• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голад  Кнут Гамсун

    Голад

    Кнут Гамсун

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 364с.
    Мінск 2017
    97.03 МБ
    — Ты нешта забыў? — пытаецца Вікторыя, падымаючыся яму насустрач.
    Ён робіць некалькі мітуслівых крокаў каля дзвярэй, нібы не можа ўстаяць на адным месцы, і ідзе проста на Юханэса, якога як бы мімаходам ударае. Пасля ляціць назад да дзвярэй і зноў пачынае там падскокваць.
    — Асцярожней, вы трапілі мне ў вока, — сказаў Юханэс і напружана ўсміхнуўся.
    — Вы памыляецеся, — адказаў лейтэнант, — я даў вам аплявуху. Вам гэта зразумела? Зразумела?
    Юханэс дастаў насоўку, выцер вока і сказаў:
    — Ніякай аплявухі вы мне не далі. Вы ж ведаеце, што я магу скруціць вас у вузел і засунуць у кішэнь.
    Ён падняўся.
    Лейтэнант у гідно імгненне расчыніў дзверы і выскачыў прэч.
    — Я даў вам аплявуху! — крыкнуў ён, азіраючыся. — Даў, ёлупень!
    I з усяе сілы ляснуў дзвярыма.
    Юханэс зноў сеў.
    Вікторыя па-ранейшаму стаяла пасярод пакоя. Яна не зводзіла з яго вачэй і была белая нібы смерць.
    — Ён вас ударыў? — з неверагодным здзіўленнем у голасе спытала Каміла.
    — Гэта ненаўмысна. Трапіў у вока, вы ж бачыце.
    — Божа, яно пачырванела, там кроў. Вы хоць не трыце, дайце я вам яго прамыю. Ваша насоўка такая грубая, прыбярыце яе, дайце я сваёй. He, вы бачылі такое, у самае вока!
    Вікторыя таксама хуценька выцягнула насоўку. Моўчкі. Пасля паволі рушыла да шкляных дзвярэй, спынілася ля іх і так і засталася стаяць спінаю да залы, вызіраючы вонкі. Яна разадрала насоўку на дробныя шматкі. А праз некаторы час расчыніла дзверы і пайшла, ціха і панура.
    IX
    Каміла, гарэзлівая і бестурботная, ішла да млына. Ішла адна. 3 парога адразу накіравалася ў хату і, усміхаючыся, сказала:
    — Прабачце, не пастукала. Ад ракі такі шум ідзе, што я падумала, вы мяне ўсё роўна не пачуеце, — яна агледзелася і ўсклікнула: — Як жа тут цудоўна! Цудоўна! А дзе Юханэс? Я знаёмая Юханэса. Як яго вока?
    Ёй прынеслі зэдлік сесці.
    Паслалі на млын па Юханэса. Яго вока балела і апухла.
    — Я да вас без запрашэння, — сказала Каміла, згледзеўшы на парозе Юханэса, — проста захацелася прыйсці. Вам трэба прыкладаць да вока халоднае.
    — Абыдзецца і так, — адказаў ён. — Дай вам Бог здароўечка за клопат, а вы як тут апынуліся? Мо хацелі млын паглядзець? Дзякуй, што завіталі! — ён абняў маці, павярнуў яе да госці і сказаў: — А гэта мая маці.
    Яны спусціліся да млына. Стары млынар зняў капялюш, нізка пакланіўся і нешта сказаў; Каміла не расчула, але ўсміхнулася і вымавіла ў адказ:
    — Дзякую, дзякую. Мне дужа хацелася паглядзець на млын.
    Грукат яе спярша напужаў, яна ўзяла Юханэса за руку і нясмела паглядзела на мужчынаў сваімі вялікімі вачыма — можа, тыя што скажуць. Яе нібы аглушыла. Уся гэтая безліч колаў і рознага прыладдзя прывяла яе ў захапленне, яна пачала смяяцца, апантана тармасіць Юханэса за рукаў і тыкаць кругом пальцам. Млын спынілі і зноў завялі, каб яна бачыла, як ён працуе.
    Нават пакінуўшы млын, Каміла некаторы час працягвала гаварыць да смешнага гучна, быццам уяе ўвушшу яшчэ грукатала.
    Юханэс праводзіў яе назад да маёнтка.
    — Уявіць толькі, як яму ў галаву прыйшло ўдарыць вас у вока? — сказала яна. —А сам адразу ж знік, паляваць, бачыце, паехаў з суседскім гаспадаром. Атрымалася так жудасна непрыемна. Вікторыя цэлую ноч не змагла заснуць, — расказвала яна.
    — Яна яшчэ адаспіцца, — адказаў ён. — Калі вы ад’язджаеце дадому?
    — Заўтра. А калі вы будзеце ў горадзе?
    — Пад восень. А сёння ўвечары можна з вамі сустрэцца?
    Яна выкрыкнула:
    — Так, ну канечне, можна! Вы гаварылі, што ў вас ёсць нейкая пячора, абавязкова мне яе пакажыце.
