Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
— He ведаю, — адказаў я раптам. — Зусім не ведаю! Але хай будзе вам вядома, што клічуць яго Юхан Арэнт Хапалаці, калі меркаваць з ініцыялаў.
— Юхан Арэнт Хапалаці, — паўтарыў стары, крыху збянтэжыўшыся ад маёй запальчывасці. Потым ён змоўк.
— Вы б паглядзелі на яго жонку, — працягваўя, выйшаўшы з сябе. — Гэта такая таўстуха... Вы, мажліва, не верыце, што яна вельмі тоўстая?
He, гэтага ён, вядома, не мог адмаўляць: у такога шаноўнага пана... чаму не?
На кожную маю выхадку стары адказваўлагодна і ціха, узважваў словы, быццам баяўся сказаць лішняе і раззлаваць мяне.
— Што за д’ябал, вы, напэўна, думаеце, што я ўзяўся тлуміць вам галаву? — закрычаў я, губляючы кантроль над сабою. — Вы, пэўна, думаеце, што спадара па прозвішчы Хапалаці і ў прыродзе няма? Першы раз у жыцці бачу такога ўпартага і зласлівага старога! Якая муха вас, пане, укусіла? Вы яшчэ, чаго добрага, палічылі мяне за жабрака, які надзеў святочную вопратку, а ў самога нават партабаку, поўнага цыгарэтаў, няма? Я не прывык да такога стаўлення да сябе, магу вас запэўніць, і, далібог, ні ад кога гэтага не пацярплю, хай вам будзе вядома!
Стары ўстаў з месца. Разявіўшы рот, ён моўчкі выслухоўваў мае тырады, потым схапіў свой скрутак з лаўкі і пашыбаваў амаль што подбегам, драбнюткімі старэчымі крокамі па дарожцы. Я ж усё сядзеў і глядзеў, як ён аддаляецца і спіна яго горбіцца ўсё больш і больш. He ведаю, адкуль узялося гэтае ўражанне, але мне падалося, што я ніколі яшчэ не бачыў такой ганебнай, такой нікчэмнай спіны, і мне было зусім не сорамна, што я пры канцы гэтак аблаяў яго...
Ужо вечарэла, сонца заходзіла, на дрэвах ціхенька зашамацела лісце, і нянькі, што сядзелі каля шаста канатаходцаў, ужо выпраўляліся з дзеткамі дадому. Я быў спакойны, у гуморы. Маё нядаўняе хваляванне памаленьку аціхала, я пачынаў расслабляцца, адчуваць млявасць, мне захацелася спаць, і хоць у той дзень я з’еў занадта шмат хлеба, наступствы гэтага ўжо амаль не адчуваліся. У найлепшым настроі я адкінуўся на спінку лаўкі і заплюшчыў вочы, спаць хацелася ўсё Map­Heft, я вадзіў носам і зусім ужо быў заснуў, але тут вартаўнік паклаў мне руку на плячо і сказаў:
— Тут спаць нельга.
— Ага, вядома, — адказаў я і адразу ж падняўся.
I тут жа становішча маё зноў падалося мне зусім безнадзейным. Трэба было нешта зрабіць, нешта прыдумаць! Мне не ўдалося знайсці месца, рэкамендацыі, якія я паказваў, былі задаўненымі, і пад імі стаялі подпісы нікому не вядомых людзей, так што на іх спадзявацца не даводзілася, да таго ж я гэтулькі разоў за гэтае лета атрымліваў адмовы, што страціў
усякую ўпэўненасць у сабе. Але як бы там ні было, я не заплаціў своечасова за кватэру, і гэтыя грошы я павінен быў здабыць у кожным выпадку. Усё астатняе як-небудзь ды будзе.
Машынальна я зноў узяў у рукі аловак і паперу, сеў і напісаў на кожным беражку аркуша: «1848». Калі б хоць якая натхнёная думка прыйшла мне ў галаву ды падказала мне хоць адно слова! Бо раней не-не ды надараліся такія хвіліны, калі я без ніякай цяжкасці мог скласці доўгую рэч, проста бліскуча выдаць яе!
