Голад
Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
і я пагардліва адварочваюся. Праз яе ўся прыстань смярдзіць ежаю: цьху, выветрыце набярэжную! Я звяртаюся да мужчыны, які сядзіць побач са мною, і пераканаўча даводжу яму, як недарэчна гандляваць піражкамі дзе трэба і не трэба... Вы не згодны? Добра, аднак жа вы не будзеце спрачацца, што... Але мужчына адчуў нядобрае, ён не даў мне дагаварыць да канца, падняўся і пайшоў. Я таксама ўстаў і пайшоў за ім, цвёрда вырашыўшы даказаць яму, што ён памыляецца.
— Гэта недапушчальна таксама і з санітарнага гледзішча, — сказаўя, паляпаўшы яго па плячы.
— Прабачце, я прыезджы і нічога не разумею ў санітарыі, — сказаў ён, гледзячы на мяне са страхам.
— Ну, калі вы прыезджы, тады справа іншая... Ці не магу я быць вам карысным? Ці не паказаць вам горад? He? Я з задавальненнем зрабіў бы гэта без усялякай узнагароды...
Але ён відавочна хацеў пазбавіцца ад мяне і хутка перайшоў на другі бок вуліцы.
Я вярнуўся да сваёй лаўкі і зноўку сеў. Я быў вельмі засмучаны, і катрынка, што гучна зайграла воддаль, яшчэ болып усхвалявала мяне. Раз-пораз парыпваючы, яна выдавала нейкія фрагменты з Вебера, і пад гэты акампанемент маленькая дзяўчынка спявала сумную песеньку... I вось надрыўна-пісклявыя гукі катрынкі праймаюць мяне, нервы мае дрыжаць, нібы струны, дакладна наследуючы гэтым гукам, і я ўжо ціхенька напяваю нешта жаласлівае, адкінуўшыся на спінку лаўкі. Якіх толькі адчуванняў не мае галодны чалавек! Я ўсведамляю, як гэтыя гукі авалодваюць мною, я раствараюся ў іх, расцякаюся патокам, выразна сабе ўяўляю, як я ўзношуся патокам увысь, вось ужо ўзнёсся высока над гарамі, нібы кружачыся ў танцы над прамяністымі далячынямі...
— Падайце эрэ! — кажа дзяўчынка, якая спявала пад катрынку, і працягвае металічную талерачку. —Толькі адзін эрэ!
— Зараз, — машынальна адказваю я і, ускочыўшы, абшукваю кішэні.
Але дзяўчынка думае, што я проста смяюся з яе, і сыходзіць, не сказаўшы больш ні слова. Гэтай бязмоўнай пакорлівасці я не ў змозе стрываць: калі б яна аблаяла мяне, мне было б нашмат лягчэй. Мне стала балюча, і я паклікаў яе:
— У мяне няма ніводнага эрэ, але я пра цябе хутка згадаю, быць можа, заўтра ж. Як цябе завуць? Якое прыгожае імя, я яго не забуду. Ну, то да заўтра...
Але я выдатна разумеў, што яна не паверыла мне, хоць і прамаўчала, і я плакаў ад роспачы, што гэтая маленькая дзяўчынка з вуліцы мне не верыць. Я яшчэ раз паклікаў яе, хутка расшпіліў куртку і хацеў аддаць ёй сваю камізэльку.
— Пачакай хвілінку, — сказаў я. — Вось табе ў заклад... Але камізэлькі на мне не было.
3 чаго гэта я падумаў пра камізэльку? Бо вось ужо які тыдзень я хаджу без яе. Што са мною? Спалоханае дзяўчо паспешліва падалося назад ад мяне. Я не мог яе больш трымаць. Вакол збіраўся народ, усе гучна смяяліся, паліцыянт, рассоўваючы натоўп, ішоў даведацца, што здарылася.
— Нічога, — кажу я. — Нічога не здарылася! Я проста хацеў аддаць сваю камізэльку вунь той дзяўчынцы... ці, дакладней, яе бацьку... Вы дарэмна смеяцеся. Дома ў мяне ёсць яшчэ адна.
— Няможна непрыстойна паводзіць сябе на вуліцы! — кажа паліцыянт. — Марш адсюль! — I ён штурхае мяне. А потым крычыць мне наўздагон: — Пачакайце, гэта вашыя паперы?
— Так, чорт пабірай, гэта мой артыкул у газету, надта важны рукапіс! Як я мог дапусціць такую нядбайнасць?..
Я бяру рукапіс, спраўджваю, ці ў парадку ён, і, не затрымліваючыся ні на хвіліну, нават не азіраючыся, ідуўрэдакцыю. Гадзіннік на царкве Збаўцы паказвае чацвёртую.
