Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
49
Мал. 17. Пётр I. Гравюра Гюнста з партрэта Г. Кнеллера. 1697 г.
Мал. 18. Карл XII. Гравюра з партрэпш Крафта. 1717 г.
Мал. 19. Каро.іь польскі Аўгуст 11. Гоавюра 18 cm.
50
ДРАМА 1706ГОДА
(у 2-х частках з Пралогам і Эпілогам)
Асноўныя падзеі адбываюцца ў Гродне з 3 студзеня па 4 красавіка
ДЗЕЙСНЫЯ АСОБЫ I ВЫКАНАУЦЫ
КАРОЛЬ ПОЛЬСКІ - Аўгуст Другі (абраны на элекцыйным сейме 27 чэрвеня 1697 г., каранаваны 15 лістапада 1697 г.), адначасова вялікі князь літоўскі Аўгуст Моцны, а таксама, з 1694 г., курфюрст (выбарны князь) саксонскі Фрыдрых Аўгуст Першы. Мянушку атрымаў за незвычайную фізічную сілу пры росце 2 м. 35 гадоў (нарадзіўся 12 траўня 1670 г. у Дрэздэне). Прыгожы знешне, вельмі адважны, ён з прыхільнасцю быў прыняты большасцю як польскай, так і літоўскай шляхты. Тым больш, што надта спадзяваліся на яго як на добрага гаспадара ў Саксоніі. Але найперш гэта быў непараўнальны гуляка і легкадумец, які вышэй за ўсё ставіў свае ўласныя інтарэсы. Ягонае імкненне да неабмежаванай улады і намер ператварыць ВКЛ у незалежную дзяржаву з спадчыннай манархіяй прывялі да абмежавання правоў шляхты Польшчы і ВКЛ і ўрэшце рэшт да так званай “хатняй вайны” паміж Радзівіламі, Агінскімі, Вішнявецкімі, Пацамі і Пацэямі з аднаго боку і Сапегамі - з другога. Першая яго сустрэча з Пятром Першым адбылася 11 лістапада 1699 г. Абодва манархі адразу пасябравалі, што было вельмі дзіўна, бо каралі польскія і расейскія цары заўсёды жылі ў непрыязні адзін да аднаго. Тады ж быў заключаны паміж імі наступацельны саюз. Аўгуст навінен быў пачаць ваенныя дзеянні з сваім саксонскім войскам ў тым самым годзе і паабяцаў уцягнуць у вайну і Рэч Паспалітую. 1 сапраўды, курфюрст саксонскі Фрыдрых Аўгуст першым рушыў на ўладанні Швецыі, але трохі пазней (у лютым 1700 г. ён напаў на Рыгу). Ваеннае шчасце, відаць, не спрыяла саксонскаму курфюрсту (ён жа вялікі князь літоўскі, ён жа кароль польскі) і ягонае войска цярпела паразу за паразай. Дайшло да таго, што ў 1704 г. значная частка польскай шляхты па ініцыятыве шведскага караля Карла XII, войска якога да гэтага часу даўно ўжо акупавала не толькі ВКЛ, але і Польшчу, дэкаранавала Аўгуста і абрала на польскі грон Станіслава Ляшчынскага. Аўгуст вымушаны быў хавацца ў Саксоніі, а ў лістападзе 1705 г. ён апынуўся ў Гродне пад абаронай расейскага войска.
