Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
*Эркер - паўкруглы, трохкутны ці шматгранны зашклёны выстуа на плоскасці сцяны будынка.
**Рэкс (лацінскас Rex) - кароль
II
каб карэце даімчацца да Замка ці то з Аўгустова, ці то са Станіславова. А можа, Станіславу Аўгусту была патрэба, каб падчас, напрыклад, вясновага разліву Нёмана ён аднолькава хутка мог даімчацца з Панямуні як у Замак, так і ў Станіславова? I ў яго на той час існавалі для гэтага больш-менш прамыя шляхі? А можа ўсяго толькі гэтая выпадковасць падкрэслівае вытанчаную натуру Станіслава Аўгуста, які быў вялікім аматарам мастацтваў і навукі? Бо вядома, што яго сябрам быў вядомы беларускі навуковец, астраном Марцін Пачобут-Адляніцкі. Ды ўвогуле гэты кароль і вялікі князь спрыяў дзейнасці Адукацыйнай камісіі, а для паэтаў, мастакоў і музыкаў заснаваў медаль “Sapere ande” (Таму, хто адважыўся быць мудрым).
Уключайце сваю фантазію, далучайце яе да сваіх ведаў. I тады, магчыма, перад вамі адкрыюцца новыя гарызонты ў пазнанні мінулага не звонку, а па сутнасці. I Вы здолееце спасцігнуць не толькі патаемныя матывы нашых далёкіх продкаў, але і саміх сябе.
12
РАМЕСНЫЯ ЦЭХІ
3 15 да сярэдзіны 17 стагоддзя Гродна ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых гандлёва-рамесных гарадоў Беларусі. Калі б мы прайшліся па вуліцах старажытнага Гродна, дык убачылі б на правым беразе Нёмана два рынкі: Стары, на месцы, дзе цяпер Савецкая плошча, і Рыбны, каля сучаснай вуліцы Давыда Гарадзенскага. На 27 вуліцах жыла асноўная частка рамеснікаў і гандляроў, якія знаходзіліся пад юрысдыкцыяй магістрата. На левым беразе, куды можна было прайсці праз пастаянны драўляны мост, мы знайшлі б рынак і 4 вуліцы, дзе жылі рамеснікі, якія залежалі ад замка.
У Гродне паспяхова развіваліся розныя рамёствы.У сярэдзіне 17 ст. налічвалася каля 30 рамесных спецыяльнасцяў. Паколькі ў горадзе знаходзілася рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага і караля польскага, праводзіліся сеймы павятовыя, ВКЛ і Рэчы Паспалітай, адбываліся паседжанні Літоўскага трыбунала, дык была патрэба ў рамесніках, якія маглі вырабляць розны рэквізіт для цэрыманіяльных дзеянняў, прадметы раскошы. Таму працавалі тут рамеснікі мастацкіх рамёстваў: мастакі, скульптары, гравёры, пераплётчыкі, ювеліры і іншыя.
Праз Гродна ішлі на экспарт у Заходнюю Еўропу скуры, футра, шчаціна, воўна, лён. На гэтай сыравіне працавалі гарбары, шаўцы, краўцы, гкачы, шорнікі, шапачнікі, кушнеры. Багацце прыродных будаўнічых матэрыялаў спрыяла працы такіх рамеснікаў, як: муляры, маляры, брукары, стрыхары (тыя, хто выпальваў вапну), цесляры, калеснікі, ганчары, шклярыЛрадыцыйна працаваліў горадзе “металісты”: кавалі, мечнікі, кацельшчыкі, бляхары, токары. Абавязкова трэба нагадаць яшчэ півавараў, саладоўнікаў, рыбакоў, фурманаў.
Існаванне ў той час натуральнай гаспадаркі*, вузасць унутранага рынку**, устойлівасць формаў вытворчасці, агульныя інтарэсы дробных вытворцаў і супольнае выкарыстанне імі некаторых вытворчых, складовых і гандлёвых намяшканняў, карпаратыўная адасобленасць спецыяльнасцяў, канкурэнцыя з прыгоннымі рамеснікамі і іншыя прычыны прывялі да стварэння рамесных цэхаў. Цэх - гэта замкнутая прафесіянальная арганізацыя (карпарацыя) гарадскіх рамеснікаў, створаная з мэтаю манапалізацыі рамяства і для супольнага адпраўлення некаторых жыццёвых функцыяў.
