Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
113
пераплеценае папярочнымі бярвеннямі. Наклаўшы груду камянёў, узводзяць вежу, на вяршыні якой знаходзяцца званы, якія склікаюць на духоўныя практыкаванні. Гакой самай дакладна забудовы быкі падтрымліваюць драўляны мост, які злучае абодва берагі Нёмана. У 1567 г. Найяснейшы ўладыка Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі, вялікі князь літоўскі, усёй Русі, Прусіі, Мазовіі і Жмудзі цар і спадчынны валадар, у гэтым горадзе меў паседжанні, да якіх з’явіліся паслы вялікага князя маскоўскага, у ліку 1200 чалавек, з падарункамі, якім няма кош гу: на паслах было вельмі шыкоўнае адзенне, якое надавала ім велічны выгляд. Для паслоў была выдзелена лужайка ў полі, паблізу горада; месца гэтае было абнесена плотам; тут яны самі зрабілі палаткі і жыллё, накшталт лагернага. Пакідаць гэтае месца без правадніка - паляка ім было забаронена. Сюды сабраліся з урачыстаю світаю, акружаныя неверагоднай шыкоўнасцю, паслы Турэцкія, Татарскія і Валашскія; яны былі прыняты польскай шляхтай у розных месцах, пад вольным небам...”.
1 ўжо напрыканцы XVI стагоддзя удзельнік пасольства Свяшчэннай Рымскай Імперыі Стэфан Хейс , які наведаў Гродна ў 1593 г., так апісаў яго ў сваіх падарожных нататках: ‘Тэта каралеўскі горад, у якім ёсць добра збудаваны каралеўскі замак з пакоямі для караля, часткова прыстойна прыбранымі.Гэты горад ляжыць на суднаходнай рацэ Нёман”.
Шмат чаго могуць дадаць уважліваму і дапытліваму чытачу згаданыя дасюль пісьмовыя сведчанні да вобразу Гродна XVI стагоддзя. Але мы з вамі адзначым бадай што самае галоўнае, што аказвала наймацнейшы ўплыў на станаўленне ўнутранай прасторы Гродна і яскрава адлюстравалася ў суб’ектыўных занатоўках - гэта настойлівае, усё больш яскравае з моманту заключэння Люблінскай уніі (1569) размежаванне: каталік - гэта значыць паляк, праваслаўны - гэта значыць рускі. А таксама моцнае свядомае пераўтварэнне Горадзена ў каралеўскі горад (нават па назве: Гродна замест Горадзен), хоць, па сутнасці сваёй ён працягваў заставацца (і застаўся!) вялікакняскім горадам.
Усё XVII і першая палова XV1I1 стагоддзяў у накірунку, які даследуецца намі, здаецца адным вялікім прагалам у дачыненні да Гродна. Можа таму, што тут у гэтыя часы вяліся амаль бесперапынныя войны, а можа проста мы яшчэ мала чаго ведаем, бо і падчас баявых паходаў цікаўны чалавек разам са зброяй трымае пры сябе заўсёды і пяро (гісторыя ведае шмат такіх прыкладаў). Як бы там ні было, але ў дачыненні да гэтага часу нам няма каго прыгадаць, акрамя Бернгарда Танера, езуіта з Прагі. Бернгард Леапольд Францішак Танер, чэх па нацыянальнасці, быў дварэцкім (з 1676 г.) валынскага ваяводы Міхала Чартарыйскага (1621-1792) пасла Рэчы Паспалітай да маскоўскага цара. У дзённікавым запісе Б.Танера, зробленым пасля 17 снежня 1678 г. (вядома, на лацінскай мове): “Хутка выехалі на сейм у Гродна. Горад, дзякуючы новабудоўлям, знайшоў вельмі павялічаным. Кароль, у сувязі з малой колькасцю выбарных сенатараў, быў вельмі задаволены прыбыццём князя (Міхала Чартарыйскага, А.-Г.). Падазраю. што ваяводы наўмысна адцягвалі пачатак сейма, каб двары іх мелі час сустрэцца і каб у больш выгадных апынуцца ўмовах. Распачаўся нарэшце сейм у пачатку 1679 г. Бываў на сесіях, бачыў караля
114
ў поўным сваім адзенні. Па баках яго сенатары, біскупы, за імі паслы. Астатнія месцы запоўнены слухачамі. Цалкам. Усё гэта выглядала шыкоўна, пакуль не пачаліся спрэчкі, якія былі такімі гучнымі, што ніводнага слова зразумець ня мог. Па такіх доўгіх спрэчках згаджаюцца і да нечага прыходзяць, і той, хто большай ласкі патрабуе, той больш і ўпіраецца. Прыбылі на той сейм паслы ад замежных каралёў і князёў. Сярод іх пасол цэсарскі граф д’Алгейм, з якім я думаю вярнуцца дадому. У вялікі пост, пасля таго, як паднялася княгіня, атрымаўшы ад князя новую прыгожую пару сукенак, вырашыў скарыстацца гэтай аказіяй і з люблінскім ваяводам Рэем ад’ехаў у Варшаву... 3 вялікай цяжкасцю атрымаў ад князя звальненне ад службы... Дня 17 сакавіка (1679 г.) выехаў з Гродна.”*
Няма сумневу, што дзякуючы Б.Танеру, мы з вамі, шаноўны чытач, трапілі на першы гродзенскі генеральны сейм Рэчы Паспалітай, падчас панавання Яна III Сабескага (як вядома, сейм 1673 г. пастанавіў, што кожны 3-ці генеральны сейм РП будзе адбывацца ў Гродне**. Запомнім гэты лёсаносны для Гродна і для ўсёй федэратыўнай Рэчы Паспалітай момант, бо нам яшчэ давядзецца прысутнічаць на апошнім сейме РП у 1793 г.
