Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
Але жыццё ўносіла свае карэктывы і да канца XVI етагоддзя на землях ВКЛ паскорыўся працэс псраходу шляхецкіх уладанняў у спадчынныя землі.
Статут 1588 г. юрыдычна замацаваў гэты працэс артыкулам аб упраўленні вотчыннымі і выслужанымі землямі і аб поўным праве распараджацца імі. Забаранялася толькі раздаваць землі іншаземцам (у гым ліку і польскім шляхціцам).
Такім чынам, практычна Статут 1588 г. забараняў масавае нерасяленне польскай піляхгы у ВКЛ. 1 Іа атрыманне такога права патрабавалася спецыяльная пастанова сойма (індыгінат).
У часы бескаралеўя 1587 г. узмацнілася памкненне пераводу старостваў у сган уласнай маёмасці. Што і прымусіла Жыгімонта Ill ажыццявіць вышэйзгаданую жанамічную рэформу.
I родзенскае староства ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводства і займала цэнтральную, усходнюю і паўднёвую часткі Гарадзенскага павега (гэта зачыць -болыпую яго частку). Разам з вялікакняскім горадам Горадзен у яго ўваходзілі мястэчкі Пералом, Ожа (Гожа), Азёры, Крынкі, Адэльск, Новы двор, Масты. Скідзель і некаторыя іншыя, а таксама такія вёскі як Верцялішкі. Гарадніца. Салагы. Краснік. Гэта было гродавае староства і таму гарадзенскі старосга (а імі
* Вотчына- маёшак ці земляўладанне (можа быць наркоўная ні кляшгарная). якая перадаецпа ў спадчыну.
** Бенефіцыя - (ад лацінскага - добрадзеянне) умоўнас гэрміновае ііажа.чаванне (у асноуным зямельнас) за выкананне вайсковаіі ні адміністраныйнаіі службы.
I рнцкевнч А.П. Феодальное араво зсмсльной собственноспі в Всллком княжествс Лнговском bXV-XVI вв. ііегосоотноіііенпесаналопічным правом вруеском іосударстве /Велнкою ласкою. ФранцнскСкорпна в траднцнях славянского просвеі іпельсі ва.~ М., 1994,-С.36-40.
24
былі Андрэй Гальшанскі ў 1485-1504 гг., Ян Забярэзінскі ў 1505-07 гг., Станіслаў Кішка ў 1508-12 гг„ Юры Радзівіл у 1514-41 гг„ Рыгор Хадкевіч у 1563-69 гг., Аляксандр Хадкевіч у 1576-78 гг.) выконваў судова-адміністрацыйныя функцыі ў Гарадзенскім павеце і ўзначальваў гродскі (замкавы) суд у замку.
Пасля пераўтварэння Гродзенскага староства ў дзяржаўны маёнтак -вялікакняскую эканомію (ці так званы сталовы маёнтак) - гродавае староства з судовымі функцыямі захавалася да апошнягя падзелу РП, але прыбыткі ад яго ішлі ўжо на ўтрыманне вялікага князя, яго двара, дзяржаўнага апарата, войска.
Па люстрацыі 1790 г. у склад Гродзенскай эканоміі ўваходзіла 470 вёсак (з агульнай колькасцю дымаў* 11569), 207 корчмаў з зямлёй, 116 без зямлі. У інвентары таго самага года маёнткаў Шчорсы і Нягневічы графа Ірынія Храбтовіча чытаем: “Эканомія не аддае ні мізернай часткі зямлі дарма і не дапамагае ў гаспадарцы, адпаведна сяляне не абавязаны выконваць для эканоміі ніякай сялянскай павіннасці і паслугаў без плацяжу. Яны вольныя ад падарожчыны, шарваркаў, начной вартаўшчыны, дані і дзякла, але за ўсё гэта эканомія па вызначаным з імі коштам плоціць наяўнымі грашыма па найму... Гаспадароў, якія трымаюць у арэндзе маёнткі і сваечасова не ўносяць чыншу, эканомія мае права перавесці на баршчыну”.
Паводле інвентара 1783 г. Гродзенская эканомія складалася з губерняў ** Яноўскай, Дамброўскай, Сакольскай, Крынкаўскай, Квасаўскай і Азёрскай. У склад адзначаных губерняў уваходзілі 49 ключоў*** , 24 фальваркі**** , 1 лентвойтаўства*****, 13 гарадоў і мястэчкаў, 368 вёсак і 5 пушчаў (Сакольска-Новагародская, Перстунска-Пераломская, Стрыеўска-Берштаўская, Белавежская і Лужыцка-Аліцкая.
