Голад  Кнут Гамсун

Голад

Кнут Гамсун
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 364с.
Мінск 2017
97.03 МБ
ліць галаву да пляча і казаць пранікнёным голасам. He хочаш? У такім выпадку я табе больш не таварыш, так і ведай. Вось што: ты пашкуматаны трывогаю, змагаешся па начах з сіламі цемры і з велізарнымі, нямымі пачварамі, ты гінеш ад голаду, прагнеш віна і мал ака, ал е ж не маеш нічога. Справы твае дрэнныя. Вось ты стаіш, і нічагуткі няма ў цябе за душою. Але ты, дзякуй Богу, верыш у міласэрнасць, ты ўсё ж такі не страціў веры! I каб верыць у міласэрнасць, ты павінен скласці рукі і верыць у Боскую ласку не горш за самога сатану. А мамону ты ненавідзіш у кожнай іпастасі, іншая рэч — атрымаць малітоўнік і дзве кроны на памяць...
Я спыніўся каля пастаравых дзвярэй і прачытаў абвестку: «Прыём ад 12-й да 4-й».
— А цяпер без глупстваў! — сказаў я. — Вазьмі сябе ў рукі! Такім чынам, схілі галаву да пляча, крыху яшчэ...
Я пазваніў.
— Ці можна мне бачыць пастара? — сказаў я пакаёўцы, але не мог дадаць — «у імя Госпада Бога нашага».
— Ён выйшаў, — адказала яна.
Выйшаў! Сышоў! Планы мае ў адно імгненне праваліліся, усе загадзя падрыхтаваныя словы аказаліся непатрэбнымі. Што была мне за карысць ісці гэтак далёка? Я не мог скрануцца з месца.
— У вас важная справа? — спыталася пакаёўка.
— Ды не! — адказаў я. — Зусім драбяза! Проста сёння такая пагода, таму я вырашыў прагуляцца і засведчыць сваю пашану спадару пастару.
Я не рухаўся, яна таксама. Я знарок выпнуў грудзі, каб звярнуць яе ўвагу на шпільку, якой была закладзеная мая куртка, я маліў яе позіркам зразумець, навошта я прыйшоў, але небарака нічога не зразумела.
— I праўда, пагода стаіць з ласкі Божае.
— А шаноўнай спадарыні таксама няма дома?
— Спадарыня дома, але ў яе рэўматызм: яна ляжыць на канапе і не можа падняцца...
Можа, я хацеў бы пакінуць цыдулку?
— Ах, не! Проста я часам выходжу прагуляцца, падыхаць свежым паветрам. А сёння такі цудоўны дзень.
I я пацягнуўся назад. Што было карысці балбатаць? Да таго ж у мяне пачало круціцца ў галаве — гэта быў не жарт, я мог упасці. Прыём ад 12-й да 4-й, я спазніўся на цэлую гадзіну, час міласэрнасці скончыўся!
Дайшоўшы да Вялікага рынку, я прысеў каля царквы на лаўку. Божа, якою змрочнаю ўяўлялася мне мая будучыня! Я не плакаў: у мяне не было на гэта сілы; дарэшты зняможаны, я сядзеў без ніякае мэты, нерухома — сядзеў, пакутуючы ад голаду. Усярэдзіне ў мяне нясцерпна пякло, можа, тое было нейкае запаленне. Я спрабаваў жаваць габлюшку, але гэта больш не дапамагала: сківіцы мае стаміліся ад марных намаганняў, і я ўжо не турбаваў іх. Я скарыўся лёсу. Да таго ж ад кавалка пачарнелай апельсінавай лупіны, які я падабраў на вуліцы і тут жа праглынуў, мяне цягнула на ваніты. Я быў хворы, на руках у мяне выпіналіся сінія жылы.
Чаго я, уласна кажучы, чакаў? Цэлы дзень я спрабаваў здабыць крону, якая магла б падтрымаць ува мне жыццё на некалькі лішніх гадзін. А ўрэшце, якая розніца, адбудзецца непазбежнае на дзень раней ці на дзень пазней? Прыстойны чалавек на маім месцы даўным-даўно пайшоў бы дадому, лёг і змірыўся. Mae думкі раптам праясніліся. Цяпер я павінен памерці. Стаяла восень, свет быў скаваны дрымотаю. Я паспрабаваў усе сродкі, звярнуўся да ўсіх крыніц, якія толькі ведаў. Я бегаў з гэтаю думкаю і шторазу, калі ўва мне яшчэ ажывала надзея, з сумам шаптаў: «Дурань, ты ўжо паміраеш!» Трэба было напісаць сякія-такія лісты, прывесці ўсё ў парадак, падрыхтавацца. Трэба было б добра вымыцца і прыбраць ложак. Пад галаву я пакладу два аркушы белай паперы — гэта самае чыстае, што ў мяне заставалася. А зялёнай коўдраю я мог бы...
