• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
       24 чэрвеня Сіверс і Бухгольц зноў выступілі з нотамі, дамагаючыся выбару дэлегацыі для падпісання трактатаў па форме падобных датрактатаў першага падзелу 1772 г. Пасол Ю.Кімбар заклікаў палату даць прысягу, не дапусціць падзелу краю. На наступным паседжанні Ю.Касакоўскі з згоды караля прапанаваў выбраць дэлегацыю не для падпісання трактату, а для нарады і ўзгадненняў. 107 галасамі супраць 24 такая дэлегацыя была выбрана ў складзе біскупа Ю.Касакоўскага, кашталяна П.Ажароўскага, віленскага біскупа І.-Ю.Масальскага, архібіскупа Варшаўскага В.Скаржэўскага, усіх міністраў і некаторых дэпутатаў.
       28 чэрвеня Касакоўскія асвятлілі план вечнай вуніі Полыпчы з Расіяй, такой, “каб Польшча і Расія лічыліся на будычыню як адно непадзельнае цэлае”. Гэтай вуніяй хацелі ўнікнуць падзелу краіны і атрымаць дапамогу супраць намаганняў Прусіі. М.-К.Агінскі падаў праект рэформаў кіраўніцтва, на што Сіверс прыпалохаў сяквестрам. Разглядалі таксама супольную ноту расійскага і прускага паслоў аб недзяленні “справаў дзвюх дзяржаваў”. Каб прыспешыць ход падзеяў, Сіверс 1 ліпеня загадаў расійскім афіцэрам арыштаваць сем паслоў. У адказ на гэта 2 ліпеня сейм спыніў свае паседжанні і выслаў Сіверсу ноту з патрабаваннем вызваліць затрыманых. Калі гэта было зроблена, абурэнне паслоў трохі ўляглося.
          Трэцяга ліпеня праходзіла абмеркаванне інструкцыі для дэлегацыі.Залескі падняў голас у падтрымку прапановы Касакоўскіх аб шчыльнай вуніі з Расіяй. Размова пра гэта працягвалася і на наступным паседжанні 4 ліпеня. Акрамя таго абмяркоўваліся пытанні аб асабістай небяспецы, аб вяртанні захопленых тэрыторыяў, аб магчымасці прасіць дапамогі ў аўстрыйскага пасла дэ Кашэ. Сіверсу зацягванне справы не падабалася, ён дамагаўся хуткіх і станоўчых крокаў. Каб паўплываць на паслоў, пад Гродна сцягваліся дадатковыя вайсковыя часткі: каля горада размясціўся лагер палка карабінераў і батальёна стральцоў, генерал Дунін павялічыў свой аддзел да трох батальёнаў пяхоты, а два ўзводы карабінераў перавеў у горад, з другога берага Нёмана падыйшлі казакі, якія на ўсіх дарогах паставілі пікеты, з Коўна выкліканы полк казакаў. Сіверс пагражаў, што не выпусціць нікога з залы, пакуль не будзе вызначана дэлегацыя з паўнамоцтвамі да падпісання трактату. Быў аддадзены загад аб арышце Юзэфа Панінскага і Плужэўскага, але тыя здолелі выехаць з Гродна.
      Пятага ліпеня нарэшце 74 галасамі супраць 59 прымаецца інструкцыя дэлегацыі. 6 ліпеня Я.Сіверс, каб адвесці агонь ад сябе, падсунуў сейму данясенне аб падыходзе прускіх войск да Кракаўскага ваяводства. Незадавальненне прусамі выкарыстоўваецца як сродак да збліжэння з Расіяй. Гетман С.Касакоўскі заклікае звярнуцца да агіекі Расіі і яе пасла, а той абяцае дапамогу пры ўмове падпісання трактату. Юзафовіч прапаноўвае даць дэлегацыі паўнамоцтва да падпісання трактату, але гэта было сустрэта страшэнным гоманам і крыкамі.
          Восьмага ліпеня Бабраўніцкі ўнёс праект, адпаведна з якім трэба лічыць
    