    — Я прыйду па вас, — сказаў ён. Па дарозе назад ён доўга сядзеў на камені і летуцеў. Радасныя і светлыя думкі луналі ў яго галаве.
    Увечары ён прыйшоў да маёнтка, спыніўся каля брамы і перадаў са слугой, што ён прыйшоў да Камілы. Пакуль ён чакаў, у акне на другім паверсе на нейкае імгненне паказалася Вікторыя; яна толькі глянула на яго, адвярнулася і знікла ў глыбіні пакоя.
    Выйшла Каміла, ён павёўяе паказаць каменяломню і пячору. У яго на душы было неверагодна спакойна і добра, побач з гэтай маладой дзяўчынай яму дыхалася лёгка, яе светлыя ціхамірныя словы ахіналі яго, нібы блаславенне. Сёння добрыя духі спрыялі Юханэсу...
    — Помню, Каміла, як вы мне аднойчы падарылі нож. У срэбных ножнах. Я паклаў яго ў скрыню разам з іншымі рэчамі, бо мне не было дзе ім карыстацца.
    — He карысталіся і не карысталіся, што з таго?
    — А тое, што я яго, мусіць, згубіў.
    — He пашанцавала, бывае і так. Але я знайду для вас такі самы. Прынамсі пастараюся.
    Яны ішлі назад.
    — А помніце вялізны медальён, які вы мне некалі падарылі? Круглы такі і цяжкі, з чыстага золата, і стаяў ён на падстаўцы. На медальёне вы яшчэ загадалі выгравіраваць некалькі добрых слоў.
    — Так, помню.
    — Летась, калі я быў за мяжою, я падарыў ваш медальён, Каміла.
    — Трэба ж! Аддалі? А навошта?
    — Я падарыў яго майму малодшаму сябру на добры ўспамін. Рускаму. Ён укленчыў і шчыра дзякаваў мне за яго.
    — Так моцна ўзрадаваўся? Божа ты мой, безумоўна, ён моцна ўзрадаваўся, так моцна, што аж укленчыў! Я вам друті медальён падару замест гэтага, каб і ў вас быў.
    Яны выйшлі на сцежку, якая злучала млын і маёнтак.
    Юханэс спыніўся і сказаў:
    — Тут, ля зарасніку, са мною некалі здарылася адна гісторыя. Аднойчы ўвечары я ішоў тут — я тады часта блукаў тутэйшымі мясцінамі, каб развеяць сваю самоту. Было лета, і на небе — ні хмурынкі. Я прылёг у зарасніку, аж чую — ідуць двое. Паненка спынілася ў задуменні. Яе праважаты спытаў: «Чаму вы спыніліся?» Яна не адказала, і ён зноў спытаў: «Што з вамі?» «Нічога, — адказала яна, — а вы не глядзіце на мяне так». «А як жа мне на вас глядзець?» «Я ж ведаю, што вы мяне любіце, — сказала яна ў адказ, — але зразумейце, тата гэтага не дазволіць; гэта немагчыма». «Ніхто ж і не кажа, што магчыма», — прамармытаў ён. Тады яна гаворыць: «Якая ў вас тут шырокая рука — надзіва шырокія запясці!» I раптам дакранулася да іх.
    Паўза.
    — I што далей? — спытала Каміла.
    — Гэтага я не ведаю, — адказаў Юханэс. — Але навошта яна загаварыла пра яго запясці?
    — А мо яна іх упадабала. А яшчэ калі на ім была нейкая белая кашуля... О, я разумею. Яна, пэўна, была ўяго закаханая.
    — Каміла! — сказаў ён. — А калі б я быў вельмі ў вас закаханы і пачакаў некалькі гадоў... Я толькі пытаюся... Адным словам, я вам не пара, але ці не згадзіліся б вы быць маёю, калі б я зрабіў вам прапанову праз год ці два?
    Паўза.
    Каміла раптам чырванее і бянтэжыцца, усім сваім зграбным целам яна падаецца то ўперад, то назад, складвае рукі. Ён абдымае яе і пытае:
    — Вы думаеце, вы згадзіліся б? Вы згодная?
    — Так, — адказвае яна і прыпадае да яго грудзей.
    Наступнага дня ён праводзіць яе на прыстань. Цалуе яе маленькія рукі, такія дзіцячыя і бязвінныя, поўны ўдзячнасці і радасці.
    Вікторыя не прыйшла.
    — Чаму цябе адправілі адну?
    Каміла з жахам у вачах расказвае, што маёнтак у жудаснай жалобе. Уранку прыйшла тэлеграма, гаспадар, прачытаўшы,
    страшэнна збялеў, стары камергер і жонка камергера загаласілі: учора ўвечары на паляванні забілі Ота.
    Юханэс сціснуў руку Камілы.
    — Забілі? Лейтэнанта?
    — Так. Яго цела вязуць у маёнтак. Які жах!
