• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
       ДЗЕНЬ 5-га лютага, пятніца. Дуброўня (90 вёрстаў ад Смаленска). Пётр Першы і Меншыкаў.
       МЕНШЫКАЎ: - К Гродну проехать невозможно для того, что непрнятель
    
    
    63
    
    Гродно обошёл.
       ПЁТР ПЕРШЫ: - А почему молчал на мон пнсьма?
       МЕНШЫКАЎ: - Пнсьма в Гродну не доходнлн для того, что курьерам проехать было не можно, а как уже от Гроднн непрнятель немного для тогдашннх морозов н выгоды свонм людям отступнл, тогда первым с указом туда поехал поручнк от гварднн Семёновского полка Пётр Яковлев тайным образом, нарядяся в польское мужнчье платье, а потом н другне однн нлн двое проехалн.
       ПЁТР ПЕРШЫ: - А я боялся дать сраженне королю Карлу в Польше, нбо в случае неудачн опасался легкомыслня н перемен в свонх союзннках.
        ДЗЕНЬ 6-га лютага, субота. Дуброўня.
       ПЁТР ПЕРШЫ (піша ліст Рэпніну): ‘Тосподнн генерал. Я уже четвёртое сне пнсьмо пншу, но не знаю, доходнт лн, нбо от вас нн жадной прямой ведомостн не нмеем... В Дубровне, генваря 26 дня. Пер”.
       ДЗЕНЬ 8-га лютага, панядзелак. Дуброўня.
       ПЁТР ПЕРШЫ (піша лісты Агільві і Рэпніну): - “Господнн генерал-фельдмаршал. Мне зело уднвнтельно, что по прнходе непрнятельском нн строкн от вас не нмеем. но н того днвнее, что в Внльно к Буларту* пншнте, а к нам нет н cue не можем разсуднть. О прочнх прннадлежашнх делах пнсалн мы к генералу Репннну...” - “Господнн генерал. Ежелн бесконечно надееться мочно н совершенную подлннную ведомость о прнблнженнн саксонскнх войск нмеете, к тому же провнант месяца на трн нмеете н конскнй корм (хотя н с небольшою н нуждою), то бутте у Гродно: буде о прнблнженлн саксонскнх войск верного нзвестня нет, а обнадёжнвают польскою правдою, то, хотя н Рейншнльда не чаять н довольство в провнантах н кормах конскнх есть, отступнть к русской граннце всеконечно, не нзпуская временн, куды удобнее н безопаснее ... нбо непрнятель ужо почнтай что отрезал войско наше от граннц...”
       ДЗЕНЬ 9-га лютага, аўторак. Гродзенскі замак. Агільві і Рэпнін.
       РЭПНІН: - Ваша светлость, прочтнте, что пншет мне его велнчество царь Пётр.
       АГІЛЬВІ (прагледзеўшы ліст цара): - Посему я решнлся остаться здесь до лета іі ожндать нлн вяіцшаго отдалення непрнятельского нлн совокупленмя саксонского войска... я бы желал, дабы нас король швецкнй здесь отаковал, не сумняваюся, чтоб совершенную внкторню в малые часы вашему царскому велнчеству получнтн н себя с того замешканого путн освободнть... 14 того радн прошу вашего царского велнчества, дабы оному (Меншнкову- А.Г.) наказать нзволмлн, чтоб впредь ннкакнх указов, пока я команду нмею, нн к войску, нн к гарннзоном не посылал, нбо находясь за сотню мнль (в Дубровне - А.Г.) от места событня, хуже знает обстановку, чем я, который прн тамошней бытностн непрнятельскне походы пред очнма нмеет.
    
    * Буларт Фёдар, расейскі ваеначальнік ў Вільнс пад час Паўночнай вайны.
    
    64
    
       ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА. 14 лютага 1706 г. пад Фраўерштатам (каля Познані, Польшча) войска АЎГУСТА ДРУГОГА, узмацаванае саксонцамі, разам з чатырма драгунскімі расейскімі палкамі, якое рухалася ў бок Гродна пацярпела сакрушальную паразу ад меншага ў тры разы па колькасці корпуса генерала Рэншыльда.
    