Галоўную каштоўнасць эканоміі складала зямля (больш за 7294 валокі******), на якой месцілася 10580 гаспадарак з насельніцтвам 42380 чалавек. Пераважная большасць гаспадарак былі цяглыя і толькі асобныя вольныя ад паншчыны. Але нягледзечы на цяжкія ўмовы працы і дэспатызм адміністрацыі, становішча сялянаў эканоміі было лепшым, чым у магнацкіх і царкоўных уладаннях.
Пад час шматлікіх войнаў XVII-XVIII стагоддзяў эканомія панесла вялікія страты. У другой палове XV11I стагоддзя, дзякуючы намаганням Антонія Тызенгаўза, яго неверагоднай энергіі і здольнасцям, становішча карэнным чынам выправілася. Гаспадарка была не толькі адноўлена, але і набыла новыя якасныя рысы. Распачалі сваю дзейнасць Гродзенскія каралеўскія мануфактуры,
* Дым - падатковая адзінка ў ВКЛ (гаспадарка, двор, ачаг).
**Губерня - буйная частка эканоміі.
*** Ключ - частка эканоміі з некалькімі вёскамі.
****Фальварак - (ад ням. хутар), у ВКЛ двор феадала з комплексам будынкаў і панскім засеўкам.
***** Лентвойт (ландвойт) -службовая асобаў ВКЛ, памочнік войта, які прызначаўся войтам і яму падпарадкоўваўся.
****** Валока - асноўная зямельная мера (роўная 21,36 гектараў) і адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ; для Гродзенскай эканоміі, такім чынам, гэта складала больш за 155 тысяч гектараў.
25
укараняліся новыя прагрэсіўныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі і садоўніцтве.
У Цэнтральным гістарычным архіве Літвы (фонд літоўскай скарбавай камісіі) захоўваецца інвентар (ён на польскай мове) Гродзенскай эканоміі (1712 г.). Вось толькі невялічкія вытрымкі з гэтага інвентара: “У склад гэтай эканоміі здаўна уваходзіла 14 ключоў (Квасоўскі, Луненскі, Красніцкі, Мастоўскі, Скідзельскі, Кагранскі, Язерскі, Верцялішскі, Гарадніцкі, які зараз называецца Каменскім, Адэльскі, Крынскі, Кузнецкі, Навадворскі, Лабенскі,, акрамя лясніцтваў, якіх было 4: Сакольскае, Навадворскае, Перстунскае і Пераломскае.
У гэтых ключах эканоміі калісьці на кожным меліся фальваркі з панскай пашняй (акрамя толькі Луненскай). Таксама і ў лясніцтвах мелася панская запашка... У гэтай эканоміі і ў лясніцтвах маецца нямала пажыццёвых уладальнікаў, якія поўнасцю пазбягаюць падачы доказаў сваіх правоў нашай камісіі. Аднак, на падставе мноства паведамленняў устаноўлена, што амаль палова з іх валодае спадчынна землямі, якія былі дараваны прывілеямі іх папярэднікам на права пасялення на нявызначаны тэрмін, яны ж утрымліваюць іх за сабою, не атрымоўваючы новых прывілеяў на сваё імя. У выніку землі гэтыя не вяртаюцца ў склад эканоміі.”
У 1776 г. на Варшаўскім сейме была прынята пастанова аб адмене магдэбурскага права для дробных гарадоў і мястэчак ВКЛ. Паколькі для гэтых населяных пунктаў, як адзначаецца ў пастанове, магдэбургскае права не дало чаканых вынікаў з-за таго, што іх жыхары не цікавяцца купецкімі заняткамі, гандлем і рамяством, а працягваюць займацца земляробствам. Таму, “захоўваючы магдэбургскае права ў галоўных гарадах ваяводскіх і павятовых, а менавіта: у Вільні, Лідзе, ..., Навагрудку, Ваўкавыску, ...., што абсалютна дастаткова для забеспячэння правасуддзя і адпавядае значэнню гэтых гарадоў, а таксама ў лепшых гарадах ... эканоміяў: Брэсце і Гродне, ... , ва ўсіх іншых гарадах і мястэчках адмяняем магдэбургскае права...”
