых прадзед адчыніў у Вільні невялікую краму, дзе зноў пачаў сваю «камерцыю». Там нарадзілася другая дачушка, Соф’я (Сонечка) ■— мая бабуля, Соф’я Іванаўна.
Але і «пад Полыпчай» прадзеду ўвесь час не шанцавала. Старэйшых дзяцей, Казіка і Стасіка, трэба было аддаваць у школу. А як іх туды накіраваць, калі нават вопраткі прыстойнай не было? Так школу адкінулі ўбок. Хлопцы пачалі дапамагаць бацьку: у краме працы было дастаткова, Волечка дапамагала маці па гаспадарцы і глядзела малую Сонечку.
Пражылі Бублісы ў Вільні каля двух гадоў, але паляпшэння ў продажы тавараў не назіралася. Прыйшло так званае «аб’яднанне» 1939 г., і сям’я вырашыла зноў вярнуцца на радзіму, марачы, што тут, на роднай зямлі, усё ж будзе лепш, чым на чужыне.
Вяртанне ў Мінск было, мабыць, самым шчаслівым момантам пасля нараджэння Сонечкі. Казік і Стасік, пятнаццаціі шаснаццацігадовыя хлопцы, пачалі працаваць на піўзаводзе непадалёк ад хаты (жылі ў раёне Юбілейнай плошчы), адначасова вучыліся чытаць і пісаць. Усё быццам бы пачало ўпарадкоўвацца. Але, прачнуўшыся аднойчы ў нядзелю, яны ўжо не пайшлі на працу...
Пачалася вайна. Бацьку, Івана Юльянавіча, адразу ж забралі на фронт. Але перад ад’ездам ён параіў Еве Пракопаўне ехаць з дочкамі да яго роднай сястры Анэты, што жыла за 40 кіламетраў ад Мінска ў вёсцы Гайна Лагойскага раёна.
Прыйшла павестка і старэйшаму сыну, Казіміру, які папрасіўся быць разам з бацькам.
У час бамбардзіровак Мінска пачаліся вялікія пажары, і хата Бублісаў згарэла. Як расказвае бабуля, са слоў сваёй сястры Вольгі, маці нават хацела ўтапіцца, ужо прывязала камень да сябе і збіралася кінуцца ў раку, але яе ўратавалі ад гэтага кроку. 3 вялікімі цяжкасцямі дабраліся да цёткі Анэты ў Гайну.
Пачалася акупацыя. Ева Пракопаўна нічога не ведала пра лёс мужа і двух сыноў. Самае страшнае, што яшчэ і старэйшую дачку, Вольгу, фашысты пагналі на катаржныя работы ў Германію. Маці і малодшая дачка чакалі хоць якіх-небудзь вестак...
Трэба адзначыць, што сёння немагчыма высветліць, дзе ў гэты час быў Стасік. Бабуля была яшчэ зусім малая. Прабабуля Ева ўжо сорак гадоў як памерла. Памерла і цётка Вольга. У 1941 г. малодшага брата проста не маглі ўзяць на фронт, яму было толькі 16 гадоў (1925 года нараджэння). Аднак сям’я не ведала пра яго з 1941 па 1944 гг.
I вось ён надышоў, гэты 1944 г.; год вызвалення. Чаканне для Евы Пракопаўны стала яшчэ больш нясцерпным. Праз колькі месяцаў прыйшла пахавальная, у якой паведамлялася, што Іван Юльянавіч і Казімір Іванавіч Бублісы загінулі ў баі. Заставалася адна надзея, што жывы Стасік.
Кожны дзень чакання ператвараўся ў пакуту... За невялікі прамежак часу маці пастарэла. Але і дачакалася, нарэшце, вестачкі ад малодшага. Паштальён з’явіўся з першым лістом. Гэта быў невялікі аркушык паперы. Але колькі радасці тады ён прынёс Еве Пракопаўне і дачушцы Сонечцы, сястры Стасіка. На жаль, гэтьі ліст не захаваўся.
Потым былі яшчэ лісты — лісты з фронту. Стасік паведамляе, што ён хоць і не прайшоў ад Дняпра, а толькі ад Гродна, але ўжо заслужыў падзяку. Гэта было нялёгка, бо было «саднаво боку гаречо a здругова балечо». Пытаецца: «Мамаша, почему мне не пішыце пісем,мае все таваршцы палучаюць, а мне тежало в душы».
Праз некаторы час быў атрыманы і яшчэ адзін ліст. На яго знешнім баку праглядаецца дата —	13.11.44; штамп
«ПРОСМОТРЕНО военной цензурой 18360», адваротны адрас — палявая пошта 20609-ю. Выразны і адрас атрымальніка, і прозвішча — Кохан Вера Андрэеўна (гэта дачка цёткі Анэты). Стасік просіць стрыечную сястру Веру і цётку Анэту, каб маці пажыла ў іх, «а я как вярнуся дамой я с вамі... атблагадару», «то будзіт, і свая хата, пускай мамаша не бядуіт погэтом». Узгадваецца і мая бабуля: «... сматрыце... Сонічку серату», «Сонінумамаша карточку прышлі мне». Такім чынам, Стасік ужо ведаў, што бацька загінуў, бо называе Сонечку сіратой. Яшчэ ён паведамляў, што атрымаў медаль «За адвагу» і заслужыў падвышэнне.
Ева Пракопаўна праплакала ў ложку ўсю ноч. На наступны дзень паказала ліст суседкам. Здавалася, паказала б яго і ўсяму свету. Так ганарылася сваім сыночкам!
I вось трэці ліст ад Стасіка, напісаны 21.12.44 г. (пазначыў сам аўтар у лісце). Стасік паведамляе ўжо вядомае з папярэдняга ліста. Піша, што спадзяецца паказаць сябе <кжлым апіважным байцом в баю».
Ішоў час. Надышоў новы, 1945 г. Лістоў ад Стасіка больш не было (або не збераглося).
9 мая 1945 года... Перамога. А Ева Пракопаўна нічога не ведае пра сына. Яна не супакойваецца — піша ліст на адрас той палявой пошты, дзе служыў яе Стасік. I атрымлівае адказ.