ЦАРМАСКОЎСКІ(РАСЕЙСКІ)- Пётр ПершыРаманаў.33гады(нарадзіўся 9 чэрвеня 1672 г. у Маскве). Росту два аршыны 14 вяршкоў (2,045 м). Знешне прыгожы і велічны, моцнага целаскладу. Манеры паводзінаў і адзенне трошкі неахайныя. На троне з 1689 г. - самаўладнае праўленне (разам з братам Іванам і сястрой Соф’яй з 1682 г.)- Яшчэ не імператар. Восьтолькі некалькі рысак-ключоў для разумення ягонай супярэчлівай натуры. У ім было амаль неверагоднае спалучэнне моцы і слабасці. У дробязях - увасабленне непастаянства і
51
няўстойлівасці. Ягоны характар фармаваўся пад уплывам разнастайных і супярэчлівых поглядаў, азіяцкіх і еўрапейскіх, што дазволіла нашчадкам лічыць яго абсалютным увасабленнем (сімвалам!) тагачаснай Расеі. Незвычайная вынослівасць і неверагодны запас моцы дазвалялі яму доўга і напружана працаваць, Адсюль і тая мабільнасць да змены фронту: імгненна паварочваецца спіной да Турцыі і тварам да Швецыі, адмаўляючыся ад праектаў на Азоўскім моры на карысць Балтыйскага. Але заўсёды і ўсюды захапляючыся да глыбіні душы і ніколі не раскідваючыся ў сваіх намаганнях. Як у памылках, так і ў хвілінах слабасці працаваў выключна ягоны розум: у ім не было ні кроплі сентыментальнасці, ніколі, нават у самыя цяжкія моманты, ён не страчваў рашучасці і волі. Нават, паразу пад Нарвай (19 лістапада 1700 г.) ён здолеў выкарыстаць: “Шведы, нарэшце, навучаць і нас, як іх перамагаць”. Ён вельмі высока ставіў разумовы ўзровень сваіх паплечнікаў і вельмі нізка - іх маральны ўзровень. 3 невычарпальным запасам вясёласці і неабмежаванай таварыскасцю, ён тым не менш выклікаў хутчэй жах, чым прывязанасць. Запальчывы, ён часта выходзіў з сябе і нават ўпадаў у шаленства. Але нярэдка ўпадаў і ў маладушша, дзякуючы ўсё ж таму асноўнаму недахопу: адсутнасці самавалодання. Энергія волі часта аказвалася ў яго бяссільнай супраць імклівага націску тэмпераменту. У раздражненні, нават з пяром у руках, ён часта страчваў пачуццё меры, але хутка супакойваўся і быў здольны кампенсаваць страчаны час. Суровы, жорсткі, бяздушны. Пакуты ў ягоных вачах -такая самая з’ва, як хвароба ці здароўе і ніколі не маглі яго расчуліць. I як дзяржаўца, і як прыватная асоба ён - вышэй за азіяцкага дэспата, ён нешта іншае, амаль ва ўсіх выпадках вылучаецца з узроўню сярэдняга чалавека - у лепшы ці горшы бок - але ні ў якім выпадку не вылучаецца безчалавечнасцю па схільнасцях ці абдумана. Вось чаму, калі ён першы раз трапіў у Гродна ў верасні 1705 г.. неўзабаве пасля жудаснага забойства ўніятаў у Полацку 11 ліпеня 1705 г.*, то тут паводзіў сябе ўжо зусім па-іншаму (у прыватнасці, разам з Аўгустам Другім прысутнічаў на асвяшчэнні касцёла кляштара езуітаў у гонар святога Францыска Ксаверыя). Хаця з аднолькаваю нянавісцю ставіўся як да ўніятаў, так і да езуітаў.
КАРОЛЬ ІПВЕЦКІ Карл XII. 23 гады (нарадзіўся 17 чэрвеня 1682 г. у Стакгольме). На троне з 1697 г. Высокага росту (каля 2-х м) з вытанчанымі рысамі твару. Меў рэпутацыю вар’ята, які бавіць свой час толькі фізічнай трэніроўкай уласнага цела і паляваннем на мядзведзяў, Але гэты юнак умеў жыць толькі для адной думкі, для хвалі ваеннай і ўсё прысвяціць толькі ёй. Сціплы ў ежы і пітве, недасяглы для пяшчоты і кахання, авантурыстычны палітык. Падчас Паўночнай вайны яго паводзіны вызначаліся поўным ігнараваннем расейскага войска, якое вяло баявыя дзеянні ў Прыбалтыцы. Агульнавядомы яго выраз: “Я вярну сябе Прыбалтыку ў Маскве”. I шлях у Расею, па яго меркаванні, ляжаў праз уладанні Аўгуста, Саксонію і Рэч Паспалітую. Пётр Першы гэта разумеў і таму імкнуўся утрымліваць швецкія войскі менавіта ў РП, як мага далей ад швецкіх межаў. У
* Глядзіце аб гэтым, напрыклад кнігу К.Тарасава “Памяць пра легенды”. Мн., 1994,с. 185.
52
1705 г., такім чынам, найбольш верагодным стратэгічным пунктам паміж Польшчай і Расеяй стаў беларускі горад Гродна.
ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ РАСЕЙСКІМ ВОЙСКАМ У РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ - A г і л ь в і фон Георг Бенедзікт (па расейскіх дакументах Юры Юр'евіч). Каля 62 гадоў (нарадзіўся ў 1644 г. у Шатландыі). Фельдмаршал. 38 год адбыў на аўстрыйскай службе. На расейскую службу запрошаны Пятром Першым у 1704 г. 3 самага пачатку сваёй службы ў Расеі лічыў, што расейскія войскі трэба выкарыстоўваць не ў РП, а ў Ліфляндыі і Інгерманландыі, дзе і замацоўвацца на новазаваёваных месцах. Сярод вайсковых адміністратараў Пятра Першага гэта далёка не самы дрэнны, хоць і не самы здатны стратэг і тактык. Ен лічыў небяспечным размяшчэнне расейскага войска ў Гродне і ўсяляк перашкаджаў гэтаму. Спачатку ён карыстаўся даверам і яму даручалі адказныя справы як вопытнаму баявому генералу, які здольны падтрымліваць парадак і дысцыпліну ў войску. Але расейскага цара раздражняла ўпартасць Агільві і ягоная схільнасць да правядзення сваіх планаў. Палітыка Агільві адносна Гродна проста вяла да разгрому расейскага войска.
