Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
Гэта мы зноў, нават не заўважыўшы, апынуліся на Замкавай гары. 1 зараз, аглядаючы далёкія маляўнічыя краявіды, шырокую стужку магутнага Нёмана-Кронана з вышыні крэпасцявых муроў, мы разумеем пачуцці вялікага князя і караля, які не толькі імкнуўся жыць і працаваць у гэтым горадзе, але нават загадаў зрабіць яго месцам свайго вечнага спакою. Адна толькі мара Стэфана Баторыя ў гэтым плане здзейснілася: ён памёр менавіта ў Гродне, у сваім замку (12 снежня 1586 г.) і амаль паўтара гады (да 29 красавіка 1588 г.) яго цела пакоілася ў маўзалеі Фары Вітаўта - храме, які па яго загадзе быў перароблены з драўлянага на цагляны ў найлепшых еўрапейскіх традыцыях.
Спрэчкі паміж прыдворнымі лекарамі Стэфана Баторыя Сімонеям і Бучэлам [ірывялі (14 снежня 1586 г.) да ўскрыцця цела нябожчыка. Хутчэй за ўсё гэта значная навуковая падзея - першае анатамаванне чалавечага цела ва Усходняй Еўропе - адбылася ў двухпавярховых склепах Баторыеўкі.
* Дарэчы, дасюль менавіта на гэтым будынку захавалася старая шыльда белага колеру, у той час, як на процілсглым баку вуліцы блакітная шыльда з новай назвай.
** Атык - (ад грэцкага - антычны), сценка над карнізам, якая завяршае будынак.
*** Сграфіта - (ад лацінскага - выдрапаны), манументальна-дэкаратыўны жывапіс праз выдрапванне верхняга пласта тынкоўкі да ніжніх, кантрастоўных па колсры пластоў.
7
Сучасны польскі даследчык Е.Бойтар сцвярджае, што “...галоўнай мэтай Баторыя было стварэнне незалежнай Венгрыі (бо ён венгр па-паходжанні - А.Г.)... і ўсё астатняе - польска-літоўскі трон перш за ўсё - стварала для яго толькі сродкі на шляху дасягнення гэтай мэты”. Прыклад Гродна даказвае некарэктнасць гэтага меркавання, бо ўся дзейнасць Стэфана Баторыя тут была скіравана на ўмацаванне эканамічнай моцы і культурнага росквіту Рэчы Паспалітай (мы гэта выразна адчуваем па развіцці гістарычных і культурных падзей у ВКЛ таго часу).
Пераемнік Стэфана Баторыя Жыгімонт Ваза (на троне да 1632 г.), а затым Ян Казімір (на троне да 1648 г.) таксама з задавальненнем карысталіся вялікакняскімі рэзідэнцыямі ў Гродне.
Пры Міхаіле Карыбуце Вішнявецкім (на троне да 1673 г.) пад час так званай “невядомай вайны” у сярэдзіне 17 стагоддзя замак Стэфана Баторыя быў разбураны і адноўлены толькі ў 1678 пры Яне Сабескім( 1629-1696).
Служыў гэты замак прытулкам і Аўгусту Моцнаму ў 1674-1706 і 1709-1733 гг. Пад час Паўночнай вайны ў 1705 і 1708 гг. тут па чарзе спыняліся расейскі цар Пётр Першы і швецкі кароль Карл XII *. А вось польскага караля Аўгуста III гэты замак, здаецца, ужо не задавальняў. I не дзіўна: ліхія гады Паўночнай вайны не прайшлі для замка дарэмна. У 1737-1751 гг. на месцы колішняга Ніжняга замка Аўгуст III пабудаваў каралеўскі палац у стылі ракако, сёння вядомы як Новы замак (падрабязнасці аб аўтарстве праекта і будаўніцтве глядзіце артыкул Ю.Кітуркі “Гродзенскі каралеўскі палац”). П-падобны палац пад мансардавым дахам утвараў парадны двор, які з боку Старога замка (замка Стэфана Баторыя) завяршаўся двума флігелямі і брамай. Двухпавярховы палац складаўся з грох прамавугольных карпусоў з мансардамі, да цэнтральнага корпуса з боку дваровага фасада прымыкала вылучаная ў самастойны аб’ём капліца-капэла з шатровай званіцай, пакрытая вальмавым** дахам. Капліцу збудаваў І.Ф.Кнобель, які таксама часткова змяніў праект усяго палаца. 3 левага боку размяшчаліся карпусы з канцылярыяй, стайняй і іншымі службовымі памяшканнямі. Фасады палаца чляніліся адзінарнымі і падвойнымі лапаткамі***, прамавугольнымі і квадратнымі нішамі, згрупаванымі аконнымі праёмамі. Цэнтральны ўваход у палац быў вылучаны неглыбокім трохвосевым рызалітам****, распрацаваным падвойнымі пілястрамі***** і капітэлямі****** якія былі дэкараваны лепкай у стылі ракако. Тымпан***** трохвугольнага франтона быў запоўнены па ўсёй
* Глядзіце ў гэтай самай кнізе “Драма 1706 года”.
