• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
        Кароль паслаў у Пецярбург мемарыял, каб праз графа Остермана перадаць Кацярыне II просьбу аб дазволе на правядзенне сейма пад канфедэрацыяй, а таксама аб працягу або аднаўленні імператарскай гарантыі на новую пазыку, якую збіраліся зрабіць у Галандыі (14-16 млн. злотаў). Штакельберг пра ўсе даведаўся і кароль атрымаў адказы: гарантыі не будзе пакуль не будзе аплочаны папярэдні доўг (толькі працэнты дасягалі 50000 дукатаў), сейм пад канфедэрацыяй не дазваляецца.
        Сейм 1784 г. складаўся з паслоў, якіх падабралі паплечнікі Штакельберга: у
    
    46
    
    Кароне - Рачынскі, у ВКЛ - Караль Радзівіл (пане-Каханку). Выбраны маршалкам Францішак Ксаверы Хамінскі пазней успамінаў, што гэты сейм “рэдкай аднадумнасцю і пахвальнай хуткасцю вырашэння судовых прыгавораў памятны”. Аднаму з актыўных дзеячоў апазіцыі гетману Яну-Кляменцію Браніцкаму Кацярына II праз Ш гакельберга параіла весці сябе прыстойна і не буяніць. Відаць, ёй добра былі вядомыя падзеі папярэдняга сейма 1782 г.
       Браніцкі на адным з паседжанняў крычаў, што кароль хоча завалодаць абсалютнаю ўладаю, наракаў на дэспатызм і гаварыў, што шляхцс прыходзіцца працаваць ужо не языком, а шабляю. Другі апазіцыянер польны гетман Севярын Ржэвускі дагаварыўся, нават, да пагроз: ’’Польская шляхта не нямецкая, і, калі польскі кароль хоча ўявіць сябе да чаго можа дайсці польскі народ, баронячы сваю вольнасць, дык няхай прыпомніць лёс англійскага караля Карла I”. Ржэвускага на сейм не пусціла цешча княгіня Любамірская, якая, кажуць, паабяцала яму за гэта 7 тыс.чырвонцаў.
        Па патрабаванні літоўскай правінцыі сейм упершыню за гады панавання Станіслава-Аўгуста Панятоўскага засядаў у Гродне. Гэта было гіатрэбна і самому каралю, каб дабіцца згоды літоўскіх магнатаў на ўплату яго асабістых даўгоў з дзяржаўнай казны. Купіць літоўскіх паслоў Станіслаў - Аўгуст задумаў веліччу сеймавай сэсіі. Ягоны пляменнік Станіслаў Панятоўскі арганізаваў у Белавежскай пушчы паляванне на зубраў (у духу ягелонаўскіх традыцыяў). Гэтая забава абыйшлася яму ў 30000 дукатаў, бо “трэба было зрабіць адпаведныя дарогі,палажыць тракт праз дрыгву каля 4 міль працягам, расчысціць у дзікім лесе адпаведную пляцоўку, збудаваць штосці падобнае да малога мястэчка з дваром для караля, ягонай світы, дыпламатаў; усіх, хто з'ехаўся”. А панаехалі яшчэ польская і літоўская знаць - усяго ў Белавежы за двумя сталамі сядзела каля 80 чалавек.
        Паляванне працягвалася 10 дзён і скончылася па словах Станіслава Панятоўскага шчасліва, бо “усяго аднаго мужыка мядзведзыіагрыз”. Гасцям паказалі малых зубранятаў, а ў дарослага яны стралялі толькі адзін раз і безвынікова. 3 пушчы каралеўская кавалькада накіравалася ў Нясвіж праз Шэрашава, Кобрын, Гарадзец, праз двары Быстрых, Ажэшкаў, Віславухаў, Казлаковічаў. Вандроўка праходзіла як маніфестацыя народнай кансалідацыі і ёй наўмысна надавалі сімвалічны характар братання Польшчы з Лігвою.
        У Нясвіжы адбылося ўрачыстае прымірэнне караля з Каралям Радзівілам. Да 22 верасня праходзілі сняданні, абеды, вячэры, ілюмінацыі і фейерверкі, паляванні, канцэрты, балет, опера, агляд радзівілаўскага войска, літоўскага архіва, скарбніцы і збраёўні, езуіцкага касцёла з трунамі рода Радзівілаў. 3 Нясвіжа паехалі, нарэшце, у Гродна. Шлях пралягаў праз Мір, Шчорсы, Навагрудак (тут начавалі), Беліцу, Жалудок, Шчучын, Каменку, Скідзель.
        Умовыжыцця ўГроднедлякараля,ягонагадвараі 17паслоў былі выдатнымі, бо размеркаваліся яны ў рэзідэнцыі Станіслава Панятоўскага (былы палац А.Тызенгаўза). Тут былі кватэры,2 залы для рэдутаў, бібліягэка, тэатр, зімовы сад з трыма кліматычнымі паясамі, пакоі для забаваў, адначынку, памяшканне з сталом, за якім маглі размясціцца адразу 70 чалавек. Многія літоўскія магнаты мелі таксама неблагія рэзідэнцыі ў Гродне. Так, ш го час працы сейма прайшоў, па словах Станіслава Панятоўскага “прыемна і сейм не даў зачэпкі да
    
    47
    
    Мал. 23. Шоспіак Л. Пацэя. 1706 г.
    
