Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
У гэтай самай пастанове паказвалася на адпраўку да рускага цара камісараў з лістамі ад ваяводстваў , паветаў, зямель з мэтаю дамовіцца аб вывадзе рускіх войскаў з Рэчы Паспалітай, а таксама дэпутацыі з іншымі прэтэнзіямі да Расіі. Апошняя, шостая, пастанова тычылася “Рэзідэнтаў да нашага боку”.
Сейм адметны тым, што на ім была парушана недатыкальнасць сеймавага дэпутата Піатроўскага - пасла Вялікапольскага, дэсідэнта. Тым самым былі парушаны палітычныя правы некатолікаў, хрысціянаў, якія не прытрымліваюцца каталіцкага веравызнання.
Шосты вальны сейм у Гродне пачаўся 28 верасня 1726 г. На ім прысутнічала шмат замежных пасланнікаў: французскі, англійскі, прускі, галандскі, расійскі. Прычынаю такога з'яўлення было абмеркаванне на сейме пытання аб назначэнні герцага Курляндскага ў выпадку смерці апошняга з роду Кетлераў, бяздзетнага Фердынанда. Расійскі паўнамоцны мінісгр Павел Іванавіч Ягужынскі меў інструкцыі Кацярыны 1: не дапусціць зацверджання Морыца Саксонскага, незаконна-народжанага сына Аўгуста II Моцнага, выбранага курляндскімі штатамі пераемнікам трона, або выбрання герцага Гессен-Кассельскага.
Ягужынскі ў выпадку ўпартасці сейма павінен быў сарваць яго, але гэта не спатрэбілася. Была прынята пастанова “Курляндскае княства” і Дыплом. Згодна з
* Камора - фінансавая ўстанова.
43
гэтымі дакументамі, герцагства Курляндскае далучалася да Кароны Польскай і ВКЛ “за агульных і непадзельных грамадзян каронных і ВКЛ першых прынятых, прымаем з правамі, прывілеямі і вольнасцямі ім дадзенымі раней, да ўсіх правоў, прэрагатываў і вольнасцяў каронных і ВКЛ дапушчаных, таксама дапускаем, аднастайнымі сіламі, сродкамі і войскамі цэлай Рэчы Паспалітай супраць усялякіх узурпатараў...ахоўваць і бараніць абяцаем”. Ад Морыца адбіраліся ўсе “сфабрыкаваныя” дакументы, а сам ён высылаўся не толькі з Курляндыі, але і з Кароны Польскай і ВКЛ, абвяшчаўся ворагам рэспублікі, якія заслугоўвалі смерці.
На сейме была створана камісія для складання Палажэння Курляндскай правінцыі і Пілтынскага павета, а таксама для адміністрацыйнага спарадкавання і ўтаймавання якіх-небудзь нязгодаў, разнагалосся, унутраных і знешніх прэтэнзіяў курляндцаў. На мяжы новай правінцыі павінны былі стаць часткі польскіх і літоўскіх войскаў.Жыхарам Курляндыі, Семігальскага і Пілтынскага павета забаранялася карэспандэнцыя, сувязі і перамовы з “чужымі сіламі”.
Шматчасу заняло абмеркаванне пытанняў абГалоўныхтрыбуналах: каронным і ВКЛ. Палажэнне аб каронным трыбунале складалася са 109 артыкулаў, у якіх гаворылася аб выбарах дэпутатаў (суддзяў), правядзенні кадэнцыяў*, вядзенні справаў, тарыфах паслугаў, ролі маршалка і г.д. Палажэнне аб Галоўным трыбунале ВКЛ было пададзена 49 асобнымі пастановамі. Судовымі месцамі вызначаны Вільня, Навагрудак, Мінск. Віленская кадэнцыя пачыналася адразу пасля Праваднога тыдня і на працягу 20 тыдняў разглядаліся справы Галоўнага трыбунала, а потым 2 тыдні вырашаліся справы Скарбавага трыбунала. Другая кадэнцыя адбывалася праз 4 тыдні па чарзе ў Навагрудку або ў Мінску. Справы з адной кадэнцыі не пераносіліся на чарговую, а чакалі працягу ў сваім судовым месцы.
