Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
I бліжэй да дня прыняцця трактату аб падзеле РП: “Ноч была цёмная; па небе плылі бурыя, ізадраныя (курсіў мой - А.Г.) ашмёткі хмараў. Час ад часу налятаў спякотны вецер, ад якога раскачваліся макушкі дрэў. Час ад часу панавала глухая, трывожная цішыня”. I яшчэ: “Непраглядная цемра панавала над макушкамі хвояў і глухая паўночная цішыня, толькі зрэдку парушаная бульканнем вады ў
130
Нёмане, які струменіўся у цемры, нейкімі шорахамі, падобнымі на прыцішаны ўздых, ці сухі трэск ламачча. Было далёка за поўнач. Зоркі ўжо ледзь свяціліся, ледзь прыкметныя на шырокім, абкутаным шэраватай дымкай палогу неба. Стаяла глыбокая цішыня заснуўшай зямлі, струменілася цёплае духмянае дыханне лясоў... У гэтыя памятныя дні, ад 26 жніўня да 2 верасня, Гродна ўяўляў зусім незвычайную карціну, - настолькі ўзбуджаны і ўсхваляваны ён быў. Усе і ўсюды цікавіліся толькі адным пытаннем аб трактаце, у бясконцых спрэчках узвешвалі шанцы за і супраць яго прыняцця ці адхілення сеймам. Нават прасталюдзіны яскрава выказвалі сваю нянавісць да Прусіі. Аднойчы ноччу было выбіта ваконнае шкло ў Бухгольца, -яго кватэру прыйшлося абкружыць кардонам грэнадзёраў Цыцыанава. Якіхта немцаў ледзь ўдалося вырваць з рук раз'юшанага натоўпу. I сур’ёзна прымусіў задумацца той факт, што сярод белага дня на плошчы перад кляштарам айцоў езуітаў быў спалены партрэт прускага караля, а імёны яго прыспешнікаў у польскім сейме былі вывешаны на суд шматлікага люду, якога казакам удалося разагнаць толькі з дапамогай нагаек. Вуліцы пусцелі...”
Здаецца, кожны эпітэт, які аўтар падабраў да характэрыстыкі гарадзенскай ночы пад час працы апошняга сейму, абсалютна адназначны. Але нельга не звярнуць увагу на адзін, які рэфрэнам праходзіць праз усе апісанні ночы. Гэты эпітэт -“спякотны”. I сапраўды, у той час спякота і на двары (у надвор’і) і ў палітыцы была такая, што ўсё магло спаліцца ўшчэнт. I калі прырода вытрымала, палітычнае жыццё РП было значна падпалена. Палітычны лёс яе як незалежнай дзяржавы быў вырашаны.
Але якая б ні была ноч, яе ўсёроўна змяняе раніца. Раніца 17 жніўня 1793 года “была ясная, сонечная і вільготная, але хутка пасля ўзыходу сонца ўзняўся такі вецер і з такой моцай пачаў мясці пыл на вуліцах, што ўвесь горад патануў у яго ўдушлівых клубах ... Сонца ўжо гуляла на шкле вокнаў, раніца агучвалася спевамі птушак і прыемным павевам ветрыка ...”.
