• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голад  Кнут Гамсун

    Голад

    Кнут Гамсун

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 364с.
    Мінск 2017
    97.03 МБ
    Сонца ўжо ладна пачынала прыграваць, была дзясятая, плошчу запоўнілі экіпажы і пешаходы. Куды пайсці? Я пляскаю сабе па кішэнях, намацваю свой рукапіс:
    — Аб адзінаццатай паспрабую зазірнуць да рэдактара.
    Стоячы каля балюстрады, я назіраю, як пада мною віруе жыццё, а ад маёй вопраткі ідзе пара. Голад зноў прачнуўся ўва мне: ён болем сціскае грудзі, прабягае сутаргамі па целе, слаба, але адчувальна прабірае мяне. Няўжо мне не знайсці ніводнага прыяцеля ці знаёмага, — нікога, да каго б я мог звярнуцца? Я капаюся ў памяці, намагаюся прыдумаць, хто даў бы мне дзесяць эрэ, але такога чалавека не знаходжу. А дзень такі цудоўны! Вакол столькі цяпла і святла, неба пяшчотна расплылося над галавою, нібы тое мора над горнаю градою...
    Незаўважна для сябе я пайшоў дахаты.
    Я быў вельмі галодны і, падабраўшы з зямлі трэску, пачаў жаваць яе. Гэта дапамагло. Чаму я не падумаў пра гэта раней!
    Брама была адчыненая, конюх, як звычайна, пажадаў мяне добрага дня.
    — А і пагода ж сёння! — сказаў ён.
    — I праўда, — адказаў я.
    I болып я не знайшоўся, што сказаць. Ці папрасіць у яго якія пяць крон? Ён ахвотна дасць, калі толькі ўяго ёсць. Да таго ж я аднаго разу напісаў на яго просьбу ліст.
    Ён стаяў, відавочна маючы намер нешта сказаць.
    — Сёння і праўда пагодна. Гм... А мне таксама сёння плаціць гаспадыні, то не ці будзеце вы ласкавы пазычыць мне пяць крон? Толькі на некалькі дзён. Вы ж адзін раз ужо выручалі мяне.
    — Напраўду, ніяк не магу, Енс Улай, — сказаў я. — Цяпер у мяне ў самога няма. Можа быць, пазней, увечары...
    I я пацягнуўся сходамі да сябе.
    Я кінуўся на ложак і рассмяяўся. Якое шчасце, што ён мяне апярэдзіў! Мой гонар уратаваны. Пяць крон — Бог з табою, шаноўны! 3 такім жа поспехам ты мог бы папрасіць у мяне пяць акцый грамадскай сталоўкі або загарадную вілуў Акеры.
    Думаючы пра гэтыя пяць крон, я смяяўся ўсё гучней і гучней. Ну хіба ж я не малайчына? Пяць крон! Знайшоў адпаведнага чалавека! Я не мог даць рады сваёй весялосці: яна захапіла мяне ўсяго. Цьху, чорт пабірай, як пахне ядою! Пах гарачага з самага абеду, цьху! Я адчыняю акно, каб выветрыўся гэты агідны пах. Пане кельнер, палову біфштэксу! Звяртаю-
    чыся да стала, да свайго стала, які я, пішучы, падтрымліваў каленямі, я кажу з нізкім паклонам:
    — Ці не магу я ў вас спытацца наконт келіха віна? He? Я Танген, дзяржаўны радца Танген. На жаль, я крыху заседзеўся... і згубіў ключ ад брамы...
    I думкі мае, вырваўшыся на волю, зноў панесліся, як вар’яцкія. Я разумеў, што кажу абы-што, і ўважліва прыслухоўваўся да сваіх слоў. Я сказаў сабе: «Вось ты зноў вядзеш гаворку не ў склад і не ў лад!» I ўсё ж я нічога не мог з сабою зрабіць. Я не спаў і ўсё ж размаўляў, як у сне. Галава мая была лёгкая, я не адчуваў ані болю, ані цяжкасці, і ніводнае воблачка не азмрочвала мне душу. Я плыў па волі стыхіі.
    Заходзьце! To заходзьце ж! Як бачыце, тут усё зроблена з рубіну. Юлаялі, Юлаялі! Прыгожая, дзівосная шаўковая тахта! Як бурна яна дыхае! Цалуй мяне, мой каханы! Яшчэ! Яшчэ! Твае рукі залацістыя, як бурштын, твае вусны палыхаюць... Кельнер, я замовіў біфштэкс...
    Сонца свяціла ў акно, я чуў, як коні ўнізе жвякалі аўсом. Ая грыз сваю трэску і цешыўся ад душы, як тое дзіця. Раз-пораз я абмацваў свой рукапіс, я ні разу не падумаў пра яго, але нешта падказвала мне, што ён тут: мая кроў нагадвала пра яго.
