Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
Акрамя гэтых прыбыткаў горад распараджаўся таксама даходамі з млыноў, бровараў і вінакураных заводаў, якія знаходзіліся на водкупе ў розных асобаў, найчасцей яўрэяў. Вялікакняскія і каралеўскія прывілеі нашаму гораду былі дараваны: першая - Аляксандрам Казіміравічам (1496 г.; уласна прывілей на
* Ардынацыя - (ад польск. кірую, прызначаю, загадваю) у гэтым выпадку збор найбольш важных прававых прадпісанняў, якімі кіраваліся розныя ўстановы, арганізацыі і суды.
27
магдэбургскае права, дзе разам з правам на самакіраванне мяшчане вызваляліся ад гандлёвых пошлінаў, атрымалі дазвол на правядзенне трох кірмашоў у год, пабудову млына на Нёмане ці Ласосне, сенакосы і ўваход у пушчу Азёрскага лясніцтва), другая -Жыгімонтам Аляксандравічам (1541 г.; вольнае вінакурэнне і продаж спіртнога; за гэтыя правы мяшчане абавязаны былі ўносіць у каралеўскі скарб па 50 коп* літоўскіх грошай штогод), трэцяя - Жыгімонтам Аўгустам (1561 г.; вызваленне мяшчанаў ад талокаў, пляцавых** чыншаў і натуральнай вазовай павіннасці, якая раўнялася 50 коп літоўскіх грошай), чацвёртая - тым самым вялікім князем (1564 г.; мяшчанам было дадзена права купляць у зямян вячыстыя землі і ўладарыць імі на правах уласнікаў; за гэтае права мяшчане павінны былі ўносіць у каралеўскі скарб 40 грошай з валокі штогод, але апошняе дзейнічала толькі з 1748 г. - дагэтуль каралі пералічвалі прыбытак на адбудову і ўдасканаленне ратушы), пятая - Стэфанам Баторыем (1576 г.; Гродна прызначаны галоўным саляным складам для ўсіх гадлёвых месцаў, якія вялі камерцыйныя зносіны з Кёнігсбергам).
Акрамя пералічаных, горад карыстаўся новымі прывілеямі( пацвяржэннямі мінулых) Жыгімонта Трэцяга, Уладзіслава Чацвёртага, Яна Казіміра і Міхаіла Вішнявецкага, а такасама камісарска-рэвізарскімі дэкрэтамі розных часоў, якімі ясна і дакаладна вызначаліся правы і перавагі гарадской юрысдыкцыі.
“Пнсцовая кннга Гродненской эканомнн” ўсё яшчэ чакае свайго грунтоўнага даследвання. А пакуль што можна вельмі павярхоўна агледзець яе змест. Так, з тэксту “Пнсцовай кннгн ..” мы даведваемся, што ў XVI ст. у Гродне было 41 вуліца і 13 завулкаў (ўсе яны пералічваюцца з указаннем домаўладальнікаў і земляўладальнікаў - падрабязней пра вуліцы Гродна мяркуецца выдаць спецыяльны дадатковы выпуск серыі “Мой горад”; таксама паказваюцца пляцы, якія пустуюць ў горадзе), 1602 дамы, 210 гадлёвых крамаў (пераважна яўрэйскіх), 20000 жыхароў (з іх 10500 яўрэяў). Пад гарадской юрысдыкцыяй знаходзілася 17 вёсак (усе яны таксама апісваюцца), за якімі лічылася больш за 418 валокаў зямлі (каля 8360 дзесяцінаў). Вельмі падрабязна, да скрупулёзнасці (пералічаны не толькі ўсе дзверы і інш., але нават клямкі на гэтых самых дзвярах) апісаны замкі: Гродзенскі каралеўскі (Стары) і Гарадніцкі (у вёсцы Гарадніца, каля Гродна (?), дзе ў 1780-х гадах Антоні Тызенгаўз заснаваў адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Гродзенскай каралеўскай эканоміі).
У 1680 г. згодна з новай ардынацыяй усе ключы Гродзенскай эканоміі вызваляліся ад усіх адпрацовак, паншчыны і падводаў, “а на чыстых чынах пастаноўлена, пільнаваць толькі тое, каб двары эканоміі з той вольніцы не зруйнаваліся”.
Найбольшага свайго росквіту Гродзенская каралеўская эканомія дасягнула пры адным з апошніх сваіх старостаў Антоніі Тызенгаўзе. Але найвышэйшага росквіту дасягнуць ёй не давялося. На самым уздыме працэс гэты быў спынены вымушанай
* Капа - грашовая адзінка ў ВКЛ, роўная 60 грошам.
