Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
“Сад, закладзены калісьці Тызенгаўзам, быў збудаваны з вялікім густам і вельмі прыгожы: квадратны, абсаджаны высокімі, падстрыжанымі роўнай сцяною шпалерамі грабаў, прытуліўшых ў сваёй зеляніне ізумрудныя нішы, ў якіх бялелі зграбна выгнутыя постаці багіняў, гермы з галовамі сатыраў ці паўкруглыя мармуравыя лаўкі. Абсыпаныя гравіям алеі цягнуліся ўздоўж роўных зялёных сценаў, абсаджаных акуратнымі бардзюрамі з кветак, над якімі узвышаліся надломленыя калоны, абвітыя плюшчам, і высокія белыя урны. Пасярод саду падстрыжаным самшытам быў выведзены малюнак (узор): выява агромністага гербавага шчыта з палямі, якія палаюць жывымі фарбамі нізка пасланых ружаў, ляўкояў і чырвоных гваздзікоў. На шчыце белымі кветкамі маргарытак было выткана каралеўскае цяля (герб Станіслава Аўгуста Панятоўскага - А.Г.).
...Над порцікам палаца, што месціўся на невялікім узвышшы ... ініцыялы Сіверса”. Высокія вокны, шырокія дзверы. Тэраса, якая застаўлена “статуямі спакушальна выгнутых багінь, амурамі і мармуровымі вазамі... На ўскрайку цудоўна зрэзанага і зарослага кустарнікам яра, па дне якога з бульканнем струменілася рачулка (Гараднічанка - А.Г.), высіўся ўвенчаны купалам турэцкі шацёр у жоўтую і зялёную паласу, падшыты чырвоным кумачом ... А побач з ім, на гарыстым беразе і ў штучна насаджаных ружовых гаёчках стаялі прыземістыя кітайскія пагады.”
Каб перадаць агульны настрой тагачаснай шляхты, якая сабралася ў Гродне падчас сейма, дастаткова прывесці толькі адну цытату (апісваецца прыём у рэзідэнцыі Сіверса, сярэдзіна чэрвеня): “На фоне.... цёмнай, трывожнай ночы шацёр з купалам высіўся, зіхацеў агменямі, быццам храм, у якім адбываліся нейкія таямнічыя містэрыі. Урны і крышталь рассейвалі вакол вясёлкавы пыл, у дымцы якога людзі і прадметы набывалі празрыстыя абрысы. Усё здавалася неапісальна цудоўным сном. Погляды зіхацелі іскрамі маланакаў, твары і аголеныя плечы жанчынаў былі быццам вытачаны з перламутру, акропленага бірузой; фарбы адзення сталі матавымі, зліваючыся ў цёмныя хвалі рубінаў, ізумрудаў і золата, якія дзе-нідзе пеніліся пушыстымі грэбнямі карункаў. Нават белы колер посцілак адліваў вясёлкай мыльных пухіроў.., Сіверс, які сядзеў на раззалачоным тронападобным
127
крэсле, здаваўся грозным бажаством (курсіў мой - А.Г), да якога паўзлі погляды усіх прысутных, хіліліся ўсе голавы і плылі агульныя, падобажарстныя жаданні, якія прагнулізадавальнення. Нават сама навакольнаяцішы ня, здавалася, была прасякнута трапяткой павагаюі тры в о г а ю (курсіў мой - А.Г.)”.
Да Гарадніцы з так званай Галоўнай вуліцы (сучасная Савецкая) вяла вуліца Шырокая (сучасная Ажэшкі). На гэтым "шляху да Бернардынскага кляштара стаяў тлум ад чалавечага натоўпу, экіпажаў і коней. Уздоўж прыземістых домікаў, па вузкіх панэльках і каменнях, раскіданых дзе-нідзе ў дождж, цягнуліся шматлюдныя, стракатыя натоўпы, прыціскаючыся пужліва да сценаў і плотаў, бо штохвілінна па вуліцах рухаліся розныя чацвёркі, імчаліся галопам вершнікі, маршыравалі ўзброеныя патрулі, пляліся высоканагружаныя фурманы з фуражом ці несліся рысцою казацкія дазоры. Чым бліжэй было да чатырох гадзінаў, калі павінна было пачацца паседжанне сейма, тым больш моцніліся рух і тлум... Быццам велізарны кірмаш заліў увесь горад...