    Ён сур’ёзна падмок, я разгарнуў яго і паклаў на сонца. Потым пачаўхадзіць узад-уперад па пакоі. Якое ж было гнятлівае відовішча вакол мяне! На падлозе і там, і тут дробныя растаптаныя абрэзкі бляхі, і няма ніводнага крэсла, ніводнага цвіка на голых сценах. Усе адпраўленае ў ламбард «да дзядзькі», усё праедзенае. Колькі аркушаў паперы на стале, пад тоўстым пластом пылу, складалі ўсю маю маёмасць, старую, зялёную коўдру на ложку мне пазычыў Ханс Паўлі шмат тыдняў таму. Ханс Паўлі! Я пстрыкаю пальцамі. Ханс Паўлі Петэрсэн дапаможа мне! I я намагаюся ўспомніць яго адрас. Як гэта я мог забыцца пра Ханса Паўлі! Ён, вядома, вельмі пакрыўдзіцца, што я не адразу звярнуўся да яго. Я хутка насоўваю капялюш, збіраю спісаныя аркушы паперы і збягаю ўніз па сходах.
    — Паслухайце, Енс Улай, — крыкнуў я ў дзверы стайні. — Я цвёрда ўпэўнены, што ўвечары здолею вам дапамагчы!
    Падышоўшы да ратушы, я бачу, што ўжо колькі хвілін на дванаццатую, і вырашаю тут жа адправіцца ў рэдакцыю.
    Перад рэдакцыйнымі дзвярыма я спыняюся, каб спраўдзіць, ці ў парадку складзеныя старонкі рукапісу. Я старанна разгладжваю іх, ізноў кладу ў кішэню і стукаюся ў дзверы. Увайшоўшы, я чую, як б’ецца маё сэрца.
    Чалавек-нажніцы, як звычайна, быў заняты сваёю справай. Я нясмела спытаўся пра рэдактара. Ён не адказаў. Усё сядзеў ды вышукваў дробныя навіны ў іншагародніх газетах.
    Я паўтарыў сваё пытанне, падышоўшы бліжэй.
    — Рэдактар яшчэ не прыходзіў, — нарэшце адказваюць Нажніцы, нават не зірнуўшы на мяне.
    — А калі ён прыйдзе?
    — Я не магу сказаць, абсалютна не ведаю.
    — Да якога часу адчыненая рэдакцыя?
    Я не атрымаў аніякага адказу і вымушаны быў сысці. Чалавек-нажніцы падчас нашай размовы ні разу не паглядзеў мне ў твар: ён пазнаў мяне з голасу. «На якім жа ты тут кепскім рахунку, — падумаў я, — раз табе нават адказаць не хочуць. Няўжо гэтак распарадзіўся рэдактар?» Што праўда, пасля свайго знакамітага нарыса за дзесяць крон я засыпаў яго артыкуламі, бегаў да яго ледзьве не кожны дзень, прыносіў непрыдатную прадукцыю, якую яму даводзілася чытаць, а потым вяртаць назад. Мабыць, ён вырашыў пакласці гэтаму канец і зрабіў свае захады... Я пайшоў у бок цэнтра горада.
    Ханс Паўлі Петэрсэн, студэнт з сялян, жыў на гарышчы пяціпавярховага дома — то значыць, Ханс Паўлі Петэрсэн быў бедным чалавекам. Але калі ў яго знойдзецца крона, ён не пашкадуе яе. Я магу быць упэўнены, што яна ўжо ў мяне ў руцэ. Ідучы да яго, я не пераставаў радавацца гэтай кроне і быў перакананы, што атрымаю яе. Дзверы ў пад’езд былі зачыненыя, давялося патэлефанаваць.
    — Я хацеў бы бачыць студэнта Петэрсэна, — прамовіў я і паспрабаваў увайсці. — Я ведаю, дзе ён жыве.
    — Студэнта Петэрсэна? — паўтарыла пакаёўка. — Таго, што жыў на гарышчы? Дык ён адсюль пераехаў.
    Яна не ведала, куды менавіта, аднак ён прасіў перасылаць лісты да Хермансэна на Тульбудгатэн — яна назвала нумар дома.
    Абнадзеены, я адпраўляюся на Тульбудгатэн на адрас Ханса Паўлі. Болып мне няма на што разлічваць, даводзіцца ча-
    пляцца за апошні шанец. Я прайшоў паўз новабудоўлю, дзе цесляры габлявалі дошкі. Я выбраў з кучы дзве чыстыя габлюшкі, запхнуў адну ў рот, а другую схаваў у кішэню, пра запас, і пайшоў далей. Я проста стагнаў ад голаду. У вітрыне пякарні я ўбачыў хлеб незвычайнай велічыні, коштам дзесяць эрэ, самы вялікі хлеб, які можна купіць за гэтыя грошы...
    — Я хацеў бы даведацца наконт адраса студэнта Петэрсэна.
    — Вуліца Бернта Анкера, дом дзесяць, на гарышчы... Вы ідзяце туды? У такім разе ці не прыхопіце для яго вось гэтыя лісты?