I вось я сяджу на лаўцы і ўсё малюю на паперы «1848»; я пішу гэты лік уздоўж і ўпоперак, на тысячу розных ладоў, і чакаю, ці не наведае мяне выратавальнае натхненне. Плойма ўрыўкавых думаў тоўпіцца ў галаве, настрой сутоння наганяе сум, абуджае ўва мне сентыментальнасць. Восень ужо надышла, яна пачынае ўсё хіліць да сну, мухі і казуркі ўжо адчулі яе подых, у лістоце дрэў і на зямлі чуцён шоргат — гэта жыццё не хоча скарацца, яно неспакойнае, шумнае, няўрымслівае, яно ў сваім змаганні супраць памірання не шкадуе сілы. Усе паўзучыя істоты зноў высоўваюць жоўтыя галовы з імху, варушаць канцавінамі, абмацваюць зямлю доўгімі вусікамі, а потым раптам падаюць, перакульваючыся дагары лапкамі. Кожная былінка набывае асаблівае, непаўторнае адценне, адчуўшы подых першых халадоў, бледнаватыя сцяблінкі цягнуцца да сонца, апалае лісце шамаціць на зямлі, нібы тыя чарвячкі-шаўкапрады. Восеньская пара, карнавал тлення, крывава-чырвоныя пялёсткі руж маюць колер хворага цела, палыхаюць цудоўна-знішчальным бляскам.
Я сам адчуваў сябе не раўнуючы як чарвяк, які гінуў сярод гэтага свету, гатовага пайсці ў спячку. Ахоплены неспасціжным страхам, я ўскочыў і вялікімі крокамі пачаў бегаць па дарожцы. «Не! — крыкнуў я і сціснуў кулакі. — Так далей быць не можа!» I зноўку сеў, узяўся за аловак, вырашыў высіліцца і напісаць артыкул. Я не меў права апускаць рукі: кошт платы за кватэру стаяў у мяне перад вачыма.
Павольна, вельмі павольна думкі мае прыходзілі да ладу. Я засяродзіўся і, не спяшаючыся, узважваючы кожнае слова, напісаў дзве ўступныя старонкі. Яны маглі быць уводзінамі да чаго заўгодна: да дарожных нататак або да палітычнага
агляду — як яно мне заманецца. Гэта быў выдатны пачатак і да таго, і да другога.
Потым я пачаў шукаць змястоўнага стрыжня — каго-небудзь ці што-небудзь, пра што варта было б напісаць, — але нічога такога не мог знайсці. Гэтыя марныя высілкі прывялі да таго, што мае думкі зноў пачалі блытацца, я адчуў, як мазгі адмаўляюцца працаваць, галава робіцца пустою, і вось я ўжо зноў зусім не адчуваю яе на плячах. Гэтую пустэчу, што зеўрала ў мяне ў галаве, я адчуваю ўсёю сваёю істотаю, мне здаецца, што ўвесь я выпетраны з галавы да ног.
— Божа, Божа ты мой! — выгукнуў я ў роспачы, а потым усклікнуўяшчэ і яшчэ раз, не могучы вымавіць ні слова болей.
Вецер шамацеў лістотаю, насоўваліся хмары. Я пасядзеў яшчэ крыху, задуменна гледзячы на паперу, потым склаў яе і, не спяшаючыся, схаваўу кішэню. Зрабілася холадна, а ў мяне цяпер не было камізэлькі; я зашпіліў куртку да самага верху і засунуў рукі ў кішэні. Потым я ўстаў і пайшоў.
Хоць бы гэтым разам мне пашчасціла, толькі гэтым разам! Гаспадыня ўжо разы са два глядзела на мяне, моўчкі патрабуючы грошай, а я вымушаны быў, збянтэжана пакланіўшыся, праслізнуць міма. Больш я так не магу: калі яна зноў акіне мяне такім позіркам, я шчыра прызнаюся ва ўсім і адмоўлюся ад кватэры, бо ўсё роўна далей гэтак нельга.
Дайшоўшы да выхаду з парка, я зноў убачыў дзядка, які быў уцёк, напалоханы маёй раз’юшанасцю. Таямнічы скрутак быў разгорнуты і ляжаў каля яго на лаўцы: там была разнастайная ежа, і ён прагна паглынаў яе. Я хацеў падысці да яго і папрасіць прабачэння за свае паводзіны, але не здолеў — так агідна ён еў: маршчыністыя старэчыя пальцы, нібы дзесяць агідных кіпцюроў, уціналіся ў тоўстыя бутэрброды; мне зрабілася моташна, і я моўчкі прайшоў міма. Ён не пазнаў мяне: яго вочы слізганулі па мне, і на яго твары гэта аніяк не адбілася.
Я пайшоў далей.