**Вальма - тарцовы схіл 4-схільнага даху.
*** Лапаткі - вертыкальны выступ на сцяне будынка без базы і капітэлі.
**** Рызадіт _ (ад італьянскага - в ы с т у п), частка будынку, якая выступае за лінію фасада на усю яго вышыню.
***** Пілястры - (ад італьянскага - к а л о н а, с л у п), плоскі вертыкальны прамавугольны выступ на сцяне або слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны
****** капіТЭЛь _ (ад познелацінскага - г а л о ў к а), пластычна вылучаная верхняя частка вертыкальнай апоры слупа.
******* -рЬІМпан _ поле трохвугольнага ці фігурнага франтона.
8
плоскасці лепным картушам* . Прывабную маляўнічасць палацу надавала спалучэнне чырвонага чарапічнага даха, зялёнага колеру сценаў і белых элементаў архітэктурнай пластыкі і лепнага дэкору. Планіроўка памяшканняў калідорная. Шырокі вестыбюль, авальная зала (яна з’яўлялася кампазіцыйным цэнтрам палаца), адякой адыходзілі парадныя памяшканні. Інтэр’еры капліцы-капэлы, Сенатарскай, Пасольскай і Круглай залаў вылучаліся багаццем дэкараціўнай апрацоўкі: жывапіс, разьба, стукавая** пазалочаная лепка ў стылі ракако. Асаблівасцю гэтых памяшканняў з’яўлялася паркетная падлога. У дэкоры капэлы выкарыстаны ракайлёвыя вазы, кветкавыя гірлянды, каралеўская карона, валюты***, штучная драпоўка, гірлянды званоў. Жылыя памяшканні месціліся на другім паверсе і ў мансардзе. Службовыя памяшканні - у скляпеннях.
У 1789 г. палац рэканструяваны Дж.Сака. У тыя ж часы інтэр’ер парадных памяшканняў быў размаляваны сюжэтнымі сцэнамі дэкаратарам Манькоўскім.
Палац быў разбураны ў ліпені 1944 года, у 1950-х гадах адбудаваны, у выніку чаго ў першапачатковым выглядзе захавалася толькі ўязная брама з скульптурамі сфінксаў і дэкараціўнай ваеннай арматурай (уплыў французскага архітэктара Ф.Бландэля).
Новы замак выкарыстоўваўся як месца паседжання генеральных сеймаў.
3 1764 г. Новы замак - рэзідэнцыя агюшняга дзяржаўцы Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (на троне да 1795 г.). Гэтыя гады прыпадаюць на яскравы перыяд эканамічнага і культурнага росквіту Гродна, які скончыўся разам з заняпадам Рэчы Паспалітай. У 1793 г. ў Новым замку адбываецца апошні сейм РП: палац перажывае бадай што самыя драматычныя падзеі сваёй гісторыі, калі амаль канчаткова вырашаўся лёс РП, бо фактычна, у выніку другога яе падзелу, які гэты сейм якраз зацвердзіў, рэальную незалежнасць захавала толькі тэрыторыя былога ВКЛ. Нядоўгі патрыятычны ўздым (у 1794 г. замак прытуліў касцюшкаўскую Парадкавую камісію, бачыў самога Тадэвуша Касцюшку****) змяніла апошняя кропка трагедыі: 25 лістапада 1795 г. тут, у Новым замку, Станіслаў Аўгуст падпісвае адрачэнне ад прастолу - трэці падзел РП замацоўвасцца юрыдычна. Наш горад, праўда, ненадоўга, аказваецца падзеленым паміж дзвюма дзяржавамі: правабярэжная частка адыходзіць да Расейскай Імперыі, левабярэжная - да Прусіі (да 1808г.). Станіслаў Аўгуст Панятоўскі нейкі час працягвае жыць у сваім палацы ды ў сваіх загарадных рэзідэнцыях (да смерці Кацярыны II у 1797 г., калі Павел Першы прытуліў яго ў Пецярбурзе).
Гродзенскіх загарадных рэзідэнцыяў у Станіслава Аўгуста было тры: Аўгустова,
* Картуш - (ад італьянскага - с к р у т а к, м я ш о ч а к), упрыгожанне ў выглядзе дэкаратыўна акаймаванага шчыта або паўразгорнутага скрутка, на якім адлюстраваны герб, эмблема,
надпіс.