**Пляц - частка гарадской зямлі.
28
адстаўкай Тызенгаўза, а два наступныя старосты (Францішак Жэвускі,, маршал ВКЛ, і Станіслаў Панятоўскі, пляменнік караля) хутка давялі яе да поўнага заняпаду. Ф.Жэвускі ўсяго за год свайго праўлення нарабаваў 500 тыс. дукатаў. He менш спрыту праявіў і ягоны пераемнік С. Панятоўскі.
Гродзенская каралеўская эканомія засталася толькі ў дакументальнай чалавечай памяці.
Мсіл. 13. Кшыштаф Пац. канцлер вялікі літоўскі, староста Гоодзенскай эканоміі
29
ГРОДЗЕНСКІЯ СЕЙМЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
Калісці на сцяне Старога замка знаходзілася мемарыяльная дошка, на якой лацінскаю моваю было напісана: ”Пры сходзе ў Гродне найсвятлейшых асоб польскіх і літоўскіх сенатаў, уступаем на цудоўны Капітул. Калі вайна, вораг міру, страшэнным спусташэннем ператварыла ў руіны і брыдкім зрабіла, дык у памяць міру і роўнасці людзей, а таксама для асвячэння сеймавых паседжанняў пры найсвятлейшых каралях Міхаіле і Яне Ш, Кшыштаў Пац, маршалак брэсцкі і 20-ы раз пасол на сейм , з прывязанасцю да Айчыны змайстраваў. Няхай для бога, караля, Айчыны і права, ганаровая пліта, каралём забяспечаная, гербам Пацаў “Лілеяй” упрыгожаная, расходамі казны ВКЛ адноўленая, доўга існаваць будзе. Вы ж, якія з'яўляецеся аздобаю польскага пурпура, ваша слушная думка-рада і вялікасць, падтрымка права. Грамадзянскага году 1678, месяца снежня, перад адкрыццём сейма 14 дня.”
На сейме 1673 г. была прынята пастанова аб паседжаннях кожнага трэцяга вальнага сейма Рэчы Паспалітай на тэрыторыі ВКЛ. Гэта была так званая літоўская альтэрнатыва, на якой настаяла шляхта ВКЛ і вялікую ролю пры гэтым адыграў канцлер ВКЛ, арандатар Гродзенскай эканоміі К.Пац. Паколькі паседжанні сеймаў звычайна адбываліся ў гарадах, дзе былі каралеўскія замкі (напрыклад, Петрыкаў, Кракаў, Радом, Люблін, Торунь, Варшава), месцам сеймаў літоўскай альтэрнатывы быў выбраны Гродна, дзе знаходзіўся Стары замак. У 1685 г. яшчэ раз было падцверджана, што кожны трэці сейм, акрамя канвакацыйных, элекцыйных і каранацыйных, будзе адбывацца ў Гродне.
ПрыЯнеІІІСабескімзбіралісячатырысеймы: 1678,1681,1688,1692-1693 гадоў, але нармальна прайшоў толькі адзін - першы. Паўночная вайна перарвала літоўскую альтэрнатыву. Надзвычайны сейм 1703 г. у Любліне літоўскія паслы прынялі як свой Гродзенскі, папярэджваючы, што гэтае рашэнне было вымушаным з-за асаблівых умоваў, але на будучыню “пасля склікання двух сеймаў каронных сейм трэці...у Гродне скласці абвяшчаем”. Рэалізаваць гэта змаглі толькі ў 1718 г., а ўсяго за час панавання Аўгуста II Моцнага (1709-1733) у Гродне сеймавыя паслы збіраліся яшчэ два разы: ў 1726 і 1730 гадах. Пры Аўгусце III (1733-1763) два гродзенскія сеймыў 174411752гадахбылісарваны. ПрыСтаніславе АўгусцеПанятоўскім(1764-1795) адбыліся два сеймы: у 1784 і 1793 гадах.
Месцам паседжанняў першых трох сеймаў (1678,1681,1688) быў Стары замак. У 1673-1678 гг. яго спецыяльна адрамантавалі і перабудавалі, бо ён напалову быў знішчаны. Для сенатарскай залы прыстасавалі вялікую замкавую залу. Для пасольскай палаты пабудавалі афіцыны з боку Нёмана. Пры перабудове змяніўся знешні выгляд Старога замка, згубіліся элементы рэнесансу XVI ст.
Наступныя тры сеймы (1718,1726,1730) працавалі ў палацы Сапегаў. Уважлівы чытач можа задаць пытанне: ”А як жа сцвярджэнне аўтара, што сеймавыя паседжанні звычайна адбываліся ў каралеўскім замку ?” Адыходу ад традыцыяў тут няма, бо згодна з генеральным планам, які захаваўся ў Дрэздэне, палац Сапегаў
30
Мал. 14. Генеральны план 1718 г. сеймавай рэзідэнцыі.