Вельмі багаты і выразны след уражанняў пакінула пасля сябе 2-я палова 18-га стагоддзя. Адзін толькі пералік прозвішчаў не можа не ўразіць: Ж.Э.Жылібер (1741-1814), У.Кокс (1747-1828), Ё.Бернулі (1744-1807), Г.Форстар (1754-1794), К.Гейзінг (? - 1809), Ф.Шульц (1762-1798), П.Буажамен дэ Курдзю, А.Фарсья дэ Піль, В.Шлемюлер . Некаторых з іх чытач, безумоўна, ужо ведае, пра некаторых, можа, нават нічога не чуў, але кожны з адзначаных - выдатная асоба, якая яскрава праявілася ў той ці іншай галіне чалавечай дзейнасці і па-свойму адлюстравала ў пісьмовых крыніцах гарадзенскае жыццё, гарадзенскія адметнасці наогул у адзін з самых цікавых перыядаў гісторыі Гродна, перыяду моцнага ўздыму культурнага і эканамічнага жыцця, што прыпаў на час праўлення Антонія Тызенгаўза ў якасці гарадзенскага старосты.
Немец з Губіна Вільгельм Шлемюлер пабываў у Гродне за 13 гадоў да пачатку рэфарматарскай дзейнасці А.Тызенгаўза (1765). Таму яго дзённікавыя занатоўкі надзвычай сваеасаблівыя. Прыбыўшы на гродзенскі сейм 1752 г., ён звярнуў увагу на тое, як магнаты збіраюцца на сейм: каля сотні шыкоўных карэтаў, якія ў адзіным картэжы скіроўваліся да каралеўскага замка; кожнага магната суправаджалі багата апранутыя слугі. Адзначыўшы гэтае дзіва ў сваім “Дыярыушы”, ён працягвае: “Хто не бачыў прыгожых коней, а цікавіцца імі, няхай едзе на сейм, дык пабачыць такіх мноства вялікае. Як высокія саноўнікі, так і паслы, і шляхта шасцёркамі ездзяць, дабіраючы з асаблівым стараннем масцітых коней; чым больш рэдкая і асаблівая была масць, тым больш цанілі каня.
*Пераклад з польскай па выданню: J.U. Niemcewicz. Podroze historyczne ро ziemiach polskich...-Paryz, 1854,- s.302. Па сцвярджэнню энцыклапедыі Бракгаўза і Эфрона Танер “Нічога не пераймаў у іншых і запісваў толькі тое, што бачыў і чуў”.
**Падрабязней аб гродзенскіх сеймах глядзіце артыкул В.В.Шведа “Гродзенскія сеймы рэчы паспалітай“ў гэтым выданні (с.ЗО).
115
Белыя, з арабскай галавой і бліскучымі вачыма таранты ў большыя ці меншыя яблыкі; коні са скурай тыгра - такіх найбольш любяць. Са здзіўленнем разглядаеш шасцёрку, а за ёй едзе другая, яшчэ больш прыгожая, а за ёй яшчэ сто іншых, кожная па-свойму непараўнальная. Убачыш тысячы самых адборных стаеннікаў, прыбраных у багатыя рамяні, бліскучыя ад залатых і срэбраных бляшак цудоўныя колы, па-майстэрску вымаляваныя, навокал ашклёныя - свецяцца нібы ліхтары. Усё гэта за вялізныя грошы прывезена з Францыі. Лейцы і вупраж на конях з шоўку, срэбрам ператканага. Павозку саноўніка акаляе сама меней трыста шляхты на конях, не лічачы службы: гайдукоў, казакаў, лакеяў...”. Гэтая цытата прыведзена па кнізе В.П.Грыцкевіча і А.І.Мальдзіса “Шляхі вялі праз Беларусь”.