Паколькі для нармальнага пераезду дэпутатаў і для пераводу трыбунальскай пяхоты патрэбны быў час, пасля віленскай кадэнцыі былі канікулы. Думаем, цікава даведацца, што жыхары Гродзенскага павета звярталіся са сваімі апеляцыямі, крыўдамі, крымінальнымі справамі і рознымі іншымі ў Вільню. Суддзі павінны былі вырашаць справы згодна з сваёй прысягаю, не гледзечы “не на дабрадзейства якой-небудзь асобы, не на непрыяцеля, на тутэйшага, не на госця глядзець, не з сяброўства, не з варожасці, не з боязні, не за абяцанкі дароў, ні сам, ні праз якую-небудзь асобу іх не беручы, не спадзяваючыся дароў апасля, і ўзнагароды, і падарункаў ніякіх...”. Суддзя прысягаў судзіць “паводле Бога справядліва, паводле права статута ВКЛ, пастановаў трыбунальскіх, згодна з спаборнасцю бакоў”.
Спецыяльная пастановатычылася карупцыі: ’’калі хто-небудзь зсуддзяў...прымаў хабар, і тым самым, супраць прысягі і права, выставіў права на продаж, такі кожны за слушным доказам” будзе пакараны. ’’Палажэнне аб даходах суддзяў грыбунальскіх” вызначала дакладна колькі і за што трэба плаціць. Тарыфы регентам, камісарам і іншым чыноўнікам былі распісаны ў пастановах сейма “Даходы
* Кадэнцыя - сесія Галоўнага (літоўскага) трыбунала.
44
канцылярыі”, "Даход у месцах земскіх і гарадскіх ВКЛ”, "Даходы кур'ерам або генералам”, ’’Даходы ад віленскага магістрата і татараў”.
Справы разглядаліся адпаведна з запісамі ў рэестравай кнізе. Каб не было непаразуменняў якую кнігу несці на сённяшні дзень паседжання, было пастаноўлена ўвесці на кожны дзень асобныя рэестры: на панядзелак - нічыйны, на аўторак -духавенства (на кадэнцыі мінскай і наваградскай - нічыйны), на сераду - прэтэнзіяў, на чацвер - павятовы, на пятніцу - выпадковы, на суботу - аблігацыйны.
Дзве пастановы сейма гаварылі аб паспалітым рушанні войскаў Кароны і ВКЛ. Заслугоўвае ўвагі пастанова аб “Ахове вальных сеймаў”, у якой адзначалася неабходнасць захавання права і пастановаў аб вальных шасцітыднёвых сеймах, a таксама магчымасці склікання экстраардынарных двухтыднёвых сеймаў у выпадку тэрміновай і надзвычайнай неабходнасці. Сейм прыняў пастанову, у якой гаварылася аб пасольстве да папы рымскага з мэтаю прасіць “абы нам, вольным народам, у прысязе кардынальныя годнасць і рэспубліку ахоўваў, абражаць не дазваляў...”
Заканчэнне Паўночнай вайны прымусіла паслоў сейма шмат увагі ўдзяліць знешняй палітыцы. Шэраг пастаноў сейма паведамляе аб стварэнні камісіяў (пасольстваў) у замежныя краіны. У камісію да цэсара для “кансервацыі суседскага сяброўства з памежнымі дзяржавамі” накіраваліся з ВКЛ: ваявода Казімір Агінскі, навагрудскі ваявода князь Радзівіл, лідскі староста Юзаф дэ Кампа Сцыпіён, ашмянскі маршалак Хамінскі і іншыя. Да Кацярыны I камісія ехала з мэтаю “захавання і ўтрымання вечнага спакою з царыцаю і яе краінаю”.У Швецыі камісія павінна была прадэманстраваць “перад цэлым светам жаданне нашае да стабільнага спакою і сяброўскае суседства з Яго Вялікасцю каралём і цэлым шведскім каралеўствам”. Даўно ішлі перамовы з Берлінскім дваром, але заставаліся нявырашанымі пытанні і для новай камісіі: выкуп Драхімскага староства (была па ім спецыяльная пастанова сейма), вызваленне людзей, забраных прымусам, задавальненне прэтэнзіяў, становішча Эльблонга.
Актуальнай на той час была пастанова “Ліквідацыя непатрэбных мытаў”, згодна з якой па ваяводствах, землях, паветах скасоўваліся выдуманыя свае мыты, якія перашкаджалі гандлярам. Была пакінута аплата за масты і грэблі на рэках і пераправах. Даследчыкі польскіх сеймаў пішуць, што на гэтым сейме быў забяспечаны спакой дэсідэнтаў і кароль узняў пытанне аб будаўніцтве Новага замка, але адпаведных пастановаў у “Кнізе законаў” мы не знайшлі.
