Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
Рана ці позна абавязкова знойдзецца якое-небудзь выйсце! Вось, скажам, гэты гандляр на Грэнланслерэт... я прапанаваў яму свае паслугі лістом, але хіба я абіваў яго парог? Хіба я тэлефанаваў яму з раніцы да вечара і атрымліваў адмовы? Я тады проста не прыйшоў да яго, таму і не ведаю адказу. Магчыма, з гэтага выйдзе што-нішто, магчыма, гэтым разам шчасце ўсміхнецца мне, шчасце часам ходзіць вельмі пакручастымі шляхамі. I я вырашыў пайсці на Грэнланслерэт.
Апошнія турботы неяк мяне выпетрылі: я ледзьве перастаўляў ногі і прыдумляў, што ж мне сказаць гэтаму гандляру. Ha­nada, у яго добрая душа: калі ён будзе ў гуморы, то ахвотна дасць мне крону наперад за працу, нават прасіць не давядзецца — у такіх людзей часта бываюць самыя мілыя дзівацтвы.
Я праслізнуў у браму, паслініў пальцы і трохі пацёр імі свае штаны на каленях, каб надаць ім болып прыстойны выгляд, потым засунуў коўдру за скрыню ў цёмным куце, перасек вуліцу і ўвайшоў у невялічкую краму.
Унутры нейкі чалавек клеіў пакеты са старых газет.
— Мне б хацелася бачыць спадара Крысці, — прамовіў я.
— Гэта я, — азваўся ён.
— Вельмі прыемна!
Мяне завуць так і так, я меў гонар лістом прапанаваць яму свае паслугі, і вось хачу даведацца, ці можна мне на штокольвечы разлічваць?
Ён некалькі разоў паўтарыў маё імя і засмяяўся.
— Вось паглядзіце, як вы абыходзіцеся з лікамі, шаноўны спадар. Вы пазначылі свой ліст тысяча васямсот сорак восьмым годам.
I тут ён на ўсё горла зарагатаў.
— I праўда, гэта не надта добра, — збянтэжана адказаўя. — Я гатовы прызнаць, што быўкрыху рассеяным, няўважлівым...
— Мне, няхай будзе вам вядома, патрэбны чалавек, які ніколі не робіць памылак у ліках, — сказаў ён. — А папраўдзе, мне дык шкада: у вас такі выразны почырк, і наогул ваш ліст мне спадабаўся, але ж...
Я пачакаў трохі: мне цяжка было паверыць, што гэта яго апошняе слова.
Ён зноў заняўся сваімі пакетамі.
— Сапраўды, гэта прыкра, вельмі прыкра, але паверце, такое ніколі больш не паўторыцца, бо нельга ж праз нязначную апіску лічыць мяне зусім непрыдатным да працы бухгалтара.
— Я гэтага і не лічу, — адказаў ён. — Але ў тую хвіліну я надаў гэтаму такое значэнне, што адразу ўзяў на працу іншага.
— Гэта значыць, што месца занятае? — спытаўся я.
— Занятае.
— Ах ты Божа ж мой, значыць, нічога ўжо не зробіш!
— Нічога. Мне вельмі шкада, але...
— Бывайце! — сказаўя.
Звярыная лютасць авалодала мною. Я забраў сваю коўдру са схованкі, сціснуў зубы, паляцеў прэч, штурхаючы звычайных людзей на вуліцы і не просячы ў іх прабачэння. Калі ж нейкі спадар спыніўся і зрабіў мне досыць суровую заўвагу, я павярнуў да яго галаву і выгукнуў яму проста ў вуха нейкую бязглуздзіцу, патрос кулакамі перад самым яго носам і пайшоў далей, аслеплены шаленствам, якому быў не ў змозе даць рады. Ён паклікаў паліцыянта, і ў гэтай хвілі мне больш за ўсё захацелася справакаваць з тым паліцыянтам бойку: я наўмысна запаволіў крокі, каб мяне маглі дагнаць, але паліцыянт не з’явіўся. Ці быў ва ўсім гэтым хоць які сэнс, калі ўсе мае самыя гарачыя, самыя рашучыя спробы нешта зрабіць заканчваліся няўдачаю? Чаму я напісаў тое 1848? На што здаўся мне гэты пракляты год? Цяпер я быў такі галодны, што ў мяне кішкі пачыналі маршы граць, пры гэтым мне не даводзілася і спадзявацца, што сёння я здабуду хоць крыху якой ежы. I чым даўжэй я знаходзіўся ў гэткім стане, тым болып я адчуваў сябе вычарпаным і духоўна, і фізічна; усё гэта мацней і мацней схіляла мяне да не надта годных учынкаў. Я хлусіў не міргнуўшы вокам, я не выплаціў беднай жанчыне належнай сумы за кватэру, мне нават прыйшла ў галаву паскудная думка скрасці чужую коўдру — і ў мяне не было аніякага раскаяння, ані каліва сораму. Я пачаў раскладацца знутры, ува мне разрасталася нейкая чорная цвіль. А там, на нябёсах, сядзеў Госпад і не спускаў з мяне вачэй, ён сачьгў, каб мая пагібель адбылася паводле ўсіх правілаў — павольна, паступова і няўхільна. Але ў пекле мітусіліся зласлівыя д’яблы: яны проста шалелі ад нецярплівасці, бо я так
доўга не здзяйсняў смяротнага граху, за які Бог па справядлівасці зрынуў бы мяне ў пекла...
