• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
       Знаёмцеся: Сігізмунд Герберштэйн (1486-1556) і Аляксандр Гваньіні (Гвагнін) (1534-1614). Такім чынам сваё падарожжа па Горадні перыяду Рэчы Паспалітай (1569-1795) мы пачнём (і гэта вельмі слушна!) з папярэдняга часу. Але спачатку,
    
    * Суб’ектыўна (ад лац. суб'ект=асоба) - тое, што залежыць ад чалавсчай свядомасці.
    
    109
    
    для паўнаты знаёмства, колькі слоў пра нашых карэспандэнтаў з далёкай мінуўшчыны. Ураджэнец Крайны*, прадстаўнік збяднелага, але аднаго з з найстаражытнейшых нямецкіх родаў Сігізмунд Герберштэйн атрымаў дыплом бакалаўра Венскага ўніверсітэта (1502) і хутка трапіў на вайсковую службу (удзельнічаў у баях супраць венграў і венецыянцаў). За асабістыя заслугі ў баявых дзеяннях імператар Максіміліян прысвячае яго ў рыцары (1514). У 1516 ён сябра каралеўскай прыдворнай Рады, становіцца дыпламатам. Спачатку імператар Максіміліян накіроўвае яго ў Данію, дзе малады пасол зарэкамендоўвае сябе з найлепшага боку. Праз некалькі месяцаў ён паўнамоцны пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі ў Масковію. Шлях да Масквы пралягаў праз Беларусь. I вось тут С. Герберштэйну спатрэбілася веданне славянскай мовы, якую ён вывучыў у дзяцінстве, бо карэннае насельніцтва Карынтыі (а Крайны - перш за ўсё) - славенцы. Тады ён пазнаёміўся са звычаямі, вераваннямі і жыццём той галіны славянства, што здаўна насяляла і зараз насяляе паўднёвыя атрогі Штырыйскіх гораў ажно да Адрыятычнага пабярэжжа. Адсюль нам зразумелая надзвычайная цікавасць маладога дыпламата да ўсіх праяваў жыцця ўсходніх славянаў, насельнікаў тагачасных ВКЛ і Масковіі, і тая кампетэнтнасць, з якой ён унікаў ва ўсе падрабязнасці быцця гэтых краінаў, пачынаючы з аналізу назвы “Русь”, старажытнай гісторыі народаў - насельнікаў гэтага краю, і заканчваючы больш-менш падрабязнымі апісаннямі тагачасных населеных пунктаў Літвы і Масковіі.
       Наш край Сігізмунд Герберштэйн наведаў двойчы: у 1516-17 і ў 1526-27 гг. У рэшце рэшт гэтыя яго падарожжы выліліся ў асобную, знакамітую і па сённяшні дзень, кнігу “Rerum Moscoviticarum Commentarii” (Запіскі аб маскавіцкіх справах.-Вена, 1549 г.; у аўтарскім перакладзе з лацінскай на нямецкую мову: Вена, 1559 г.). Нягледзечы на собныя недакладнасці, кніга гэтая - каштоўная гістарычная крыніца 1-й чвэрці XVI стагоддзя. Наяе падставе створаны шматлікія карты ВКЛ і Масковіі. У 1560 г. у Вене надрукавана кніга “Жыццяпіс барона Герберштэйна для ўдзячных нашчадкаў”, у якой змешчаны гравіраваныя партрэты знакамітага дыпламата і падарожніка (адзін з іх, шаноўны чытач, Вы бачыце і на старонках выдання, якое трымаеце зараз у руках).
       Вядомы польскі гісторык італьянскага паходжання (ён нарадзіўся ў Вероне, a ў Польшчу трапіў толькі ў 1550 г.) Аляксандр Гваньіні значную частку свайго жыцця звязаў з ВКЛ. У якасці ротмістра войска ВКЛ удзельнічаў у Лівонскай вайне (1558-83) з 1561 па 1574 гг. (пад час чаго быў камендантам Віцебска) і ў 1576-77 гг., выязджаў у Венецыю, Рым, Швецыю, дзе вёў гандлёвыя справы). Затым пасяліўся ў Кракаве, дзе надрукаваў на лацінскай мове “Хроніку Еўрапейскай Сармаціі” (1578). У кнізе шмат звестак па культуры, гісторыі, геаграфіі Польшчы і ВКЛ, яна багата ілюстравана. На Беларусі гэтая кніга стала вядомай у перакладзе на польскую мову (Кракаў, 1611), прысвечаным Стэфану Баторыю.
       На жаль, ні С.Герберштэйн, ні А.Гваньіні ў сваіх знакамітых выданнях не пакінулі
    
    *Крайна - на той час належала аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў, герцагства ў Карынтыі -гістарычнай вобласці Цэнтральнай Еўропы, сучасная Славенія.
    