Гродна быў невялікім горадам, які налічваў усяго якія-небудзь чатыры тысячы сталых жыхароў, але дзякуючы з’езду сейма Гродна быў літаральна набіты звыш меры. He засталося ніводнага будынка, ніводнага амбара, ніводнай самай худой пабудовы, дзе б ні жылі людзі. Дайшло да таго, что ў садах на хуткую руку будаваліся шалашы з галля і дошак, каб уладкаваць коней, экіпажы і слугаў; адначасова тут месцілася і розная чалавечая дробязь. На больш шырокіх вуліцах і плошчах, як напрыклад, каля езуіцкага кляштара, на Рынку і Замкавай плошчы, узняўся другі горад, які складаўся з розных ларкоў, будкаў, перанасных ларкоў і палаткаў, у якіх гандлявалі прадстаўнікі розных нацыяў: тоўстыя немцы, рускія барадачы, смуглыя армяне, рыжыя англічане, персы ў рознакаляровых халатах, касавокія казанскія татары, не лічачы мноства яўрэяў і палякаў, якія з’ехаліся з Вільні, Любліна і Варшавы (а куды ж падзеліся мясцовыя ліцвіны? - А.Г.). He былі дапушчаныя толькі французы, якіх падазравалі ў распаўсюджванні якабінскіх лістовак і прапаганды (як па падказцы Сіверса прызнаўся сейм ў матывах сваёй адмовы). Дазволена было прыехаць падчас сейма вядомай Ле Ду з Варшавы з сваімі модамі і штатам мадысткаў, славутых сваёй прыгажосцю. Перад яе кватэрай на Саборнай вуліцы (на ёй, мабыць, месцілася Саборная Прачысценская царква базіліянак; зараз царква Ражаства Багародзіцы - А.Г.) прастойвалі цэлыя дні экіпажы знатных дамаў, а пад вокнамі прагульваліся натоўпы кавалераў, якія перамігваліся з прыгожымі францужанкамі.
У суседніх дамах амаль у кожным вакне было відаць жвавых капялюшніц, пальчатачніц ці мадысткаў, і перад імі моладзь, асабліва вайсковая, так сама прастойвала ці прагульвалася цэлыя дні... Далей агромністыя залатыя вінаградныя лозы азначалі гандляроў віном; боты ў мядзведзевых лапах - шаўцоў; калёсы - экіпажных майстроў; пучкі залатой пражы - пазуменшчыкаў; па майстэрску сплеценыя з конскага воласу косы - цырульнікаў; грозныя шаблі з бляшкі -майстроў зброі. Дзе-нідзе блішчэлі медныя талеркі цырульнікаў і срэбраныя
128
нажніцы краўцоў, дзе-нідзе за шклом ці на спушчаных адкідных сталах былі раскладзены модныя дзіковіны, на вагу золата. Былі нават кніжныя крамы і лары - Яховіча і Бельскага, а ў браме радзівілаўскага палаца (зараз на яго месцы цэнтральны ўваход у сквер на Савецкай плошчы, паміж вуліцамі Стэфана Баторыя і Маставой - А.Г.) - старога Баруха.
У Бельскага, у доме Любецкіх, акрамя кнігаў пра высокародства і гонар, брашураў і сеймавых прамоваў, прадаваліся таксама англійскія гравюры, партрэты забітага караля, саксонскі фарфор, насенне галандскай канюшыны, а таксама мазь для прыгажосці і верныя лекі ад зубнога болю.
На кожным кроку было столькі новага, што Зарэмба забыўся ў гэтым натоўпе пра свае думкі, з дзівам глядзеў на мора людзей, экіпажаў і коней, якія праносіліся з вялікім шумам па крывых завулках, сярод вартых жалю гарадскіх дамочкаў, над якімі толькі дзе-нідзе ўзвышаліся палацы магнатаў, кушчы стогадовых дрэваў і бялеліся высокія муры і званіцы касцёлаў...Гадзіннік (на Ратушы - А.Г.) адбіў чатыры апоўдні...”. Мяркую, шаноўны чытач зразумеў, што такое частае цытаванне тэксту робіцца свядома: мы і так, з-за адсутнасці пад рукю тэксту на польскай мове (першапачатковага тэксту) вымушаны карыстацца перакладам (нават падвойным). А вольны пераказ прывёў бы да яшчэ большых скажэнняў. Спадзяюся таксама, што шаноўны чытач амаль фізічна адчувае, што пры такім метады падачы пісьмовых крыніцаў у яго свядомасці паступова фармуецца ўласнае яскравае і стэрэаскапічнае ўяўленне аб і'родзенскай гарадской прасторы, фармуецца дэталёвы і шматлікі вобраз горада.
