Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
Яна была маладая, светлая, гарэзлівая, уся ў ружовым, сямнаццацігадовая. Юханэс саўладаў з сабою, засмяяўся, пачаў адказваць на жарты. Пакрысе яе вясёлае шчабятанне і сапраўды вярнула яму настрой, яны доўга размаўлялі, яго cappa супакоілася. Яна з дзіцячай пары яшчэ не страціла звычкі наіўна схіляць галаву набок і ўважліва лавіць кожнае яго слова. Яна зусім не змянілася, ну які ж тут сюрпрыз.
Зноў увайшла Вікторыя, гэтым разам пад руку з лейтэнантам і, наблізіўшыся да Юханэса, спытала:
— Вы знаёмыя з Ота, маім жаніхом? Вы павінны яго помніць.
Маладыя людзі цудоўна помнілі адзін аднаго. Яны кажуць патрэбныя словы, суправаджаючы іх патрэбнымі жэстамі, і разыходзяцца. Юханэс і Вікторыя застаюцца адны. Ён пытае:
— Гэта і быў ваш сюрпрыз?
— Так, — з неахвотаю, раздражнёна адказвае яна, — я зрабіла ўсё, што ад мяне залежала, і ўсё, што было ў маіх сілах. Толькі прашу вас, не прыкідвайцеся, а лепш скажыце мне дзякуй: я ж бачыла, як вы ўзрадаваліся.
— Дзякую вам. Так, узрадаваўся.
Яго ахапіла такая шчымлівая роспач, ён спалатнеў. I сапраўды, за тое, што яна некалі зрабіла яму балюча, цяпер яна
ўжо ад усяе душы яго пашкадавала і суцешыла. Удзячнасці яго не было межаў.
— Я бачу, у вас сёння зноў заручальны пярсцёнак, — па-змоўніцку сказаў ён. — Глядзіце, больш яго не здымайце.
Паўза.
— Ну што вы, больш не буду, — адказала яна.
Яны глядзелі адно аднаму проста ў вочы. Яго вусны дрыжалі, ён махнуў галавою ў бок лейтэнанта і злосна прасіпеў:
— А ў вас добры густ, паненка Вікторыя. Ён мужчына прыгожы. А якія ў яго шырокія плечы ў эпалетах.
Яна спакойна адказала:
— He, ён зусім не прыгожы. Але ў яго добрыя манеры. Што немалаважна.
— Гэта вы на мяне намякаеце. Дзякую! — ён гучна засмяяўся і нахабна дадаў: — А што ўжо зусім важна, дык гэта набітыя грашыма кішэні.
Яна адразу ж ад яго адышла.
Ён пераходзіў ад аднае сцяны да другой, не знаходзячы сабе месца. Каміла звярталася да яго, пра нешта пыталася, а ён не чуў і не адказваў. Яна зноў нешта сказала, нават дакранулася да яго рукі, і зноў пра нешта спытала.
— He, ну што вы ўсё ходзіце і думаеце, — крыкнула яна, смеючыся. — Усё думаеце і думаеце!
Вікторыя пачула гэта і адказала:
— Яму патрэбна адзінота. Ён і мяне прагнаў. — I раптам яна падышла да яго бліжэй і гучна сказала: — Вы, напэўна, ходзіце і думаеце, як папрасіць у мяне прабачэння. He тлуміце сабе галаву. Мне самой трэба прасіць у вас прабачэння за тое, што так позна вас запрасіла. Гэта было так неразважна з майго боку. Але я позна пра вас згадала, уяўляеце, амаль зусім выпусціла вас з памяці. Усё ж, спадзяюся, вы не крыўдуеце, бо ў мяне сапраўды галава была занятая зусім іншым клопатам.
Ён аслупянела глядзеў на яе; Каміла пераводзіла позірк з Юханэса на Вікторыю, нічога не разумеючы. Вікторыя стаяла перад імі са збялелым халодным тварам і задаволена ўсміхалася. Яна цешылася сваёй помстай.
— Во якія кавалеры сёння пайшлі, — сказала яна, звяртаючыся да Камілы. — Што з такіх возьмеш? Вунь сядзіць мой
жаніх і красамоўнічае пра паляванне на лася, а тут стаіць паэт і думае... Можа, вы б нам пра нешта расказалі, паэт!
Яго аж перасмыкнула; на скронях выступілі жылы.
— Ну што ж, калі просіце, то чаму б і не расказаць.
— О не, навошта такі клопат?
Яна хацела была ісці.
— Вы першая пачалі, — павольна вымавіў ён, усміхаючыся, хаця з голасам так справіцца і не здолеў. — Для пачатку ці не скажа нам паненка Вікторыя, у каго яна апошнім часам такая закаханая?