    Мал. 24. Зорка ордэна Белага Арла
    
    Мал. 25. Адна s гарматаў. выкінутых у Нёман. (Захоўваецца ў ГДГАМ)
    
    57
    
    незадавальнення”.
        4 кастрычніка сейм пачаўся, як заўсёды, набажэнствам у езуіцкім касцёле. Галоўным было пытанне аб каралеўскім даўгу. Яно паспяхова вырашана, трон і каралеўская сям'я былі ўратаваны ад публічнага скандалу, выкліканага банкруцтвам. Праўда, Шчэнсны-Патоцкі нагадаў каралю, каб “даў добры прыклад ашчаднасці, не акружаў сябе людзьмі. якія ягоную дабрату ўжываюць на непатрэбныя выдаткі” (тут меўся на ўвазе А.Тызенгаўз). Згодна XXII пастановы сейма “Капітал на аплату рэшткі даўгоў нашых каралеўскіх" зроблена адтэрміноўка аплаты на 10 гадоў па 700 тыс. злотаў у год, якія будуць выплочвацца скарбавымі камісіямі абодвух народаў са скарбу караля.
        XVII пастанова сейма тычылася былога вялікага надскарбія ВКЛ, гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза. Атмасфера прыняцця рашэння была больш халоднай, чым на папярэднім сейме. Нападалі больш асабістыя ворагі падскарбія: Міхал Залескі па заданні Пастаяннай рады (вышэйшай выканаўчай улады Рэчы Паспалітай), брэсцкі пасол Матушэвіч. Кароль як мог бараніў свайго сябра - прайшла яго рэзалюцыя: ”каб з сумаў прысуджаных (сеймавым судом 1780 г.- В.Ш.) сама толькі частка да скарбу ВКЛ была выплачана”, страты пакрываліся з пенсіі Тызенгаўза, якая пакідалася за ім, канфіскаваныя маёнткі варочаліся назад і пазбаўляліся судовых выплатаў, падскарбію дазвалялася працягваць судовы гірацэс над сваімі даўжнікамі.
       Увагі патрабавалі справаздачы Пастаяннай рады. Хвалілі яе пастановы, выказвалі падзякі сябрам Рады. He абышлося без апазіцыі. Валынскі пасол Ржэвускі выступіў супраць Рады: ’’Слаўна-нешчаслівы сейм 1775 г. кінуўу душу добрага паляка зерне вечнага неспакою - Пастаянную раду”. Яго падтрымаў Сапега, які ў доўгай прамове размышляў аб “захопе заканадаўчай улады”. Шэраг рэзалюцыяў, прынятых Радай былі адхілены: аб вайсковым дэпартаменце, аб спадчыне ад духоўных асобаў, аб апеляцыях. Сейм зацвердзіў выбары ў Раду (куды ўвайшлі і 11 чалавек з ВКЛ), сеймавых суддзяў, асобаў да скарбавых камісій Кароны і ВКЛ.
       На сейме была заслухана справаздача вайсковага дэпартаменту. 3 яе відаць, што колькасць войска павялічылася нязначна: у 1782 г.-12904 чал., у 1784 г.-13272 чал.; на ўтрыманне арміі затрачана 14 млн. 917 тыс. 801 злотаў, на корпус кадэтаў- 300тыс.злотаў. У XIII пастанове названыя выдаткі былі зацверджаны і сябрам дэпартаментаў “выказваем задавальненне іх працаю і намаганнямі на дабро войска”.
        Пасол Выбіцкі асцярожна паставіў пытанне аб дэсідэнтах, якіх нрыціскала пад расійскім уплывам гміна, павялічваючы падаткі. Пастанова сейма забараняла сіноду або кансісторыі самавольна накладваць на дысідэнтаў ахвяраванні (падаткі) і прымушаць да гэтага вайсковаю сілаю. Падаткі могуцьбыцьдабраахвотныя на ўтрыманне іх храмаў, пастыраў, рэлігійных служкаў. Узнікшыя спрэчкі разбіраць у асэсарскіх судах.
        Дзьве пастановы сейма прысвечаны гандлю. У пастанове “Уладкаванне гандлю краёў Рэчы Паспалітай” падкрэслівалася мытная палітыка на карысць экспарту краёвых тавараў над імпартам. Таксы тавараў заставаліся згодна з даўнімі інструкцыямі камораў Кіеўскага, Падольскага і Браслаўскага ваяводстваў. Змяніць іх можа камісія кароннага скарбу ў залежнасці ад умоваў гандлю. Расійскія
    
