Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
але садзіцца на крэсла, дрыжыць, нешта думае. Калі я падымаю вочы, то гавару: вядзі мне майго мужа, я прыму яго.
Вікторыя змаўкае. Дрыжыць. Юханэс бярэ абедзве яе рукі, каб сагрэць.
— Дзякую, — гаворыць яна. — Юханэс, прашу вас, сцісніце мае рукі мацней! Зрабіце ласку! Божа, які вы цёплы! Я так вам удзячная! А тое, што я нагаварыла на прыстані, прабачце мне.
— Даўно прабачьгў і забыў. Можа, вам хустку прынесці?
— He, дзякую. Але я сама не разумею, чаму мяне калоціць, бо ў галаве нібы гарыць. Юханэс, мне так хацелася папрасіць у вас прабачэння...
— Годзе вам выбачацца. Супакойцеся лепш. Цасядзіце ціхенька.
— Вы прамаўлялі ў мой гонар, вы для мяне цэлую прамову склалі. Я была сама не свая, пакуль вы стаялі і гаварылі, я нічога, акрамя вашага голасу, не чула. Ён ліўся, нібы арганная музыка, і я думала, што вар’яцею, так ён мяне чараваў. Тата спытаў мяне, чаму я на вас накрычала і спыніла, яму было так няёмка. А мама ні пра што не пыталася, яна зразумела. Я ўсё ёй расказала, расказала ўпершыню шмат гадоў таму, а два гады таму, вярнуўшыся дадому з горада, паўтарыла. Калі я з вамі сустрэлася.
— He трэба пра тое.
— He, прабачце мне, чуеце, злітуйцеся! Ну, што мне яшчэ зрабіць, каб атрымаць вашае прабачэнне? Тата дома месца сабе не знаходзіць, закрыўся ў кабінеце, яму цяпер так цяжка. Заўтра нядзеля, ён адпусціў людзей — гэта адзінае, што ён загадаў сёння зрабіць. Ён шэры з твару, нічога не гаворыць, так на яго падзейнічала смерць зяця. Я сказала маме, што пайду да вас. Мы абое, ты і я, заўтра мусім выправіцца ўгорад разам з камергерам, сказалаяна. Я пайдуда Юханэса, паўтарыла я. Тата больш не ў стане нас утрымліваць, ён застанецца тут, дадала маці і болей да гэтай размовы не вярталася. Я расчыніла дзверы, каб ісці. Мама паглядзела на мяне. Я іду да яго, толькі і сказала я. Мама падышла і пацалавала мяне: ідзі, блаславі вас Бог!
Юханэс выпусціўяе рукі:
— Ну вось, цяпер вы сагрэліся.
— Вялікі дзякую, і сапраўды, цяпер мне так цёпла... Яна сказала, блаславі вас Бог. Я ўсё расказала маме, яна ўвесь час пра гэта ведала. Любая мая, каго ж ты ў такім разе кахаеш, спытала яна. Навошта ты пытаешся, адказала я, я кахаю Юханэса і ўсё жыццё толькі яго і кахала, кахала, кахала...
Ён хацеў быў ісці.
— Позна ўжо. Вас не хопяцца дома?
— He, — адказала яна. — Яны ведаюць, што я вас кахаю, Юханэс, і вы гэта адчулі, праўда? Я так па вас сумавала ўсе гэтыя гады, што і вымавіць цяжка. Я блукала гэтымі сцежкамі і думала: лепей пахаджу крыху па лесе, недалёка ад дарогі, бо і ён тут хадзіў. I хадзіла. У той дзень, калі мне сказалі, што вы прыязджаеце, я апранулася ў светлае, светла-жоўтае, я вар’яцела ад нецярпення, мне так хацелася вас пабачыць, я сабе месца не знаходзіла. Ты сёння ўся свецішся, сказала мама. Я хадзіла і мармытала ўвесь час: ён зноў дома! Ён такі цудоўны, і ён зноў дома, якая радасць! Наступнага дня я не стрымалася, зноў апранулася ва ўсё светлае і пайшла ў каменяломню, каб з вамі сустрэцца. Вы ж помніце? Я з вамі сустрэлася, але сказала вам, што збіраю кветкі, а ішла ж туды зусім не па кветкі. Вы не асабліва мне ўзрадаваліся, але ўсё роўна дзякую, хоць вас пабачыла. Апошні раз мы сустракаліся больш за два гады таму. Калі я вас убачыла, у вас у руках была галінка, вы махалі ёю, а калі пайшлі, я падабрала тую галінку і ўпотайкі забрала дадому...
