Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
3 23 жніўня па 1 кастрычніка ў Гродне мела сваю рэзідэнцыю Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ - выканаўчы орган паўстанцаў у межах ВКЛ пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. Вось, што гаворыцца ў дзённіку Найвышэйшай нацыянальнай рады пра 93 сэсію ад 25 жніўня: ’’Чыталі экспедыцыю ад Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ з Гродна, датуемую 23 жніўнем з данясеннем, што якраз пачала паседжанні ў Гродне і аб гэтым ген.Макраноўскаму, які стаіць у абозе пад Бярозаўкай; што выдала дыспазіцыю перавозкі срэбра, абутку і палатна ў Варшаву; што забрала ад Рады (маецца на ўвазе Вышэйшая літоўская рада, якая існавала да Дэпутацыі -В.Ш.) 100000 злотаў у наяўнасці і ў банкавых білетах 150000, і аддзел харчавання гэтай Дэпутацыі ўзяў 100000 злотыхубанкаўскіх вексялях, нарэшце, што і іншыя на цяперашнія патрэбы сродкі ўчынілі". Існаванне Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ у Гродне ператварыла горад у часовую сталіцу ВКЛ.
Чатырнаццатага верасня Якуб Ясінскі пасылае А.Т.Касцюшку рапарт з праектам арганізацыі дзеянняў супраць прусаў. Ён прапаноўвае згуртаваць усе ваенныя сілы “абавязкова ў Гродне, не дзе-небудзь”, таму, што тут ёсць вялікі склад харчавання. якогахопіць на месяц. Сюды павінны прыйсці атрады Рамуальда Гедройца, Тамаша Ваўжэцкага, батальёны стральцоў з Ломжы. Я.Ясінскі прасіў у Начальніка паўстання*** 9 гармат, якія б ён падзяліў бы пароўну паміж трома створанымі дывізіямі. 3 Гродна яны найшлі бы ў ГІрусію, але план Я.Ясінскага не ажыццявіўся.
Ібверасня “Вольная газета Варшаўская”надрукавалаліст-зваротгродзенскага шляхціца, гарачага патрыёта і свядомага рэспубліканца Даўкшыда“грамадзяніна
*Орган кіраўніцтва паўстаннем у ВКЛ, падпарадкавваны ННР.
** Вышэйшы орган кіраўніцтва паўстаннем у Польшчы і ВКЛ, створаны па загадзе Касцюшкі ад 25.05.1794 г.
*** Начальнік паўстання - афіцыйная назва пасады А-Т. Касцюшкі.
102
Коцела”*: ’’Калі ёсць такія грамадзяне, што ўцякаюць з Гродна, - пісаў Даўкша, -я паскудна ўцякаць не буду. Калі пойдзеш, як павінен, да войска, вазьмі мяне з сабою, я аб званнях не амбіцыяную...а месца для таго за Бацькаўшчыну знайду”.У канцы ён дадае: ”Усё сэрца мае поўнае нянавісці да дэспатаў... Сапраўдны рэспубліканец не патрабуе ніякіх выгод, сухары і трохі саломы пад бок павінны гартаваць яго цела”.
Пасля баёў пад Крупчыцамі, каля вёсак Коршын і Добрын войскі паўстанцаў былой ВКЛ пачалі адыходзіць у Польшчу. Менавіта ў гэты час М.-К. Агінскі піша ў Залессі свой вядомы паланэз “Развітанне з Радзімай”. Каб выратаваць становішча, А.Т.Касцюшка імчыцца да К.Серакоўскага, камандуючага корпусам, які дзейнічаў на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Ад'ютант і сакратар Касцюшкі Юльян Урсын Нямцэвіч успамінаў: ’’Касцюшка ўсё ж такі не губляў сэрца, як вуж, прыціснуты нагой вандроўніка, яшчэ круціцца ў розныя бакі і прыціснуўшую яго нагу спрабуе параніць, так Касцюшка на ўсе бокі кідаўся і абараняўся. Звярнуў у пачатку свой зрок на Літву, і, узяўшы мяне з сабою, без эскорта кінуўся ў корпус Макраноўскага пад Гродна. Імчаліся мы поштаю, прыпыніліся толькі ў Сельце (12 міль** ад Варшавы) у гетманшы Агінскай”.