    I я адпраўляюся ў горад той жа дарогаю, якою прыйшоў, зноў праходжу паўз цесляроў, якія цяпер сядзяць, паставіўшы кацялкі на калені, і ядуць смачны, гарачы абед, паўз пякарню, дзе ў вітрыне ўсё гэтак жа ляжыць хлеб, і калі нарэшце дабіраюся да вуліцы Бернта Анкера, то ледзьве не падаю ад знямогі. Дзверы не зачыненыя, і я доўгімі стромымі сходамі ўзбіраюся на гарышча. Я выцягваю лісты з кішэні, каб, увайшоўшы, адразу парадаваць Ханса Паўлі. Ён, вядома, не адмовіцца працягнуць мне руку дапамогі, калі я раскажу яму пра ўсе акалічнасці... вядомаж, не — уХанса Паўлі спагадлівае сэрца, я заўсёды так меркаваў...
    На дзвярах была прышпіленая цыдулка: «Х.-П. Петэрсэн, студ. багаслоўя, з’ехаў на радзіму».
    Я сядаю, проста валюся на голую падлогу, не ў змозе паварушыцца ад стомы, дарэшты выпетраны. Я механічна паўтараю некалькі разоў: «Паехаў на радзіму! З’ехаў на радзіму!» Пасля я нейкі час проста маўчу. Вочы ў мяне сухія, ніякіх думак у галаве, н:іякіх пачуццяў ува мне больш няма. Я са здзіўленнем разглядаю лісты і сяджу нерухома. Праходзіць дзесяць хвілін, а можа быць, усе дваццаць — ці нават і болей, — а я ўсё сяджу на месцы, ні разу нават не варухнуўшыся. Гэтае тупое здранцвенне падобнае да сну. Раптам я чую крокі на сходах, падымаюся з месца і кажу:
    — Тут жыў студэнт Петэрсэн, я прынёс яму два лісты.
    — Ён паехаў, — адказвае жанчына. — Але ён вернецца пасля вакацый. А лісты, калі хочаце, можаце аддаць мне.
    — Дзякуй, вы вельмі ласкавыя, — сказаўя. — Тады ён возьме іх у вас, як толькі вернецца. Бо лісты, напэўна, вельмі важныя. Да пабачэння.
    Выйшаўшы з дому, я спыніўся пасярод вуліцы і, сціснуўшы кулакі, вымавіў гучна:
    — Вось што я табе скажу, міласэрны Божа: цяпер я ведаю, хто ты ёсць! — I ў шаленстве сціснуўшы зубы, я пагразіў небу кулаком. — Трасца мне ў бок, калі я гэтага не ведаю!
    Прайшоўшы яшчэ колькі крокаў, я зноў спыняюся. Раптам, перамяніўшы тон, я пакорліва складаю рукі, схіляю галаву і лагодным, ялейным голасам пытаюся:
    — А ці маліў ты Яго, сыне мой?
    Гэта прагучала фальшыва.
    — Яго — з вялікай літары, — працягваў я. — 3 літары «Я», велізарнай, як званіца. Я пытаюся зноў: ці прасіў ты Яго, сыне мой? — I, панурыўшы галаву, я адказваю з засмучэннем: —He!
    I гэта таксама прагучала фальшыва.
    Ты не ўмееш крывадушнічаць, дурань! Ты павінен быў сказаць: «Я і праўда благаў, звяртаючыся да Госпада майго!» I ты павінен бы вымавіць гэтыя словы жаласліва, як можна больш жаласліва. Ну-тка, яшчэ разок! Вось цяпер ужо лепей. Але пры гэтым трэба ўздыхаць, уздыхаць цяжка, як даведзены да канвульсіяў конь. Вось так!
    Я іду і павучаю сябе, а калі гэта мне надакучвае, пачынаю злосна тупаць нагамі і абзываць сябе пнём, на здзіўленне прахожым, якія абарочваюцца і глядзяць на мяне.
    Увесь гэты час я жаваў габлюшку і шыбаваў па вуліцы. Я нават не заўважыў, як апынуўся на Вакзальнай плошчы. Гадзіннік на царкве Збаўцы паказваў палову на другую. Я пастаяў трохі ў роздуме. На ілбе ў мяне выступіў пот — ён пачаў проста заліваць мне вочы.
    — А ці не пайсці табе на прыстань? — сказаў я сам сабе. — Зразумела, калі ў цябе ёсць час.
    Я пакланіўся самому сабе і пайшоў на прыстань.
    Караблі стаялі на рэйдзе, мора крыху зыбілася, бліскаючы пад сонцам. Тут панавала ажыўленне, чуліся параходныя свісткі, гойсалі грузчыкі са скрынямі на спінах, з баржаў даносіліся вясёлыя песні. Непадалёк ад мяне нейкая жанчына гандлявала піражкамі: яна сядзела, схіліўшыся сваім загарэлым носам над таварам... столік перад ёю завалены прысмакамі,