       ДЗЕНЬ 26-га лютага, пятніца. Менск.
       ПЁТР ПЕРНІЫ (атрымаўшы звесткі аб наразе Аўгуста): - Вся война на одннх нас обрушаегся. (Адразу распрацоўвае план вываду свайго войска з Гродзенскай пасткі, які адпраўляе Агільві і Рэпніну: “...По несчастлнвой баталнн саксонской уже там делать нечего, но дабы немедленно выходнлн нз Гроднн н шлн по которой дороге способнее н блнже леса. С собою прнхватнть только самое необходммое. Выступать нз Гроднн надлежнт зело тайно такнм образом: прежде всего поставнте такой крепкнй караул, чтоб нз жнтелей ннкто не токмо выйтн, ннже выползть мог, в то время собраться как возможно скоро тайно, выступать с вечера, чтоб ночн осталось больше временн для перехода. Хотя б нужное что н в артнллсрнн какое было, не жалей ннчего, что возможно беречь людей.”)-
       ДЗЕНЬ 13 сакавіка, чацвер. Менск.
       ГІЁТР ПЕРШЫ (піша ліст Агільві); “...Уже на саксонскне войска надеетца невозможно: хотя б н прншлн, то пакн побегут н нашнх пропасть оставят (но мы зело благодарны будем м тому, чтоб Реншнлда там удержнвалн н сюды нттнть не моглм...”.
       ДЗЕНЬ 2-га красавіка, пятніца. Гродзенскі замак.
       АГІЛЬВІ: - Лёд на Нёмане вскроецца co дня на день. Начннаем переправу.
    
    
       ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА: У Гродна на той час было 45 батальёнаў пяхоты і 6 драгунскіх палкоў, у тым ліку Сямёнаўскі, Праабражэнскі і Інгерманланскі палкі (усяго 30 тысяч чалавек).
    
       ДЗЕНЬ 4 красавіка, нядзеля (праваслаўны вялікдзень).
       Вывад расейскага войска завершаны, цяжкія гарматы скінуты ў воды Нёмана, на якім пачаўся імклівы крыгаход. Ар’ергард знішчае за сабою пераправу. Расейскае войска рушыла ў бок Брэст-Літоўска. 3 тылу яго надзейна абараняў бушуючы, змятаючы ўсё на сваім шляху агромністымі ільдзінамі па-сапраўднаму сівы Нёман. 1 ніводнага маста на сотню вёрстаў у наваколлі. Толькі праз тыдзень Карл XII здолеў наладзіць пераправу і пагоню. Але, стаміўшы войска ў Пінскіх балотах, быў вымушаны адмовіцца ад пагоні.
       ДЗЕНЬ 8 траўня, субота. Востраў Котлін (каля Кранштата), карабль “Элефант”.
       ПЁТР ПЕРШЫ (атрымаўшы звестку аб паспяховасці гродзенскай аперацыі): -Вонстнну ныне уже весело здесь жнть по уведомленнн сего... а до того, хотя н в
    
    
    65
    
    раю* жнлн. однако всегда на сердце скребло...
    
    
    
                ЭПIлог
    
    
       Праз 12 дзён расейскае войска дасягнула Брэст-Літоўска, а неўзабаве і Кіева. Выратаванае без значных стратаў войска забяспечыла Расеі перамогу пад Лясной (1708 г.), пад Палтавай (1709 г.) і, нарэшце, у 1721 г. перамогу ва ўсёй гэтай зацяглай вайне. Расея выйшла з яе імперыяй, а Пётр Першы імператарам. I манарх, і яго дзяржава дамагліся свайго: атрымалі выхад да Балтыйскага мора і навечна замацаваліся на ягоных берагах. Спрыяльны лёс быў і для Аўгуста. Спачатку, вясной 1706 г. ён афіцыйна адмовіўся ад польскай кароны, але адносна хутка, у 1709 г., яго нязменны сябра цар Пётр дапамог вярнуцца на польскі трон і ўжо пажыццёва (Аўгуст памёр 1 лютага 1733 г.). He пашчасціла каралю Карлу XII. Ён ня толькі прайграў вырашальныя бітвы Паўночнай вайны, але і сам загінуў (як мяркуюць некаторыя даследчыкі, быў забіты сваімі паплечнікамі) падчас яе (30 лістапада 1718 г. ў бітве пад Фрэдэрыксхалям).
       Але ці надта пацярпела сама Швецыя? Прайграўшы вайну, у ходзе якой на яе тэрыторыі не вялося ніякіх баявых дзеянняў, гэтая магутная дзяржава канчаткова супакоілася і занялася сваімі ўласнымі справамі. Чым займаецца - і вельмі паспяхова! - да сённяшняга дня. А тэрыторыя ... (прабачце!) А краіна - Рэч Паспалітая - на абшарах якой вяліся амаль што ўсе баявыя дзеянні Паўночнай вайны? Мы засведчылі, што лёс спрыяў гаспадару Рэчы Паспалітай Аўгусту Другому. А яго шматпакутнай краіне?
       Давайце прасочым яе лёс спачатку на прыкладзе Гродна. На працягу ўсяго 1707 г. тут кватаруюцца расейскія войскі. 29 верасня Пётр Першы, праездам з Варшавы ў Пецярбург аглядвае Праабражэнскі полк (мабыць на Рынку - цэнтральнай плошчы горада, якая потым у гонар гэтага і папярэдніх аглядаў Пятром Першым свайго войска набыла назву Парадная, а сёння яе ведаюць як Савецкая плошча). На пачатку лютага 1708 г. Пётр Першы зноў у Гродне: кіруе яго абаронай ад наступаючага Карла XII. Але як толькі 6 верасня Пётр пакідае горад, праз 2 гадзіны ў яго ўваходзіць Карл з атрадам 600 чалавек: брыгадзір расейскага войска Мюленфельс пасля непрацяглага супраціўлення прапускае шведаў у горад. Даведаўшыся пра гэта, Пётр пасылае трохтысячны атрад з мэтай захапіць Карла ў палон. Нейкі капітан Ніжагародскага палка ледзь не здзяйсняе гэта, калі кароль хаваецца ў дамініканскім кляштары, але “...с помошью жнтелей, прннявшнх его сторону, он сумел отбнться, хотя наша конннца перерубнла шведскнй корпус, стоявшмй у дома, заннмаемого королём” (А.С.Пушкнн). Да якога адчаю трэба было давесці расейскім воям сваіх братоў-славянаў, каб яны пачалі ратаваць ад іх свайго ворага? Больш за тое, праз два тыдні, 17 лютага расейцы рабуюць гараджанаў... Пасля Палтаўскай перамогі ў
    
