Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
КАНЦЫЛЯРСКІ СЛУЖБОВЕЦ- В о л к а ў Аляксей. Служыў у Меншыкава на працягу 20 гадоў (з 1705) і быў адным з самых давераных ягоных слугаў. У кола ягоных клопатаў уваходзілі: кантроль за дамовым прыходам і расходам, асабістая перапіска Меншыкава, якую Волкаў, па яго сведчанні вёў “co всякнм охраненнем ... ннтереса н секрета”. Ён выяўляў інтарэсы гаспадара ў следчых камісіях і выконваў абавязкі адваката. “А паче всего, во время бывшнх баталнй, акцнй іі блокад неотступно прн вашей светлостн был, охраняя ваше здравне co всякнм тшаннем н прн всякнх случаях служнл по всякой возможностн как советом, так іі делом” (з ліста Волкава Меншыкаву, 1725 г.).
П Р А Л О Г
Прастора культуры цудадзейна: як вынік узаемадзеяння падзей (асноўнымі ўдзельнікамі якіх з'яўляюцца асобы і рэчы ) яна праз помнікі культуры “кансервуе” пласты часу, нават, час цалкам - вечнасць. I дастаткова толькі дакрануцца да аднаго з помнікаў, каб абудзіць ланцуг падзеяў і постацяў... Але абуджэнне гэтае адпаведна з нашым ўзроўням ведаў, увогуле нашай усебаковай падрыхтоўцы. Адсюль неабходнасць увесь час вучыцца здабываць факты. Падкрэсліваю: не назапашваць як мага больш фактаў у сваёй памяці, а вучыцца здабываць іх з самых разнастайных крыніцаў. Але толькі ў кантэксце агульнай свядомасці чалавека, у іх асэнсаванні факты становяцца здабыткам культуры. Вылучым з неабсяжнай культуравай прасторы толькі тры з’явы, толькі тры помнікі культуры і паспрабуем убачыць, што дае іх узаемадзеянне. Першы даволі вядомы і яго лёгка ўбачыць. Дастаткова толькі наведаць Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей ці Нацыянальны гістарычны музей у Мінску. Гэта бронзавая гармата, вырабленая ў Грывіне, з надпісам: “Лнль мастерь Логннь Жнхаревь. 1701” і гербам Пятра Першага. Гэты высокамастацкі ўзор расейскага ліцця пачатку 18 ст. паднялі з дна Нёмана ў Гродне падчас расчысткі плыткага ўчастка ракі ў верасні 1966 г. экскаватаршчыкі Юры Юхневіч і Іван Шаматула. Другі помнік культуры вядомы не менш, а можа і больш за першы, але ўбачыць яго можна бадай што
55
толькі ў найбуйнейшых музеях свету. Гэта ордэн Белага арла, знакі якога: блакітная стужка і васьмікутная зорка, дэвіз - “Pro fide, lege, rege” (за веру, права і саюз). Сам ордэн - выява белага арла. Ён прычапляўся да стужкі, якую кавалеры ордэна насілі ля бядра. Трэці помнік вядомы бадай што толькі спецыялістам ды яшчэ нумізматам. Размова ідзе пра шастак (шасцігрошавік) - срэбраную манету ВКЛ дыяметрам 25 мм і вагой 3 грамы. Аверс: партрэт Аўгуста Другога, легенда* (на лацінскай мове): “ Аўгуст электар саскі, кароль польскі, вялікі князь літоўскі”. Рэверс: гербы Польшчы, Саксоніі і ВКЛ, легенда: лічба “УГ’/грошай/, /год/“1706” і две лацінскія літары “L” /Людвік/ і “Р” /Пацэй/** вакол радавога герба Пацэяў -"Вага”.
Такім чынам, перад намі тры рэчы, тры выдатныя помнікі гісторыі і культуры свайго часу. Прычым, першы - прадстаўнік тэхнікі ліцця па выплаўленых мадэлях з выкарыстоўваннем мастацкай чаканкі, другі - фалерыстыкі, дапаможнай гістарычнай дысцыпліны, якая вывучае ордэны, медалі, іншыя знакі вылучэння, трэці - нумізматыцы, дапаможнай гістарычнай дысцыпліны, якая вывучае грошы і грашовае абарочванне. Узятыя паасобку, яны ўцягваюць нас у падзеі Паўночнай вайны: гармата - праз дзейнасць Пятра Першага, ордэн і манета - праз дзейнасць Аўгуста Другога. I нечакана для недасведчанага чытача ўсе яны перасякаюцца ў Гродне.
