Голад
Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
Ён устаў, узяў келіх і скіраваўся да Вікторыі. Ён ужо дрэнна трымаўся на нагах і ішоў згорблена.
Прамовы не супыняліся, нешта сказаў лейтэнант, гаспадар суседняга маёнтка падняў чарку за жанчын, на якіх усё трымаецца. Раптам устаў малады чалавек з дыяментавымі гузікамі і загаварыў пра Юханэса. Ён, маўляў, бярэ з дазволу прысутных слова і вітае маладога паэта ад імя маладых га-
сцей. Бясконца ліліся шчырыя падзякі ад імя равеснікаў, узнёслыя словы пра заслужанае прызнанне і захапленне.
Юханэс вушам сваім не верыў. Ён шапнуў гувернёру:
— Гэта ён пра мяне гаворыць?
Гувернёр адказаў:
— Так. Ён мяне апярэдзіў. Гэта я павінен быў сказаць прамову на ваш адрас, Вікторыя мяне ў абед прасіла.
— Што-што, хто вас прасіў?
Гувернёр утаропіўся ў яго:
— Ніхто, — замітусіўся ён.
Пакуль гучала прамова, усё госці глядзелі на Юханэса, гаспадар прыязна ківаў у яго бок, а спадарыня камергерша не адводзіла ад яго шкельцаў свайго ларнета. Калі прамова скончылася, усе выпілі.
— Ну, што ж вы, адказвайце цяпер, — сказаў гувернёр. — Ён зрабіў прамову ў ваш гонар. Праўда, трэба было б і старэйшаму таварышу даць слова, болып вопытнаму. Бо я з ім зусім не згодны. Зусім не згодны.
Юханэс паглядзеў у бок, дзе сядзела Вікторыя. Гэта яна папрасіла маладога чалавека з дыяментавымі гузікамі сказаць прамову; навошта ёй гэта спатрэбілася? Спярша яна да аднаго з гэтым звярнулася, яшчэ па абедзе хадзіла з такімі думкамі — навошта ёй гэта спатрэбілася? А цяпер сядзіць, апусціўшы вочы, быццам нічога і не здарылася.
Раптам яму на вочы навярнуліся слёзы, ён гатовы быў кінуцца да яе ног і дзякаваць ёй. He, ён гэта зробіць пазней, калі паразыходзяцца ад стала.
Каміла размаўляла з суседзямі па абодва бакі і ўвесь час усміхалася. Яна была задаволеная, яна нічога акрамя canpayflHaft радасці за свае сямнаццаць гадоў яшчэ не зведала. Яна некалькі разоў ківала Юханэсу і заахвочвала да прамовы.
Ён падняўся.
Прамова атрымалася кароткаю, яго голас гучаў прыемна і пранікнёна. На гэтую ўрачыстасць, калі ўся сям’я святкуе такую радасную падзею, запрасілі і яго таксама, чужаніцу, — выцягнулі, нікчэмнага, на свет. Яму хацелася падзякаваць таму, каму першаму ў галаву прыйшла гэтая мілая думка і хто нагаварыў яму так багата прыязных слоў. Але яму таксама хацела-
ся адзначыць добразычлівасць, з якою спадарства выслухала хвалу на яго, чужаніцы, адрас. Бо адзіная прычына яго прысутнасці на гэтай урачыстасці — гэта тое, што ён сын суседа...
— А то як жа! — раптам крыкнула Вікторыя, бліснуўшы вачамі.
Усе азірнуліся, яе шчокі палымнелі і грудзі часта ўздымаліся. Юханэс змоўк. Усталявалася няёмкая ціша.
— Вікторыя? — са здзіўленнем у голасе звярнуўся да яе гаспадар маёнтка.
— Працягвайце! — зноў крыкнула яна. — У вас была адзіная прычына, ну, далей! — I тут раптам яе вочы згаслі, яна пачала бездапаможна ўсміхацца і ківаць галавою. Пасля павярнулася да бацькі: — Ну, сказала абы-што. Ён жа сам абышто гаворыць. А перашкодзіць я не мела намеру...
Юханэс, пачуўшы гэтае тлумачэнне, раптам усё зразумеў; сэрца моцна забілася. Ён заўважыў, з якою бязмежнаю спагадаю гаспадыня маёнтка глядзела на Вікторыю і ледзь не плакала.