    48
    
    купцы павінны плаціць транзіт па пастанове 1768 г. ГІастанова “Усходні гандаль" абвяшчала аб стварэнні гандлёвага таварыства “Польская гандлёвая ўсходняя кампанія” пад пратэкцыяй уладаў.
        3 двух пастановаў даведваемся пра ахвяраванні. Ваявода рускі, камандуючы Украінскай і Падольскай дывізіямі Шчэнсны-Патоцкі выставіў Рэчы Паспалітай 4 харугвы пяхоты, 24 гарматы і 400 ядраў і абавязаўся ўтрымліваць іх за свой кошт. Генерал артылерыі, староста і пасол Брэсцкі Сапега ахвяраваў для віленскага арсеналу 12 гарматаў з палявым экіпажам.
        На сейме адбылася ратыфікацыя гандлёвай і памежнай канвенцыі, падпісанай у Рызе 21 мая 1783 г. паміж княствамі Рэчы Паспалітай, Курляндыяй і Семігаліяй, і Расійскай імперыяй. Пастаянная рада атрымала заданне палепшыць мытныя ўмовы гандлю з Берлінскім дваром, а для хуткага шчаслівага задавальнення грамадзянаў Вялікай Польшчы ўжыць усе сродкі, каб размежаваць іх ад шлёнскіх жыхароў. 3 Венскім дваром трэба было вырашыць пытанне аб грамадзянах, маёнткі якіх апынуліся ў цэсарскім краі, былі вызвалены ад падвойнага падатку. Як бачым, у міжнародных справах найбольш актуальнымі былі адносіны з краінамі, якія здейснілі першы падзел Рэчы Паспалітай: Расіяй, Прусіяй, Аўстрыяй. На адным з паседжанняў чыталі расійскую ноту аб уваходзе расійскіх войскаў у Польшчу з мэтаю гаранта імператрыцы ў справе з прускім каралём аб прывілеях Гданска.
        Ацэньваючы працу сейма, Станіслаў Панятоўскі ў сваіх успамінах пісаў: ’Тродзенскі сейм быў, магчыма, апошнім у Еўропе праяўленнем сапраўднай народнай велічы без ілжывай мішуры і пускання пылу ў вочы”. Іншым быў погляд паплечніка Касцюшкі Юльяна-Урсіна Нямцэвіча. У сваіх запісках ён адзначыў, што сейм быў відовішчам даволі ганебным, сеймам абсалютнага бязсілля, бо паслы дзяржаваў, якія падзялілі Рэч Паспалітую, не дазволілі вырашыць важныя для яе пытанні. Усё, што там адбывалася склалася ў змрочную карціну далёка зайшоўшага абмежавання палітычнай сувярэннасці. пры поўным збядненні скарба і адміністратыўным развале. Атрымалася, як у ваду глядзеў, бо апошні сейм Рэчы Паспалітай (наступны гродзенскі) зацвердзіў другі падзел краіны. Пра гэты сейм ёсць асобы аповяд, а тут мы хацелі бы прывесці разважанні расійскага пасла Сіверса, якія дае ў сваёй кніжцы ‘Тродненскнй сейм 1793 г. Последннй сейм Речн Посполнтой” Д.Ілавайскі. Ён піша: ’’Месцам сейма ці павінны быць абавязкова Варшава або Гродна? 3 аднаго боку ён (Сіверс - В.Ш.) прыводзіць меркаванні на карысць Гродна: трэба ўзнагародзіць Літву, бо сталіцаю дзяржавы Варшава; прыгым у Варшаве сейм болей схільны да ўплыву двара і партыяў, а Літва заўсёды былаадданай Расіі і ёю лягчэй кіраваць. Але з другога боку, Гродна бліжэйшы да правінцыяў, якія адыйшлі да Расіі, і гродзенскі сейм, відаць, будзе нагадваць жыхарам гэтых правінцыяў аб іх былым злучэнні з Польшчай. Зрэшты надзвычайныя сеймы, паводле меркаванняў Сіверса, павінны склікацца пастаянна ў Гродне”. I яшчэ цікава будзе даведацца, што рукапісны акт апошняга гродзенскага сейма ў 1920 г. знаходзіўся ў Гродне і напярэдадні ўваходжання сюды Чырвонай арміі, 19 ліпеня, быў вывезены гісторыкам Ю.Ядкоўскім у г.Врацлавэк, а гютым у Быдгошч. Думаю, прачытаўшы гэты аповяд, вы зразумелі, што Гродна быў сеймавым горадам. Тут склікаліся не толькі сеймы Рэчы Паспалітай, але і сеймы ВКЛ, а таксама павятовыя сеймікі. Пра іх мы раскажам іншым разам.