    110
    
    ўласных багатых ўражанняў пра Горадзен ( менавіта так у тыя часы афіцыйна называўся наш горад). Затое вельмі адметна, што абодва падарожнікі былі прыемна ўражаны цудоўным краявідам, які разгортваўся, калі кожны з іх (у свой час, зразумела) набліжаўся да Горадзена з Поўдня. Тут яны аднадушна і з прыемнасцю адзначаюць велічны “замак і горад драўляны”. 1м, сярэднявечным еўрапейцам і сапраўды нязвыкла і прыемна было бачыць таксама еўрапейскі горад, але амаль цалкам з высокім майстэрствам збудаваны з дрэва. Дзённікавыя запісы Герберштэйна дазваляюць нам больш падрабязна даведацца аб яго гарадзенскіх уражаннях.
       Але спачатку давайце больш уважліва пагартаем яго “Запіскі...”: “...Сталіцай народа з’яўляецца Вільня; гэта вялізны горад, які месціцца ў логу паміж узгоркамі, там, дзе зліваюцца рэкі Вілія і Вільня. Рака Вілія за некалькі міляў ніжэй Вільны ўпадае ў Кронан. Кронан жа цячэ паўз горад Grodno, назва якога часткова нагадвае назву ракі*, і аддзяляе некалі падуладныя Тэўтонскаму ордэну народы прускія (зараз яны знаходзяцца ў спадчынным валоданні маркграфа брандэбургскага Альберта, з таго часу, як ён падпарадкаваўся польскаму каралю, склаўшы з сябе крыж і ордэн) ад самагітаў у тым месцы, дзе ўпадае ў Германскае мора. Там знаходзіцца горад Мемель, бо немцы называюць Кронан Мемелем, а на мясцовай мове ён называецца Нёманам. Зараз Вільня абнесена мурам і ў ёй будуецца шмат храмаў і цагляных будынкаў; яна служыць таксама месцазнаходжаннем біскупа, якім з’яўляўся тады Іаан, пазашлюбны сын караля Сігізмунда...”
       Пра Горадзен даведаліся няшмат, але значна пашырылі свае веды па тапоніме "Нёман". I нарэшце, у дзённікавым запісе, зробленым С. Герберштэйнам, калі 1 студзеня 1527 года, канчаткова развітваючыся з Гроднам, ён выехаў у Крынкі: “...ударылі жорсткія маразы, а імклівы вецер, падобны да віхуры, круціў і раскідваў снег, так што ад гэтага холаду памерзлі коні і сабакі. Я сам ледзь не страціў нос, але стражнік у час папярэдзіў мяне. Выйшаўшы з пастаялага двара, я пачаў, па парадзе стражніка, расціраць нос снегам”**. Дзіўна, але ад гэтых “сцюдзёных” уражанняў вее чалавечай цеплынёй (з-за клапатлівага ўчынку гарадзенскага стражніка). Нязначны штрых? Але праз яго яўна бачна актыўная роля асобы ў фармаванні эмацыйнай гарадской прасторы. I ці толькі яе?...
       Чытаючы дзённік С.Герберштэйна, увесь час міжволі ў думках вяртаешся да яго запісаў пра Нёман-Кронан, бо памяць згадвае нешта падобнае, але з іншай крыніцы, вядомай нам па папярэднім выпуску серыі “Мой горад”***. Канешне, маецца на ўвазе знаёмы ўжо нам кнігавыдаўца і касмограф**** Георг Браўн(1541-
    
    * Дакладны псраклад назвы горада для таго часу - Городен. Мы павінны памятаць, што арыгінальны тэкст кніі і С.Герберштэйна напісаны лацінскай мовай, a Grodno - лацінізаваная назва “Городен”, якая пазней замацавалася афіцыйна.
    
    **Цытуеццапакнізе В.П.ГрыцкевічаіА.І.Мальдзіса “Шляхі вяліпразБеларусь”.Мн.,1980,с.25.
    
    *** Гл. артыкул В.В.Шведа“Праўдзівае адлюстраванне горада...” у кнізе “Горадзен” (серыя: Мой горад, вып.1,- Гродна, 1996.-C.49-55.
    
    **** Ад слова“касмаграфія” - агульныя звесткі па астраноміі і фізічнай геаграфіі.
    
    111
    
    Мал. 40. Ёган Георг Адам Форстзр
    
    Мал. 39. Прафесар Ж.Э. Жылібер (1741-1814)
    
    Мал. 42. План Горадні. 1706 г.
    