— Так, нагаварыў абы-чаго, паненка Вікторыя мае рацыю, — сказаў ён. Вельмі міла з яе боку нагадаць яму, што ён не толькі сын суседа, але і сябар дзяцінства, з якім вадзіліся дзеці гаспадара, і акурат таму ён сёння тут прысутнічае. Ён удзячны паненцы, што паправіла яго. Тут ён адчувае сябе як дома, маёнткавыя лясы некалі былі ўсім яго светам, а за імі мроілася невядомая краіна, казка. I ўтыя гады Дытлеф і Вікторыя часта запрашалі яго павандраваць ці пагуляць разам, — гэта былі яго наймацнейшыя ўражанні дзяцінства. Пазней ён не раз вяртаўся ў думках да гэтай шчаснай пары і кожны раз упэўніваўся, што яна як нішто іншае паўплывала на яго творчае жыццё, і калі часам напісанае ім, як гаварылі, брала за жывое, то гэтае жывое ішло ў яго ад даўніх успамінаў — гэта водбліскі таго шчасця, якое падарылі яму ў дзяцінстве два гэтыя таварышы. Таму ў тым, што ён напісаў, вялікая і іх заслута. Да ўсіх добрых пажаданняў з нагоды заручынаў ад сябе яму хацелася б яшчэ і падзякаваць дзецям гаспадара за цудоўныя гады, калі ніхто і нішто не стаяла паміж імі, за той шчасны, кароткі летні дзень...
Прамова, дакладней, спроба сказаць прамову. Нічога смешнага ў ёй не было, але выйшла не так і дрэнна, прысутныя
вярнуліся да пітва, ежы і застольнай гутаркі. Дытлеф суха сказаў маці:
— Бач ты, ніколі не падумаў бы, што я пісаў за яго раманы.
Але гаспадыня маёнтка не смяялася. Яна разам са сваімі дзецьмі падняла келіх і сказала:
— Падзякуйце, падзякуйце яму. Яго можна зразумець, дзіцем ён быўтакім самотным... Вікторыя, што ты робіш?
— Хачу папрасіць служанку, каб галінку бэзу яму аднесла ў знак падзякі. А што, нельга?
— Нельга, — адказаў лейтэнант.
Пасля вячэры госці паразыходзіліся па пакоях, у галерэю, паразбрыдаліся па садзе. Юханэс спусціўся на першы паверх, у залу, што выходзіла вокнамі ў сад. Зала не пуставала — пара курцоў, гаспадар суседняга маёнтка і яшчэ нехта напаўголаса размаўлялі там пра фінансы гаспадара дома. Яго сядзіба занядбаная, усё зарасло, агароджа павалілася, лясы высякаюцца, кажуць нават, што яму ніколі не справіцца з непамернай страхоўкай на сядзібу і маёмасць.
— Iколькі страхоўкі?
Гаспадар суседняга маёнтка назваў суму, непамерна высокую суму.
— А то, у маёнтку заўсёды раскашавалі, куплялася ўсё найлепшае. Узяць хоць бы гэтую вячэру, яна ім у капейку абыдзецца! Але цяпер неяк тут пуставата, нават на гаспадыні аздобаў паменела, таму зяцевы грошы цалкам дарэчы, каб вярнуць былы бляск.
— А колькі за ім даюць?
— I не пытайцеся, там грошай незлічона.
Юханэс устаў і пайшоў у сад. Цвіў бэз, моцна пахла першацветам і нарцысамі, язмінам і ландышамі. Ён знайшоў сабе зацішны куток каля агароджы і сеў там на камень; за разложыстым кустом яго ніхто не бачыў. Ён знямог ад перажытага, змучыўся, нібы катаржанін, ён ужо нічога не цяміў і хацеў быў падацца дадому, але не знайшоў сілаў ды так і сядзеў — скрушна і панікла. Аж раптам чуе, як нехта гаворыць, ідучы па дарожцы, нехта знаёмы, ён пазнаў голас Вікторыі. Стаіў дыханне, пачакаў, хутка праз лісце бліснула і ўніформа лейтэнанта. Заручаныя шпацыравалі разам.
— Мне здаецца, тут нешта не так, — гаварыў ён. — Ты ўслухоўваешся ў кожнае яго слова, прымаеш да сэрца ўсё, што ён гаворыць, раптам перабіваеш. Што ўсё гэта значыць?
Яна спыняецца і ганарліва на яго глядзіць.
— Табе гэта цікава? — пытаецца яна.
— Так.
Яна нічога не адказвае.
— Калі гэта нічога не значыць, то і няхай, — працягваў ён. — Тады можаш не гаварыць.
Яна апускае галаву.
— Нічога гэта не значыць, — адказвае яна.
Яны ідуць далей. Лейтэнант нервова смыкае эпалетамі і гучна прамаўляе:
— Хай сцеражэцца. A то афіцэрская рука пачухае яму за вухам.
