• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голад  Кнут Гамсун

    Голад

    Кнут Гамсун

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 364с.
    Мінск 2017
    97.03 МБ
    VII
    Гэту танклявую рабіну каля грэблі яму некалі хацелася зрэзаць на вуды; прайшло багата гадоў, і дрэва зрабілася таўсцейшым за яго руку. Ён задуменна агледзеў рабіну і рушыў далей.
    Уздоўж ракі буялі непралазныя зараснікі густалістай папараці, цэлы гушчар, скрозь яго худоба натаптала сцежак, па-над якімі цяпер перапляталіся атожылкамі папараці. Ён рушыў гушчаром, як у дзяцінстве, разграбаючы зеляніну і намацваючы, куды ступіць. Машкара разляталася ва ўсе бакі ад гэтага вялікага чалавека.
    Вышэй ля каменяломні ён знайшоў цярноўнік, кураслеп і фіялкі. Ён нарваў кветак, знаёмыя пахі вярталі яго назад, у былое. Удалечыні віднеліся засмужаныя пагоркі суседняга хутара, а на тым беразе затокі закукавала зязюля.
    Ён сеў і пачаў напяваць, калі раптам пачуў, як сцежкаю нехта ідзе.
    Стаяў вечар, сонца амаль зайшло, хаця паветра было яшчэ цёплым. Па-над лясамі, палямі і затокай разлеглася бяскрайняя цішыня. Да каменяломні ішла нейкая жанчына. Гэта была Вікторыя. У руках яна несла кошык.
    Юханэс падняўся, павітаўся і сабраўся пайсці.
    — Я не хацела вам перашкаджаць, — сказала яна. — Я толькі кветак нарваць.
    Ён не адказаў. I не падумаў, што ў яе садзе ёсць якія хочаш кветкі.
    — Я і кошык на кветкі ўзяла, — працягвала яна. — А можа, нічога я не знайду. Да нас прыязджаюць госці, дык каб стол аздобіць было чым. Для гасцей.
    — Тут кураслеп і фіялкі, — сказаў ён. — А далей, па правы бок, расце хмель. Але хмелю гэтай парой, пэўна, яшчэ не будзе.
    — 3 таго часу, як я вас апошні раз бачыла, вы зрабіліся яшчэ бляднейшым, — заўважыла яна. — Гэта было два гады назад. Я чула, вас не было. Я чытала вашы кнігі.
    Ён па-ранейшаму маўчаў. Яму раптам падумалася, што ён мог, пэўна, сказаць: «Добрага вечару, паненка!» — і пайсці. Да наступнага каменя быў адзін крок і яшчэ адзін крок
    да месца, дзе яна стаяла, а адтуль ужо можна ісці, быццам нічога і не здарылася. Яна стаяла на яго дарозе. У жоўтай сукенцы і чырвоным капялюшыку, яна была чароўная і прыгожая, з адкрытай шыяй.
    — Я стаю ў вас на дарозе, — прамармытала яна і адышла ўніз. Ён зрабіў усе, што мог, каб не паказаць хвалявання.
    Іх раздзяляў усяго адзін крок. Яна не саступіл а са сцежкі, каб ён прайшоў, а засталася стаяць. Яны не адрывалі вачэй адно ад аднаго. Раптам яна пачырванела, адвяла позірк і саступіла ўбок; яе твар зрабіўся разгубленым, але яна ўсміхалася.
    Ён прайшоў паўз яе і спыніўся, яго ўразіла гэтая разгубленая ўсмешка, сэрца рванулася ёй насустрач, і ён раптам сказаў:
    — За гэты час вы, напэўна, шмат разоў бывалі ў горадзе? За гэтыя два гады?.. Цяпер я ўспомніў, дзе раней можна было назбіраць кветак: на пагорку, дзе замацаваны ваш флагшток.
    Яна павярнулася, і ён са здзіўленнем заўважыў, што яе твар зрабіўся бледным і ўсхваляваным.
    — Можа, вы да нас зойдзеце? — сказала яна. — Калі будуць госці? Да нас прыязджаюць госці, — працягвала яна, зноў чырванеючы. — 3 горада. Праз пару дзён, а калі дакладней, я вам скажу пазней. Прыйдзеце?
    Ён не адказаў. Няма чаго яму рабіць сярод гэтых людзей, не для яго гэты маёнтак.
    — Толькі не адмаўляйцеся. Сумаваць вам не давядзецца, я пра гэта паклапачуся, у мяне для вас сюрпрыз.
    Паўза.
    — Вы мяне ўжо больш нічым не можаце здзівіць, — адказаў ён.
    Яна прыкусіла губу; разгубленая ўсмешка зноў з’явілася на яе твары.