перабудоўваўся ў рэзыдэнцыю Аўгуста П. Акрамя таго, у палацавы комплекс уваходзіў будынак былога палаца Стэфана Баторыя (так званая Баторыеўка). На час перабудовы Сапегам (Казіміру-Яну ваяводзе Віленскаму і гетману вялікаму літоўскаму або ягонаму сыну Аляксандру-Паўлу маршалку вялікаму літоўскаму належалі два будынкі: вышэй названы і па вуліцы Брыгіцкай (цяпер К.Маркса).
Згодна з планам 1718 г. да Баторыеўкі дабудавалі драўлянае паўночнае крыло, да бакавых крылаў - драўляныя двухпавярховыя галярэі, якія звязалі яе з з сеймавым будынкам.Тут размясціліся апартаменты караля: на другім паверсе была Вялікая зала для каралеўскіх прыёмаў, налева ад яе - Сенатарская зала, далей дзве каралеўскія залы, спальня караля, пры ёй - кабінет і два гардэробы. На другім паверсе палаца па вуліцы Брыгіцкай знаходзіліся пасольская і сенатарская палаты. Сенатары, паслы і публіка маглі трапіць у іх праз уваход з боку вуліцы Брыгіцкай, а кароль - па калідоры галярэі.
Пасольская палата была прамавугольнай у плане залай, мела 10 вакон, пры заходняй сцяне стаяў стол для сакратара, акружаны балюстрадай, перад ім -крэсла маршалка сейма, вакол - тры рады пасольскіх лаваў, пастаўленых амфітэатрам. Сенатарская палата мела форму трохнефавай базылікі, у якой ніжэйшыя бакавыя нефы* адчыняліся да вышэйшага нефа пяццю аркадамі.** Зала асвятлялася 10 малымі вокнамі над аркадамі і 4 вокнамі ў кароткай паўночнай сцяне. Пры другой кароткай сцяне стаяў каралеўскі трон, а двое дзвярэй вялі ў
* Неф - падоўжанае памяшканне ўнутры будынка, агароджанае вонкавымі сценамі, або аркадамі.
** Аркада - шэраг аднолькавых аркаў, якія абапіраліся на калоны альбо слупы.
31
канферэнц-залу.
На сейме 1726 г. сеймавая зала выглядала інакш. Уздоўж залы перад аркадамі знаходзіліся два рады сенатарскіх крэслаў, у трох сярэдніх аркадах, адгароджаных балюстрадай, стаялі паслы падчас агульных паседжанняў сейма. Бакавыя аркады былі прызначаны для каралеўскага двара і публікі. Доўгія сцены былі падзелены пілястрамі* на цокалях, пакрытых ружова-рудым мармурам. Над сярэдняй аркадай заходняй сцяны быў картушз крыламі пад каралеўскай каронай з ініцыяламі FAR - Фрыдэрык Аўгуст Кароль. Каля кароткай паўднёвай сцяны на трохпрыступкавым узвышшы знаходзіўся каралеўскі трон падбалдахінам. Самасцянабылападзелена пілястрамі на цокалях і аздоблена мармуровымі фігурнымі нласцінамі. На супрацьлеглай паўночнай сцяне былі 2 вялікія і 2 малыя акны, паміж якімі мармуровыя ўпрыгожванні ў выглядзе пласцінаў і люстэркаў.
Палацы Баторыя і Сапегі не зусім задавальнялі паслоў, сенатараў і караля. Першым тут было зацесна і ненадта ўтульна. Каралю ж не гонар жыць сярод горада, дыіслужбабылараскіданаўдвухдварах-у Старымзамку і ўдраўлянай прыбудове гаспадарчага двара палаца Сапегі. Трэба было пабудаваць спецыяльны замак, дзе былі б лепшыя умовы для жыцця і паседжанняў. Месца для яго знайшлося хутка - там, дзе раней стаяў Каралеўскі дом (Domus regia), на высокім узвышшы насупраць Старога замка.
На сейме 1726 г. кароль паставіў пытанне аб будаўніцтве Новага замка, а з 1738 г. пачалася інтэнсіўная праца. Архітэктарам, які склаў першы план каралеўскага будынка быў Даніэль Ян Іяхім Яўх. Сваімі парадамі даспець плану дапамог Матэус Даніэль Пёпельман. Дабудоўваў каралеўскі замак Іяган Фрэдэрык Кнобэль.Да сейма 1752 г. рыхтаваў замак Яўх, а пераемнікам яго пасады стаў ягоны намеснік Джузэпэ (Юзаф) Сака. які кіраваў будаўнічымі працамі ў Гродне ў 1774-1780 гг. і рыхтаваў замак да сейма 1784 г.: выканаў сталярныя і мулярскія працы, вымуроўку стайняў, выкапаў калодзеж з помпаю. Першыя сеймы павінны былі прайсці ў Новым замку ў 1744 і 1752 гг., але яны не адбыліся. Упершыню сеймавыя паседжанні былі ў 1784 г„ а наступны і апошні гродзенскі сейм адбыўся ў 1793 г.