Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
Ля стортынга я сустрэў дзяўчыну, якая пільна паглядзела на мяне, і я тут жа пайшоў побач з ёю.
— Добры вечар! — сказаў я.
— Добры вечар!
Яна спынілася.
— Гм... Што гэта вы ходзіце гэтак позна? Хіба маладой дзяўчыне не рызыкоўна шпацыраваць у такі час па вуліцы Карла Юхана? He? I што, хіба з вамі ніколі не загаворвалі, не абражалі вас ці не зазывалі дадому?
Яна здзіўлена глядзела на мяне, імкнучыся прачытаць на маім твары, што я хацеў сказаць. Потым раптам узяла мяне пад руку і прамовіла:
— Ну што ж, хадзем!
Я пайшоў. Калі мы ўжо былі ўбаку ад рамізнікаў, я спыніўся, вызваліў сваю руку і сказаў:
— Паслухайце, міленькая, у мяне няма аніводнага эрэ. Ужо лепш я пайду сваёй дарогаю.
Спачатку яна не хацела верыць мне; але, абмацаўшы мае кішэні і нічога не знайшоўшы, яна насцярожылася, ускінула галаву і абазвала мяне засушанай рыбаю.
— Дабранач! — сказаў я.
— Пачакайце! — усклікнула яна. — А ў вашых акуляраў аправа залатая?
— He.
— Ну і пайшлі б вы да д’ябла!
Я скіраваўся прэч.
Але яна нагнала мяне і зноў паклікала:
— Добра ўжо, усё роўна хадзем.
Гэтая прапанова вартай жалю вулічнай дзеўкі была для мяне папраўдзе зняважлівай, і я адмовіўся. Акрамя таго, сказаў я, ужо надта позна, і я спяшаюся ў іншае месца; ды і не такое яе становішча. каб ісці на падобныя ахвяры.
— Але я хачу пайсці з вамі.
— А я не магу пагадзіцца на такія ўмовы.
— Вы, відаць, ідзяце да іншай, — сказала яна.
— He, — адказаў я.
Ах, у мяне не было ніякага імпэту да гэтага: дзяўчаты сталі для мяне амаль усё роўна што мужчыны; нястачы дашчэнту выпетрылі мяне. Але я адчуваў, які я нікчэмны ў вачах гэтай дзіўнай дзяўчыны, і вырашыў зрабіць які-ніякі выгляд.
— Як вас завуць? — спытаў я. — Марыя? Дык вось! Паслухайце, Марыя! — I я пачаў тлумачыць свае паводзіны. Дзяўчына ўсё больш і больш дзівілася. Няўжо яна падумала, што і я адзін з тых, хто ходзіць вечарамі па вуліцах, каб чапляць дзяўчат? Няўжо яна і праўда так кепска пра мяне падумала? Хіба я сказаў ёй што-небудзь непрыстойнае? Хіба той, у каго абы-што ў галаве, паводзіць сябе гэтак жа, як я? Адным словам, я размаўляў з ёю і праводзіў яе трохі далей, жадаючы паглядзець, што яна будзе рабіць пасля. Зрэшты, мяне завуць так і гэтак, я пастар. Дабранач! Ідзі і больш не грашы!
I я пайшоў прэч.
Я паціраў рукі, захапляючыся сваёю цудоўнай выдумкаю, і ўголас размаўляў сам з сабою. Як радасна блукаць па горадзе і рабіць добрыя рэчы! Можа, я дапамог гэтаму заблукаламу стварэнню адрадзіцца на ўсё далейшае жыццё! Апамятаўшы-
ся, яна ацэніць маю шляхетнасць, з сардэчнай удзячнасцю будзе прыгадваць мяне нават у свой смяротны час. Ах, усё ж варта было заставацца сумленным, сумленным і праведным!
Я быў у найлепшым гуморы, адчуваў сябе моцным і адважным, быў гатовы да ўсяго. Каб жа толькі дастаць свечку — і я, мабыць, здолеў бы скончыць свой артыкул! Я ішоў, памахваючы новым ключом ад брамы, напяваў, пасвістваў і думаў, як мне здабыць свечку. Але прыдумаў толькі адно — пісаць на вуліцы, пры святле газавага ліхтара. Я адчыніў браму і адправіўся па свае паперы.