Цэхавая арганізацыя прыйшла з Заходняй Еўропы, найперш з Германіі, дзе росквіт яе назіраўся ў 13-15 стст. Напрыклад, у Любеку ў 15 ст. было 50 цэхаў, Растоку -44,Вене -77. На Беларусі да цэхаў існавалі рамесныя арганізацыі з сваімі мясцовымі назвамі.У 13-14 стст. гэта “братчнны”. Згодна з дакументамі 1 паловы Ібст.уГродне і Гродзенскай каралеўскай эканоміі*** былі аб'яднанні рамеснікаў пад назваю сотні: кавальская сотня, санніцкая, камянецкая на чале з сотнікамі. Шырокае
* Натуральная гаспадарка - тып гаспадаркі, пры якім прадукты працы вырабляюцца для задавальнення патрэбаў саміх вытворцаў.
**Унутраны рынак - сфера абарачэння тавараў.
***Пра эканомію глядзі ў наступным аповядзе.
13
з'яўленне цэхаў у гарадах Заходняй Беларусі адносіцца да 16 ст., як раз у час пад'ёма гарадоў. Сваё юрыдычнае афармленне яны атрымалі ў другой палове 16 - першай палове 17 ст,- у час эканамічнага і палітычнага наступлення шляхты і духавенства на гараджанаў. Захаваліся ўспаміны аб 112 цэхах у 16 беларускіх гарадах гэтага перыяду.
Трэба адзначыць, што беларускія цэхі адрозніваліся ад заходнееўрапейскіх адсутнасцю дэталёвай рэгламентацыі тэхналогіі вырабаў,прыладаў працы, працоўнага часу, кошту вырабаў і г.д. Гэтыя нормы былі для іх анахранізмам, бо рамесніцтва Беларусі ў 16-17 стст. развівалася на больш шырокай рынкавай базе, чым у Заходняй Еўропе 13-15 стст. Статут беларускага цэха толькі патрабаваў ад майстра рабіць якасныя рэчы і з добрай сыравіны, забараняў майстрам ганьбіць працу адзін аднаго.
Першы ўспамін аб арганізацыі цэха ў Гродне адносіцца да 13 лютага 1570 г., калі гродзенскі магістрат зацвердзіў статут аб'яднанага цэха кавалёў, кацельшчыкаў, мечнікаў, слесараў (металістаў). Пазней да яго далучыліся: латнікі, нажоўшчыкі, карэтнікі, шорнікі, сядзельнікі. У 1612 г. цэх атрымаў прывілей ад караля Жыгімонта III (1587-1632). У 1639 г. было прынята рашэнне аб арганізацыі самастойных цэхаў кожнай спецыяльнасці на чале з цэхмайстрам, дазвалялася мець сваю касу і статут.
Другі аб'яднаны цэх муляраў, ганчароў, цесляроў, бандароў атрымаў прывілеі аж ад чатырох каралёў: Стэфана Баторыя (у Вільні 2.04.1579), Жыгімонта III (у Вільне 22.02.1620), Уладзіслава IY (у Гродне 30.05.1633), Яна II Казіміра (у Гродне 15.01.1653). Цэхмайстрамі часоў Аўгуста II (1697-1704) былі Рыгор Раманоўскі, Мікалай Тарасевіч, Кшыштаф Кішкевіч, Ян Саваневіч. У 1699 г. Аўгуст II дараваў грамату цэхам брукараў, ганчароў, бандароў, цесляроў.
У 1579 г. прывілей Стэфана Баторыя меў кравецкі цэх - яго паказвалі ў 1704 г. цэхмайстры Ян і Тэадор Маркевічы, Ежы Вішнеўскі пры абвінавачванні падстаросцінскіх яўрэяў-краўцоў, якія “рабілі іх працу, а ў цэху павіннасці не няслі”. Жыгімонт III падцвердзіў прывілей цэха. Вядома, што ў 1653 г. цэхмайстрамі былі Ян Зялепуха, Аляксандр Лышкоўскі, Станіслаў Асмінскі, Аляксандр Картоўскі і Ян Левановіч. У красавіку 1639 г. частка майстроў кравецкага цэха адмовілася падпарадкоўвацца цэхавым уладам, перастала хадзіць на цэхавыя паседжанні і плаціць складкі . Справа дайшла да адкрытых сварак з цэхмайстрамі. 17 ліпеня магістрат прыняў рашэнне аб далучэнні рамеснікаў, якія аддзяліліся да цэха металістаў. Яны павінны былі мець агульную харугву*, супольна выконваць рэлігійныя абрады і грамадскія справы для горада.