Зялёная коўдра! Я раптам страпянуўся, кроў ударыла мне ў галаву, і сэрца маё моцна забілася. Я ўстаў з лаўкі і спяшаюся наперад, жыццё зноў прачнулася ўва мне, і я раз-пораз паўтараю адрывіста: «Зялёная коўдра! Зялёная коўдра!» Я іду ўсё хутчэй, дакладна імкнуся кагосьці дагнаць, і неўзабаве зноў апынаюся ў сваім жытле — майстэрні бляхара.
He марудзячы і не вагаючыся ў сваім рашэнні, я падыходжу да ложка і згортваю коўдру Ханса Паўлі. Якая выдатная думка прыйшла мне ў галаву; цяпер я ўратаваны! Я пераадолеў сваю
ганебную нерашучасць, я махнуў на ўсё рукою. Бо я не святы, не які-небудзь дабрадзейны ідыёт. У мяне нармальны клёк...
Узяўшы коўдру пад паху, я адпраўляюся на Стэнерсгатэн, удом нумар пяць.
Я пастукаў і ўвайшоў у вялікі незнаёмы пакой. Дзвярны званок у мяне над галавою празвінеў гучна і трывожна. 3 суседняга пакоя выйшаў нейкі чалавек з напханым ротам і стаў за прылавак.
— Дайце мне паўкроны за гэтыя акуляры! — сказаў я. — Праз некалькі дзён я іх абавязкова выкуплю.
— Што? Аправа ж проста сталёвая?
— Сталёвая.
— He, я не магу іх узяць.
— Зразумела. Бо я, папраўдзе, пажартаваў. Вось у мяне тут коўдра, якая, па сутнасці, мне больш не патрэбная, і я хацеў бы ад яе пазбавіцца.
— На жаль, у мяне цэлы склад коўдраў, — адказаў ён, а калі я разгарнуў коўдру, толькі зірнуў на яе і ўсклікнуў: — Прашу прабачэння, але гэта мне таксама без патрэбы.
— Я знарок адразу паказаў вам выварат, — з другога боку яна нашмат лепшая.
— Усё роўна я яе не вазьму, бо ніхто не дасць за яе нават дзесяці эрэ.
— Зразумелая справа, яна асабліва нічога не вартая, — пагадзіўся я. — Але мне здавалася, што разам з іншымі старымі коўдрамі яе можна прадаць.
— He, не, то марная справа.
— Можа быць, дасце хоць дваццаць пяць эрэ? — спытаў я.
— He, напраўду, я не магу яе ўзяць, шаноўны, яна мне зусім ні да чаго.
Я зноў схапіў коўдру пад паху і пайшоў дадому.
Як нічога-ніякага, я разаслаў коўдру на ложку, старанна расправіў яе, быццам нікуды і не насіў. Наважыўшыся на гэтую авантуру, я, здаецца, быў не ў сабе, і чым больш я думаў пра гэта, тым болып недарэчным уяўляўся мне мой учынак. Відавочна, гэта быў прыступ слабасці, нейкае ўнутранае атупенне. Але я адчуў, што гэта пастка, зразумеў, што вар’яцею, і перш за ўсё прапанаваў ліхвяру акуляры. А цяпер я быў так
рады, што не зрабіў злачынства, якое б атруціла апошнія гадзіны ў маім жыцці.
Я зноў пайшоў блукаць па горадзе.
Каля царквы Збаўцы я зноўку сеў на лаўку, апусціўшы галаву на грудзі, змардаваны нядаўнімі хваляваннямі, хворы і змучаны голадам. А час ішоў.
Я праседзеў гадзіну пад адкрытым небам; тут было святлей, чым дома, акрамя таго, мне здавалася, што на свежым паветры не так пакутліва ныла ў грудзях; я не спяшаўся вяртацца дадому.
Я драмаў, разважаў, і мне было вельмі цяжка. Я падабраў каменьчык, абцёр яго, сунуў у рот і пачаў смактаць; пры гэтым я амаль не варушыўся і нават не міргаў. Паўз мяне праходзілі людзі, чуўся грукат павозак, стук падкоў, галасы...
Чаму б усё ж не паспрабаваць шчасця з гузікамі? Вядома, з гэтага нічога не выйдзе, і, акрамя таго, я па-сапраўднаму хворы. Але калі добра ўсё ўзважыць, то ўсё адно па дарозе дадому я прайду каля крамы ліхвяра, таго самага, да якога я так часта заходзіў.
Нарэшце я ўстаў і павольна, ледзьве перастаўляючы ногі, паклыпаў па вуліцы, па адной, другой... Лоб у мяне гарэў, пачыналася ліхаманка, і я спяшаўся як мог. Я зноў прайшоў каля пякарні, дзе ў вітрыне быў выстаўлены хлеб.