У лагер Ст.Макраноўскага Касцюшка прыехаў 29 верасня. Макраноўскі быў прызначаны камандуючым рэшткамі літоўска-беларускай арміі, Я.Ясінскі і Т.Ваўжэцкі камандзірамі дывізіяў. Касцюшка напісаў наступны загад: ’’Засцерагаю ўсё войска, што, калі хто будзе яго турбаваць размовамі аб тым, што супраць маскалёў нельга утрымацца, або ў час бітвы будзе крычаць, што маскалі ў нас у тыле, маскалі нас адрэзваюць, і нешта падобнае, той па данясенні каманды будзе адразу ўзятыў у аковы, адданы суду і, пасля доказу віны, расстраляны. Загадваю генералу Макраноўскаму, каб у час бітвы частка пяхоты з артылерыяй заўсёды стаяла ззаду лініі з гарматамі, заладаванымі карцеччу, з якіх будуць страляць па уцекачах. Кожны няхай ведае, што той, хто ідзе ўперад, атрымлівае перамогу і славу, а той, хто паказвае тыл, сустракае сорам і няўхільную гібель. Калі сярод вайскоўцаў ёсць такія, хто ўпэўнены, што маскалёў нельга пабіць, людзі, абыякавыя да Айчыны, вольнйсці і славы, няхай тыя загадзя абвесцяць аб сваім звальненні ад службы. Мне цяжка, што я павінен устанаўліваць такія строгія правілы”.
Ад Ст.Макраноўскага Касцюшка паехаў у Гродна, дзе, паводле сведчання А.В.Суворава, меў нараду ў Гродзенскай парадкавай камісіі. У горадзе Начальнік паўстання быў 29-30 верасня і займаўся тут мабілізацыяй гараджанаў і шляхты -было сфармаванае новае войска, якое налічвала каля пяці тысячаў чалавек. Як піша гісторык Ю.Ядкоўскі: ’’Мяшчане гродзенскія масава сталі ў шэрагі службы аховы краю”. 3 Гродна Касцюшка хутка вярнуўся ў свой лагер Макраны пад Варшаваю. Ю.У.Нямцэвіч прыкмеціў, што “звычайна мяккі, словаахвотлівы, жартаўнік, Касцюшка як вярнуўся з Гродна, замкнуўся ў сабе. Што і гаварыць, справа горкая. Расіяне захапілі Вільню, не сёння-заўтра зоймуць і Гродна”.
* Коцел - сябра Літоўскай рады і памяркоўны патрыёт.
** Міля - мера адлегласці, роўная 7,468 км.
103
Лёс паўстання быў вырашаны. 10 кастрычніка казацкі атрад генерал-маёра Ф.П.Дзянісава з корпусам І.Е.Ферзена нанёс буйнае паражэнне паўстанцам пры замку Мушкоўскім у м.Мацяёвіцы, на правым беразе Віслы. У гэтым сямігадзінным боі, відаць, бралі ўдзел і гродзенцы, бо Нямцэвіч у сваіх успамінах сярод удзельнікаў называе касінераў брэсцкіх і літоўскіх (можа літоўска-гродзенскіх ?).
Прыблізна ў гэтыя дні М.Рэпнін пісаў графу А.К.Разумоўскаму: ’’Перадаваемыя мною звесткі могуць дайсці да Вас вельмі позна, але тым не менш я магу данесці Вам, што Гродна, Коўна і Ромны, таксама як і ўся Літва да Нёмана і ўся Самагіція ўціхаміраны і заняты нашымі войскамі". 11 кастрычніка ў Гродне быў надрукаваны ўніверсал П.В.Цыцыянавада сялянаў “каб усялякае паслушэнства згодна з традыцыямі, не аглядваючыся на былыя ўніверсалы Касцюшкі, аказвалі, пашу апрацоўвалі, добра засявалі, будынкі даглядалі, масты, дарогі рамантавалі, чынш, дзякло, аброк, падаткі выплочвалі і збіралі”.
Чацвёртага лістапада пад ударамі “чудо-богатырей” А.В.Суворава пала Прага - прадмесце Варшавы, сярод абаронцаў якой былі і гродзенцы. Сувораўцы забівалі не толькі ваенных, але і простых жыхароў - усяго каля 18 тысячаў чалавек. 6 лістапада горад капітуляваў. Паўстанне закончылася. Пасля яго паражэння “господа” вырашалі лёсы “завоёванных”. Асноўная маса арыштаваных пасылалася ў Смаленск, нейкая частка была ў Гродне. Напрыклад, у Старым замку сядзелі два чалавекі, якія бралі ўдзел у віленскіх падзеях паўстання: артылерыйскі капітан Калантай за тое, што вёў гетмана С.Касакоўскага пад арышт і “падымаў чернь як толькі мог да бунту”; паручнік Міхайлоўскі за тое, што застрэліў вартаўніка маёра Дзюгамеля і веў гетмана, трымаючы за грудзі да самага арсеналу, “падбухторваючы пры гэтым чернь да бунту, гаворачы ўсялякія брыдкія словы супраць яго, гетмана Касакоўскага”.