    Мал. 41. Сігіз.йунд Герберштейн
    
    112
    
    
    1622), які разам з гравёрам Гансам Гогенбергам выдаў каляровы варыянт знакамітай гравюры Мацея Цюнта ў другім томе шасцітомнага выдання “Гарады зямнога свету”. Тут нас цікавяць два моманты. Па-першае, прыемна адзначыць, што ўслед за С. Герберштэйнам і Гваньіні панарама Гродна 16 ст. з Паўднёвага берага Нёмана прывабіла ня толькі мастака Ганса Адэльгаўзера і гравёра Мацея Цюнта, але і такіх апантаных і безумоўна прыдзірлівых (бо яны адбіралі ў сваё выданне самае-самае!) асветнікаў сярэднявечча як Георг Браўн і Ганс Гогенберг. Па-другое, гравюра Гогенберга суправаджаецца тэкстам, які, безумоўна, складзены Браўнам. Хутчэй за ўсё, сам Г.Браўн у Гродне не быў*, але гравюра М.Цюнта, якая таксама суправаджаецца тэкстам і кніга Герберштэйна дазволілі яму паспяхова выканаць гэтую справу.
       Да таго ж выдатны гродзенскі краязнаўца Я.Ф.Арлоўскі (1863-1913) у сваёй кнізе ‘Тродненская стармна. Часть 1. Гор. Гродна” (Гродна, 1910, с. 80-82) падае гэты тэкст на мове арыгіналу (латынь) і ва ўласным перакладзе на рускую мову. 3-за надзвычайнай цікавасці для нас з вамі гэтых звестак мы працытуем тут увесь тэкст, але ў беларускамоўным варыянце: “Літва, якая раскінулася на вялікай прасторы, уяўляе мясцовасць меней культурную за Польшчу; апошняй яна кранаецца на Захадзе; амаль уся пакрытая балотамі і лясамі. Сталіца яе - Вільня, месцазнаходжанне біскупа, - горад, які займае прастору адпаведную Кракаву з усімі яго прадмесцямі. Наступны за ім па значэнні г. Гродна, які знаходзіцца на рацэ, якую раней называлі Кронанам, а зараз Нёманам, часткова на гары, часткова на раўніне, адпаведна завядзёнцы, якая пануе ў гэтай краіне. У гэтым горадзе зусім мала прыбудаваных адзін да аднаго дамоў: невялікая колькасць дамоў цагляных, аднак збудаваных з груба апрацаванага матэрыялу. Горад не абнесены мурам і не мае перад сабою фартоў; брамы яго не ўмацованы, і ён не абаронены вежамі. Mae замак і каралеўскі палац, які месціцца на выдатным месцы і з’яўляецца бяспечнай рэзідэнцыяй караля Польшчы. У горадзе бачны тры храмы цагляныя (у той час як усе астатнія драўляныя); з іх адзін належыць палякам, а два рускім; у іх рускія ладзяць свае набажэнствы па асаблівым абрадзе. У прадмесцях рускія таксама маюць два храмы: адзін драўляны, круглы; другі - цагляны. Званіцы знаходзяцца не на храмах, але перад уваходам у царкву, як гэта бывае ў большасці выпадкаў: пабудова драўляная, узведзеная на слупах і балках, змацаваныя сваямі і
    
    * В.В. Швед знайшоў у нацыянальным гістарычным архіве г. Гродна (фонд 14, воп.2, адз.зах. 11, л. 17) рукапіс тагачаснага (1886 год) сакратара губернскага статыстычнага камітэта Паўла Дзікава. дзе сцверджана (са спасылкай на "Гродненскне губернскне ведомостн" за 1865 год): "Каля 1593 прыязджалі ў Гродна папскія легаты Гогенберг і Браўн і ў творы сваім "Cevitaes orbis terrarum", выдадзенным у 1617 г. зрабілі наступную занатоўку пра Гродна: "Пасля Вільні другі па значнасці горад у Літве ёсць Гродна...". Па звестках Н. Барысоўскай (глядзіце яе "Старннные гравнрованные карты н планы 15-18 веков", Масква, 1992 г.) другі том выдання Браўна, дзе змешчана гравюра Гродна, з'явіўся ўпершыню ў 1575 г. (і там ўжо быў згаданы тэкст), другое выданне гэтага ж тому - 1576 г. (на нямецкай мове) і трэццяе выданне -1597 г. - зноў на лацінскай мове). Мяркуйцс самі.