Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
А цяпер мне час з Вамі развітвацца: зрабілася амаль цёмна і я болей нічога не бачу. Бывайце, Юханэс, дзякую Вам за кожны дзень. Калі я буду адлятаць з зямлі, я да апошняга буду Вам дзякаваць і на ўсім шляху паўтараць Вашае імя. Будзьце шчаслівы на ўсё жыццё і прабачце мне ўсё тое благое, што я Вам зрабіла, і што я болей не змагу спусціцца да Вас і папрасіць у Вас прабачэння. Будзьце шчаслівы, Юханэс, бывайце назаўжды. I дзякую яшчэ раз за кожны дзень і за кожную хвіліну. Сілы пакідаюць мяне.
Ваша
ВІКТОРЫЯ
Я запаліла лямпу, і адразу зрабілася нашмат святлей. Я ляжала ў забыцці і зноў была далёка ад зямлі. Дзякуй Богу, на гэты раз мне ўжо не так страшна, я зноў чула музыку, але галоўнае, што цемра расступілася. Я так удзячна. Але сіл пісаць у мяне болей няма. Бывай, мой каханы...»
НОБЕЛЕУСКАЯ ПРАМОВА
He ведаю, што і рабіць з такой высокай пашанай! Яна ўзносіць мяне да нябёсаў, і зямля ўцякае з-пад маіх ног, зала рухаецца разам са мной. Цяпер я сам не свой, сёння ў Стакгольме мяне раздзьмула ад славы і багацця, я стаю на адным месцы, але гімн маёй краіны, бурапенны «Так, мы любім гэты край»1 падхоплівае мяне хваляю і нясе.
Мне з радасцю ўспамінаецца, як некалі раней, у дні маёй блаславёнай маладосці, мяне магло гэтак жа падхапіць хваляю і панесці. А ў маладосці з кім такое не здараецца? Мусіць, толькі з маладымі правымі, тымі, хто ўжо нарадзіўся старым. Самае страшнае для моладзі — гэта завязнуць у неабачлівасці і негатыве. Ну, а ўсё астатняе на жыццёвым шляху можа ўзняць нас на хвалі і панесці. Што з таго? Мы ўсё роўна стаім на адным месцы, нам гэта толькі на карысць.
Але я пайду яшчэ далей і буду гаварыць перад выбранымі гасцямі па-сялянску проста, апярэджваючы знаных вучоных, якія возьмуць слова пасля мяне. Хутка я зноў сяду на сваё месца. Але так здарылася, што сёння я перажываю незвычайнае імгненне: з вялікай добразычлівасці мяне знайшлі, выбралі з тысяч і адарылі вянцом! Выказваю падзяку Шведскай акадэміі і Швецыі ад імя маёй краіны за аказаную мне пашану і схіляю галаву перад цяжарам высокай узнагароды. Я ганаруся тым, што Акадэмія паверыла ў мае сілы і мая галава аказалася дастаткова моцнай, каб вытрымаць узнагароду.
3 таго, што раней сказаў шаноўны прамоўца, вынікае, наважуся меркаваць, што мае кнігі напісаныя своеасабліва, большага мне і не трэба. Але я вучыўся ў іншых — хто з нас
1 «Так, мы любім гэты край» — гімн Нарвегіі, напісаны на словы верша Б’ёрнстэрнэ Б’ёрнсана і музыку Рыкарда Нурдрока. Выкананы ўпершыню 17 мая 1864 года з нагоды 50-годдзя прыняцця Канстытуцыі.
не вучыцца ў іншых? Я многаму навучыўся ў шведскіх пісьменнікаў, у тым ліку шведскіх лірыкаў апошняга пакалення. I калі б сёння я быў больш дасведчаны ў літаратуры і мог назваць шэраг імёнаў, то патлумачыў бы лепей, хто мяне вучыў той самабытнасці, пра якую так добразычліва тут выказваліся. Але гэта было б напускным мудраваннем і пустой балбатнёй, без аніякай душэўнай ноты. Ды я ўжо не малады, я не маю на тое сілы.
Што б мне хацелася зрабіць зараз, сярод усяго гэтага хараства, сярод цудоўных гасцей, дык гэта падыйсці да кожнага з вас з кветкамі, і вершамі, і падарункамі, быць зноў маладым, несціся на хвалі. Вось што мне хацелася б зрабіць — з гэтай вялікай нагоды, пад заканчэнне цырымоніі. На большае я не адважуся, каб карціна не ператварылася ў карыкатуру. Мяне раздзьмула ад славы і багацця сёння ў Стакгольме — няхай так, але мне не хапае галоўнага, адзінага, мне не хапае маладосці. Трэба быць занадта старым, каб не помніць пра гэта. Нам, старым, належыць адступіць назад, але мы робім гэта з гонарам.
Хай я не ведаю, што трэба рабіць, хай не ведаю, як будзе лепш, — я п’ю свой келіх за моладзь Швецыі, за ўсіх маладых, за ўсё маладое ў жыцці!
10 снежня 1920 года, Стакгольм (Швецыя)
ЗМЕСТ
Голад	5
Пан	161
Вікторыя	273
Нобелеўская прамова	359
Выдадзена пры падтрымцы Дабрачыннага фонду «Вяртанне»
ВЯРТАННЕ
Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі на платформе Talaka.by
ІА|Ак‘'
Асобная падзяка за падтрымку праекта
Алене Аляшкевіч
Паўлу Ганчару Вячаславу Ціхановічу Крывічу Простаму
Дзякуем парталу Kniharnia.by за падрыхтоўку макета электроннай кнігі (e-book)
* KNIHARNIA.BY
Літаратурна-мастацкае выданне
Серыя «Noblesse Oblige»
Гамсун Кнут
ГОЛАД
Збор твораў
Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактар Ганна Янкута Камп’ютарная вёрстка Алена Таргоўцава Дызайн вокладкі Аўгіння Багдановіч Карэктар Яніна Голуб
Падпісана да друку 23.01.2017. Фармат 60x90/16. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 21,0. Ул.-выд. арк. 18,2. Наклад 500 экз. Заказ 2645.
Індывідуальны прадпрымальнік Януіпкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. http://januskevic.by
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 10, 220138 г. Мінск.
Кнут Гамсун (1 859— 1 952, сапраўднае імя Кнуд Педэрсэн) — нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1 920 года. Лічыцца адным з самых значных прадстаўнікоў неарамантызму. Найбольш вядомыя яго творы — «Голад» (1 890), «Містэрыі» (1 892), «Пан» (1 894), «Вікторыя» (1 898) і «Плады зямлі» (1917). Дагэтуль застаецца самым папулярным нарвежскім аўтарам у свеце.
Супярэчлівыя палітычныя погляды Гамсуна і сёння выклікаюць спрэчкі сярод еўрапейскіх інтэлектуалаў. Падчас Другой сусветнай вайны ён вітаў нямецкую акупацыю сваёй краіны. «Мы не можам не любіць яго, хоць і ненавідзелі яго ўсе гэтыя гады. Гамсун — наша траўма. Ен прывід, які не хоча заставацца ў магіле», — так трапна выказаўся пра пісьменніка яго біёграф Інгар Шлетэн Колуэн.
вяртанне Янушкевіч