Калі гэта так, то крочым далей. I разам з Зарэмбам апынемся ў садзе Бернардынскага кляштара (зараз на яго месцы тэатр): “Север з асалодай патануў у цяні, бо сад быў стары, з развесістымі дрэвамі... аддаленыя гукі аргана пераліваліся ў сладасную мелодыю пчолаў і насякомых, якія гулі не супынна. Час ад часу з Нёмана даносіліся працяжныя крыкі плытагонаў ці чые-небудзь сярдзітыя сварлівыя галасы. Урачысты дабравест званоў даносіўся з боку горада (у Зарэмбы ўзняты настрой у сувязі з адказным даручэннем Якуба Ясінскага - А.Г.). Зарэмба, трошкі паблукаўшы па зарослых сцяжынках, натрапіў, нарэшце, на шырокую алею, якая вяла па грэбні ўзгорка да пабудоваў кляштара. Макушкі кляштару прыходзіліся з ёю на адным узроўні. Алея была пасыпана жоўтым пяском і ўсаджана чацвярным шпалерам нізка падстрыжаных самшытаў, з-за якіх выглядвалі шматлікія кветкі... Прыземістыя, развесістыя дрэвы адкідвалі пранізаныя сонцам цені на дробны гравій алеі ... было вельмі хораша. Нёман блішчэў унізе шыза-срэбранай стужкай і віхляўся сярод высокіх берагоў. За ім, трошкі справа, узвышаліся званіцы і муры францішканскага кляштара, абкружаныя кольцам садоў і шэрых 'іізенькіх домікаў.
Шырокая стужка пясчанай дарогі бралася ад Нёмана на ўзгоркі, абмінала кляштар, хваліста цягнулася сярод пашарэлых палёў, вёсачкаў, якія хаваліся ў купах дрэў і гублялася ў сцяне пачарнелых на гарызонце лясоў.
Ландшафт разварочваўся незвычайна шырокі. Дзе-нідзе корпаліся людзі,
129
занятыя жнівом, паўзлі цяжка нагружаныя вазы, залаціліся копны, і клубы пылу віселі над дарогамі.
Зарэмба ўважліва агледзеў увесь ландшафт і раптам рэзка павярнуў падзорную трубу на зараснік, размешчаны справа ад кляштара, над самым краем стромага берага, дзе бялеліся шматлікія палаткі і грэліся на сонцы чыгунныя целы гарматаў.... Замак узвышаўся на высокім беразе Нёмана, ясна вымалёўваючыся ў паветры сваімі мурамі, вежачкамі, дахамі мезанінаў, купалам часоўні і статуямі над галоўным франтонам. 3 боку горада ён акаляўся глыбокім ірвом, усаджаным шпалерай стройных тапалёў; праз роў быў перакінуты каменны шырокі мост з балюстрадай па абодвух баках, якую ўпрыгожвалі мармуровыя вазы і амуры. Каменная высокая арка, увенчаная алегарычнымі групамі з каляровага фарфору, з прывабнай каванай брамай і багата пазалочанымі гербамі вяла на шырокі двор з пабудовамі рознай архітэктуры, якія напярэдадні сейма былі адноўлены. Вялікі амарантавы сцяг з арлом і вершнікам на кані развіваўся над брамай ў гонар знаходжання караля і чаканых паседжанняў высокага сейму.
Яго вялікасць кароль жыў у замку з сям'ёю, шматлікім дваром і штатам. Толькі камандзірованыя для аховы яго вялікасці часці польскай і літоўскай гвардыі разам з “ура-артылерыяй”, як празвалі яе вострасловы, месціліся ў напалову разваленых флігелях, якія знаходзіліся паблізу... У замку месціліся і абедзве палаты сейма".
А зараз давайце паглядзім, як рэагаваў на палітычныя, лёсавырашальныя для Рэчы Паспалітай падзеі наш горад эмацыянальна. Пры гэтым вельмі характэрна, што эмацыянальны настрой горада і Зарэмбы ідэальна супадаюць, рэзануюць на працягу развіцця дзеянняў у рамане.
Раз асноўныя рашэнні рыхтуюцца і прымаюцца ноччу (а днём толькі выяўляюцца), прадчуванне незваротнасці падзеяў, абвостранае пачуццё небяспекі прыпадае менавіта на ноч. I сапраўды, па меры развіцця падзеяў ноч у рамане характэрызуецца як “спякотная, нясцерпна душная, ціхая”, быццам зацішша перад навальніцай - на самым пачатку. Прычым, аўтар рамана адразу закладвае моцны вобраз: ракета, якую нехта запускае ў начное паветра - быццам “страла, якая пранізваецемру”. Iзноўноч“цёмная,спякотная(курсіўмой- А.Г.),трывожная, пахла быццам навальніцай”. I нават музыка, якая даносіцца з рэзідэнцыі Сіверса да турэцкага шатра “ціхімі, ласкавымі хвалямі разам з водарам сена і п а в я л ы х (курсіў мой - А.Г) кветак” не магла прывесці ў зман. Бо “неба навісла цяжкім свінцовым купалам, на захадзе ўспыхвалі кароткія бялёсыя зарніцы. Аднекуль, з боку Ласосны, даносіўся голас пеўня, і час ад часу глухія, далёкія раскаты сатрасалі паветра. Часам ўздымаўся сухі, спякотны вецер, які раскачваў дрэвы, - галіны шумелі лісцем, і тухлі агні ілюмінацыі”.