    Яны ішлі, кожны думаў пра сваё; толькі галас на прыстані, крыкі матросаў на караблі прымусілі іх прыйсці ў сябе. Каміла нясмела працягнула Юханэсу руку, ён пацалаваў яе і сказаў:
    — Я цябе не варты, Каміла, ва ўсіх адносінах не варты. Але я зраблю ўсё, што будзе ў маіх сілах, каб ты была шчаслівая, калі ты пагодзішся быць маёю.
    — Я згодная. Я заўсёды, заўсёды пра гэта марыла.
    — Я прыеду праз некалькі дзён, — сказаў ён. — Праз нейкі тыдзень мы зноў убачымся.
    Яна ўзышла на палубу. Ён памахаў ёй услед, ён махаў ёй, аж пакуль бачыўяе постаць. А калі ён павярнуўся, каб ісці дадому, то заўважыў, што проста за ім стаіць Вікторыя і махае хустачкай услед Каміле.
    — Я крыху спазнілася, — сказала яна.
    Ён не адказаў. А што, уласна, яму было сказаць? Суцешыць яе або павіншаваць, паціснуць ёй руку? Яе голас быў вельмі сумны, а выраз твару безнадзейны, на ёй ляжаў цень няшчасця.
    Прыстань пакрысе апусцела.
    — Пачырваненне з вашага вока так і не сышло, — сказала яна, адыходзячы ад яго. Потым азірнулася.
    Ён не варухнуўся.
    Тады яна тут жа вярнулася да яго.
    — Ота памёр, — жорстка выпаліла яна, спапяляючы яго вачамі. — А вы нават слова не вымавілі, які вы напышлівы. Ён быў у сто разоў лепшы за вас, чуеце? А ведаеце, як ён памёр? Яго застрэлілі, яму разарвала галаву, гэтую маленькую, дурную галаву. Ён быў у сто разоў...
    I тут яна разрыдалася і паспяшалася дадому, ступаючы няцвёрда і спатыкаючыся.
    Позна ўвечары ў хату млынара пастукалі; Юханэс адчыніў дзверы і выглянуў на двор. Там стаяла Вікторыя і махала яму, каб выходзіў. Ён выйшаў. Яна спрытна схапіла яго за руку і пацягнула за сабою; пальцы ў яе былі нібы ледзяшы.
    — He бяжыце так, лепш прысядзьце, — сказаў ён. — Прысядзьце і аддыхайцеся, вы ўся запыханая.
    Яны прыселі.
    Яна прамармытала:
    — Вы, напэўна, думаеце, што я за вамі бегаю!
    — Я думаю, што вы вельмі няшчасная, — адказвае ён. — А цяпер паслухайце мяне, Вікторыя, вы павінны супакоіцца. Можа, вам патрэбна мая дапамога?
    — Богам прашу, прабачце мне ўсё, што я вам сёння нагаварыла! — узмалілася яна. — Так, я вельмі няшчасная, я няшчасная ўжо столькі гадоў. Я сказала, што ён быў у сто разоў лепшы за вас, але гэта няпраўда, прабачце мне! Ён памёр, я была з ім заручаная, не болын за тое. Вы думаеце, па сваёй волі я з ім заручылася? Вы гэта бачыце, Юханэс? Гэта мой заручальны пярсцёнак, я атрымала яго даўно, вельмі-вельмі даўно, а проста зараз я выкіну яго прэч! — I яна кінула пярсцёнак у лясны зараснік; абое пачулі, як ён недзе ўпаў. — Гэта было патрэбна тату. Тата збяднеў, гаспадарка зруйнаваная, а Ота мусіў атрымаць неблагую спадчыну. Ты выйдзеш за яго замуж, сказаў мне тата. Я не хачу, адказала я. Падумай пра сваіх няшчасных бацькоў, сказаў ён, пра маёнтак, наш старажытны род, мой гонар. Я згодная, адказала я на гэта, пачакай тры гады, і я зраблю, як ты просіш. Бацька быў вельмі ўдзячны і чакаў, Ота чакаў, усе чакалі, але пярсцёнак я атрымала адразу. Прайшло ці мала часу, і далей чакаць не мела сэнсу. Навошта нам адкладаць? Прывозь жаніха, сказала я тату. Блаславі цябе Бог, сказаў ён і падзякаваў мне яшчэ раз за падатлівасць. Хутка прыбыў Ота. Я не ездзіла сустракаць яго на прыстань, я стаяла ля акна ў сваім пакоі і бачыла, як яго каляска набліжаецца да маёнтка. Раптам я пабегла да мамы і ўпала ля яе на калені. Што з табой, дзіцятка, спытала яна. Я не магу, адказваю я, не, я не магу яго прыняць, ён прыехаў, ён стаіць унізе, можа, лепей застрахуйце маё жыццё, а я пайду і ў моры ўтаплюся або ў раку кінуся, так для мяне будзе лепш. Мама мяняецца з твару і плача, схіліўшыся нада мною. Уваходзіць тата. Ну што ж, любая Вікторыя, выходзь сустракай госця, гаворыць ён. Я не магу, не магу, адказваю я і паўтараю пра страхаванне майго жыцця, можа, ён злітуецца і зробіць гэта. Тата маўчыць,