*** Стук - (штучны мармур), матэрыял для аздаблення сцен і архітэктурных дэталяў: абпалены і здроблены гіпс злучаны з галуном і клеем, часам з дамешкамі мармуравай пудры.
*** Валюта - (ад італьянскага - завіток, спіраль), архітэктурны матыў у форме спіралепадобнага завітка з кружком (“вочкам”) у цэнтры.
**** Падрабязнасці глядзіце ў апавяданні “У часы касцюшкаўскага паўстання”.
9
Мал. 4. Станіславоўская еядзіба. 3 малюнка Н. Орды 19 спі.
Мал. 7. Гродзенская сядзіба "Панямунь". 3 малюнка Н.Орды
Мал. 5. Сядзіба Станіславова. Палац. План 1-га паверха
Мал. 8. Сядзіба "Панямунь". Схема планіроўкі: 1-палац; 2-капліца, 3-падпорныя сііенкі тэрас.
Мал. 9. Гродзенскі каралеўскі палар Чарцёж галоўнага фасада і план.
Мал. 6. Гродзенская Аўгустоўская сядзіба. Чарцёж галоўнага фасада палаца.
10
Станіславова і Панямунь.
Спачатку, у 1760-х гг. яшчэ малады кароль і вялікі князь пабудаваў сябе рэзідэнцыю на паўночны ўсход ад Гродна (сёння гэта вядомы помнік садова-паркавай архітэктуры “Станіславоўская сядзіба” па вул. Ціміразева. Аўтар праекту італьянскі архітэктар Дж.Сака. Ансамбль меў сядзібны дом, два флігелі, гаспадарчыя пабудовы, парк. Цэнтральнае месца займаў сядзібны дом, размешчаны на вяршыні пакатага схілу. Дом спачатку быў аднапавярховы мураваны з дзвухпавярховай цэнтральнай часткай, з вылучаным на дваровым фасадзе паўкруглым эркерам* , з манаграмай караля (SAR - Станіслаў Аўгуст Рэкс** і датай: 1766). Гэта манаграма, але ўжо без даты, захавалася да сённяшняга дня. Пазней пабудавалі другі паверх.
У 1770-я гг. тым самым архітэктарам была пабудавана Аўгустоўская сядзіба ў паўднёвым занёманскім напрамку ад Гродна (зараз гэта вуліца Рэпіна). Яна мела традыцыйную планіровачную арганізацыю параднага двара, абмежаваную галоўным копусам, бакавымі флігелямі і брамай. У архітэктуры будынка спалучаліся рысы барока і класіцызму. Зараз ён рэканструяваны і разам з рэшткамі старажытных дрэў, тасама як і будынак Станіславова, з’яўляецца астраўком гармоніі, нечаканым аазісам сярод панурай, аднастайнай забудовы наваколля (так і хочацца назваць яе пустыняй!) сучаснага горада.
Як выглядала сядзіба Панямунь добра бачна з малюнка Напалеона Орды. Пабудаваны на ўсход ад Гродна, на правым беразе Нёмана ў 1771 г. па праекце архітэктара Ю.Аляхновіча ў стылі позняга барока, будынак быў аднапавярховы, спачатку цагляны, з цягам часу частка разбураных сценаў заменена драўлянымі. Сядзіба абмежавана з поўдня ракой Нёманам, на стромым беразе якой і стаіць сам будынак, з усходу і поўначы - глыбокім ровам. У 19 стагоддзі на ўездзе ў сядзібу пабудавалі часоўню ў неагатычным стылі. I сёння гэта фактычна прыгарад Гродна. У будынку жывуць людзі. Захаваўся фрагмент кутняй вежы, якая вылучаецца плаўнымі абрысамі, тонкай і складанай прафілёўкай карнізаў і абрамленняў.
Калі суаднесці мясціны, дзе жыў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі з планам Гродна, то атрымліваецца, што яго загарадныя рэзідэнцыі з’яўляюцца вяршынямі раўнабедранага трохкутніка, у якім бакі-адлегласці Аўгустова-Станіславова і Аўгустова-Панямунь роўныя, а адлегласць Замак-Панямунь роўная адлегласці Станіславова-Панямунь. Пры гэтым Новы замак знаходзіцца на прамой, якая злучае сядзібы Аўгустова і Станіславова (гэта адзін з двух роўных бакоў нашага трохкутніка). Выпадковасць. Хутчэй за ўсё. Але даволі прыгожая. Да таго ж, мяркуючы па трактах на старых планах Гродна, у той час існавалі шляхі (не строга прамыя, але згодна з іх канфігурацыяй і тым месцам, дзе звычайна існавала пераправа праз Нёман у раёне Замка), патрабуючыя прыкладна аднолькавага часу,