Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
вядзе доўгімі калідорамі, дзе велізарныя натоўпы крычаць «віват!», цераз светлыя сады, дзе гуляюць і смяюцца тры сотні маладзенькіх дзяўчат, у іншую залу, дзе ўсё зроблена з прамяністага смарагду. Тут усё залітае сонцам, у галерэях і калідорах чуюцца салодкія спевы, на мяне аднекуль павявае пахкімі водарамі. Я трымаю яе руку ў сваёй і адчуваю, як мая кроў запальваецца вар’яцкімі, вядзьмарскімі чарамі, я абдымаю яе, і яна шэпча: «Не тут, хадзем далей!» I мы ўваходзім у пунсовую залу, дзе ўсё выштукавана з рубіну, — я патанаю ў харастве, якое ахоплівае мяне ўсяго... I я адчуваю, як яе рука абдымае мяне, яе дыханне сагравае мяне, і я чую шэпт: «Вітаю цябе, мой каханы! Цалуй мяне! Яшчэ... яшчэ...»
3 лаўкі мне відаць зоркі, што ззяюць перад маімі вачыма, і мая думка імкліва нясецца прэч разам з віхураю святла...
Я заснуў, лежачы на лаўцы; праз нейкі час прыйшоў паліцыянт і разбудзіў мяне. Мяне бязлітасна змусілі і далей гібець у жабрацкім жыцці. Першым маім пачуццём было тупаватае здзіўленне, што я апынуўся пад голым небам, але яно хутка змянілася горкай тугой: я гатовы быў плакаць ад прыкрасці, што я ўсё яшчэ жывы. Покуль я спаў, прайшоў дождж, вопратка мая прамокла да ніткі, і я адчуваў золкі холад ва ўсім целе. Змрок зрабіўся яшчэ гусцейшым, і мне з цяжкасцю ўдалося разгледзець твар паліцыянта.
— Та-а-ак! — прамовіў ён. — А цяпер падымайцеся!
Я адразу ўстаў; калі б ён загадаў мне зноў легчы, я таксама б падпарадкаваўся. Я быў прыгнечаны і дашчэнту знясілены, а да таго ж мяне адразу пачаў зноўку мучыць голад.
— Дурны чалавеча, пачакайце! — выгукнуў паліцыянт. — Вы забылі свой капялюш. Та-а-ак, цяпер ідзіце!
— Мне таксама здалося, што я... што я забыўся... — бязладна прашаптаў я. — Дзякуй, дабранач!
I я паклыпаў далей.
Ах, калі б цяпер у мяне быў хоць кавалачак хлеба! Цудоўны кавалачак чорнага хлеба, які можна грызці, блукаючы па вуліцах! I я думаў, што бывае гэткі асабліва смачны чорны хлеб, і добра было б ім пачаставацца. Голад мучыў мяне, мне хацелася памерці, і я проста плакаў ад лішку пачуццяў. Гора маё было бязмежнае. Раптам я спыніўся пасярод вуліцы, затупаў нагамі
і пачаў выкрыкваць праклёны. Як ён мяне абазваў? Дурным чалавекам? Ну, то я пакажу гэтаму паліцыянту, як называць мяне дурным! Тут я кінуўся назад. Я ўвесь кіпеў ад злосці. На вуліцы я спатыкнуўся і ўпаў, але не звярнуў на гэта ўвагі, падхапіўся і пабег зноўку. Дабраўшыся да Вакзальнай плошчы, я так стаміўся, што ў мяне ўжо не было сілы бегчы яшчэ і да прыстані, акрамя таго, злосць мая, пакуль я ляцеў, сунялася. Нарэшце я спыніўся і перавёў дух. Хіба мне не ўсё роўна, што там сказаў нейкі паліцыянт? Так, але я ж не збіраўся трываць усё гэта! Ну, вядома, перапыніў я сам сябе. Але што з яго возьмеш!.. I гэта прабачэнне здалося мне дастатковым, я паўтараў пра сябе, што з яго няма чаго ўзяць. I я зноў павярнуў назад.