    — Чаго вы ад мяне хочаце? — ціха вымавіла яна.
    — Мне ад вас нічога не трэба, паненка Вікторыя. Я сядзеў на камені, а зараз думаў ісці, каб вам не замінаць.
    — Вось як, а я цэлы дзень хадзіла-хадзіла, аж пакуль сюды не забрыла. Я магла б пайсці ўздоўж ракі, іншаю сцежкаю, тады б я сюды не трапіла, асабліва калі...
    — Дарагая паненка, гэтыя мясціны вашы, а не мае.
    — Я некалі вас дужа пакрыўдзіла, Юханэс, мне б хацелася загладзіць сваю віну, усё выправіць. У мяне сапраўды для вас сюрпрыз, які, думаю... спадзяюся, вам спадабаецца. Я болып нічога сказаць не магу. Але прашу вас, прыходзьце.
    — Калі гэта вас хоць трошкі парадуе, то я прыйду.
    — Праўда?
    — Так, і дзякуй вам за вашу прыязнасць.
    Спусціўшыся ў лес, ён павярнуўся і паглядзеў назад. Яна села на камень; кошык стаяў на зямлі. Ён не пайшоў дадому, а хадзіў сцежкаю туды-сюды. Тысячы пытанняў не давалі яму спакою. Сюрпрыз? Яна сама толькі што сказала, ну вось толькі што, і голас яе дрыжэў. У ім расце бурлівая і трывожная радасць, ад якой пачынае шалёна біцца сэрца, і ён нібы лунае па-над сцежкаю. Хіба выпадкова, што сёння яна таксама была ў жоўтай сукенцы? Ён бачыў яе руку, на якой некалі сядзеў заручальны пярсцёнак, — ніякага пярсцёнка болып не было.
    Праходзіць гадзіна. Пахі лесу і зямлі ахінулі яго, напоўнілі грудзі, праніклі ў самае сэрца. Ён лёг на зямлю, сашчапіўшы рукі за галавою, і некаторы час услухоўваўся ў кукаванне зязюлі, якое даносілася з таго берага затокі. Усё паветра вакол яго было пранізанае гарэзлівымі птушынымі спевамі.
    Вось ён ізноўгэтаперажыў! Там, ля каменяломні, ужоўтай сукенцы і крывава-чырвоным капялюшыку яна была падобная на легкакрылага матылька, які пырхаў з каменьчыка на каменьчык, аж пакуль не сеў перад ім. «Я не хацела вам перашкодзіць», — сказала яна і ўсміхнулася; яе вусны пунсавелі, выгнутыя ва ўсмешцы, увесь твар свяціўся, вакол яе зіхацелі зоркі. У яе на шыі праступіла некалькі тоненькіх блакітных жылак, а ледзь прыкметнае рабацінне пад вачамі надавала твару асаблівую цеплыню. Яна ўступіла ў сваю дваццатую вясну.
    Сюрпрыз? Што яна яшчэ прыдумала? Можа, ёй хацелася паказаць яму яго кнігі, пакласці гэтыя два-тры тамы перад ім і парадаваць яго тым, што яна ўсе іх купіла і разрэзала? Вось, калі ласка — крышачку ўвагі і суцяшэння! He адмаўляйцеся ад майго сціплага падарунка!
    Раптам ён падскоквае. Вікторыя ідзе назад, у кошыку пуста.
    — He знайшлі кветак? — з удаванай абыякавасцю спытаў ён. — He, я перадумала. Я не па кветкі хадзіла, а так, пасядзець. Ён сказаў:
    — Пакуль не забыў: не варта вам думаць, што вы мяне неяк пакрыўдзілі. Вам няма чаго загладжваць перада мною або ў нечым суцяшаць мяне.
    — Не-не, — расхвалявана адказала яна. I змоўкла, паглядзела на яго задумліва. — He. Я падумала, што той раз... Мне не хацелася, каб вы ўвесь час злаваліся на мяне за тое, што адбылося.
    — Я на вас не злуюся.
    Яна зноў задумалася. Але раптам фанабэрыста ўзняла галаву і сказала:
    — Вось і добра. А я, прызнацца, не ведала. Вы б раней сказалі, што вам усё роўна. Ну вось і добра, не будзем больш пра гэта.
    — He будзем. А вы засталіся такою ж напышліваю, як раней.
    — Бывайце, — сказала яна. — Бывайце.
    — Бывайце, — адказаў ён.
    Кожны рушыў сваёй дарогай. Ён спыніўся і азірнуўся. Вунь яна. Ён працягнуў да яе рукі і бязгучна, так пяшчотна залапатаў: «Я на вас не злую, не, не злую; я вас па-ранейшаму люблю, я люблю вас...»
    — Вікторыя! — крыкнуў ён.