Але будзем рухацца паслядоўна. Як вядома, у лютым 1700 г. войска Фрыдрыха Аўгуста перасекла мяжу Ліфляндыі і асадзіла Рыгу. Пачалася Паўночная вайна (1700-1721). 1 ліпеня ў вайну ўступіла ВКЛ. У гэты дзень тая ж асоба, але ўжо ў якасці вялікага князя літоўскага (Аўгуст Моцны) выдала ў Гродне ўніверсал, у якім было загадана вялікаму гетману літоўскаму Казіміру Сапегу збіраць войска і ісці з ім у Інфлянты***. К. Сапега тут жа выдае ў Гродне свой маніфест, у якім загадвае збірацца літоўскаму войску пад Гроднам, каб потым праз Вільню рушыць у Інфлянты. У жніўні войска сабралася і рушыла ў бок Вільні. Польская шляхта адмовілася падтрымаць сайго караля і ўступіць у вайну. А літоўскія маганаты пачалі між сабой барацьбу за ўладу ў княстве.
30 жніўня Пётр Першы абвясціў вайну Швецыі за выхад да Балтыйскага мора. 30 лістапада Карл XII разграміў расейскае войска пад Нарвай. Перад гэтым ён разьбіў саксонскае войска, якое не падтрымалі палякі і ліцьвіны. He адчуваючы супраціўлення, Карл XII вясной 1702 г. рушыў на Варшаву. Шлях яго праходзіў праз Сапоцкін (27 красавіка) і Гродна (28 красавіка). У Гродне Карл затрымаўся на тыдзень, каб дачакацца адсталых палкоў. Тут ён прыняў польскіх паслоў, якія
*У нумізматыцы легендай называецца тэкст на манеце ці медалі. Аверс - правы (галоўны) бок манеты, банкноты, медаля. Рэверс - адваротны бок манеты, банкноты, медаля.
** Пацэй Людвіг (1664-1730) -тагачасны падскарбі вялікі літоўскі, які быў адказны за эмісію (выпуск) манеты.
*** Інфлянты - польская назва Лівоніі (Ліфляндыі), з 1561 г. тэрыторыя Паўночнай Латвіі і Паўдзённай Эстоніі, якая пад Лівонскай вайны (1558-83 гг.) адыйшла да РП, а ў 1629 г. да Швсцыі.
56
спрабавалі пераканаць яго, што Польшча, у адрозненне ад ВКЛ не падтрымлівае Аўгуста. Адказам Карла з’явіўся захоп Варшавы, куды шведы рушылі з Гродна 8 траўня. На сваім шляху войска Карла паліла і рабавала вёскі, а на гарады, у тым ліку Гродна і Беласток, швецкі кароль наклаў кантрыбуцыю. Да таго ж мясцовых жыхароў прымушалі будаваць умацаванні і рамантаваць дарогі. Для ўтрымання Гродна, якому Карл XII адводзіў значнае месца на шляху паміж Прыбалтыкай і Польшчай, швецкі кароль абапіраўся на групоўку літоўскай шляхты на чале з Сапегамі. Ужо летам 1702 г. у Гродне дыслакаваўся асобны корпус для барацьбы з прыхільнікамі Аўгуста Моцнага (т.зв. канфедэратамі). Супольнае камандаванне корпусам здзяйснялі Казімір Сапега і шведскі генерал Майдзель. Шляхецкая канфэдэрацыя на чале з Агінскімі, Вішнявецкімі і Пацэямі стваралі атрады, якія пагражалі шведскім камунікацыям праз Гродна. Але ў выніку рэйду асобнага шведскага корпусу па лініі Гродна-Беласток-Брэст у жніўні 1702 г. атрады канфэдэратаў былі разагнаныя.
Калі восенню 1702 г. шведская частка корпусу на чале з генералам Майдзелям накіравалася ў Польшчу на дапамогу Карлу XII, задача аховы шведскіх камунікацыяў праз Гродна была ўскладзена на харугвы Сапегаў. Агульная колькасць прыхільнікаў Сапегаў, якія імкнуліся аднавіць самастойнасць ВКЛ пад пратэктаратам Швецыі, складала 5-6 тысяч чалавек. Сапегаў падтрымлівалі асобныя шведскія атрады. Агульнымі намаганнямі яны паспяхова абаранялі Гродна і павет ад атрадаў Р. Агінскага, М. Вішнявецкага і Л. Пацэя. Ад тактыкі актыўнай абароны ў 1702 г. шведы перайшлі да манеўранай вайны асобнымі атрадамі ў 1703 і наступных гадах (так званая “татарская вайна”; фактычна гэта была грамадзянская вайна ва ўмовах шведскай акупацыі).