    
    * Параднз (рай) - так Пётр Псршы называў Сенкт-Пецярбург.
    
    66
    
    Гродне адпачывае расейскае войска. Пастоі былі таксама ў 1712, 1714, 1717, гг. і кожны раз войска рабуе мясцовае насельніцтва, патрабуе кантрыбуцыю. He дзіва, што ў 1709-10 гг. на Гродна навальваецца чума, а ў кастрычніку 1710 - маравая язва. У выніку чаго горад быў спустошаны.
       Прыгожы вольналюбівы горад з яскравым пачуццём годнасці ўласных жыхароў не паспяваў пераводзіць дух... Лічыцца, што Беларусь падчас Паўночнай вайны страцілатрэцюю частку свайго насельніцтва. Ільвіная доля гэтай страты, безумоўна, прыпадае на Гродна. 1 калі ў 1718 г. Аўгуст Моцны пацверджвае ўсе прывілеі Гродна, дадзеныя ягонымі папярэднікам, гэты акт здаецца хутчэй маральнай, прычым вельмі слабой падтрымкай. Занадта позна! Тут якраз дарэчы ўспомніць вялікага князя і караля Стэфана Баторыя, які, хоць таксама, як і Аўгуст Моцны быў іншаземцам і сапраўды дбаў пра дабрабыт сваёй радзімы, тым не менш з самага пачатку свайго гаспадарання дбаў і аб росквіце як Польшчы, так і ВКЛ, аб дабрабыцс яго насельнікаў. 1 тым больш ніякай размовы аб правядзенні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай баявых дзеянняў і быць не магло.
       Працягваючы параўнальны аналіз, прыходзіш да думкі, што гандаль Рэччу Паспалітай пачаўся яшчэ напрыканцы XVII ст. і не мінула нават стагоддзя, як самая магутная калісьці еўрапейская дзяржава знікла з палітычнай карты свету. I павінны ў гэтым не столькі манархі-чужынцы, сколькі мясцовая шляхта - тая частка люду паспалітага, якая валодала палітычнымі правамі і воляй: бо яна свядома і самастойна абірала сама сябе караля і вялікага князя.
    
    67
    
    
            “КВІТНЕЮЧАЯ ГАЛАНДЫЯ” НА НЁМАНЕ
    
       Варшаўскі сейм 1681 г. прыняў пастанову, 67 пункт якой гучаў наступным чынам: ”3 прычыны таго, што горад Гродна з фальваркамі і прадмесцямі ўшчэнт разбураны і спустошаны маскоўскімі войскамі, дык для таго, каб яго стан мог палепшыцца, мы вызваляем гродзенскіх мяшчан і яўрэяў тэрмінам на чатыры гады ад уплаты падаткаў, усталяваных на гэтым сейме і наступных, акрамя ўплаты мыта і чапавога, а таксама падцвярджаем прывілеі, дадзеныя ім да ўніі, аб вольным гандлі па рэках Нёману і Неце”. Нагадаем чытачам, што ў гэты час ішла руска-польская вайна 1664-1667 гг. і Гродна некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Ваенныя дзеянні прывялі да разбурэння пабудоваў горада, пачаўся заняпад гаспадаркі, тысячы жыхароў уведзены ў палон і вывезены ў цэнтральную Расію.