Яны павярнулі да альтанкі.
Юханэс яшчэ доўга сядзеў на камені, такі ж прыгнечаны і журботны. Усё зрабілася яму нямілым. У лейтэнанта былі падазрэнні, а нявеста аднеквалася. Яна сказала тое, што і трэба было сказаць, каб супакоіць афіцэрава сэрца, і пайшла далей. У вецці над іх галовамі сакаталі шпакі. Няхай так. Дай ім Бог доўгага жыцця... Падчас вячэры ён прамаўляў для яе, прамаўляў ад усяго сэрца; цяжка было загладзіць яе ўчынак, калі яна яго так бессаромна перапыніла, а пасля нават і не падумала падзякаваць. Яна толькі ўзяла келіх і выпіла. Маўляў, п’ю за вас, гляньце, як я прыгожа гэта раблю... А заадно гляньце збоку на жанчыну, якая п’е. Хай яна п’е з кубка, з келіха, з чаго заўгодна — паглядзіце на яе збоку. Яна вырабляецца так, што аж моташна. Яна выцягвае губы і ледзь кранае самым іх краёчкам напой, а калі вы незнарок яшчэ і на руку яе паглядзіце, то яна месца сабе не знойдзе. Увогуле ніколі не глядзіце на рукі жанчыны. Яна гэтага не вытрымае, яна капітулюе. Яна адразу ж іх схавае або складзе прыгажэй, каб толькі прыкрыць нейкую зморшчынку, вуглаватасць пальца або няроўнасць пазногця. Нарэшце яна не вытрымае і, знерваваўшыся, спытаецца: «А што гэта вы так разглядаеце?..» Аднойчы яна яго пацалавала, толькі аднойчы, неяк улетку. I так даўно, што аднаму Богу вядома, ці гэта праўда. Як тое здарылася, можа,
яны на лаўцы сядзелі? Доўга размаўлялі, а калі ўсталі, каб пайсці, то ён аказаўся так блізка ад яе, што незнарок дакрануўся да яе рукі. Ля ўваходных дзвярэй яна яго пацалавала. «Я вас люблю!» — сказала яна... Яны толькі што прайшлі паўз яго, яны, пэўна, да гэтай пары сядзяць у альтанцы. Лейтэнант казаў, што яму ахвота заляпіць яму аплявуху. Ён добра чуў, ён не спаў, але і не падняўся і не выйшаўяму насустрач. Афіцэрская рука, сказаўлейтэнант. Няхай, Юханэсу ўсё роўна...
Ён падняўся з каменя і пайшоў да альтанкі. Яна пуставала. На веранду дома выйшла Каміла і крыкнула яму: у зале на першым паверсе падалі каву. Ён пайшоў на яе голас. Заручаныя сядзелі там, акрамя іх у пакоі яшчэ шмат гасцей. Яму налілі кавы, і ён пайшоў і ўладкаваўся наводдаль.
Каміла загаварыла да яго. Яе твар так свяціўся і яна глядзела на яго такімі вялікімі вачамі, што ён не стрымаўся, адгукнуўся, адказаў на яе пытанні, засмяяўся. Дзе ён быў? У садзе? He, няпраўда, яна шукала яго ў садзе і не знайшла. Так што не, у садзе яго не было.
— Вікторыя, хіба ён быў у садзе? — пытаецца яна.
Вікторыя адказвае:
— He, не бачыла.
Лейтэнант прыкра на яе глядзіць і, каб папярэдзіць сваю нявесту, наўмысна гучна звяртаецца да гаспадара суседняга маёнтка:
— Вы, помніцца, запрашалі мяне папаляваць на вальдшнэпаў?
— Было такое, — адказвае гаспадар суседняга маёнтка. — Запрашэнне застаецца ў сіле.
Лейтэнант глядзіць на Вікторыю. Яна ніяк не рэагуе і сядзіць сабе хоць бы што, зусім не адгаворвае ад палявання на вальдшнэпаў на пару з гаспадаром суседняга маёнтка. Ён усё больш мяняецца з твару, нервова гладзіць сябе па вусах.
Каміла зноў пытаецца пра нешта ў Вікторыі.
Лейтэнант рэзка падымаецца і гаворыць суразмоўцу:
— Вось і цудоўна, сёння ўвечары я еду з вамі.
3 гэтымі словамі ён пакідае залу.
Гаспадар суседняга маёнтка і некаторыя з гасцей ідуць следам.
Кароткая паўза.
Раптам расчыняюцца дзверы і зноў уваходзіць лейтэнант. Ён незвычайна ўзрушаны.