— Так, Вікторыя, — сказаў ён з трымценнем у голасе, — але вам больш не варта мне ўсё гэта расказваць.
— Як хочаце, — сказала яна і злякана схапіла яго за руку. — He варта, не дык не. — Яна пачала нервова пляскаць па яго руцэ. — Хай будзе не варта, я і не спадзявалася, што вам захочацца ўсё гэта выслухоўваць. Я нарабіла вам столькі клопату. Ці прабачыце вы мне хоць калі-небудзь?
— Прабачу, я вам усё прабачу. Але справа не ў тым.
— А ў чым?
Паўза.
— Я заручаны, — адказаў ён.
X
Наступнага дня, у нядзелю, да млынара прыйшоў сам гаспадар і папрасіў удзень адвезці цела лейтэнанта Ота на параход. Млынар не адразу зразумеў і здзіўлена паглядзеў на гаспадара, але той коратка патлумачыў, што адпусціў людзей на імшу ў царкву і дома са слуг нікога не засталося.
Гаспадар, пэўна, не спаў ноч, сам зрабіўся падобным да нябожчыка, да таго ж ён няголены. Па колішняй звычцы ён увесь час круціў сваім шпацырным кіем і важна трымаў галаву.
Млынар апрануў свой найлепшы гарнітур і пайшоў. Сам запрог коней, а вынесці цела яму дапамог гаспадар. Усё прайшло ціха, амаль таемна, без людзей.
Млынар рушыў да прыстані. За ім — камергер з жонкай, а таксама гаспадыня маёнтка і Вікторыя. Яны ішлі пешкі. Гаспадар доўга стаяў на прыступках і час ад часу махаў ім услед; вецер перабіраўяго сівыя валасы.
Калі цела паднялі на палубу, праважатыя таксама ўзышлі на параход. Гаспадыня маёнтка крыкнула ад бартавіны млынару, каб кланяўся гаспадару, і Вікторыя таксама прасіла кланяцца.
I параход адчаліў. Млынар доўга глядзеўяму ўслед. Дзьмуў моцны вецер, і мора было неспакойнае; праз хвілін пятнаццаць параход знік за даляглядам. Млынар паехаў назад.
Ён завёў коней у стайню, падкінуў сена і хацеў быў ісці да гаспадара, каб перадаць паклон ад сямейнікаў. Аднак выявілася, што дзверы на кухню зачыненыя. Ён абышоў кругом і хацеў зайсці праз парадную, але яна таксама была зачыненая. Час абедаць, а гаспадар спіць, разважаў млынар. Але чалавек ён быў спраўны і прывык выконваць тое, што яго просяць, а таму спусціўся ў людскую, каб хто-небудзь перадаў гаспадару паклон. У людской не было ні душы. Ён ізноў на двор, абышоў кругом, на ўсякі выпадак зазірнуў у дзявоцкую. I там ні душы. Увесь двор нібы вымер.
Ён хацеў быў ісці, калі раптам заўважыў святло ў сутарэнні і спыніўся. Праз частыя краты на вокнах яму было выразна відаць, як у сутарэнне ўвайшоў чалавек са свечкаю ў адной
руцэ і крэслам, абабітым чырвоным шоўкам, у другой. Гэта быў гаспадар маёнтка, гладка паголены і прыбраны нібы на баль. Можа, пастукаць у акно і перадаць паклон ад гаспадыні, падумаў млынар, але нібы застыў на месцы.
Гаспадар там часам пасвяціў вакол сябе, азірнуўся. Выцягнуў мех ці то сена, ці то саломы і павалок яго да дзвярэй. Паліў мех нейкай вадкасцю з бачка. Пасля сцягнуўда дзвярэй скрыні, снапы жыта і садовыя драбіны — усё, што там валялася, — і іх таксама паліў. Млынар заўважыў яшчэ, як гаспадар асцярожнічае з вадкасцю, сочыць, каб не абмачыць пальцы або не трапіць на адзежу. Далей ён узяў недагарак свечкі, паставіў яго на мех і асцярожна падклаў саломы. А сам сеў на крэсла.
Млынар як зачараваны сачыў за ўсімі гэтымі дзействамі праз акенца і раптам адчуў бяду. Гаспадар сядзеў на крэсле, не варушачыся і назіраючы, як сплывае свечка; рукі ён склаў на каленях. Млынар бачыў, як гаспадар змахнуў пылінку з чорнага рукава камзола і зноў склаў рукі.
Тут у перапалоханага да смерці старога млынара вырваўся крык.
