• Газеты, часопісы і г.д.
  • Горадня Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.) Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Горадня

    Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў

    Памер: 140с.
    Гародня 1997
    89.15 МБ
    
    ГОРЛДНЯ
    
    Швед В.В., Госцеў А.П.
    
    
    
                                  Серыя "Мой горад" Кніга другая.
    
    
    
    
    
                    ГОРАДНЯ
    
    
    
    
     Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Гродна, 1997
    
    ББК 63.3(4 Бел.) Ш - 34
    УДК 947.6+908
    
    
    
    
       Серыя заснавана ў 1996 г. Аўтар праекта - В.В.Швед
    Навуковы рэдактар: В.В. Швед, дацэнт, кандыдат гістарычных навук.
    
    
       Рэцэнзенты:
       А.П.Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт
       М іжнароднай АН Еўразіі.
       1. А.Карпюк, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
       С.В Марозава.кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    
    
    
    
    
       В.В.Швед, А.П.Госцеў.
       ГЬрадня Апозяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.).-Гродна: Пергамент, 1997.- 140 с.
    
    
    
    
    
    
    
       Другая кніга серыі змяшчае аповяды па гісторыі Гродна часоў знаходжання яго ў складзе федэратыўнай краіны Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.Вы даведаецеся,што горад быў д' ч рам развіцця гаспадаркі і культуры,з'яўляўся адміністрацыйным пунктам Гродзенскай каралеўскай эканоміі, адыгрываў значную палітычную ролю ў дзяржаве (тут адбываліся гммы РГІ), пакутаваў у перыяд войнаў і падымаўся на змаганне ў часы паўстанняў.
       Разлічанана дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама на ўсіх, хто дкавіцца гісторыяй і культурай Гродна.Можа быць выкарыстанай, як дапаможнік па эаязнаўстве, беларусазнаўстве і гісторыі Бсларусі ў школах ліцэях і гімназіях.
    
    
    
    
                                                        ББК 63.3 (4 Бел.)
                                                        Ш - 34
                                                        © В.В.Швед,
                                                        © А.П.Госцеў
    
    
            ПРАДМОВА РЭЦЭНЗЕНТА
    
    
       Гэтая кніга з'яўляецца зборам нарысаў па гісторыі горада Горадні і пра асобаў, лёс якіх быў звязаны з гарадзенскай гісторыяй. Разлічана яна на школьнікаў, якія ўжо атрымалі веды па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі. Таму кніга паглыбляе іх веды, асабліва па багатай і слаўнай гарадзенскай гісторыі.
       Аўтары кнігі А.П.Госцеў і В.В.Швед - людзі дасведчаныя ў гісторыі роднага краю, вопытныя педагогі, якія раней надрукавалі некалькі кніг і шмат навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у часопісах і газетах, добра ведаюць гарадзенскую гісторыю. Яны выкарысталі пры напісанні кнігі гістарычную літаратуру і архіўныя дакументы. Таму гістарычныя нарысы абапіраюцца на грунтоўны дакументальны матэрыял.
       Гісторыя Горадні - гэта частка гісторыі нашага народа і нашай дзяржавы ад старажытных часоў. Вялікую ўвагу аўтары кнігі ўдзялілі вялікаму перыяду ў гісторыі нашай краіны - часам існавання незалежнай Беларуска - Літоўскай дзяржавы (Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага) ад сярэдзіны 16ст. да ліквідацыі дзяржавы ў выніку захопніцкай палітыкі Расейскай імперыі ў канцы 18ст.
        3 гістарычных нарысаў вынікае, што беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, і падчас панавання дынастыі Ягайлавічаў (Ягелонаў), і падчас існавання федэрацыйнай дзяржавы Рэчы Паспалітай, заўсёды знаходзіліся пад кіраўніцтвам улады сваёй Беларуска - Літоўскай дзяржавы.Горадня і Гарадзеншчына ў той час ніколі не ўваходзіла ў склад Польшчы (Кароны Польскай) і разам з усімі беларускімі землямі падпарадкоўваліся законам і звычаям сваёй дзяржавы. Увогуле ў складзе Польшчы Гарадзеншчына была толькі ў XX стагоддзі, у перыяд 1920 - 1939 гг.,а менавіта пасля падпісання двух мірных дагавораў паміж СавецкайРасіяй і Польшчай (12кастрычніка 1920г. і 18сакавіка 1921 г.)-папярэдняга мірнаму дагавору і канчатковага міру.
        Гэтая кніга можа быць і навучальным дапаможнікам для падрыхтоўкі да заняткаў не толькі школьнікам, але і настаўнікам, а таксама карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
                                               Анатоль Грыцкевіч,
                                доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай АН Еўразіі.
    
