• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
    
    *** Яткі - асобнас месцана рынку для гандлю мясам, рыбай, птушкай.
    
    **** ррЫўна _ Грашовая адзінка = срэбны злітак вагаю каля фунта
    
    16
    
    падпарадкавання і паслушэнства тых, хто стаяў на ніжэйшых прыступках лесвіцы тым, хто стаяў вышэй за іх, а ўсіх - цэхмайстрам. Цэх складаўся з вучняў (у статутах іх яшчэ называюць “хлопцы”, ’’хлопята”), падмайстраў (“челядь”,”товарнш”, ’’молодшне”), майстроў (“брат”, ’’братчнк”).
        Вучань - гэта чалавек, які паступаў да майстра, каб вывучыцца ягонаму рамяству. Ён павінен быў быць законнанароджаным (мець метрыку), за яго пры прыёме павінны былі паручыцца бацькі, сваякі, або апекуны (даць рэкамендацыю). Тэрмін навучання залежаў ад будучай прафесіі: у каваля - тры гады, у кацельшчыка і мечніка - чатыры. 3 цягам часу вучнёўскі тэрмін павялічваўся (гэта было выгадна майстрам) да 5-6 гадоў па асобных спецыяльнасцях.Становішча вучня нагадвала стан прыслугі: за сваю працу ён плату не атрымоўваў, выконваў хатнія абавязкі, яго маглі пабіць.Напрыклад, вучань гродзенскага кацельшчыка Мікіта Ваўчковіч скардзіўся, што яго прымушаюць выконваць палявыя працы свайму майстру (“жнто есмн жал”)-
       Вучань,вытрымаўшы тэрмін, атрымоўваў ад майстроў пасведчане аб навуцы і паводзінах. Вось які “Вызвольны ліст” выдалі ў гродзенскім аб'яднаным цэху муляраў, ганчароў, цесляроў, бандароў: ’’Усім разам і кожнаму асобна Панам Майстрам і Таварышам названых рамёстваў, гэта значыць мулярскага, цяслярскага, ганчарнага і бандарнага,якія дзе-небудзь існуюць, даносім да ведама, што Слаўны Пан Тамаш Пярсіцкі Майстар рамяства мулярскага, мешчанін Ягонай Каралеўскай Вялікасці Гродна вызваліў вучня свайго на імя Юзафа Кундзіча, мулярскага рамяства, якога за добрага і дабрадзейнага Таварыша, які слушна прайшоў неабходны тэрмін, Усім Панам Майстрам і Таварышам Братам вышэй названых цэхаў і рамёстваў ветліва прапаноўвае, каб гэты праўдзівы з цэха дадзены вызвольны ліст завяшчальны, быў усюды за добрага, дабрадзейнага і ні ў чым добрай славы непарушна прыняты, шанаваны і прымаўся, як добры, дабрадзейны і ўмелы Таварыш; для чаго для лепшай веры гэтаму Вызвольнаму лісту ад Навукі і Рамяства пры подпісе пана пісара цэхавога, пячатку цэхавую прыціснулі; пісан у Гродне 10 лютага года 1696. Натарыус Юзаф Антоні Наркевіч”.
        Наступнай прыступкай іерархічнай лесвіцы была пасада чалядніка. Каб затрымаць вучня, у першай палове 17 ст.прыдумалі паўчалядніка ( робеніка ). Абодва працавалі на майстра і атрымоўвалі за сваю цяжкую працу, якая парою цягнулася ад раніцы да ночы, грашы, ды і тыя часта чакалі тыднямі. За малейшую правіннасць майстар мог пабіць. Бяспраўны стан чаляднікаў відаць з статута цэха кавалеў і кацельшчыкаў. Сярод 22 артыкулаў толькі два вызначалі абавязкі майстроў перад чаляднікамі: у 4 артыкуле гаварылася, што майстар, упэўнены пасля двухтыднёвага тэрміна, што чаляднік “умелы ў рамястве, старанны ў працы і да таго ж не п'яніца”, абавязаны плаціць такому вышэйшую стаўку; 13 артыкул абавязваў майстра, які нанёс крыўду чалядніку, ’паставіць сяброўскую бочку піва” у якасці кампенсацыі.
           Пераход чалядніка ў майстры быў даволі складаным. Акрамя падачы дакументаў (метрыкі нараджэння і пасведчання аб вучобе ў майстра), трэба было
    
