Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
Каралеўскія эмісары ў 1680 г. даносілі:’’Мяшчане, за выключэннем толькі вельмі нямногіх з магістрата, пагрэбавалі дастаткам і жывуць не ў межах яго, a па сваіх фальварках, не займаюцца гандлем і купецтвам.., а выключна земляробствам, у выніку чаго горад паступова набліжаецца да заняпаду”. He спрыяла развіццю і Паўночная вайна 1700-1721 гг.: у маі 1702 г. у Гродне знаходзіліся войскі Карла XII, не раз размяркоўвалася тут руская армія - абедзьве рабавалі насельніцтва, патрабавалі кантрыбуцыю. У 1710 г. у горадзе лютавала маравая язва, у выніку якой “увесьгорад быў спустошаны”. У 1734-1737 гг. у Гродне стаялі рускія войскі І.П.Ізмайлава.
Як бачым, Гродна, дарэчы як і іншыя беларускія гарады, пасля разбурэнняў і нястач ваеннага ліхалецця перажываў заняпад у сваім развіцці. У другой палове XVIII ст.прагрэсіўныя сілы спрабуюць вывесці Рэч Паспалітую з палітыка-эканамічнага крызіса. Вось у гэты час у Гродне і з'яўляецца вялікі рэфарматар Антоні Тызенгаўз (1733 -1.03.1785), чалавек, які апярэдзіў сваё стагоддзе, зрабіў шмат добрага, але стаў ахвяраю зайздрасці і злосці магнатаў, бяссілля караля. Антоні Тызенгаўз паходзіць з старажытнага ліфляндскага дваранскага роду Тызенгаўзэнаў. Адпаведна герольдыі першы Тызенгаўзэн, Энгельбрэхт фон Тызенгаўзэн, быў шведскім рыцарам, які прыехаў у Трэйдзенскі форт “Апельдэрн” у 1138 г. Далей адбылося разгалінаванне натры роды: Энгельбрэхта, Дэтлофа і Фрамгольда фон Тызенгаўзэнаў. 3 галіны Дэтлофа Готгардт-Ян Тызенгаўзэн быў кашталянам Ліфляндскім, а потым ваяводаю Дэрпцкім. Ён ажаніўся з дачкою Яна-Пятра Сапегі і ягоныя нашчадкі пасяліліся ў Вялікім княстве Літоўскім. БылогэтаўХУП ст., аз цягам часу яны змянілі сваё прозвішча на Тызенгаўз.
Антоні Тызенгаўз вучыўся ў езуіцкай школе пры Віленскай акадэміі, пазнаваў лацінскую мову, паэтыку, рыторыку, дыялектыку, логіку. Сучаснік Богуш успамінаў, што Антоні выдзяляўся сярод вучняў дасціпнасцю, сталасцю і працавітасцю. Пасля школы Тызенгаўза паслалі ў Волчын - рэзідэнцыю канцлера вялікага літоўскага Чартарыйскага, каб рыхтаваўся да грамадскай службы. У гэты самы час тут знаходзіўся пляменнік Чартарыйскага Станіслаў Панятоўскі, які потым стане польскім кароль. Аднолькавыя ўзростам, спосабам мыслення і забавамі
68
Мал. 26. Антоні Тызенгаўз
Мал. 27. Помнік А. Тызенгаўзу ў езуіцкім (Фарным) касцёле.
Мал. 28. Палац Тызенгаўза. Фатаздымак пач. XX cm.
69
хлопчыкі пасябравалі. Як піша польскі пісьменнік М.Брандыс, яны “разам уваходзілі ў першыя таямніцы палітыкі. Разам засвойвалі праграму прагрэсіўных рэформаў Чартарыйскіх, разам марылі аб цывілізацыі Польшчы і вызваленні яе ад саксонскай анархіі".
Сяброўства Тызенгаўза з Станіславам Аўгустам Панятоўскім паспрыяла пачатку цудоўнай кар'еры: першую насаду (гродзенскага падстаросты) ён атрымаў яшчэ пры князі Масальскім, гродзенскім старосце і надворным літоўскім падскарбі.* У 1761 г. Тызенгаўза абралі паслом на сейм у Варшаве, у 1763 г. - прызначылі вялікім пісарам літоўскім. У 1764 г. Тызенгаўз ужо вялікі канюшы літоўскі.** На каранацыйным сейме кароль узнагародзіў яго ордэнам св.Станіслава, прызначыў арэндатарам каралеўскіх эканоміяў і кіраўніком каралеўскіх мануфактураў. У 1765 г. Тызенгаўз становіцца надворным падскарбіем літоўскім і гродзенскім старостаю.