Асноўнай крыніцай вывучэння Гродзенскай эканоміі і па сённяшні дзень застаецца двухтомавае віленскае выданне 1881 г. “Пнсцовая кннга Гродненской эканомнн с прнбавленнямн, нзданная внленскою комнсснею для разбора древннх актов”. Тэксты пададзены на польскай мове, толькі ўступны артыкул ды загалоўкі асноўных артыкулаў - на рускай. Пісцовую кнігу складаюць: інвентарнае апісанне Гродзенскага і Гарадніцкага каралеўскіх замкаў з прыналежнай да іх замкавай юрысдыкцыі; увалочнае вымярэнне Гродзенскай эканоміі 1558 г., якое было складзена каралеўскімі рэвізорамі Себасціянам Дыбоўскім і Лаўрынам Войнам; дадаткі да ўвалочнага вымярэння Гродзенскай эканоміі, узятыя з розных камісарска-рэвізарскіх актаў (сучасных і пазнейшых), якія выяўляюць часткова сучасны стан каралеўскіх маёнткаў і прыбыткаў, часткова ўласныя погляды і меркаванні рэвізораў накшталт паляпшэння эканамічнага стану каралеўскіх маёнткаў; інструкцыі караля Уладзіслава IV рэвізорам Белазору і Піўніцкаму; вытрымкі з генеральнага Статута Гродзенскай эканоміі 1680 г., на падставе якога ўсе разнастайныя павіннасці - і натуральныя, і грашовыя - былі заменены чыстым чыншам (арэнднаю аплатаю);камісарская рэвізія дакументаў і прыбыткаў г. Гродна
26
1675 г., якая адзначае розныя перамены ў горадзе, якія здзейсніліся з часу ўвалочнага вымярэння 1561 г., а таксама ардынацыя* адносна іх далейшага развіцця ў гандлёвых і эканамічных адносінах; камісарска-рэвізарскі дэкрэт па спрэчных справах г. Гродна з прыватнымі асобамі і наадварот аб пазямельным уладанні; увалочнае вымярэнне гг. Бранска і Суража з валасцямі, якія належаць ім, пачатае Станіславам Дзевялтоўскім ў 1561 г. і закончанае Андрэем Дыбоўскім у 1563 г.
3 пазнейшых рэвізарскіх дакументаў бачна, што Гродзенскія мяшчане не ўмелі весці сваю гаспадарку з такім поспехам, з якім хацелася каралеўскім рэвізорам (бо ставіліся да гарадзенцаў з асаблівай клапатлівасцю, як да жыхароў сеймавага горада). Суаднясенне актавых статыстычных звестак з 1561 па 1778 гг. паказвае, што колькасць пазямельнай уласнасці і прыбыткаў гарадскіх мяшчанаў паступова змяншалася (з 418 да 242 увалокаў, што склала ў перакладзе на іншыя меры 3430 дзесяцін ці 3759,36 гектараў змяншэння). Адпаведна змяншаліся і прыбыткі горада. Рэвізоры рабілі самыя розныя захады супраць адчужэння пазямельных участкаў і прамыслова-рамеслянага застою. Вось вытрымка з ардынацыі аб гарадскіх увалоках:
“Зыходзячы з таго, што мяшчане гэтага горада, акрамя толькі нешматлікіх членаў магістрату, грэбуюць дабрабытам горада і, жывучы не ў межах яго, a па сваіх фальварках, не займаюцца гандлем і купецтвам, ад якіх атрымоўваў бы значны прыбытак каралеўскі скарб, а выключна земляробствам, аддаючы перавагу ўласнай выгадзе перад грамадскай карысцю, у выніку чаго горад пастуіюва схіляецца да ўпадку - па ўсёй справядлівасці заслугоўвае павелічэння чыншавага падатку; але, беручы пад увагу тое, што гэты горад у выніку павелічэння грамадскіх павіннасцяў і затратаў, а таксама духоўнай і шляхецкай юрысдык, вызваленых пазнейшай канстытуцыяй ад усялякіх увогуле павіннасцяў, нясе значныя недаборы ў сваіх нрыбытках, а асабліва зважаючы на абяцанне караля яго міласці, Гродзенскія мяшчане пакінуты пры сваім ранейшым чыншавым падатку, але з умовай, каб уносілі яго добрай манетай, лічачы 40 літоўскіх грошай па 2 злотых і 25 грошай польскіх”.
Гарадскі прыбытак складаўся з наступнага: 1) рэзнікі абавязаны былі ўносіць кожны дзень за кожную забітую адзінку жывёліны па 6 грошай; 2) на прыбіранне рынку ўсе, хто прывозіць у горад сена павінны былі плаціць па 1 грошу; 3) усе прыватныя ўладальнікі, акрамя атрымаўшых спецыяльныя прывілеі, падлягалі гарадскім зборам.