— Ну вось, спынімся тут, — сказаў я з ненатуральнай рашучасцю. — А калі зайсці і папрасіць кавалак хлеба? — Гэтая думка была мімалётная, яна ўспыхнула, як іскрынка; у сапраўднасці я пра гэта як бы і не думаў. — Цьху! — прашаптаў я, патрос галавою і пайшоў далей, смеючыся з самога сябе. Я выдатна ведаў, наколькі марна было заходзіць у краму з гэткай просьбаю.
У завулку закаханыя шапталіся каля брамы; трохі далей высунулася ў акно дзяўчына. Я ішоў так павольна і асцярожна, што магло здацца, быццам я чагосьці хачу, — і дзяўчына выйшла на вуліцу.
— Як жывеш, стары? Што такое, ты хворы? Божачкі, што ў цябе за твар!
I дзяўчына хуценька пабегла ў дом.
Я адразу ж спыніўся. Што гэта значыць — пра мой твар? Няўжо я паміраю? Я дакрануўся рукою да сваіх шчок: ну, вя-
дома, я вельмі худы. Шчокі запалі, яны былі не раўнуючы як два сподачкі. Ах ты Божа! I я пасунуўся далей.
Потым я зноў спыніўся. Відаць, мая худзізна проста жахлівая. I вочы зусім запалі. Цікава, да каго я падобны? Няшчасная мая доля: жывы чалавек ператварыўся ад голаду ў гэткую разваліну! Мяне зноў ахапіла шаленства, гэта была нібы апошняя ўспышка, сутарга. Дык што, твар ніякі? У мяне добрая галава, іншай такой не знайсці ва ўсёй краіне; зрэшты, маю я і пару кулакоў, якімі — Божа барані! — я мог бы збіць якога службоўца на горкі яблык, а я тут гіну ад голаду ў самым цэнтры Хрысціяніі! Хіба гэта мажліва? Я жыў у свінарніку і высільваўся з раніцы да ночы, як чорны вол. Ад чытання ў мяне пагоршаў зрок, мозг высах ад голаду, — а што я атрымаў узамен? Нават вулічныя дзеўкі жахаюцца і крычаць «Божачкі!», убачыўшы мяне. Але цяпер гэтаму прыйдзе канец, — зразумела табе? — прыйдзе канец, чорт пабірай! .. ,Я калаціўся ад шаленства і скрыгатаў зубамі праз тую слабасць, што ўзяла мяне; уваччу стаялі слёзы, з вуснаў зляталі праклёны; і гэтак вось я павольна рухаўся наперад, не звяртаючы ўвагі на прахожых. Я зноў пачаў мучыць сябе, наўмысна біўся лбом аб ліхтарныя слупы, глыбока ўцінаўся пазногцямі ў далоні; прыкусваў, як вар’ят, сабе язык, калі пачынаў казаць бязладна, і рагатаў кожнага разу, калі мне рабілася балюча.
— Ну, але што ж мне рабіць? — кажу я нарэшце самому сабе. I некалькі разоў тупаю нагой, паўтараючы: — Што ж рабіць?
Нейкі выпадковы прахожы кажа мне з усмешкаю:
— Папрасіце, каб вас арыштавалі.
Я паглядзеў яму ўслед. Гэта быў вядомы гінеколаг, які меў мянушку Герцаг. Нават ён не зразумеў майго стану, а мы ж былі знаёмыя і нават бывала, што рукаліся. Я прыціх. Папрасіць, каб мяне арыштавалі? Яго праўда: я звар’яцеў. Я адчуваў вар’яцтва ў сваёй крыві, адчуваў яго іскры ў мазгах. Дык вось які мне падрыхтаваны канец! Ну, ну! I я паклыпаў далей павольнымі, нібы на хаўтурах, крокамі. Значыць, вось які лёс чакае мяне!
Раптам я зноў спыняюся.
— Толькі не арышт! — кажу я. — Толькі не гэта!
Я страціў голас ад страху. Я прасіў, я маліў усіх святых, каб яны пазбавілі мяне ад арышту. Бо я зноў трапіў бы ў ратушу,
мяне б зачынілі ў цёмнай камеры, дзе няма і пробліску святла. Толькі не арышт! Былі і іншыя магчымасці, якіх я яшчэ не спрабаваў. Me я іх паспрабую, я буду ўпарты, не пашкадую часу, пачну нястомна хадзіць з дома ў дом. Ёсць, напрыклад, нотная крама Сіслера: туды я пакуль што не зазіраў. Вось жа, было яшчэ выйсце са становішча... Ідучы, я мармытаў сабе пад hoc, а потым зноў ціхенька заплакаў ад жалю да сябе. Толькі б мяне не арыштавалі!