    3
    
    
            ТУТ ЖЫЛІВЯЛІКІЯ КНЯЗІЛІТОЎСКІЯ I КАРАЛІ ПОЛЬСКІЯ
    
    
    
    
    Шаноўны і дапытлівы чытач! Сёння мы здзейснім з Вамі вандроўку - можа, не ўпершыню - у часы Рэчы Паспалітай (РП) 16-18 стагоддзя. Але на гэты раз нашай мэтай будзе агледзець мясціны Гродна, звязаныя з жыццём гаспадароў нашай беларуска-літоўскай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ).
       Каб здзейсніць гэты намер, нам прыйдзецца - у думках, безумоўна, але пры жаданні гэта можна і ажыццявіць - абыйсці значную частку сучаснага Гродна. Тагачасныя падарожнікі нездарма называлі наш горад каралеўскім, бо ягоны архітэктурны воблік, разам з барочнымі касцёламі і стракатымі царквамі, вызначалі маляўнічыя, ці то рэнесансавыя, ці то ў стылі класіцызму (нярэдка і з праявамі барока) замкі і палацы. Але галоўным усё ж было тое, што гаспадароў нашай дзяржавы заўсёды прывабліваў гэты горад і яны імкнуліся не столькі як мага часцей наведаць яго, але проста жыць тут у поўным сэнсе гэтага слова, толькі зрэдку наведваючы сталіцы -Вільню, Кракаў, Варшаву. Так было яшчэ з Вітаўтам Вялікім, Бонай Сфорца і Жыгімонтам Аўгустам. Так было і са Стэфанам Баторыем, Жыгімонтам Вазам, Янам Казімірам, Аўі устам Моцным, Станіславам Аўгустам Панятоўскім... Неабходна толькі падкрэсліць, што ўсе яны для нас, жыхароў Беларусі, перш за ўсё з’яўляліся вялікімі князямі літоўскімі (і толькі ў другую чаргу -польскімі каралямі) і таму, строга кажучы, Горадзен-Гродна вялікакняскі горад і замкі ягоныя -вялікакняскія. Але іншаземныя наведвальнікі, якія потым разносілі ягоную славу па ўсім цывілізаваным свеце, не ўнікалі ў такія “дробязі”...
        Пачынаецца наша вандроўка,
    
    Мал. 1. Гродзенскі Стары замак у 16-18 стагоддзях. Рэканструкцыя.
    
    безумоўна, з Замкавай гары, з месца, адкуль напачатку 12 стагоддзя пачынаўся Горадзен, а да сённяшнягя дня захаваўся ў значна змененым выглядзе так званы Стары замак.
    
    4
    
      У час, з якога пачынаецца наш агляд: 1569 год - год аб’яднання дзвюх дзяржаваў: Польшчы (Кароны) і ВКЛ (Літвы ці Княства) у федэрацыю пад назвай Рэч Паспалітая (РП) - на гэтым месцы яшчэ знаходзіўся гатычны замак Вітаўта і ўявіць яго мы можам дзякуючы сусветнавядомай гравюры Мацея Цюнта*. Акрамя Жыгімонта Аўгуста (1520-1572, вялікі князь літоўскі з 1529) тут паспеў пажыць яшчэ француз па паходжанні Генрых Валуа (1551-1589), які 11 мая 1573 года быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім і ўсяго трынаццаць месяцаў (да 18 чэрвеня 1574 г.) пабыў на гэтых пасадах. Аб гэтым пераканаўча сведчыць каляровая гравюра 1574 года з выявай -Гродна**, якую Франц Гогенберг зрабіў на ўзор Цюндавай. Абедзве гравюры ўпрыгожвае каралеўскі герб. Але ў адрозненне ад гравюры 1568 г. з гербам караля польскага і вялікага князя літоўскага
    