Зусім іншую цікавасць выклікалі Гродна і Гродзеншчына ў прыродазнаўца з Ліёна, знакамітага Жана Эмануэля Жылібера, які пражыў у Гродне трохі больш за 5 гадоў (1775-1781). Скончыўшы медычны факультэт універсітэта Манпелье (Францыя, 1733) і працуючы ўрачом у Ліёне, Ж.Э.Жылібер ужо тады пачаў набываць навыкі даследчыка-фларыста, вывучаючы мясцовыя расліны. Праз 5 гадоў (1763) ён - прафесар анатоміі, хірургіі і натуральнай гісторыі Ліёнскага медычнага коледжа. Знаёміцца з выдатнымі філосафамі-асветнікамі Жан Жакам Русо (1712-1778) і Дэні Дзідро (1713-1784), друкуе шэраг артыкулаў у яго знакамітай “Энцыклапедыі, або тлумачальным слоўніку навук, мастацтваў і рамёстваў”. Палітычныя падзеі 1771-74 гг. у родным горадзе, падтрымка ліёнскіх ткачоў* і абранне ў лік кіраўнікоў муніцыпалітэта Ліёнскай камуны, пасля паразы паўстання зрабіла прабыванне Ж.Э.Жылібера ў Франпыі небяспечным. Мабыць таму ён ахвотна прыняў запрашэнне А.Тызенгаўза і 17 кастрычніка 1775 г. прыехаў у Гродна. Згодна з дамовай, якая была ім заключана з А.Тызенгаўзам, Жылібер павінен быў арганізаваць у Гродне медычную і ветэрынарную школы, кантраляваць працу ўрачоў-хірургаў, стварыць батанічны сад і музей натуральнай гісторыі, праводзіць даследванні ў галіне батанікі, земляробства і мінералогіі.
Сваю, сапраўды тытанічную працу па даследванні раслінаў Жылібер абагульніў у знакамітай кнізе “Флора Літвы”, першыя тры часткі якой былі выдадзены накладам 100 асобнікаў у Гродне (1781), а чацвёртая і пятая ў Вільні (1782). Уся кніга напісана і выдадзена на лацінскай мове. Нас цікавіць, безумоўна, гродзенскае выданне. Ва ўводзінах да сваёй кнігі Жылібер тлумачыць яе сэнс і неабходнасць: дасюль даследчыкі не вывучалі расліны ВКЛ; вядомыя на той час каталагі раслінаў Польшчы (складальнікі Бернестам і Эрндтэлі) былі не зусім поўныя, А Габрыэль Рачынскі вызначэнне асобных раслінаў зрабіў не на падставе ўласных назіранняў, а па апісанні іншых. Жылібер падрабязна апісвае мясцовую флору, падзяляючы яе на чатыры віды (серыі): горную манапетальную, поліпетальную, апетальную і ўтоеную (скрытую флору). У аснову сістэматызацыі раслінаў ён паклаў прынцып класіфікацыі Карла Лінея (1707-1778), адзначаючы яго як чалавека глыбокага розуму. Пры гэтым сам Жылібер імкнуўся ўнікнуць памылак Лінея і іншых
* В.П.Грыцкевіч ставіць пад сумніў гэта з-за адсутнасці дакументальных матэрыялаў.
I 16
батанікаў, якія не карысталіся “разважальнай неабходнасцю”.
Такім чынам. ён кіраваўся дэвізам: "Май мужнасць быць мудрым!”, хоць не ўнікнуў уласных памылак. звязанных з недастатковым веданнем мясцовых умоваў: на падставе нязначных адхіленняў ад тыпаў, якія выкліканы хваробай ці характэрныя толькі да пэўнай мясцовасці. меркаваў аб новай разнавіднасні ці нават відзе. Або некаторыя здзічэлыя расліны прымаў за дзікарослыя. Канешне, пры любой дзейнасці памылкі дапушчальныя, але прыведзены прыклад яскрава сведчыць аб тым, што ў краязнаўстве (а Жылібер. безумоўна. першакласны краязнаўца) важнае ўсё: нелыа як ігнараваць. так і абсалютызаваць мясцовыя асаблівасці. Першыя тры часткі “Флоры Лігвы” падаюнь спіс раслінаў Гарадзеншчыны (1086 назваў, у тым ліку водарасці, грыбы. імхі), матэрыялы ўласных даследванняў у перыяд 1776-81 гг. (звесткі пра 329 раслінаў невядомых ці маладаследаваных) і дадатак (апісанне 95 лекавых раслінаў (зёлак) з рэкамендацыямі па іх выкарыстоўванні). У віленскім выданні апісваюцца яшчэ 354 мясцовыя расліны.