Я паскорыў крокі, мала што не пабег, потым нечакана завярнуў налева і ў дзікім абурэнні апынуўся перад ярка асветленым, прыгожым пад’ездам; я не спыніўся, не апамятаўся ні на хвіліну, але дзіўная пышнасць пад’езда імгненна адбілася ў маёй памяці: кожная драбяза, усе аздобы стаялі ў мяне ўваччу, пакуль я бег сходамі ўгару. На другім паверсе я рэзкім рухам пазваніў. Чаму я спыніўся менавіта на другім паверсе? I чаму я схапіўся за самы далёкі ад сходаў званок?
Маладая дама ў шэрай сукенцы з чорнай аблямоўкаю адчыніла дзверы. Пэўны час яна здзіўлена глядзела на мяне, потым патрэсла галавой і сказала:
— He, сёння ў нас нічога няма.
I хацела зачыніць дзверы.
Чаму менавіта ёй наканавана было апынуцца перада мною? Яна палічыла мяне за жабрака, а я раптам стаў разважлівы і спакойны. Я зняў капялюш, пашанотна пакланіўся і, быццам не пачуўшы яе слоў, сказаў з надзвычайнай пачцівасцю:
— Прашу прабачэння, шаноўная пані, што я так раптоўна пазваніў: я не прызвычаены да вашага званка. Здаецца, тут жыве хворы, і ён шукае чалавека, які б перавозіў яго ў калясцы?
Нейкую хвілю яна стаяла, як бы ацэньваючы маю недарэчную выдумку і, мабыць, не ведаючы, што пра мяне думаць.
— He, — сказала яна нарэшце. — Ніякі хворы тут не жыве.
— Хіба? Такі пажылы спадар, якога трэба вазіць па дзве гадзіны ў дзень, за сорак эрэ ў гадзіну.
— He.
— Тады яшчэ раз прашу прабачэння, — сказаў я. — Відавочна, гэта павінна быць на першым паверсе. Я толькі хацеў рэкамендаваць яму аднаго чалавека, свайго знаёмага, чый лёс мне не абыякавы. Мяне клічуць Ведэль-Ярльсберг.
Я зноў пакланіўся і зрабіў крок назад, дама залілася чырванню, ад збянтэжанасці яна не магла зрушыцца з месца і стаяла, гледзячы мне ўслед увесь час, пакуль я спускаўся сходамі.
Спакой зноў вярнуўся да мяне, і галава мая была ясная. Словы пані, што ёй няма чаго падаць мне сёння, падзейнічалі на мяне як халодны душ. Я ўжо дайшоў да таго, што кожны
мог, паглядзеўшы на мяне, у думках сказаць: «Вунь ідзе жабрак, ён выпрошвае ў людзей сабе на харч!»
На Мёлергатэн я спыніўся каля сталоўкі і стаў уцягваць ноздрамі апетытны пах смажанай ялавічыны. Я ўжо быў узяўся за клямку і хацеў увайсці, сам не ведаючы дзеля чаго, але своечасова задумаўся над тым, што адбываецца, і сышоў. Выйшаўшы на плошчу, я стаў шукаць месца крыху перадыхнуць, але ўсе лаўкі былі занятыя, і я марна блукаў вакол царквы ў пошуках ціхага месцейка, дзе я мог бы прысесці. «Ну вядома ж! — сурова сказаў я сам сабе. — Вядома! Вядома ж!» I я пайшоў далей. Каля фантана на рагу базару я спыніўся, выпіў вады, зноў пайшоў, ледзьве цягнучы ногі, я падоўгу стаяў каля кожнай вітрыны, праводзіў вачыма кожную павозку, што праязджала побач. Галава ў мяне палала, у скронях чуўся нейкі дзіўны стук; выпітая вада не пайшла на карысць, і час ад часу я з цяжкасцю стрымліваў сябе, каб не званітаваць. Нарэшце я дабраўся да могілак каля царквы Збаўцы. Я сеў, упёрся локцямі ў калені і апусціў галаву на рукі — калі я гэткім чынам скурчыўся, мне зрабілася лепш, і я ўжо не адчуваў калацця ў грудзях.