Вынік быў больш чым сумны - поўны заняпад Гродзенскага павету. Бо ворагі-суайчыннікі знішчылі мносгва вёсак і маёнткаў вакол Гродна... Да 1705 г. расейскія войскі занялі значную частку Прыбалтыкі і тады Пётр Першы ацаніў стратэгічнае становішча Гродна падчас наступлення Карла XII на Расею. Прыняўшы рашэнне заняць наш горад, ён загадвае з-пад Мітавы Агільві: “He худо было бы, чтоб вам самнм наперёд в Гродню ехать н там мосты смотреть, нбо Гродню зело нужно держать, яко пост от Немена”. Войска Агільві адразу рушыла з Полацка праз Вільню на Гродна. Швецкія атрады і харугвы Сапегаў адступілі ў Курляндыю*.
10____верасня 1705 года ў Гродна ўвайшло расейскае войска на чале з Агільві. На наступны дзень сюды прыехаў Меншыкаў. Уражанні ад агляду гарадзенскай крэпасці і наваколля ў Агільві і Меншыкава склаліся супрацьлеглыя. Агільві дакладвае цару: “... во оном ннкакого прнбытку не обрёл: оба берега Немана круты н неудобны для переправы, но главный недостаток Гродно - в отсутсвнн конскнх кормов - почва в округе песчаная н на ней ннчего не растёт...” He менш перакананы і Меншыкаў: "... осмотрел город п окрестностн н счёл, что лучшего ______*
* Курляндыя (курземе) - старая назва частцы Латвіі к Захаду і Паўдзённаму Захаду ад Рыжскага заліву.
58
места для расположення войск найтп невозможно - непрнступную крепость создала сама прнрода: она нмеет с двух сторон ров превелнкой, сзадн - реку ... Эта натуральная фортнфнкацня крепка н безопасна, н непрнятель с нею ннчего не поделает, кроме что себя нзнурнт... в здешней замок хотя 300 человек посаднть, то непрнятелю нн по какому образу невозможно оного взять” - дасылае ён цару ліст за лістом. Паколькі Петр усёж такі сумняваецца ў надзейнасці Гродна, Меншыкаў запрашае яго прыехаць, каб самому ўпэўніцца ў непрыступнасці горада.
Амаль паўтараючы маршрут Агільві, цар Пётр 27 верасня 1705 г. трапляе ў Гродна. Ён тут жа дае распараджэнне аб будаўніцтве ўмацаванняў вакол гораду, бо тут будуць месціцца асноўныя сілы пяхоты і толькі два драгунскія палкі (астатняя кавалерыя на чале з Меншыкавым рушыла ў Тыкацін, а таксама ў гарады Курляндыі). Вось якім чынам у Гродне апынуліся цяжкія гарматы, вырабленыя Логінам Жыхаравым.
А тым часам у Тыкаціне размяшчаецца Саксонскае войска (пакуль яшчэ без свайго курфюрста). 3 2-га па 13-га кастрычніка для агляду гэтага войска (разам з Меншыкавым) з Гродна выязджае Пётр Першы. Вярнуўшыся ў Гродна цар, разам з Агільві размяшчае сваё войска (каля 40000 чалавек) на зімовыя кватэры.У Тыкацін патаемна, з трыма толькі самымі надзейнымі паплечнікамі, прабіраецца Аўгуст, a 24 лістапада ён ужо ў Гродне (куды яго даставіў з Тыкаціна сам Пётр Першы) і адразу склікае Раду сандамірскай канфедэрацыі. Падцвярджаецца саюз паміж Польшчай і Расеяй, у памяць чаго Аўгуст тут афіцыйна зацвярджае ордэн Белага арла, першыя асобнікі якога, вырабленыя ў Саксоніі, ён прывёз з сабою. Таксама вызначаецца колькасць польска-літоўскага войска і сума на ваенныя выдаткі.
Для ліквідавання дэфіцыту было прынята рашэнне чаканіць новую манету. I вось, можа з-за таго, што гэтае рашэнне было прынята ў Гродне напарэдадні 1706 г. (да таго ж вельмі верагодна, што на паседжанні адзначанай Рады прысутнічаў тагачасны падскарбі вялікі літоўскі, мясцовы шляхціц герба “Вага” Людвіг Пацэй), пачынаючы з мінулага стагоддзя ва ўсіх адпаведных працах, як расейскіх, так польскіх і беларускіх даследчыкаў, амаль ва ўсіх адпаведных манетных каталогах без усялякага сумневу сцвярджаецца, што ў 1706-1707 гг. ў Гродне працаваў манетны двор, які пад кіраўніцтвам Людвіка Пацэя чаканіў (тэхнікай вальцоўкі) шастакі (два гады) і траяк (трохгрошавік) толькі ў 1706 г.: манета дыяметрам 21 міліметр і вагой 1,8 грама з профілем Аўгуста Моцнага на аверсе і выявай герба ВКЛ (“Пагоня”) на рэверсе.