На некалькі імгненняў зрабілася зусім ціха; усе трое чулі, як біліся іх сэрцы. Каміла няўпэўнена адказала:
— Вікторыя, як і мае быць, закаханая ў свайго жаніха. Яна зусім нядаўна з ім заручылася, хіба вы пра тое не ведалі?
Дзверы ў сталовую расчыніліся.
Юханэс знайшоў сваё месца і спыніўся ля яго. Вакол стала ўсчалася неверагодная мітусня, у яго ў вачах рабаціла ад процьмы людзей, у вушах шумела.
— Калі ласка, сядайце, гэта ваша месца, — прыязна сказала гаспадыня. — Будзе тлумна, пакуль усе не рассядуцца.
— Прабачце! — сказала раптам Вікторыя за яго спінаю.
Ён саступіў убок.
Яна ўзяла яго картку і пераставіла яе далей, аж на сем кувертаў далей, побач са старым, які некалі быў гувернёрам у маёнтку і, па чутках, прыкладаўся да чаркі. Замест яго карткі прынесла і паставіла іншую, а пасля і сама села за стол.
Ён стаяўубаку і за ўсім назіраў. У гаспадыні раптам з’явіўся нейкі неадкладны клопат на другім канцы стала, і яна завіхалася там, унікаючы яго позірку.
Ён яшчэ больш збянтэжыўся і, уражаны, пайшоў да свайго новага месца, а тое, што прызначалася яму раней, заняў гарадскі сябра Дытлефа, малады чалавек з дыяментавымі гузікамі на кашулі. Злева ад яго сядзела Вікторыя, справа — Каміла.
Вячэра пачалася.
Стары гувернёр згадаў, якім Юханэс быў у дзяцінстве, і яны разгутарыліся. Гувернёр расказаў, што ў маладосці таксама пісаў вершы, рукапісы да гэтай пары недзе ляжаць, ён
дасць іх пачытаць Юханэсу, калі надарыцца. Сёння старога запрасілі на сямейную ўрачыстасць, каб і ён змог парадавацца заручынам Вікторыі. Гаспадар і гаспадыня маёнтка зрабілі яму такую ласку па старой дружбе.
— Я нічога з таго, што вы напісалі, прызнацца, не чытаў, — сказаў ён. — Я чытаю толькі тое, што напісаў сам, калі мне хочацца што-небудзь пачытаць: у маім стале хапае розных вершаў і апавяданняў. Яны выйдуць кніжкаю пасля маёй смерці; мне хочацца, каб публіка ведала, хто я быў такі. Мы, старэйшае пакаленне паэтаў, не такія спрытныя, каб усё адразу несці ў друкарню, не тое, што сённяшнія маладзёны. Ba­rna здароўе!
Вячэра ішла сваім парадкам. Гаспадар стукае па келіху і ўстае. Яго высакародны сухарлявы твар жвавее і выглядае дужа шчаслівым. Юханэс слухае, нізка павесіўшы галаву. Яго келіх пусты, ніхто яму не прапаноўвае наліць, ён сам сабе налівае да краёў і, не падымаючы галавы, слухае. Прамова пачалася!
Гаспадар гаварыў доўга і ўзнёсла, яго радасна заахвочвалі з усіх бакоў; заручыны абвешчаныя. 3 усіх бакоў стала на адрас гаспадарскай дачкі і камергерава сына пасыпаліся віншаванні.
Юханэс выпіў да дна.
Праз некалькі хвілін ні знаку ад яго збянтэжанасці не засталося, да яго вярнуўся ранейшы спакой; ад віна ў целе пацяплела. Ён чуе, як слова пераходзіць да камергера і як зноў лунаюць «брава» і «ўра» і звіняць келіхі. Яго погляд спыняецца раптам на Вікторыі: яна сядзіць бледнаватая і нейкая панурая і вачэй не падымае. А вось Каміла, наадварот, ківае яму і ўсміхаецца, і ён ківае ёй у адказ.
Гувернёр не спыняе балабоніць побач з ім:
— Ну і добра, ну і добра, што гэтыя двое пабраліся. А вось мне не наканавана. Я быў маладым студэнтам, грандыёзныя планы на будучае, такі таленавіты; мой бацька належаў да старажытнага роду, вялікая сядзіба, багацце, безліч караблёў. Таму планы на будучае ў мяне былі, не пабаюся гэтага слова, грандыёзныя. Яна таксама была маладая і з заможнай сям’і. Прыходжу я да яе, адкрываю ёй сваё сэрца. А яна мне — не. Ну што тут будзеш рабіць? He, не пойдзе і ўсё, сказала яна. Мне нічога іншага не заставалася, як занурыцца ў працу і пе-
ранесці гэта, як і належыць мужчыну. А потым ў бацькі справы разладзіліся, пачаліся страты, па вэксалях плаціць няма чым, карацей, банкрут. А мне што рабіць? Зноў пераношу гэта, як і належыць мужчыну. I тут яе нібыта падмянілі, ад яе ранейшай і следу не засталося. Зноў яна з’яўляецца ў маім жыцці, сама знаходзіць мяне ў горадзе. Вы пытаецеся, што ёй ад мяне трэба было? Я быў бедным, жыў на сціплае ўтрыманне настаўніка, ад усіх маіх планаў на будучае не засталося ні звання, а вершы пыліліся глыбока ў шуфлядзе — а яна вазьмі ды з’явіся, цяпер я твая, кажа. Бяры!