Рэдакцыя зачыненая. Я спускаюся па сходах, дрыжучы, як той злодзей, і ў нерашучасці спыняюся каля пад’езда. Што мне цяпер рабіць? Я прытульваюся да сцяны, гляджу сабе пад ногі, на камяні, і думаю. Каля маіх ног ляжыць бліскучая шпілька, я нахіляюся і падымаю яе. Што, калі зрэзаць гузікі з маёй курткі, ці шмат мне дадуць за іх? Але, можа, гэта марная справа? Ды ўсё-ткі гузікі застаюцца гузікамі: я ўважліва агледзеў іх і заўважыў, што яны амаль як новыя. У кожным выпадку, гэта шчаслівая думка: вазьму пазразаю іх сцізорыкам і занясу ў заклад. Спадзяванне атрымаць грошы за гэтыя пяць гузікаў адразу ажывіла мяне, і я сказаў: «Ну вось, усё наладжваецца!» Радасць ахапіла мяне, я адразу пачаў зразаць гузікі адзін за адным. Пры гэтым я сам сабе казаў:
«Што ж, бачыце, я крыху дайшоў да жабрацтва, у мяне часовыя цяжкасці... Вы кажаце, яны пацёртыя? Вы недакладна фармулюеце. Запэўніваю вас, ніхто на свеце гэтак не беражэ гузікі, як я. Куртка ў мяне заўсёды расшпіленая, хачу вам паведаміць, гэткія ўжо ў мяне правілы, я звыкся... Ну, калі вам не падыходзяць, што ж... Але мне трэба атрымаць за іх хоць бы дзесяць эрэ... He, Божа, хто кажа пра вас? Адкасніцеся, зрабіце ласку, пакіньце мяне ў спакоі... Што ж, выдатна, клічце паліцыю. Я пачакаю, пакуль вы паклічаце паліцыянта. I нічога ў вас не скраду... Ну добра, да пабачэння, да пабачэння! Вось жа, маё прозвішча Танген, — я трохі заседзеўся...»
На сходах чуюцца крокі. Я адразу вяртаюся да рэчаіснасці: гэта чалавек-нажніцы, і, пазнаўшы яго, я хутка хаваю гузікі ў кішэню. Ён хоча прайсці паўз мяне, ён нават не адказвае на мой паклон і раптам пачынае дбайна разглядаць свае пазногці. Я спыняю яго і распытваю пра рэдактара.
— Ён не прыходзіў.
— Вы маніце! — кажу я. I з нахабствам, якое ўразіла мяне самога, працягваю: — Мне неабходна з ім перамовіцца. Неадкладная справа. Важныя звесткі наконт каралеўскай рэзідэнцыі Стыфсгордэн.
— А ці не маглі б вы расказаць мне?
— He! — адрэзаўя і абвёўяго позіркам.
Гэта падзейнічала. Ён адразу запрасіў мяне наверх і адчыніў дзверы. Хваляванне душыла мяне. Каб сабрацца з духам, я моцна сціснуў зубы, пастукаўся і ўвайшоў у кабінет рэдактара.
— Добры дзень! Гэта вы? — прывітаў ён мяне. — Сядайце, калі ласка.
Калі б ён адразу паказаў мне на дзверы, мне было б нашмат лягчэй. Я адчуў, што слёзы засцілі мне вочы, і сказаў:
— Прашу прабачэння...
— Сядайце, — паўтарыў ён.
Я сеў і растлумачыў, што напісаў новы артыкул, які мне вельмі важна змясціць у ягонай газеце. Я шмат працаваў над ім, гэта каштавала мне вялікіх высілкаў.
— Я яго прачытаю, — сказаў ён і ўзяў артыкул. — Усё, што вы пішаце, патрабуе ад вас вялікіх намаганняў, але вы занадта
імпэтны чалавек. Калі б вы маглі быць трохі спакайнейшым! У вас занадта шмат запалу. А артыкул я абавязкова прачытаю.
I ён зноў нахіліўся над сваім сталом. Ая ўсё сядзеў. Ці нельга папрасіць у яго крону? Патлумачыць, адкуль гэты мой заўсёдны запал? Ён, вядома, дапаможа мне, бо гэта ж не першы раз.
Я ўстаў. Гм! Але калі я быў у яго апошні раз, ён скардзіўся на фінансавыя цяжкасці, нават пасылаў некуды касіра па дробязь для мяне. Мабыць, і зараз будзе тое самае. He, гэта недапушчальна! I хіба ж я не бачыў, што ён заняты працаю?
— Вам будзе заўгодна яшчэ што-небудзь? — спытаў ён.
— He! — сказаў я, імкнучыся надаць свайму голасу цвёрдасць. — Калі загадаеце зайсці?