    17
    
    для ўдасканальвання свайго майстэрства накіравацца ў “вандроўку” на 2-3 гады.Звычайна яна адбывалася ў буйных цэнтрах развіцця раместваў у Беларусі, Літве, Польшчы., Вярнуўшыся, чаляднік трымаў экзамен. Пад наглядам двух майстроў ён павінен быў зрабіць узорны твор свайго рамяства (“робнть штуку”). Каваль, напрыклад, павінен быў на працягу дня зрабіць тры прадметы: цясак, сякеру і падкову. Кацельшчык месяц рабіў піўны кацёл, перагонны куб і лейку, мечнік 12 тыдняў - двухбаковавостры меч строга вызначаных памераў, адшліфаваны як люстэрка з упрыгожанай чаканкай і інкрустацыяй рукаяткаю. У 17 ст. быў уведзены грошавы ўнёсак у скрыню цэха і патрабавалася зрабіць пачастунак майстрам (“даць вячэру”)- Так, статут цэха рыбакоў 1698 г. прадугледжваў унёсак у 60 злотых. Гэта была на той час даволі значная сума, якую знайсці мог не кожны.
        Статут аб'яднанага цэха муляраў, цесляроў, ганчароў, бандароў (артыкул 5) апісваў патрабаванні да “таварыша,які прыйшоў з іншага горада” пры паступленні ў цэх. Ён павінен паўтары гады працаваць у майстра, не выходзячы з горада, потым паказаць метрыку нараджэння і пасведчанне ад майстра, у якога вучыўся рамяству, даць прысягу новага гараджаніна перад радцамі ў ратушы, зрабіць унёсак у касу цэха, паказаць “штуку навукі” сваёй радцам і старшым братам, зрабіць вячэру.
       Унутрыцэхавыя супярэчлівасці паміж майстрамі, з аднаго боку, і чаляднікамі і вучнямі, з другога, прывялі да стварэння “господы” - уласнай арганізацыі чаляднікаў. Назва яе ўзнікла ад назвы дома, у якім рэгулярна праводзіліся сходкі чаляднікаў. ’Тоспода” была пад поўным наглядам цэха і з'яўлялася толькі нязначнай адступкай цэхавай вярхушкі.
        Паўнапраўным членам цэха быў толькі майстар. Ён атрымоўваў недалёка ад ратушы двор (шіяц) для жылля, які ўтрымліваўся за кошт горада, яму плацілі грашовы ганарар або давалі кавалак зямлі для апрацоўкі. Згодна з статутам аб'яднанага цэха муляраў, цесляроў, ганчароў, бандароў майстар не мог ганьбіць працу іншага майстра (кара -1 камень воску*), рабіць яму нешта шкоднае, а наадварот павінен перасцерагчы яго і параіць, нельга было перабіваць працу іншаму майстру. Майстар мог мець не больш за трох вучні. У 2 палове 18 ст.яшчэ мацней выявілася маёмасцевая дыферэнцыяцыя паміж майстрамі: адны станавіліся яшчэ багацейшымі, іншыя збяднелі. Напрыклад, цэхмайстар шавецкага цэха Тэадор Ляховіч валодаў каменным двухпавярховым будынкам, кошт якога раўняўся 11 тыс.злотых, а спадчыннікам мечніка Антона Макарэвіча пасля яго смерці не хапіла маёмасці, каб выплаціць усе даўгі.
        Цэхавыя майстры ўсяляк перашкаджалі паступленню ў цэх новых майстроў. Апошнія павінны былі падаць метрыку нараджэння і пасведчанне аб сканчэнні адпаведнага курсу вывучэння рамяства ў майстра - члена цэха таго горада, дзе ён вучыўся (“ліст вызвалення ад навукі”). Трэба было быць жанатым, унесці грашовы ўнёсак, зрабіць узорныя вырабы свайго рамяства. Для тых, хто прыехаў з іншых гарадоў, патрабавалі “аседласць мець” - набыць дом для жыцця і атрымаць права гараджаніна (прынесці прысягу гораду). Ільготы пры атрыманні звання майстра
    