Паводле сваёй звычкі, я спыняўся перад кожнаю вывешанай газетай, чытаў аб’явы з прапановамі працы і вельмі ўзрадаваўся, калі знайшоў адно месца, што магло б мне падысці: гандляр на Грэнланслерэт шукае рахункавода на двухгадзінную працу вечарамі, плата паводле дамовы. Я запісаў адрас
і ў думках падзякаваў Богу; я пагаджуся на самую нікчэмную плату, мне хопіць і пяцідзесяці эрэ; будзе дастаткова нават сарака; я згодны на любыя ўмовы.
Калі я вярнуўся дадому, на маім стале ляжала цыдулка ад гаспадыні, у якой яна патрабавала альбо выплаціць за пакой наперад, альбо вызваліць яго як мага хутчэй. Яна прасіла не злавацца: яна вымушаная гэтак рабіць. «3 вялікай павагай, мадам Гунэрсэн».
Я напісаў ліст аптоваму гандляру Крысці на адрас: Грэнланслерэт, 31; паклаўдопіс у канверт і кінуўу скрыню на рагу вуліцы. Потым я зноў падняўся да сябе, сеў у качалку і задумаўся; змрок між тым усё болып гусцеў. Цяжкая стомленасць адольвала мяне.
* *
Назаўтра я прачнуўся рана. Калі я расплюшчыў вочы, было яшчэ зусім цёмна, і толькі праз пэўны час я пачуў, як унізе прабіла пяць. Я хацеў заснуць зноў, але сон не прыходзіў, я не мог нават задрамаць, тысячы розных думак лезлі мне ў галаву.
Раптам у мяне сфармулявалася некалькі добрых фраз, што падыходзяць для нарыса або фельетона: то была выдатная слоўная знаходка, якой мне яшчэ ніколі не ўдавалася зрабіць. Я ляжу, сам сабе паўтараю гэтыя словы і адчуваю, што яны проста цудоўныя! Неўзабаве за імі ідуць іншыя, я раптам зусім прачынаюся, устаю, хапаю са стала, што стаіць у нагах майго ложка, паперу і аловак. Ува мне быццам пачынае бруіць крыніца, адно слова цягне за сабой наступнае, усе яны звязна кладуцца на паперу, узнікае сюжэт, змяняюцца эпізоды, у галаве мільгаюць рэплікі і падзеі, я адчуваю сябе абсалютна шчаслівым. Як апантаны, я спісваю старонку за старонкай, не адрываючы алоўка ад паперы. Думкі прыходзяць так хутка, абвальваюцца на мяне з такой шчодрасцю, што я выпускаю мноства падрабязнасцяў, якія папросту не паспяваю запісаць, хоць імкнуся з усяе сілы. Я напоўнены гэтым, увесь захоплены тэмай, і кожнае слова, напісанае мною, нібы выліваецца само па сабе.
Гэта дзівосны стан доўжыцца, доўжыцца бясконца, і калі я нарэшце перапыняюся і адкладаю аловак, на маіх кале-
нях ляжаць пятнаццаць, a то і ўсе дваццаць спісаных старонак. Калі толькі гэтыя лісткі сапраўды чаго-небудзь вартыя, я ўратаваны! Я саскокваю з ложка і хуценька апранаюся. Усё больш і больш бярэцца на дзень, ужо амаль можна прачытаць аб’яву наглядчыка маяка ўнізе дзвярэй, а каля акна ўжо так светла, што пісаць — адно задавальненне. I я адразу пачынаю перапісваць паперы начыста.
Mae фантазіі аздобленыя дзіўнай шчыльнай смугою, вытканай са святла і фарбаў; я ледзьве паспяваю здзіўляцца сваім удачам і кажу сабе, што лепшага за гэта я яшчэ нічога ніколі не чытаў. Шчасце ап’яняе мяне, радасць проста шугае ў маёй душы, я адчуваю велізарны ўздым; узважыўшы пачак лісткоў у руцэ, я тут жа ацэньваю іх на пяць крон, калі браць прыблізна... Бо за пяць крон анікому ў галаву не прыйдзе таргавацца: наадварот, можна смела сказаць, што, улічваючы змест майго рукапісу, нават дзесяць крон — нікчэмны кошт. Я не збіраўся рабіць гэткую выключную працу задарма; наколькі мне вядома, такія раманы не валяюцца на дарозе. I я вырашыў прасіць дзесяць крон.
У пакоі рабілася ўсё святлей; я зірнуўу бокдзвярэй і без асаблівых намаганняў прачытаў тонкія, падобныя да шкілетаў літары, якія абвяшчалі, што «ўпані Андэрсэн, праваруч ад брамы, можна набыць найлепшы пахавальны саян»; да таго ж гадзіннік унізе ўжо досыць даўно прабіў сем разоў.