    89
    
    здраднікам Айчыны кожнага, хто пагодзіцца на самыя нязначныя тэрытарыяльныя ўступкі, альбо дапаможа гэтаму. Яго падтрымаў Ю.Краснадэмскі, а П.Ажароўскі гаварыў, што бачыць выратаваннетолькі ў асобе Кацярыны II. Ю.Кімбар паставіў пытанне: “Хто будзе вызначаць дэлегатаў, кароль ці сеймавыя паслы ?”. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аддае сваё права паслам. 10 ліпеня працягваецца абмеркаванне кандыдатаў у дэлегацыю. С.Касакоўскі не жадае выбараў, а прапаноўвае назначыць у яе міністраў. Я.Сіверсу надакучыла безвыніковасць працы сейма і ён прыслаў ноту з пагрозамі, а напярэдадні наклаў сяквестр на маёнткі караля, Б.-А.Мнішка, Л.Тышкевіча. Рускі пасол вызначае канчатковую дату выбрання дэлегацыі - 11 ліпеня, бо інакш будзе вымушаны ачысціць залу ад падбухторшчыкаў, натхняльнікаў і ворагаў Айчыны. Так ён назваў тых, хто не хацеў падзелаў Рэчы Паспалітай.
      Запалоханыя паслы выслалі Сіверсу ноту, на якую ёй абяцаў зняць сяквестр з маёнткаў караля і Тышкевіча пры ўмове выбару дэлегацыі, у якую ўвойдуць маршалак і асобы рыцарскага (шляхецкага) стану. Калі паседжанне зноў прадоўжыла працу, перад пасламі выступіў кароль. Ён скардзіўся на свой цяжкі лёс, што павінен маўчаць і нічога не можа зрабіць, раіў хутчэй выбраць дэлегацыю. бо канцлер бачыў у Сіверса спіс некалькіх дзесяткаў асобаў, якія будуць арыштаваны. Па прапанове прарасійскай групоўкі выбралі дэлегацыю такім чынам: кароль падкрэсліў у прапанаваным спісе тыя асобы, якія задавальнялі Сіверса, а паслы зацвердзілі іх. У склад дэлегацыі ўвайшлі: сенатары - тры біскупы (В.Скаржэўскі, Ю.Касакоўскі, І.Масальскі), два кашталяны (П.Ажароўскі, Аборскі), ваявода віленскі Міхаіл-Геранім Радзівіл, паслы С.Касакоўскі, Ю.Анквіч, К.Янкоўскі, А.Валеўскі і іншыя, літоўскія міністры (Л.Тышкевіч, Л.П.Плятэр, М.-К.Агінскі, Дзяконскі), каронныя міністры князь А.Сулкоўскі, гетман польны Ю.Забела.
         Адзінаццатага ліпеня склад дэлегацыі папоўніўся яшчэ 6 пасламі па жаданні Сіверса. Кароль вызначыў іх сам, не раіўшыся з сеймам, што выклікала яго абурэнне. Выступіўшы І.Гаслаўскі сказаў: “Мы прыбылі сюды верныя перакананням і закону, а калі трэба паддавацца толькі волі расійскага пасла перанясемся на Гарадніцу, каб яго зблізу слухаць. Пакуль мне яшчэ можна гаварыць, скажу: загінула Айчына, загубілі яе свае”. Калі улёгся гоман, дэлегацыя прынесла прысягу.
        Трынадцатага ліпеня дэлегацыя атрымала трактат аб падзеле з Расіяй, галоўныя пункты яго наступныя:
       7.    Вечны мір паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.
       2.    Акрэслены будучыя межы.
       3.    Успгтка занятых тэрыторыяў і гарантыі цэласці рэшткау РП.
       4.    Адмова ад усялякіх захопаў і прэтэнзіяў.
       5.    Гарантыі з яе боку вольнасці пераменаў і рэформ у форме кіраўніцтва.
       6. Заключэнне вольнасці веравызнання католікам, маёмасці касцёлаў і духавенства.
       7. Абумоўлены дадатковыя артыкулы.
       8. Гарантыі ратыфікацыі на працягу шасці тыдняў.
    