“Інфлянцкі д'ябал”, як называлі Тызенгаўза, задумаў у кароткі тэрмін стварыць у адсталай земляробчай краіне ўсе галіны прамысловасці, якія існуюць у іншых дзяржавах Еўропы. Для гэтага ў яго была ўлада (па сённяшняй тэрміналогіі - пасады міністра фінансаў і міністра дзяржаўных маёмасцяў), фінансы (кароль зрабіў пазыку ў 10 мільёнаў польскіх злотых у Галандыі), неабмежаваны давер караля (уаднойз граматаў 1777 г. ёнпісаў: ’’...штотолькі будзезробленаг.Падскарбіем, усё гэтае мы за непарушнае і нязменнае паважаць абяцаем, як бы нашымі рэскрыптамі пацверджана было”, а таксама паплечнікі (у гаспадарчых справах -Даўнаровіч, у гандлёвых - браты Бекю, у юрыдычных - Х.Грабоўскі, у канцылярскіх - Барановіч, у грамадскіх - Марыконі і іншыя).
Тызенгаўз кіраваў брэсцкай, шавельскай і гродзенскай эканоміямі. Апошняя была самай значнай. што, відаць, пабудзіла яго зрабіць Гродна сваёй рэзыдэнцыяй. Адсюль, дарэчы, было недалёка да радавога маёнтка Жалудка. Прадмесце Гродна, былая вёска Гарадніца, вядомая з XVI ст., стала цэнтрам гаспадарчых і культурных рэформаў. Знойдзены два планы Гарадніцы, датаваныя каля 1780 г. Адзін план знайшла ў Цэнтральным ваенна-гістарычным архіве ў Маскве даследчыца А.Квітніцкая, другі - у Кабінеце гравюраў бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта архітэктар У.Калнін. Большасць аўтараў, якія пішуць пра Тызенгаўза звяртаюцца да плана Квітніцкай, але, на наш погляд, план Калніна больш змястоўны, бо дае ўяўленне аб першапачатковай кампазіцыі ансамбля і прызначэнні асобных яго пабудоваў. У легендзе да плана шмат будынкаў маюць дзве назвы: адну -уяўную, другую - па рэальным выкарыстанні на той час.
Давайце пройдземся па Гарадніцы і пазнаёмімся з пабудовамі Тызенгаўза (глядзіце малюнак №29: лічбы, якія будуць у дужках тэкста адпавядаюць лічбам на плане).Каля 1780 г. быў цалкам пабудаваны, акрамя некалькіх пакояў, палац Тызенгаўза (1). Ён знаходзіўся на месцы, дзе сёння стаіць помнік на брацкай магіле савецкім воінам і партызанам у цэнтральным парку культуры і адпачынку.
*Надворны падскарбі - намеснік вялікага падскарбія і кіраўнік эканоміі.
**Канюшы вялікі літоўскі загадваў прыдворнымі стайнямі, коньмі.
70
Мал. 29. План Гарадніцы каля 1780 г. (па чарцяжы з Кабінета гравюраў бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта)
71
Пабудаваны быў і палац віцэ-адміністратара (8), дзе не было, праўда, падлогі, печаў і дзвярэй. Будынак захаваўся да сённяшняга часу, знаходзіцца па вуліцы Горкага, 2/2 і выкарыстоўваецца пад цэнтральную навукова-даследчую лабараторыю медыцынскага інстытута. Тут размешчаны дзве кафедры: тапанамічнаіі анатоміі і аператыўнай хірургіі. На сённяшняй плошчы Тызенгаўза знаходзіўся яшчэ шэраг пабудоў: гасцінная афіцына (2), у якой цяпер размешчаны Нацыянальны архіў РБ у Гродне, побач было закладзена памяшканне для варты (4), насупраць яе - тзатральная (або крывая) афіцына (5), побач - музычная афіцына (3), дзе часова ў трох пакоях мясцілася варта. He захаваліся будынкі рэзідэнцыйнай афіцыны (6) і стайня (7), не паказаны на плане дом лясной адміністрацыі (цяпер дом N4 б).
Літараю Д пазначаны на плане оперхаўз (тэатр), але на гэтым месцьг ён не будаваўся, а каля палаца Тызенгаўза, дзе сёння знаходзіцца тэатр лялек. Лічыцца, што закладзены тэатр быў у 1772 г. архітэктарамі Мезерам і Сака. Зала ўяўляла сабою паўкруглае памяшканне з амфітэатрам і яруснымі галярэямі па яго перыметры. Былі 22 ложы ў два ярусы, партэр і сцэна з 5 планамі кулісных машынаў для перасоўвання дэкарацыяў.