    Яна пачула, скаланулася і павярнула галаву, але не спынілася.
    Мінула некалькі дзён. Юханэс не знаходзіў сабе месца, усё валілася з рук, сон не ішоў, ён амаль цэлымі днямі бадзяўся па лесе. Цяпер ён падняўся на вялізны пагорак, зарослы соснамі, дзе стаяў флагшток: на ім лунаў сцяг. Сцяг быў падняты і над круглаю вежаю маёнтка.
    Нейкае дзіўнае напружанне ахапіла яго. У маёнтак прыехалі госці, там, пэўна, збіраліся ладзіць свята.
    Вечар выдаўся спакойным і цёплым; як вокам кінуць, пульсавала мора. Да берага набліжаўся параход, пакідаючы за сабою белапенныя стужкі, якія веерам разыходзіліся па вадзе. 3 маёнтка выехалі чатыры каляскі і накіраваліся да прыстані.
    Параход прычаліў, госці сышлі на бераг і расселіся па калясках. 3 боку маёнтка прагрымела некалькі стрэлаў; на круглай вежы стаялі два чалавекі, якія зноў і зноў набівалі порах
    у паляўнічыя стрэльбы і палілі з іх. Грукнула дваццаць адзін раз, каляскі зніклі за брамаю маёнтка, і страляніна спынілася.
    Дык значыць, у маёнтку свята — для гасцей паднялі сцяг і зладзілі салют. У калясках сядзелі ваенныя, мабыць, прыехаў таксама Ота, лейтэнант.
    Юханэс спусціўся з пагорка і накіраваўся да хаты. Яго нагнаў чалавек з маёнтка, спыніў. У чалавека ў шапцы быў ліст, яго перадала паненка Вікторыя, прасіла адказаць.
    Юханэс прачытаў ліст, сэрца білася. Вікторыя запрашала яго ў маёнтак, звярталася з цёплымі словамі і дужа прасіла прыйсці. Яна запрашала яго сёння ўвечары. Адказ прасіла пераказаць з пасланцом.
    Незвычайная і нечаканая радасць апанавалаяго, кроўкінулася ў галаву, і ён адказаў чалавеку, што дзякуе за запрашэнне, што прыйдзе, як толькі збярэцца, што адразу і прыйдзе.
    — Калі ласка, вазьміце!
    Ён працягнуў пасланцу да смешнага шмат грошай і паімчаў дадому пераапранацца.
    VIII
    Упершыню ў жыцці ўваходзіў ён у маёнтак брамаю і падымаўся на другі паверх шырокай лесвіцай. За дзвярыма гулі галасы, сэрца забілася хутчэй, ён пастукаў у дзверы і ўвайшоў.
    Гаспадыня, яшчэ не старая жанчына, выйшла насустрач і прыязна павіталася з ім, паціснула руку. Ёй было так прыемна яго бачыць; яна помніла яго зусім малым, а цяпер ён такі дарослы, дужы... I, падалося, гаспадыні карцела сказаць яшчэ нешта, бо яна ніяк не адпускала яго і занадта дапытліва ўглядалася ў яго твар.
    Гаспадар таксама падышоў і парукаўся. Як сказала жонка, ён такі дарослы, дужы, і справа не толькі ва ўзросце. Ён жа яшчэ і знакаміты. Вельмі, вельмі прыемна...
    Яго прадстаўлялі шаноўным гасцям, камергеру з ордэнамі на ўсе грудзі, камергеравай жонцы, гаспадару суседняга маёнтка, Ота, лейтэнанту. Вікторыі відаць не было.
    Мінула трохі часу. У залу ўвайшла Вікторыя, бледная, нейкая нерашучая: яна вяла за руку маладую дзяўчыну. Разам яны абышлі залу, павіталіся з гасцямі, сказалі пару слоў кожнаму. Спыніліся перад Юханэсам.
    Вікторыя ўсміхнулася і абвясціла:
    — Глядзіце, а вось і Каміла, чым не сюрпрыз? Вы знаёмыя.
    Яна стаяла нейкі час і разглядала іх абаіх, а пасля пакінула залу.
    Юханэс аслупянеў і ніяк не мог уцяміць, што адбываецца. Дык вось які сюрпрыз падрыхтавала яму Вікторыя: паклапацілася, знайшла замест сябе іншую. Чуеце, вы двое, пабярыцеся і жывіце! Вясна красуе, сонца свеціць — разнасцежце вокны, калі вам хочацца, бо сад духмяніцца і шпакі забаўляюцца ў бярозавым вецці. Чаму ж вы не гаворыце адно з адным? Давайце, усміхніцеся ж!
    — Так, мы знаёмыя, — проста загаварыла Каміла. — Вы тут непадалёк мяне некалі з вады выцягвалі.