    Мал. 2. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стэфан Баторыіі
    
    Жыгімонта Аўгуста (у цэнтральнай частцы гэтага герба змей ці дракон, які праглынае дзіця: герб Боны Сфорца, сынам якой быў Жыгімонт Аўгуст) цэнтральная частка герба на гравюры Гогенберга - тры лілеі (герб роду Валуа).
       У гэтым самым замку Вітаўта пачаў сваё жыццё ў Гродне (з 1579 г.) Стэфан Баторы (1533-1576). 12 студзеня 1575 г. на элекцыйным сейме ён быў абраны каралём польскім (каранаваны ў сакавіку 1576 г.) і ў жніўні 1576 (толькі пасля гаго, як спецыяльнай граматай ад 29 лютага - у выніку доўгіх перамоваў з літоўскай шляхтай - прызнаў раўнапраўе Польшчы і ВКЛ у складзе фэдэрацыйнай дзяржавы) быў абраны вялікім князем літоўскім. Гэты прыклад (на жаль, ён застаўся адзіным) красамоўна сведчыць аб тым, што функцыянальныя абавязкі караля польскаі а і вялікага князя літоўскага ў федэрацыі Рэч Паспалітая істотна адрозніваліся. Гродна настолькі спадабаўся каралю Стэфану, што ён вырашыў зрабіць яго сваёй рэзідэнцыяй і адразу пачынае перарабляць замак Вітаўта. А каб было дзе ў гэты час прымаць паслоў і наладжваць пышныя балі, для яго хутка будуюць спецыяльную рэзідэнцыю.
       Тут і далей давайце паспрабуем выкарыстаць здольнасць святой Брыгіты, якая цудадзейна рухалася ў прасторы і імгненна апынялася ў любым патрэбным ёй месцы. У нас жа гэта атрымаецца дзякуючы самаму хуткаму на свеце - думцы.
    
    * Глядзіце артыкул В.Шведа "Праўдзівае адлюстраванне горада... ’ у першым выпуску серыі “Мой горад”).
    * * Гродна - так афіцыйна называецца наш горад з другой паловы XVI ст.;
    Горадня (ці Гародня) - назва, якая дасюль шырока ўжываецца ў простанароднай гаворцы ды ў асобных літаратурных творах.
    
    5
    
    Мал. 3. Рынак. Касцёл і кляштар езуітаў Баторыеўка. 3 акварэлі Н.Орды. 19 cm.
    
    6
    
       Вось мы ўжо на Савецкай плошчы, якая на той час называлася Рынкам, стаім супраць трохпавярховага з ледзь бачнымі рысамі барока будынку на рагу вуліцы Стэфана Баторыя (з 1988 г., а да гэтага яна насіла імя Н.К.Крупскай* супраць Фарнага (былога езуіцкага) касцёла. Сёння гэты будынак у народзе так і называюць: Баторыеўка (ці Батуруўка - па-польску). Праўда, ёсць меркаванні, што сапраўдная Баторыеўка была пабудавана насупраць, там, дзе зараз палац культуры тэкстыльшчыкаў. Дакладна не ведаем і таму будзем арыентавацца на народную памяць. У час Баторыя гэта было збудаванне ў стылі італьянскага рэнесансу Асноўны будынак (прыкладна ў два разы даўжэйшы за той, што існуе сёння - ён не захаваўся: на яго месцы зараз будынак 1950-х гадоў) быў двухпавярховым, з вялікай, вышынёй у два паверхі, залай, якая асвятлялася высокімі вокнамі. Левае, меншае па шырыні, але роўнае па вышыні з правым, крыло будынка было трохпавярховым. Уваход з высокім парадным ганкам. Як выглядала Баторыеўка ў першай палове 19 стагоддзя можна пабачыць на малюнку Напалеона Орды. Так сталася, што Стэфан Баторы усе астатнія, адпушчаныя яму лёсам 7 гадоў жыцця пражыў менавіта ў Баторыеўцы і толькі апошнімі днямі, напярэдадні недарэчнага палявання ў снежні 1586 г., перасяліўся ў перабудаваны замак.
      Гэта ўжо быў зусім іншы, у рэнесансавым стылі палац, збудаваны па праекце фларэнцыйскага архітэктара Санці Гуччы. Звонку замак выглядаў вельмі эфектна: увенчаны дэкараваным абарончым атыкам**, упрыгожаны аркамі з фігурнымі завяршэннямі і тонкай аздобай вокнаў, фасады яго былі арнаментаваныя сграфіта*** і разьбой. Тронная зала і пакоі Стэфана Баторыя месціліся на другім паверсе. Яны былі аздобленыя шліфаваным гіпсам, кафляй і разьбой, падлога выкладзеная керамічнай пліткай і мармурам. На першым паверсе - канцылярыя, архіў, скарбніца, кладоўка і вартоўня.