Выйшаўшы зноў на двор, я зачыніў браму звонку і размясціўся каля ліхтара. Навокал было ціха, я чуў толькі цяжкія, гулкія крокі паліцыянта ў суседнім завулку, а яшчэ крыху здалёку, ад пагорка святога Яна, даносіўся сабачы брэх. Нішто не перашкаджала мне — я падняў каўнер курткі і пачаў засяроджана думаць. Я быў бы бясконца шчаслівы, калі б мне ўдалося скончыць гэты невялікі артыкул. Я спыніўся на цяжкім месцы, патрэбен быў непрыкметны пераход да чаго-небудзь новага, потым плаўнае, паступовае заканчэнне на доўгай трапяткой ноце, якая раптам абарвецца вельмі рэзкаю фразай, што ўсхвалюе, нібы раптоўны стрэл ці грукат горнай лавіны. Кропка.
Але слоў не было. Я перачытаў увесь артыкул ад самага пачатку, гучна прамаўляючы кожнае слова, і ніяк не мог сабрацца з думкамі, каб скласці прыдатную фразу. Пакуль я працаваў, падышоў паліцыянт, спыніўся пасярод вуліцы воддаль ад мяне і разбурыў увесь мой працоўны настрой. Якая яму справа, што ў гэты момант я прыдумляў выдатную фразу ў артыкул для Камандора? Божа мой, як цяжка мне было ўтрымацца на паверхні, за што б я ні спрабаваў ухапіцца! Я прастаяў пад ліхтаром з гадзіну, паліцыянт сышоў, холад зрабіўся занадта пранізлівым, і я не мог заставацца на тым месцы. Панылы і прыгнечаны новай няўдачаю, я зноўку адчыніў браму і пайшоў да сябе.
У маім жытле было холадна, і я з цяжкасцю заўважыў сваё акно ў непрагляднай цемры. Я вобмацкам дабраўся да ложка, зняў чаравікі і пачаў церці сабе ногі, каб іх сагрэць. Потым, не распранаючыся, лёг — як рабіў ужо даўно.
•к •к іс
Назаўтра ўранні, ледзь паспела развіднець, я сеў у ложку і зноў узяўся за артыкул. Я сядзеў так да паўдня, і мне ўдалося скласці дзясяткі два радкоў. Але да канца я так і не дайшоў.
Я ўстаў, абуўся і, каб сагрэцца, пачаў хадзіць сюды і туды ў пакоі. Вокны зацягнуліся шэранню, я выглянуў на вуліцу: ішоў снег, увесь двор і зруб студні былі засыпаныя снегам.
Я пачаў кідацца то ў адзін, то ў другі бок, драпаў пазногцямі сцены, прыціскаўся лбом да дзвярэй, стукаў пальцам па падлозе, напружана прыслухоўваўся — усё гэта я рабіў без найменшае патрэбы, але ціха і глыбакадумна, быццам задумаў нешта важнае. I ў той жа час я гучным голасам, каб чуць сябе самога, паўтараў: «Божа ласкавы, але ж гэта вар’яцтва!» I працягваў рабіць тое ж самае. Прайшло нямала часу — гэта доўжылася, бадай, не менш за дзве гадзіны, — аж пакуль я авалодаў сабою, закусіў губу і паспрабаваў засяродзіцца. 3 гэтым неабходна скончыць! Я знайшоў габлюшку, крыху пажаваў яе і рашуча ўзяўся за аловак.
3 вялікай цяжкасцю мне ўдалося скласці колькі кароткіх фраз — з дзясятак бездапаможных, вымучаных слоў, якія я выціснуў гвалтоўна, абы хоць як-небудзь прасунуцца наперад. Але далей я ўжо не мог працаваць: галава была пустая, сілы пакінулі мяне. Я не мог зварухнуцца і шырока расплюшчанымі вачамі глядзеў на гэтыя словы, на гэтую недапісаную старонку, уталопіўшы позірк у дзіўныя, хісткія літары, якія тырчалі на паперы, нібы ашчаціненыя звяркі, — глядзеў, не ў змозе нічога зразумець, ні пра што не думаючы.
Час ішоў. Да мяне ўжо даносіліся вулічная гамана, грукат колаў і конскіх падкоў, са стайні чуўся голас Енса Улая, які размаўляў з коньмі. Я зусім аслабеў і толькі прыцмокваў вуснамі, не могучы паварушыцца. У грудзях у мяне было кепска. На дварэ пачынала сутонець, я знемагаў ад стомы і зноўку прылёг. Каб сагрэць рукі, я цёр, як мог, валасы ад ілба да патыліцы і ад скроні да скроні; пры гэтым я вырываў цэлыя пасмы: яны заставаліся між пальцамі або абсыпаліся на падушку. Гэта мяне не турбавала, я заставаўся абыякавым, бо валасоў на маёй галаве было яшчэ як бы і нямала. Я паспрабаваў стрэсці з сябе гэтую дзіўную дрымоту, што распаўзалася
па ўсім целе, быццам нейкая імгла; я прыўзняўся, паляпаў далонню па каленях, пракашляўся, насуперак болю ў грудзях, — і зноў упаў ніцма. Нішто не дапамагала; я бездапаможна ляжаў з расплюшчанымі вачыма, скіраванымі ў столь, і адчуваў, што паміраю. Потым я запхнуў сабе ў рот указальны палец і пачаў яго смактаць. У маёй галаве нешта варухнулася, нейкая вар’яцкая думка пачала шукаць выхаду. А ці не ўкусіць яго спачатку? He доўга думаючы, я заплюшчыў вочы і сцяў зубы.