    90
    
       На гэтым самым паседжанні чыталі ноту Сіверса, у якой ён дамагаўся неабмежаваных паўнамоцтваў для дэлегацыі і прыспяшэння заключэння трактату. Сіверс пагражаў выслаць войскі для ваеннай экзекуцыі ў каралеўскія эканоміі, маёнткі, кватэры і пасяленні паслоў сейма, канфіскацыяй маёмасці Рэчы Паспалітай. На гэтыя пагрозы адазваўся А.Карскі: ‘Тубляем усё, захаваем жа апошнюю ўласнасць - шляхетнасць! Яе ніколі не зможам лепш праявіць, як сённяшнім днём”.
         Сямнаццатага ліпеня яшчэ спрачаліся па ноце Сіверса, які не жадаў адступіцца адяе, бо меў на гэта загад свайго двара. Кароль супакойваў, суцяшаў, але завяраў, што трэба паддацца і рупіцца аб шчыльным альянсе з Расіяй. Прыкладна тое самае гаварыў П.Ажароўскі. Ю.Касакоўскіраіўпадпісацьтрактат, а там можа зменяцца абставіны, а заспакоеная Расія дасць дапамогу супраць Прусіі. Ю.Кімбар заявіў, што не патрэбна абмяркоўваць, дастаткова запытацца расійскага пасла, які з гвалту пачаў, гвалтам і скончыць. Спрэчкі ішлі да поўначы, а потым прынялі праект І.Лабачэўскага аб упаўнамоцтве дэлегацыі падпісаць трактат.
       Дваццатага ліпеня нецярплівы Л.-Г.Бухголыд паспяшаўся падсунуць сейму ноту аб вызначэнні дэлегацыі для падпісання трактату з Прусіяй. Кароль на абедзе прасіў Сіверса перадаць Кацярыне П ліст з просьбаю перанесці сейм у Варшаву. Двадцаць другога ліпеня, у дзень нараджэння ўнучкі імператрыцы, як таго жадаў Сіверс, трактат з Расіяй быў падпісаны. Барон Хіндэльхоф адразу павёз яго ў Пецярбург, а ў Гродне адбыўся абед з ілюмінацыямі і феерверкамі.
        Другі перыяд працы Гродзенскага сейма пачаўся ўмоўна з 22 ліпеня і працягваўся да25 верасня. Галоўным пытаннем быўтрактат з Прусіяй. Бухгольц меў сярод паслоў невялікую падтрымку з пяці чалавек, бо ўсе лічылі Прусію ініцыятарам 1 падзелу Рэчы Паспалітай і прычынаю ўсіх няшчасцяў краіны. Толькі 31 ліпеня прайшоў праект трактата, але наступнае абмяркаванне спынілася на дэталях і формаю паўнамоцтваў. Трэцяга жніўня дэлегацыя, якая падпісала трактат з Расіяй была ўпаўнаважана зрабіць тое самае з Прусіяй. Дзесятага жніўня чыталі праект паўнамоцтваў. Апазіцыя працягвала адпор. Краснадэмбскі выступіў з нрамоваю, у якой гаварыў, што пераможца моцаю здабытых маёнткаў прысвоіў сабе права даваць парады. Цямнеўскі ў сваім выступе абвінаваціў караля, сказаўшы, што час ягонага панавання быў для Польшчы часам няшчасцяў, праліцця крыві, бунтаў, спусташэнняў, выклікаў падзелы краіны, прымусы супраць паслоў у 1775 - 1776гг., адступленні ад канс гытуцыі. І.Гаслаўскі падаў голас супраць магнатаў, якія, на яго думку, гірынеслі беды Айчыне.
      Трынаццатага жніўня падыйшла рагыфікацыя трактату з Расіяй. Заставалася яшчэ шмат паслоў, якія былі супраць яго. Шыдлоўскі адкрыта заявіў: “Мы, прызвычаеныя да подласці, ужо другі раз пад страхам аддаем наш край з крывадушнай надзеяй, што выратуем рэшткі. Можа хутка прыйдзе час, калі прыйдзецца аддаць у трэці раз ...” На паседжанні гэтага самага дня чыталі лісты, якія прыйшлі з Берліна, Англіі, Капенгагена, Стакгольма. Еўрапейскія краіны без агульнай згодынічога для Рэчы Паспалітай рабіць не збіраліся. Сямнадцатага жніўня пасля бурлівага паседжання, калі патрыёты спрабавалі перашкодзіць чытанню трактату, ён быў
    
    91
    
    ратыфікаваны 66 галасамі супраць 21.
    
       На паседжанні 21 жніўня былі пададзены статыстычныя звесткі па РП, якія будуць цікавымі і нашым чытачам:
    
                   перад надзелам        пасля падзелу  
    тэрыторыя      9630 кв. міляў        4411 1/2 кв.м. 
     гарадоў            1414                  762       
     вёскаў             28317                11260      
      дымаў            1425918               626248     
     жыхароў        7660787 чал.          3466808 чал.  
     войска          60742 чал.            36081 чал.   
     даходы   38202036 злотаў 25 грошаў 17711604 злотаў.
    
       Лёгка заўважыць, што ад Рэчы Паспалітай заставалася меншая палова, ды і то не надоўга, аб чым вы даведаецеся з наступнага аповяду гэтай кніжкі.26 жніўня Падгорскі ўнёс прапанову прыняць трактат з Прусіяй, за што быў празваны здраднікам. Шыдлоўскі прапанаваў разарваць усе дамовы з прусамі, бо яны не прытрымліваюцца сваіх абавязкаў, трактатаў 1773 і 1789 гадоў. 28 жніўня Бухгольц прыгразіў захапіць Кракаў і Сандамірскае ваяводства. Абураныя тонам прускай ноты, патрыёты заклікалі падтрымаць прапанову С.Шыдлоўскага. На Падгорскага крычалі: “Здраднік!” і хацелі аддаць пад сеймавы суд.Дасталося яму і на наступны дзень - яго выпіхнулі з залы паседжанняў і ён быў вымушаны ўвесь час прасядзець у каморцы. Паслы - патрыёты патрабавалі над ім суда. Некалькі разоў выступаў кароль і прабаваў схіліць паслоў да ажыццяўлення таго, што дыктавалі абставіны, каб унікнуць яшчэ большых ахвяраў, не раіў ставіць праект Шыдлоўскага на галасаванне і аддаваць пад суд Падгорскага. 29 жніўня праект Падгорскага прачытаць апазіцыя так і не дала, ён быў прачытаны на наступных паседжаннях, але ніхто не слухаў і ніхто нічога не чуў, такі стаяў гоман.