    * 1 камень воску = 40 фунтаў літоўскіх = 36 ф. расійскіх = 14,5 кг
    
    18
    
    мелі: сын майстра, які ажаніўся з ўдавою або дачкою майстра, удава майстра, якая сама вядзе рамяство пасля смерці мужа, сваякі майстра. Іх вызвалялі ад узорнай працы, унёскаў, адпрацоўчагатэрміну і г.д.
        На верхняй прыступцы іерархічнай лесвіцы стаялі цэхмайстры (старшыя майстры), якіх выбіралі штогод на агульных сходах з майстроў адной спецыяльнасці.Такім чынам, у аб'яднаных цэхах было некалькі старшых майстроў. Яны па чарзе сачылі за выкананнем статута цэха, ахоўвалі цэхавую скрыню, сачылі за парадкам у час цэхавых сходаў. У 17-18 стст. найбольш заможныя майстры займалі пасады старшых майстроў па некалькі гадоў. Выбары ператварыліся ў фікцыю, якая прыкрывала прывілеяванае становішча цэхавай вярхушкі.
        У адносінах да гарадской абшчыны цэх, падобна да гільдыяў*, або да ўніверсітэтаў** з' яўляўся асобай абшчынай з самастойным унутраным жыццём. Яно праходзіла адпаведна з статутам цэха. Першапачаткова цэхавы статут зацвярждаўся магістратам, але, як мы ужо ведаем, гродзенскія цэхі дабіваліся каралеўскіх прывілеяў, а потым заносілі статут ў гарадскую кнігу. Артыкулы статута кожнага цэха вызначалі парадак найму вучняў і чаляднікаў, умовы іх пераходу на наступную прыступку іерархічнай лесвіцы, прыёму майстроў у цэх, адносіны паміж майстрамі і чаляднікамі, вучнямі. Статут рэгламентаваў вытворчую дзейнасць майстроў і ўнутрыцэхавае жыццё: правядзенне сходаў, парадак справаздачнасці і разбору скаргаў, збор унёскаў.
        Для вырашэння ўнутраных пытанняў і знешняй дзейнасці цэха збіраліся сходы (сходкі): адзін раз у квартал - для чытання статута, адзін раз у месяц - для абмеркавання надзённых спраў, адзін раз у год - для перавыбараў цэхмайстра, па патрэбе - для разбору скаргаў. У сходах удзельнічалі ўсе члены цэха - каля цэхмайстра сядзелі старшыя майстры, затым майстры, далей чаляднікі і вучні. Збор на паседжанне пачынаўся за паўгадзіны, а роўна ў вызначаны час старшы майстар, які старшынстваваў на сходзе, ставіў на стол гадзіннік, што азначала пачатак схода. Той, хто спазніўся павінен быў заплаціць штраф, які пры паўторным разе павялічваўся ўдвая. Штраф плацілі таксама за прыход узброеным, або за парушэнне парадку. З'яўленне на сходзе ў нецвярозым стане каралася турэмным зняволеннем.
        Значную ролю ў жыцці цэха адыгрываў цэхавы суд. Ён пільна сачыў за вытворчай дзейнасцю майстроў, караў рамеснікаў, якія рабілі няякасную прадукцыю, разбіраў спрэчкі паміж членамі цэха. Пры канфлікце паміж цэхам і цэхмайстрам на паседжанне суда запрашалі радцаў з магістрата. Так, зрабіў, напрыклад, цэх краўцоў у 1639 г., калі не змог сам прымусіць да падпарадкавання шасці майстроў. Разбор выліўся ў абвінавачванне аднаго з цэхмайстраў у прысваенні цэхавых грошай і перайшоў у бойку, у час якой два майстры пабілі цэхмайстра.
        Для жыццядзейнасці цэха патрэбна было мець касу (казну, фундуш), якая складалася з унёскаў, штрафаў, выплатаў вучняў і чаляднікаў, іншых грашовых
    
    * Гільдыя - аб'яднанне купцоў.
    
    **Універсітэт - вышэйшая навучальная установа, якая мела ў сярэднявеччы права самакіравання.
    
    19
    
    паступленняў; пячатку; цэхавую харугву;крыж; эмблему (напрыклад, цэх рыбакоў меў табліцу з выявай рыбы); барабан (бубен) для склікання на сход; воск для свечак цэхавага алтара. Усё вышэй пералічанае, а таксама прывілей і статут цэха захоўваліся ў скрыне (“лядзе”). Сама яна была пад аховаю цэхмайстра, а ключы ад скрыні (два або тры асобнікі) знаходзіліся ў выбраных майстроў цэха.Так вырашыў, напрыклад, цэх мяснікоў.
        Як гаварылася вышэй, цэх ствараўся не толькі для вытворчага працэсу, але і для супольнага адпраўлення некаторых жыццёвых функцыяў. У вялікія святы, такія, як Божае цела, сябры цэха ў святочнай вопратцы з розным рыштункам, пад харугваю і эмблемаю, з барабанам і крыжом выходзілі на вулічнае шэсце да касцёла. У Фарным касцёле існавала шэсць цэхавых алтароў: злотнікаў, шаўцоў, сталяроў, цырульнікаў, аб яднанага цэха муляраў, цесляроў, ганчароў, бандароў, мяснікоў і рыбакоў (адзіны на два цэхі). Цэх павінен быў за свой кошт трымаць алтар і каплана, які будзе весці службу, даваць свечкі.