«Божухна, вось пакаранне, — з горыччу думаўя. — I прыйдзе ж у галаву такое — бегаць, высалапіўшы язык, па мокрых вуліцах у такую цёмную ноч!» Голад нясцерпна мучыў мяне, не даваў мне спакою. Я раз-пораз глытаў сліну, каб хоць трохі яго заглушыць, і гэта быццам дапамагала. Вось ужо шмат тыдняўя недаядаў, і цяпер мае сілы моцна падупалі — я гэта адчуваў. Калі мне так або іначай удавалася здабыць пяць крон, іх хапала ненадоўга, і таму я не паспяваў акрыяць да новага галадавання. Горш за ўсё мне падпарадкоўваліся спіна і плечы; боль у грудзях быў не надта моцны, і я мог суняць яго, як след пракашляўшыся або падаўшыся ўсім целам наперад, а вось спіна і плечы былі для мяне сапраўднай карай Боскаю. Чаму ж гэта лёс такі суровы? Хіба я не маю такога самага права жыць, як той гандляр кнігамі Паша ці параходны агент Хэнехен? Хіба ў мяне не магутныя плечы, хіба я не маю пары дужых рабочых рук, хіба я не гатовы задаволіцца хоць бы месцам дрывасека на Мёлергатэн, каб зарабляць на хлеб штодзённы? Хіба я лайдак? Хіба я не шукаў працы, не слухаў лекцый, не пісаў артыкулаў, не чытаў, не працаваў дзень і ноч як апантаны? Хіба я не ашчаджаў, не сілкаваўся аднымі хлебам і малаком, калі справы мае ішлі ўгару, адным толькі хлебам — калі яны ішлі горш, і не галадаў — калі я заставаўся зусім без сродкаў? Хіба я жыўу гатэлі або ў вялікай кватэры на першым паверсе? He, я жыў на гарышчы, а потым — у майстэрні бляхара, якую тае зімы зусім закінулі, бо яе замятала снегам. I цяпер я папросту нічога не мог зразумець.
Я ішоў і думаў пра ўсё гэта, і ў душы маёй не было ані ценю крыўды ці нянавісці, зайздрасці або горычы.
Я спыніўся каля крамы, дзе гандлявалі фарбамі, і пачаў разглядаць вітрыну, паспрабаваў прачытаць забаўныя надпісы на зачыненых скрынках, але было занадта цёмна. Гэтае маё новае дзівацтва выклікала ўва мне пачуццё прыкрасці, я ўжо амаль узлаваўся, што не магу даведацца пра змесціва скрынак, стукнуў у вітрыну і пайшоў прэч. Далей на вуліцы я ўбачыў паліцыянта, паскорыў хаду, падышоў да яго блізка-блізка і сказаў ні з пушчы, ні з поля:
— Цяпер роўна дзесяць.
— He, цяпер дзве гадзіны, — са здзіўленнем запярэчыў ён.
— He, дзесяць, — настойваў я. — Цяпер роўна дзесяць. — Я завыў ад злосці, зрабіў яшчэ некалькі крокаў наперад, сціснуў кулак і сказаў: — Паслухайце, я кажу вам, што цяпер — дзесяць.
Некалькі імгненняў ён спрабаваў неіпта ўцяміць, узіраўся ў мяне доўга і пільна. Потым сказаў ціха:
— У кожным выпадку, вам пара дадому. Можа быць, вас праводзіць?
— He, дзякую. Я крыху заседзеўся ў кавярні. Шчыры вам дзякуй.
Калі я сыходзіў, ён дакрануўся да свайго шлема. Яго паслужлівасць мяне зусім абяззброіла, і я заплакаў ад крыўды, што ў мяне не знайшлося для яго пяці крон. Я спыніўся і доўга праводзіў яго вачыма, я лупіў сябе ў лоб і заліваўся слязьмі, гледзячы яму ўслед. Я праклінаў сябе і сваю беднасць, лаяў сябе апошнімі словамі, выдумляў крыўдныя мянушкі, высільваўся ў пошуках самых грубых лаянкавых слоў і абзываў сябе як толькі мог. Так яно доўжылася мала што не да самага дому. Дайшоўшы да брамы, я ўбачыў, што згубіў ключы.
«Ну вядома ж! — сказаў я сабе з горыччу. — Як мне было не згубіць тых ключоў? Я жыву на двары, дзе ёсць стайня, а наверсе — майстэрня бляхара, брама зачыняецца на ноч, і ніхто, ніхто не можа яе адамкнуць, — як жа мне было не згубіць ключоў? Я прамок, як сабака, згаладаўся, — крыху-крыху згаладаўся, я адчуваў дзіўную слабіну ў каленках — як жа мне было не згубіць ключоў? Чаму ж і напраўду ўсім жыха-
рам не павыязджаць у Акер, акурат калі мне трэбаўвайсці?..» I я смяяўся, здратаваны голадам і сваёю слабасцю.
Я чуў, як коні на стайні білі капытамі, і бачыў сваё акенца наверсе, але не мог адчыніць браму і ўвайсці. Стомлены і раззлаваны, я вырашыў вярнуцца на прыстань і пашукаць свае ключы.
Зноў пайшоў дождж, і я ўжо адчуваў, як вада сцякае ў мяне па спіне паміж лапаткамі. У ратушы мне раптам прыйшла ў галаву цудоўная думка: я вырашыў звярнуцца да паліцыі з просьбай адчыніць мне браму. Падышоўшы да паліцыянта, я пераканаўча папрасіў яго пайсці са мною і, калі гэта магчыма, адамкнуць замок.