Дванаццатага лістапада М.В.Рэпнін быў прызначаны Эстляндскім, Курляндскім і Віленскім генерал-губернатарам. Гродна стаў ягонай рэзідэнцыяй і цэнтральным урадавым пунктам для кіравання і мірнага ўладкавання літоўскіх і беларускіх губерняў. Землі ВКЛ, улучаныя ў склад Расійскай імперыі былі падзелены на тры часткі з вызначэннем “первенствуюіцнх мест” у Вільні, Гродне і Коўне.
Дваццаць восьмагалістападаМ.В.Рэпнін пісаўу данясенні Кацярыне II: ’’Учора прыехаў сюды ў Гродна, сёння прадстаўляліся мне тутэйшыя жыхары, сярод якіх знаходзіцца значная колькасць і даволі знатнага шляхецтва, якіх усіх упэўніў я ў міласці Вашай імператарскай Вялікасці да ўсіх спакойна жывучых, шчыра адышоўшых ад брыдасці мяцяжа, і падпарадкаваўшыхся Высачайшай Вашай Імператарскай Вялікасці ўладзе, напомніўшы пры гэтым вопытам імі пазнаную руку Божую, караючую ўсялякую здраду, і што старанна затым агледжана будзе, каб не былі змешаны добрыя са злымі, але каб кожны атрымаў належачае па справах яго. Усе яны прынялі гэтую аб яву з усепадданейшай падзякай,а маё напамінанне з патрэбным паслушэнствам, і не прыкмеціў я, каб кто гэтым абразіўся; зрэшты, я суцешыў іх усяляк і насколькі прыстойна было”.
104
Першага снежня насельніцтва “далучаных тэрыторый” прынесла прысягу на вернападданасць Кацярыне II. У гэты дзень у Гродне каля 9 гадзінаў раніцы на Рынку (цяпер пл.Савецкая) стаялі войскі ў поўнай параднай форме. Раздаўся першы стрэл гарматы - знатныя асобы пачалі сцягвацца да дома генерал-маёра графа Палена, астатнія - каля царквы*. У 10 гадзін адбыўся другі выстрал гарматы - гэта быў сігнал збору высокіх грамадзянскіх чыноў і знатных асобаў мясцовай шляхты на чале з Паленым у доме генерал-губернатара, а духавенства - у царкве. A палове 11 генерал-губернатар і ўсе, хто сабраўся пайшлі ў царкву. Епіскап прачытаў Маніфест (у час гэтага гарматы зрабілі 101 стрэл), потым быў малебен за здароўе яе Імператарскай Вялікасці. Нарэшце, зачыталі прысягу на вернападданства Кацярыне II і яе пераемнікам, якую ўсе паўтаралі “ад слова да слова”. Вусная прысяга была пацверджана пісьмова - для кожнага саслоўя ў асобным месцы. Такім чынам, Гродна і Гродзеншчына фактычна ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі яшчэ да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
Вырашаючы лёс польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Кацярына 11 пісала яму, што звесткі аб небяспечнасці, якой падвяргаецца кароль “сярод разнузданага народа варшаўскага прымушаюць мяне жадаць, каб Ваша Вялікасць як мага ху і чэй пераехалі з гэтага вінаватага горада ў Гродна”.Чацвёртага снежня 1794 г. з'явіўся ўказ імператрыцы “аб прыняцці і пасяленні караля польскага на жыхарства ў Гродне”.
У першы дзень новага 1795 г. ён апынуўся ў Гродне пад экскортам генерал-маёра А.П.Тармасава. За дзьве вярсты** да горада караля сустрэў князь П.В.Цыцыянаў з эскадронам драгунаў на чале з штаб-афіцэрамі. Некалькі хвілінаў пасля дванадцаці Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў пад Новым замкам, дзе ахова аддала яму належныя вайсковыя годнасці. 18 студзеня кароль пісаў Кацярыне II аб выкананні яе волі: ’’Пані і сястра!... знаходжуся ў Гродне, каб тут дачакацца вырашэння лёсу краю... аддаюся ў рукі Вашай Імператарскай Вялікасці і дзе б не знаходзіўся б і як бы не кіраваў лёс маім жыццём на будучыню, не губляю надзеі, што Ваша дабрата і мудрасць не аддзеляць майго асабістага існавання ад людзей, блізкіх майму сэрдцу, і, што адчуваў бы вельмі нешчасліва, калі б нешта падобнае магло б адбыцца”.