Гаспадар паварочвае галаву і глядзіць у акно. Раптам ускоквае і падбягае да шыбы, спыняецца, стаіць, намагаецца нешта разгледзець. У яго вачах адбіваецца страшэнная пакута. Рот перакрыўлены; ён сціскае абедзве рукі ў кулакі і трасе імі ў акно, пагрозліва і нема, пасля адну руку адпускае і адыходзіць у глыб сутарэння. Але, не заўважыўшы крэсла, штурхае яго, свечка падае. У гэты момант усё займаецца полымем.
Млынар крычыць і адскоквае ад акна. Бегае нейкі час па двары, ашалелы ад жаху, і нічога не можа зрабіць. Кідаецца да акна, выбівае шыбы і што ёсць сілы крычыць, пасля нагінаецца, хапаецца за жалезныя краты і хістае іх, гне, вырывае.
Тут да яго даносіцца голас, голас без слоў, стогн, нібы з таго свету, ён гучыць двойчы, і да смерці напалоханы мельнік бяжыць на злом галавы ад акна, праз увесь двор, сцежкаю і дадому. Нават не наважваецца азірнуцца.
Калі праз некалькі хвілін ён прыбег назад разам з Юханэсам, увесь маёнтак быў у агні. Прыбегла таксама некалькі работнікаў з прыстані, але і яны нічога не маглі зрабіць. Усё было страчана.
А млынар маўчаў як магіла.
XI
Калі хто спытае, што такое каханне, то гэта толькі вецер, які прашуміць у ружах і неўзабаве сціхне. А часам яно нібы непарушная пячаць, якая кляймуе на ўсё жыццё, аж да самай смерці. Бог стварыўяго ў шматлікіх праявах, на век або на кароткі час.
Дзве маці ідуць дарогаю і гутараць. Адна апранутая ў радасныя блакітныя адзенні, таму што яе каханы вярнуўся дадому пасля падарожжа. Другая апранутая ў жалобу. Было ў яе тры дачкі, дзве смуглявыя і адна бялявая, і бялявая памерла. Дзесяць гадоўтамуяна памерла, аж дзесяць гадоўтаму, а маці да гэтай пары носіць па ёй жалобу.
— Які сёння цудоўны дзень! — захапляецца маці ў блакітным і пляскае ўладкі. — Цяпло п’яніць мяне, каханне п’яніць мяне, мяне перапаўняе шчасце. Я б магла распрануцца дагала проста тут, на дарозе, і абвіць рукамі сонца, і пацалаваць яго.
Ажанчына ўчорным маўчыць, і не ўсміхаецца, і не адказвае.
— Ты ўсё дачушку аплакваеш? — пытае па прастаце сваёй жанчына ў блакітным. — Хіба не прайшло дзесяць гадоў, як яна памерла?
Жанчына ў чорным адказвае:
— Так. Цяпер ёй было б пятнаццаць гадоў.
Тады жанчына ў блакітным кажа, каб яе суцешыць:
— Але ж у цябе жывыя яшчэ дзве дачкі, яны пры табе.
Жанчына ў чорным усхліпвае:
— Так. Але ж яны смуглявыя. А тая, што памерла, была такою бялявай.
I дзве маці развітваюцца і ідуць кожная сваёю дарогай, кожная са сваім каханнем...
А ў кожнай з тых дзвюх дачок было сваё каханне, і кахалі яны аднаго і таго ж мужчыну.
Ён прыйшоў да старэйшай і сказаў:
— Я прыйшоў да вас па параду, бо кахаю вашу сястру. Учора я здрадзіў ёй, яна заспела мяне ў калідоры, калі я цалаваў вашу служанку; яна ціхенька ўскрыкнула, амаль прастагнала, і пайшла. Што мне цяпер рабіць? Я кахаю вашу сястру, пагаварыце з ёю, Богам прашу, і памажыце мне!
I старэйшая сястра спалатнела і схапілася за сэрца, але ўсміхнулася, нібы блаславіла яго, і адказала:
— Я дапамагу вам.
Наступнага дня ён пайшоў да малодшай сястры, і кінуўся ёй у ногі, і прызнаўся ў каханні.
Яна змерыла яго поглядам з ног да галавы і адказала:
— На жаль, я не магу падаць вам болып за дзесяць крон, калі вы па гэта прышлі. Але ідзіце да маёй сястры, у яе міласціна болыпая.
Сказаўшы гэта, яна ўскінула галаву і пайшла.
Але варта было ёй пераступіць парог сваёй спачывальні, як яна павалілася на падлогу і пачала заломваць рукі ад кахання.