— Ну, як-небудзь пры нагодзе, — адказаў ён. — Скажам, дні праз два.
Я не мог вымавіць сваю просьбу. Здавалася, ветлівасць гэтага чалавека бязмежная, і я не мог яе не аддаць ёй належнага. Лепш ужо няхай я памру з голаду. I я пайшоў.
Я не пашкадаваў, што сышоў з рэдакцыі, так і не папрасіўшы крону, нават за дзвярыма, калі голад зноў пачаў нішчыць мяне. Я выцягнуў з кішэні другую габлюшку і сунуў яе ў рот. Мне зноўку стала лягчэй. Чаму я не рабіў гэтага раней?
— Сорам і ганьба! — гучна сказаў я. — Няўжо табе магло прыйсці ў галаву прасіць у гэтага чалавека крону і ставіць яго ў няёмкае становішча? — I я стаў сурова дакараць сябе за сваю бессаромнасць. — Напраўду, я ў жыцці не чуў нічога больш гнюснага! — сказаў я. — Накідвацца на чалавека, ледзьве не выдрапаць яму вочы толькі таму, што табе, варты пагарды сабака, патрэбная нейкая там крона! Прэч адсюль. Жвавей! Жвавей, дурань! Вось я табе пакажу!
I каб пакараць сябе, я кінуўся бегма прэч: пралятаў вуліцу за вуліцаю, гнаў сябе наперад, у думках пакрыкваючы, шалёна пакрыкваючы на сябе, калі я запавольваў свой бег. Тым часам я апынуўся ўжо на Пілестрэдэт. Калі я нарэшце спыніўся, гатовы заплакаць ад лютасці, бо ўжо болып не мог бегчы, усё маё цела хадзіла ходырам, і я прысеў на нейкую прыступку.
— He, пачакай! — сказаў я. I каб як след пакараць сябе, я зноў падняўся з месца і прымусіў сябе стаяць, і смяяўся з сябе, і цешыўся з уласнага бяссілля. Нарэшце праз некалькі
хвілін я кіўнуў і дазволіў сабе прысесці, але пры гэтым абраў самае нязручнае месца на прыступцы.
Божа, які ж прыемны быў адпачынак! Я выцер пот з твару і глыбока ўдыхаў свежае паветра. Як я бег! Але жалю да сябе я зусім не адчуваў — так мне і трэба. Навошта я надумаўся прасіць крону? Цяпер вось, атрымлівай! Потым я памякчэў, загаварыў з сабою больш ласкава, угаворваў сябе, не раўнуючы як маці ўгаворвае дзіця. Мяне гэта кранула, бо я так стаміўся, быў знясілены і ўрэшце заплакаў. Гэта быў ціхі, прытоены плач, унутранае галашэнне без слёз...
Я праседзеў на адным месцы, можа, з чвэрць гадзіны ці нават болей. Людзі праходзілі побач, але ніхто не чапаў мяне. Вакол гулялі дзеці, на дрэве, на другім баку вуліцы, спяваў нейкі птах.
А потым да мяне падышоў паліцыянт.
— Чаго вы тут седзіце? — спытаў ён.
— Навошта сяджу? — паўтарыў я. — Проста так, дзеля ўласнага задавальнення.
— Я сачу за вамі цэлыя паўгадзіны, — сказаў ён. — Бо вы ж седзіце тут паўгадзіны, не менш?..
— Ну, недзе каля таго, — адказаў я. — Ну і што?
Я ўскочыў і пайшоў прэч.
Выйшаўшы на плошчу, я спыніўся і стаў глядзець уздоўж вуліцы. Дзеля ўласнага задавальнення! Хіба гэта адказ? Трэба было сказаць як мага жаласлівей: я сяджу, бо стаміўся. Дурань ты дурань, ніколі не навучышся некага ўдаваць з сябе. Бо я стаміўся! I дыхаць трэба было цяжка, як дыхае загнаны конь.
Падышоўшы да пажарнай варты, я зноў спыніўся, бо ў галаву мне прыйшла новая фантазія. Я пстрыкнуў пальцамі, на здзіўленне прахожым гучна зарагатаў і сказаў:
— He, табе, відаць што, трэба схадзіць да пастара Левісана. Конча. Спроба не караецца. Губляць няма чаго. Ды і пагода стаіць.
Я зайшоўу кнігарню Пашы, даведаўся з адраснай кнігі, дзе жыве пастар Левісан, і пайшоў да яго.
— Ну, цяпер трэба ўзяць сябе ў рукі, — сказаў я. — Досыць тых жартаў! Сумленне, кажаш? Глупства, ты занадта бедны, каб насіцца са сваім сумленнем. Ты галодны, ты ідзеш па важнай справе, прасіць самае неабходнае. Ты павінен схі-