Усе пералічаныя будынкі, а таксама: стайні (12,14), карэтная (13), кладовая (15, цяпер па вул.Дзяржынскага, 1/1), гандлёвы склад( 16), дзе часова знаходзіўся архіў эканоміі, лядоўня (18) адносяцца да адміністрацыйна -культурнай зоны Гарадніцы, у яе заходняй частцы.
У цэнтральнай частцы знаходзілася навучальная зона: школа верхавой язды (17), медыцынская акадэмія (22), будынак якой меў у 1780 г. толькі сцены з дахам і комінамі, афіцына садоўніка з дзвюма аранжарэямі, лазарэтны сад (В), прагулачны сад (Б, цяпер Стары парк імя Ж.-Э.Жэлібера), сажалка (А), замест якой зрабілі Швейцарскую даліну на беразе Гараднічанкі, абсерваторыя (Г), якая не была пабудавана.
Ва ўсходняй частцы Гарадніцы знаходзілася вытворча-жыллёвая зона.Тут былі пабудаваны будынкі, якія занялі майстэрні і мануфактуры: фабрычныя афіцыны для жылля і майстэрняў (23,24), ганчарная печ (27), кузні (30-33), карэтная (43), тытунёвая(40),ткацкая(41),суконныя(41,42),сталярня(44) і карэтная майстэрня (46), кузня колаў і карэт (45), хлеў карэтнай майстэрні (46). Значная частка мануфактур заняла памяшканні, прызначаныя пад казармы гарадніцкай пяхоты (39), артылерыі (40), прыезджых салдат эканоміі (41) і баснякаў - кавалерыстаў (42), якія знаходзіліся ў падпарадкаванні адміністрацыі каралеўскай эканоміі і выконвалі розныя даручэнні (напрыклад, развозка распараджэнняў). Склады вугальны, тытунёвы і суконны-размяркаваліся ў будынках, пазначаных на плане нумарамі 29,40,34. Апошні называўся службовая афіцына і тут павінны былі быць управа мануфактураў і жыллё прадпрымальнікаў.
Для замежных майстроў аддалі дваццаць "басняцкіх домікаў” (38), што пацвярджае асабісты перакладчык Тызенгаўза Ксаверы Богуш. Пра гэтыя дамы існуе легенда. Згодна з яе першай версіяй, Тызенгаўз хацеў ашукаць заезджых
72
Мал. 30. Дамы замежных майстроў мануфактураў Тызенгаўза.
рамеснікаў і таму пабудаваў толькі фасадавыя сцены. Госці адразу не заўважылі гэтага, а потым, калі засталіся працаваць ў Гродне, былі дабудаваны ўжо драўляныя сцены. Па другой версіі, падман быў заўважаны, але Тызенгаўз не разгубіўшыся адказаў, што так зроблена спецыяльна, каб дабудаваць будынкі згодна з пажаданнямі майстроў. На самой справе пры будаўніцтве “басняцкіх дамоў” упершыню на сучаснай тэрыторыі Беларусі былі выкарыстаны некалькі тыповых праектаў. На першым паверсе знаходзіліся жыллёвая частка з трох пакояў і дапаможныя памяшканні (кухня, пярэдні пакой), якія выходзілі на вулічны фасад. На другім паверсе была мансарда.
Паклапаціліся таксама і пра сферу харчавання. Былі ўзведзены тракцір (28), пякарня (35), ’’кафенгаўз” (харчэўня) (36), ’’аўстэрыя” (37), якая выкарыстоўвалася ў 1789 г. як жылая афіцына.
За 15гадоўТызенгаўзпабудаваў50 будынкаў. Прагрэсіўны польскі публіцыст Ю.Выбіцкі пісаў, што ‘Тарадніца магла б знаходзіцца і ў Галандыі". Сёння мы бачым толькі рэшткі - час не пашкадаваў не самога Тызенгаўза, ні ягоных пабудоваў. Ужо на плане Гродна 1849 г.. няма 30 тызенгаўзаўскіх пабудоваў. У 1958 г. А.Квігніцкая налічыла 20 будынкаў ансамбля XVI11 ст., а ў 1988 г. У.Калнін - 7.
Асаблівую ўвагу звярнуў Тызенгаўз на эканамічныя пераўтварэнні. Спачатку ён заняўся спарадкаваннем каралеўскіх эканоміяў, бо абяцаў каралю павялічыць прыбыткі са сталовых маёнткаў з 300 тысяч злотых да міліёна. Старая адміністрацыя была заменена на новую з ліку сваіх людзей. Праведзена генеральнае размежаванне эканоміі ад суседніх валоданняў шляхты, якая пры былой адміністрацыі захапіла частку каралеўскіх зямель у сваю маёмасць. Развітвацца з ёю добраахвотна яна нс жадала, таму была створана каралеўская камісія. Гэтыя