Я ўскочыў. Нарэшце я неяк ачомаўся. 3 пальца крыху цякла кроў, і я стаўяе злізваць. Мне не было балюча, ды і ранка была малюпасенькая, але я адразу апрытомнеў, пакруціў галавой, падышоў да акна, знайшоў анучку і перавязаў рану. Уваччу ў мяне тым часам выступілі слёзы: я ціха аплакваў самога сябе. Гэты худзенькі пакусаны палец выклікаў такі жаль... Божа літасцівы, да чаго я дайшоў!
Цемра рабілася ўсё шчыльнейшаю. Урэшце ж цалкам магчыма, што да вечара я скончу артыкул, калі толькі ў мяне будзе свечка. Галава мая зноў пасвятлела, думкі мітусіліся, як заўсёды, і я не надта пакутаваў; нават голад адчуваўся не гэтак востра, як некалькі гадзін таму, і я меў усе шанцы дацярпець да наступнай раніцы. Магчыма, мне дадуць свечку ў пазыку, калі я пайду ў краму і растлумачу сваё становішча. Мяне там добра ведаюць; у лепшыя часы, да свайго збяднення, я часта купляў хлеб акурат у гэтай краме. Без сумневу, мне дадуць там свечку пад слова гонару. I ўпершыню за доўгі час я пачаў вобмацкам, у цемры, чысціць сваю вопратку, змахнуў з каўняра курткі валасы, што павыпадалі; потым я паклыпаў уніз па сходах.
Выйшаўшы за браму, я падумаў, што лепш, быць можа, папрасіць хлеба. Я спыніўся ў роздуме.
— He, ні ў якім разе! — сказаў я нарэшце сам сабе.
Бо ў цяперашнім стане мне аніяк нельга есці, а тое зноў насунуцца відзежы, галюцынацыі, трызненні, я не здолею скончыць артыкул, а мне конча трэба пайсці да Камандора, пакуль ён не забыўся на мяне. Hi ўякім разе! Я наважыўся папрасіць свечку. I вось з гэтай думкаю я заходжу ў краму.
Нейкая жанчына каля прылаўка робіць закупы; я бачу мноства дробных, рознакаляровых пакункаў. Прыказчык, які ведае мяне і памятае, што я звычайна ў яго купляю, пакідае
жанчыну, ні пра што не пытаючыся, загортвае ў газету хлеб і кладзе перада мною.
— He, мне, шчыра кажучы, на сённяшні вечар патрэбная свечка, — кажу я. I кажу гэта вельмі ціха, паважна, інакш ён можа раззлавацца і не даць мне свечку.
Mae словы здаюцца яму нечаканымі: упершыню я пытаюся ўяго не пра хлеб, а пра штосьці іншае.
— У такім выпадку, вам давядзецца крыху пачакаць, — кажа ён і зноў паварочваецца да жанчыны.
Яна бярэ свае пакупкі, працягвае яму пяць крон, атрымлівае рэшту і сыходзіць.
Мы з прадаўцом застаёмся адны.
Ён кажа:
— Вам, значыцца, свечку.
Знайшоўшы ў сябе пакунак свечак, ён выцягвае адну. Ён глядзіць на мяне, і я гляджу на яго, не ў змозе выказаць сваю просьбу.
— Ага, вядома, вы ўжо заплацілі, — раптам кажа ён.
Проста-проста вось так і кажа, што я заплаціў; я выразна чую кожнае яго слова. I ён пачынае адлічваць срэбра са скрыні, крону за кронаю, цяжкія, бліскучыя манеты, ён дае мне рэшту з пяці крон, — з пяці крон тае жанчыны.
— Калі ласка! — кажа ён.
Нейкую хвілю я гляджу на грошы, разумею, што ён памыліўся, але не разважаю, зусім не варушу мазгамі, — аслеплены гэтым багаццем, я зусім як шалёны. Машынальна я бяру грошы.