У 1593 г. створаны аб'яднаны цэх домнікаў, стрыхароў, муляроў, ганчароў, маляраў, цесляроў. У 1679 г. Ян III Сабескі даў прывілей мулярам і стрыхарам, у якім ёсць успамін аб правах, дадзеных Жыгімонтам III. 10 студзеня 1630 г. Жыгімонт III дае прывілей на арганізацыю цэха злотнікаў. Па прашэнні старшых майстроў цэха Яна і Станіслава Цвіклаў, Тамаша Ланеўскага Уладзіслаў IV таксама выдае
* Харугва - у згаданым выпадку сцяг
14
Мал. 10. Ключ ад г. Гродна. XVII cm. Метал, коўка 55x17. (Захоўваецца ў Гродзенскім ДГАМ)
Мал. 11. Скрыня 18 cm. Праца гродзенскіх майстроў.
15
імпрывілей Юстудзеня 1637г. Гродзенскі гісторык Ю.Ю.Ядкоўскі бачыў статут цэха злотнікаў, які складаўся з 20 артыкулаў. У іх гаварылася аб праве выбара дзьвух старшых цэха на тэрмін 1 год, магчымасці мець алтар у Фары Вітаўта. Пяты артыкул папярэджваў аб небходнасці рабіць срэбра добрай пробы і вагі Віленскай*,за гэтым павінен быў сачыць старшы цэха і штрафаваць за парушэнні (за 4 раз магістрат мог забараніць майстру займацца гэтым рамяством).
Шавецкі цэх меў прывілей ад Стэфана Баторыя,падцверджаны 6 чэрвеня 1633 г. Жыгімонтам ІП і 4 студзеня Янам П Казімірам. Гандляваць абуткам без дазволу цэха забаранялася пад караю канфіскацыі тавараў. У 1633 г. цэхмайстрамі былі Каспер Часновіч і Ваўжынец Казароўскі.
У 1645 г. упершыню ўспамінаецца цэх брукароў. У 1649 г. арганізаваны цэхі гарбароў і цырульнікаў (і тых,хто рабіў парыкі). Статут апошняга быў унесены ў гарадскуюкнігу Юснежня,а9студзеня 1650г.ЯнПКазімірдаўямупрывілей. Цэх цырульнікаў меў у Фары Вітаўта свой алтар. У .1666 г. прыгадваецца цэх жывапісцаў. У 1679 г. створаны самастойныя цэхі кавалёў і кацельшчыкаў.
У канцы 17 ст. быў арганізаваны мясніцкі цэх. Згодна з статутам часоў Яна III ён павінен дапамагаць шпіталю Фарнага касцёла. Шосты артыкул гаварыў, што ў святы пад харугву абавязаны стаць і яўрэі-мяснікі, якія неслі на карысць цэха наступныя павіннасці: 6 фунтаў** пораху ў год, на свята Божага цела - бочку піва,чырвоны злот да касы. За гэта ім дазвалялася гандляваць у сваіх асобных ятках***. У 1797 г. цэхмайстрамі былі Міхал Лукоўскі і Готліб.
Часова да цэха мяснікоў (5 артыкул статута) належалі “каралеўскія рыбакі” (і лаўцы ракаў). 30 снежня 1698 г. Аўгуст II даў ім прывілей на арганізацыю свайго цэха.Дазвалялася мець на рынку сваё месца, а іншыя гандляры рыбаю розных відаў і гатункаў маглі гандляваць толькі з дазволу цэха, яўрэям забаранялася гандляваць селядцамі. Караю былі штрафы ад 10 - да 100 грыўняў****,якія ішлі часткова цэху,часткова - магістрату. Заснавальнікамі цэха былі Міхал Апановіч і Войцэх Цвікла, стаўшыя старшынямі пажыццёва. Цікава, што жылі яны ў прадмесці, якое называлася яшчэў 1926 г. Рыбакі.
У 1777 г. у Гродне налічвалася 15 цэхаў:шавецкі,рыбацкі,гарбарны, кавальскі,мясніцкі,кравецкі,мулярскі,цяслярскі, ганчарны, бандарскі, ткацкі, стрыхарскі, злотніцкі, сталярны, фурманскі.
Як вы ўжо заўважылі, характэрнай асаблівасцю цэхавай арганізацыі Гродна была перавага цэхаў, якія аб'ядноўвалі рамеснікаў шэрагу змежных, а часам і розных спецыяльнасцяў. Прычынамі гэтага былі: недастаткова развітая спецыялізацыя рамяства, невялікая колькасць рамеснікаў - майстроў, магчымасць стрымаць націск шляхты і канкурэнтаў толькі такімі аб'яднанымі сіламі.
Цэх быў іерархічнай арганізацыяй, у якой існаваў прынцын бяспрэчнага
* Віленская вагасрэбра= 14,5 кг= 12 лотаў.
** Фунт = 0,4095 кг. = 32 лоты.