Нейкі каменячос поўзаў па гранітнай пліце непадалёк ад мяне, высякаючы надпіс, ён быў у цёмных акулярах і раптам нагадаў мне аднаго майго знаёмага, пра якога я амаль забыўся: той чалавек служыў у банку, і я сустрэўся з ім неяк у кавярні «Опланске».
Калі б толькі я мог пераадолець свой сорам і звярнуцца да яго! Сказаць яму ўсю праўду пра тое, як мне цяпер цяжка, як цяжка здабываць сабе на пражыццё! Я мог бы аддаць яму кніжку з талонамі на галенне... Ах, чорт, я зусім забыўся пра гэтую кніжку! А там талонаў амаль што на цэлую крону! Усхваляваны, я пачынаю шукаць свой скарб. He знайшоўшы талоны адразу, я ўскокваю з месца, абмацваючы ўсё і заліваючыся ад страху халодным потам, і нарэшце знаходжу іх на дне бакавой кішэні разам з чыстымі і спісанымі лісткамі, якія не маюць аніякай каштоўнасці. Я некалькі разоў пералічваю гэтыя шэсць талонаў ад пачатку, потым ад канца, мне яны не надта і патрэбныя: я болып не хачу галіцца, такі ўжо ў мяне капрыз, фантазія. Мяне выручыла б палова кроны,
бліскучая манетка з конгсбергскага срэбра! Банк зачыняецца а шостай, я магу дачакацца свайго знаёмага каля кавярні «Опланске»: ён прыйдзе а сёмай ці а восьмай гадзіне.
Я некалькі хвілін цешыўся з гэтай думкі. Час ішоў, у каштанах вакол мяне шамацеў лісцем вецер, дзень хіліўся да вечара. Але ж хіба не сорам совацца з шасцю талончыкамі да маладога чалавека, які служыць у банку? Хто ведае, можа, у яго цэлыя дзве тоўстыя кніжкі ў кішэні, а талоны ў іх прыгажэйшыя і чысцейшыя за мае. I я шнарыў па кішэнях у спадзяванні знайсці яшчэ што-небудзь прыдатнае і аддаць яму як дадатак, але нічога не знайшоў. А што, калі прапанаваць яму мой гальштук? Я выдатна магу абысціся і без яго: варта толькі на ўсе гузікі зашпіліць куртку, а мне ўсё адно даводзіцца гэта рабіць, бо ў мяне няма камізэлькі. Я зняў завязаны вялікім бантам гальштук, які напалову захінаў мае грудзі, старанна пачысціў яго і разам з кніжкаю загарнуў у кавалак белай паперы. Потым я пакінуў могілкі і пайшоў у горад.
Гадзіннік на ратушы паказваў сёмую. Я трымаўся наўпоблізь ад кавярні, хадзіў сюды-туды ўздоўжкі жалезных кратаў і ўважліва аглядаў усіх, хто заходзіў і выходзіў. Нарэшце каля восьмай я ўбачыў маладога чалавека, чыста і з густам апранутага, які накіроўваўся да дзвярэй кавярні. Калі я яго ўгледзеў, сэрца забілася ў мяне ў грудзях, нібы той птах, і я, не вітаючыся, накінуўся на яго.
— Калі ласка, стары сябра, дайце паўкроны! — з нахабным выглядам сказаў я. — А вось гэта вам у заклад. — I я сунуў маленькі скрутак яму ў руку.
— He магу! — сказаў ён. — Бог сведка, у мяне нічога няма! — I ён вывернуў увесь свой кашалёк проста перад маім носам. — Учора ўвечары я крыху павесяліўся і цяпер сяджу без нічога. Паверце, у мяне нічога няма.
— Ну, не бяда, даражэнькі, вядома ж, вядома ж! — адказаў я, паверыўшы яму на слова.
Бо ён, вядома, не стаў бы хлусіць праз такую драбязу, мне нават падалося, што яго шэрыя вочы ледзьве не поўніліся слязьмі, калі ён корпаўся ў кішэнях і нічога не знаходзіў. Я адышоў.