Гувернёр паглядзеў на Юханэса і запытаўся:
— Ну, можаце вы яе зразумець?
— А яна вам што, ужо не трэба была?
— А што мне было з ёю рабіць? Гол як кол, на рэбры нацягнуць няма чаго, жыву на адно настаўніцкае ўтрыманне, тытунь у люльцы толькі па нядзелях, ну што мне было рабіць? He мог жа я яе зняславіць. Але скажыце вы мне: вы яе разумееце?
— I як склаўся яе далейшы лёс?
— О Божа, a то вы адказу не ведаеце. Яна выйшла замуж за нейкага там капітана. Праз год. Ён служыў у артылерыі. Ваша здароўе!
Юханэс сказаў:
— Я чуў, што ёсць жанчыны, якія шукаюць выхаду сваёй спагадзе. Калі ў чалавека ўсё добра, яны яго ненавідзяць і адчуваюць сябе непатрэбнымі, а калі з ім нешта пойдзе не так і даводзіцца скарацца лёсу, яны тут як тут і радасна аб’яўляюць, што вось, маўляў, я твая.
— Але чаго ёй не хапала, калі ўсё ішло добра? У мяне на будучае планы былі — бы ў якога бога.
— Атрымліваецца, яна чакала, пакуль вас не зломіць. Тут адзін Бог ведае.
— Але мяне не зламаць. Ніколі. Я захаваў сваю годнасць і адразуж даў ёй ад брамы ды прама. Што вы на гэта скажаце?
Юханэс на тое нічога не сказаў.
— Але вы, пэўна, маеце рацыю, — працягваў стары гувернёр. — I перад Богам, і перад усімі яго анёламі вы ж маеце рацыю,—вымавіў ён надзіва радасна і зноў выпіў.—Нарэшце яна
выйшла замуж за старога капітана, даглядае яго цяпер, таўчэ яму ежу і камандуе гаспадаркай. Вось табе і капітан артылерыі.
Юханэс падняў галаву. Вікторыя сядзела з келіхам у руцэ і глядзела на яго. Яна высока ўзнесла келіх. Яго нібы токам ударыла, і ён таксама схапіўся за келіх. Рукі дрыжэлі.
Але яна гукнула яго суседа і засмяялася; яна назвала не яго імя, а гувернёрава.
Прысаромлены Юханэс паставіў келіх на стол і разгублена ўсміхнуўся. Усе на яго глядзелі.
Стары гувернёр да слёз расчуліўся, бо яго вучаніца зрабіла яму такую ласку. Ён не прымусіў сябе доўга чакаць і кульнуў чарку.
— А цяпер я ўжо стары, — працягваў ён, — хаджу, тапчу зямлю, самотны і нікому не вядомы. Такі мой лёс. Ніхто ніколі не зазіраў мне ў душу і ніхто ніколі не чуў, каб я скардзіўся. Скажыце, вы калі-небудзь бачылі, як туркаўка п’е? Гэта гаротніца спярша закаламуціць крыштальна чыстую ваду ў крынічцы і толькі пасля з яе нап’ецца. Ці гэта не туркаўка так п’е?
— He ведаю.
— He ведаеш дык не ведаеш. Няхай будзе туркаўка, хто ж яшчэ. Вось і я такі. He атрымалася ў мяне быць з тою, з кім хацелася, але ўсё адно ў маім жыцці радасцяў было ці мала. А я іх усе каламучу. Увесь час каламучу. Каб расчараванне знянацку не заспела. Вунь сядзіць Вікторыя. Яна толькі што са мною выпіла. Я быў яе настаўнікам; хутка яна выйдзе замуж, і мне ад таго так радасна, у мяне такое шчасце, нібыта я ўласную дачку замуж выдаю. А можа, я яшчэ і дзяцей яе буду вучыць. Што б я тут ні казаў, а багата радасцяў у жыцці. А тое, што вы гаварылі пра спагаду, жанчын і пакору лёсу,—чым больш я пра тое думаю, тым больш з вамі згаджаюся. Далібог, у вас... Прабачце, я на хвіліначку.