ПАМОЧНІК ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧАГА РАСЕЙСКАГА ВОЙСКА Ў РЭЧЫ ГІАСГІАЛІТАЙ - Меншыкаў Аляксандр Данілавіч.32 гады (нарадзіўся 6 ліпеня 1673 г. у Падмаскоў’і). Фаварыт Пятра Першага. Яго паходжанне застаецца спрэчным, але сам ён даказваў, што карані яго ў ВКЛ, з-пад Воршы. Да канца жыцця застаючыся непісьменным, ён валодаў учэпістай памяццю, здольнай трымаць у галаве ўсе дэталі шматлікіх сваіх абавязкаў, і светлым, высокаразвітым розумам, які цалкам замяняў яму вучонасць і пісьменнасць. Ён паважаў вучонасць і высока цаніў веды. Тым не менш уся яго перапіска: тысячы лістоў да цара і вяльможаў, нават да жонкі, напісаны канцылярыстам. Пазнаёміўшыся з царом-аднагодкам яшчэ ў дзяцінстве, Меншыкаў з тых часоў амаль не пакідаў яго. Разам яны працавалі на карабельных верфях Галандыі, дзе Аляксашка Меншыкаў атрымаў дыплом цесляра-будаўніка караблёў. Потым была Англія, дзе цар вучыўся інжынернай справе будаўніцтва караблёў, а сябра Аляксашка суправаджаў яго, прысутнічаў на ўрачыстых прыёмах, аглядваў арсеналы, манетныя двары, кунсткамеры, прадпрыемствы і навучальныя ўстановы заходнееўрапейскіх сталіцаў. Як і Пётр, ён прагна ўсмоктваў убачанае, з незвычайнай лёгкасцю засвойваў азы артылерыйскай справы і фартыфікацыі. Вядомы ўдзел Меншыкава ў пакараннях стральцоў. Ён меў настолькі вялікі ўплыў на цара, што адзіны толькі мог утаймаваць яго пад час надзвычайнай раздражнёнасці. У якасці дзеншчыка займаўся ўладкаваннем простага быту цара. 3 самага пачатку Паўночнай вайны Меншыкаў усюды побач з царом, ва ўсіх кропках баявых дзеянняў. Вясной 1702 г. разам з Пятром накіроўваецца ў Архангельск, маючы пасаду гафмейсцера царэвіча Аляксея, а восенню яны ўдзельнічаюць у аблозе Нотэбурга. Адвага і спрытнасць яго былі настолькі відавочныя, што Пётр прызначыў яго камендантам заваёванай крэпасці, якую перайменавалі ў Шлісельбург. У 1704 г. удзельнічае ў асадзе Нарвы, пасля чаго дзеянні расейскага войска перанесліся ў РП. Граф (з 1703) Меншыкаў
53
Мал. 20. А.Д. Меншыкаў
Ма.і. 21. Фельдмаршал Агільві. Мал. 22. Князь А.1. Рэпнін.
54
быў накіраваны туды ў якасці камандуючага расейскай кавалсрыяй. Фармальна ён падпарадкоўваўся Агільві, але дзейнічаў у абыход яго, проста выконваючы ўказанні ГІятра. Цар дараваў яму наваг такое: “Я прнказал бумаг фельдмаршала Огнльвн к вашей мнлостн мнмо меня не посылать, опасаясь, чтобы свонмн бездеятельнымн пнсаннямн, как н настояшее, не ввёл он вас в сомненне” (з ліста Меншыкава да ГІятра Першага, 1705 г.). Нельга не адзначыць яшчэ адну рысу характару Меншыкава - ягоная ненажэрная прага багацця. Сам Пётр лічыў яго махляром, але махляром геніяльным.
КАМАНДУЮЧЫ РАСЕЙСКАЙ ДЫВІЗІЯЙ - Р э п н і н Мікіта (Анікіта) Іванавіч. Каля 38 год (нарадзіўся у 1688 г.). Генерал. Паплечнік Пятра Першага. Удзельнік Азоўскіх паходаў (1695-96 гг.). 3 пачатку Паўночнай вайны камандзір дывізіі. Удзельнік штурму Нотэбурга і Нарвы.