Калі б гэта было магчыма, тады вядома! Але гэта немагчыма: у яго няма адмычак. Адмычкі ёсць адно ў агентаў аддзела крымінальнага вышуку.
— Як жа мне быць?
— Што ж, давядзецца вам заначаваць ў гасцініцы.
— Але я, папраўдзе, не магу начаваць у гасцініцы: у мяне няма грошай. Разумееце, я выйшаў з дому толькі ў кавярню...
Колькі хвілін мы пастаялі на прыступках каля ратушы. Ён думаў пра сітуацыю, разважаў, пазіраючы на мяне. Дождж ліў, як з вядра.
— Вам давядзецца пайсці ў дзяжурную частку і абвясціць, што ў вас няма прытулку, — сказаў ён.
Абвясціць, што ў мяне няма прытулку? Пра гэта я не падумаў. Далібог, выдатная думка! Я пачаў дзякаваць паліцыянту за параду. Значыцца, я магу проста ўвайсці і сказаць, што ў мяне няма прытулку?
— Вядома, можаце!..
— Ваша прозвішча? — запытаўся дзяжурны.
— Танген... Андрэас Танген.
Я сам не ведаў, навошта маню. Думкі бязладна мітусіліся ў мяне ў галаве і міжволі прымушалі ісці на ўсялякія хітрыкі: я імгненна прыдумаў гэтае чужое прозвішча і адразу яго назваў. Я хлусіў без усялякай патрэбы.
— Занятак?
Гэта было ўжо амаль што выкіданнем мяне на брук. Гм! Спачатку я думаў назвацца бляхаром, але не рызыкнуў —
бо я назваў сябе прозвішчам, якое мала адпавядала прафесіі бляхара, і, апроч таго, у мяне былі акуляры на носе. Тады я набраўся нахабства, зрабіў крок наперад і сказаў урачыста, цвёрдым голасам:
— Я журналіст.
Дзяжурны здрыгануўся, але занатаваў мае словы, а я важна стаяў перад ім, нібы дзяржаўны радца, які аказаўся без прытулку. Тое, што я прамарудзіў з адказам, не выклікала ўдзяжурнага падазрэнняў. Бо гэта ні на што не падобна: журналіст, які стаіць каля ратушы, без даху над галавою!
— А ў якой газеце вы працуеце, спадар Танген?
— У «Моргенбладэ», — адказаў я. — На жаль, я выйпіаў сёння ўвечары з дому...
— Гэта да справы не адносіцца! — перапыніў ён і дадаў з усмешкай: — Калі маладыя людзі адлучаюцца з дому... Гэта мы разумеем. — Ён падняўся і пачціва пакланіўся мне, а потым сказаў нейкаму паліцыянту: — Праводзьце спадара ў рэзервовую камеру. Дабранач.
Ад уласнай дзёрзкасці па спіне ў мяне пабеглі мурашкі, і, сціснуўшы кулакі, я паспрабаваў набрацца духу.
— Газоўка гарыць толькі дзесяць хвілін, — папярэдзіў паліцыянт яшчэ ў дзвярах.
— А потым гасне?
— Ну так, потым гасне.
Я сеў на ложак і чуў, як ключ павярнуўся ў замку. У камеры было светла, яна нават здавалася ўтульнаю; адчуваючы дах над галавою, я з задавальненнем прыслухоўваўся да шуму дажджу. Каб жа заўсёды мець гэткі ўтульны пакойчык — лепшага я і не хацеў! На душы ў мяне зрабілася куды спакайней. Седзячы на ложку з капелюшом у руцэ і гледзячы на газоўку пры сцяне, я паўтараў сам сабе падрабязнасці гэтага першага свайго сутыкненні з паліцыяй. Напраўду, я ўпершыню сутыкнуўся з імі і да чаго ж спрытна іх абдурыў! Журналіст Танген, праўдаж? 3 «Моргенбладэ»! Згадаўшы «Моргенбладэ», я пацэліў гэтаму спадару ў самае сэрца! «Гэта да справы не адносіцца!» Ну і што такое? Заседзеўся ў гасцях на Саборнай плошчы да дзвюх ночы, забыў дома ключ і кашалёк з некалькімі тысячамі крон! «Праводзьце спадара ў рэзервовую камеру...»
Ды вось газоўка гасне, гасне адразу, без папярэджання, я сяджу ў поўнай цемры, не бачачы нават сваёй рукі, не бачачы белых муроў камеры, анічога. Застаецца адно — легчы спаць. I я распранаюся.