Сярод асобна выдзеленых літоўскіх пастановаў назавем пастанову “Кірунак навагрудскай пошты”. Паколькі Навагрудак - месца паседжанняў Галоўнага трыбунала ВКЛ, сейм вырашыў адрэгуляваць ваяводскую пошту: з Навагрудка яна павінна ісці на Вільна, Гродна, Мінск. Шмат пастановаў тычылася прыватных пытанняў: маёмасныя і фінансавыя задавальненні, узнагароды заслужаным дзяржаўным і ваенным службоўцам, фундацыі касцёлам. Дзьве пастановы прысвечаны звароту да будучага сейма - тут пералічаны пытанні, на якія не хапіла часу, але пасольскія інструкцыі прапаноўвалі для абмеркавання. Сярод іх:
45
прэтэнзіі нашчадкаў Бараціні да казны ВКЛ (відаць, не выплацілі тыя грошы, пра якія мы пісалі вышэй), будаўніцтва маста праз Нёман пад Гроднам, апрабацыя фундацыі кляштару гродзенскіх езуітаў.
Наступны вальны ардынарны сейм у Гродне праходзіў 2-8 кастрычніка 1730 г. Пра яго мы можам расказаць толькі дзякуючы дзённіку гнезненскага архібіскупа Габрыеля Янаша Падоскага. На сейм сабралася 261 чалавек. 3 Гродзенскага павета прысутнічалі: падкаморы гродскі Мікута і войскі гродзенскі Лазавы. У першы дзень сейма, як звычайна, адбылося набажэнства ў езуіцкім касцёле. У сваёй прамове ксёндз Зялкоўскі (архідзякан беларускі, канонік віленскі) запрасіў да згоды на сейме. Потым паслы правялі караля да палаца, a затым сабраліся ў пасольскай палаце.
Адразу пачалася спрэчка за месца паміж пасламі сандамірскім і прускім, велюнскімі і ленчыцкімі. Староста спіску, першы пасол з Кракаўскага ваяводства спрабаваў памірыць удзельнікаў спрэчкі, заклікаў да старажытнай польскай шляхетнасці і звычаяў. Потым даў голас для выбару маршалка Кракаўскаму ваяводству, але пісар гродскі паморскі Сікорскі прасіў старосту пайсці ад імя палаты да караля, бо не відаць прускіх паслоў, якія, відаць, не хочуць сейма. Пасол Гурка не даваў згоду на галасаванне і дамагаўся напомніць аб ліміце сэсіі. Яго падтрымалі літоўскія дэпутаты. Яны ж на наступны дзень упрасілі перанесці паседжанне на4 кастрычніка.
У гэты дзень староста зноў заклікаў паслоў прыйсці да згоды ў інтарэсах Айчыны. Але ні сёння, ні ў астатнія чатыры дні спрэчкі не сціхалі і маршалак так і не быў выбраны. 6 кастрычніка чарняхоўскі пасол Любеніцкі дамагаўся выдачы дакументаў, якія курляндская шляхта дала пасля выбараў Морыцу. Упіцкі пасол Марцінкевіч і велюнскі пасол Кажухоўскі падтрымалі яго. 7 кастрычніка староста ўжо ў каторы раз спрабаваў імем бога павярнуць дэпутатаў да міласці, ’’якая адна толькі можа прывесці да згоды і дапаможа пераадолець цяжкасці дзеля шчасця Айчыны”. 8 кастрычніка паседжанні скончыліся.
Аналізуючы літаратуру па сеймах Рэчы Паспалітай, мы знайшлі сцвярджэнні аб існаванні гродзенскіх сеймаў у 1744,1752,1768 гадах. Вядома пра іх толькі тое, што яны павінны былі адбывацца ў Новым замку, але былі сарваны, a чарговыя сеймы скліканы ўжо ў Варшаве.
4 кастрычніка - 13 лістапада 1784 г. праходзілі паседжанні наступнага гродзенскага сейма Рэчы Паспалітай. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі вельмі хацеў, каб ён адбываўся пад канфедэрацыяй, але супраць гэтага быў расійскі надзвычайны і паўнамоцны пасол Штакельберг. Гісторык Крашэўскі пісаў, што ён ужо не хаваў абрыдласці каралём, ягоным дваром і ўладаю, якія яму вельмі надакучылі. Штакельберг пагражаў “злым сеймам, горшым, чым папярэдні, і, нават, новым падзелам”.