Надзея памірае апошняй. А раніца - безумоўная пара надзей. Але за раніцай надыходзіць дзень: “Дзень быў гарачы. Гродна патанаў у сонечнай спякоце, у клубах пылу і несцішоным шуме...” Мы зноў нагадваем настрой Зарэмбы, які толькі што даведаўся пра заняпад Майнца і яго захлынулі супярэчлівыя думкі і пачуцці. Якраз тут ён трапляе ў рэзідэнцыю рускага пасла: “У сярэдняй зале, самай вялікай, запоўненай ружамі ў кітайскіх гаршках, якія былі расстаўлены на мазаічных сталах, пад партрэтам імператрыцы ў каранацыйным уборы, сядзеў Сіверс у парадным мундзіры, багата шыты золатам, пры ордэнах, у брыльянтавых зорках і блакітнай стужцы, з вельмі дабрадушным настроем, з нязменнай усмешкай на дабрадушным твары...” 1 далей: “Дзень быў пахмурны, туманны і неяк дзіўна прасякнуты роспаччу і цішынёй. Грохат экіпажаў і шумны гарадскі говар распаўзліся, быццам вязнучы ў сценах і ў зямле. Нават гукі званоў, адбіваўшых поўдзень, разносіліся глухімі акордамі, нават крык дзяцей(курсіўмой- А.Г.)аддаваўсябыццампаднізкім купалам. Белыя аблокі акутвалі неба быццам няясным бабіным летам, а чорныя вераніцы ластавак кружыліся над дахамі ўсё ніжэй і ніжэй. У паветры пахла
131
навальніцай, але вуліцы былі перапоўнены экіпажамі і людзьмі, як заўсёды. Але больш, чым заўсёды, траплялася яму насустрач патрулёў, пад надзейным прыкрыццём месціліся казакі нават па дварах, асабліва каля замка. Часцей, чым заўсёды, праходзілі па вуліцах узброеныя роты пад барабанны бой, візг свістулек, звон бубнаў, пьяныя песні і выкрыкі. Яны праходзілі грознай шумнай хваляй, якая ашчацінілася джаламі штыкоў, не палохаючы, тым не менш, публіку, а тым больш апазіцыянераў, якія без страху абаранялі айчыну ў сейме. Іх бачылі вочы, чулі вушы, але замест страху гэтыя шумныя маршыроўкі выклікалі законнае абурэнне і пачуццё зняважанай годнасці вольных грамадзян. Адносіны натоўпу да іх звярнулі ўвагу Зарэмбы. Просты люд не хаваў дыпламатычна сваіх пачуццяў і сустракаў калоны грозным ропатам і злымі крыкамі, а іншы раз нават жменямі пяску і пранізлівым свістам ... У гэты час пачаў марасіць упарты дожджык.
Час набліжаўся да поўдня ...” Усё настолькі выразна, што каментары нават не патрэбныя. I тым не менш няўмольна насоўваліся прыцемкі: "Прыцемкі слаліся ўжо над горадам, толькі недзе яшчэ блішчэлі крыжы касцёлаў, ды па небе разліваліся залатыя бухты. 3 палёў веела холадам, на ўзгорках свяціліся агні жаўнерскіх вогнішчаў, у завулках мычалі каровы і гагаталі статкі гусей, што вярталіся дахаты.
Вуліцы ўжо былі амаль пустыя, толькі на вуглах і на плошчах мацаваліся каравулы і конныя патрулі ... Прыцемкі гусцелі,і, не зважаючы на тое, што на захадзе яшчэ рдзелі баграныя поласы зары, неба завалаквалася цёмнай, сіне-шэрай дымкай, час ад часу ўздымаўся вецер, раскачваў дрэвы, свістаў у цёмных пустых завулках. Цагляныя будынкі і драўляныя халупы былі ўжо пагружаныя ў цемру і наглухазачыненыя. Святло было відно толькі дзе-нідзе на вуглах галоўных вуліцах, дзе на вяроўках калыхаліся ліхтары. Іх змясцілі тут толькі на час сейма, а пад імі густой шчацінай штыкоў блішчэла вайсковая варта, пільна назіраючы за экіпажамі... Гродна быў падзелены на чатыры кварталы і аддадзены пад назіранне чатырох егерскіх батальёнаў, якія кожную ноч сеткай частых кардонаў загароджвалі выхады з вуліц, правулкі, дамы масцітых апазіцыянераў. Казацкія патрулі раз’язджалі па завулках, робячы, у сваю чаргу, слежку. Пры такім раўновым клопаце саюзнікаў аб спакоі соннага насельніцтва Гродна ўжо з дзевяці гадзін вечара набываў выгляд памёрлага горада. Толькі зрэдку, і то па пільнай неабходнасці, праходзіў па вуліцы які-небудзь чалавек. За стаўнямі вакон ля пад’ездаў асвятлёных палацаў ці ля зачыненых звонку для выгляду кафэ шпіёнілі толькі шпікі. Зарэмбе... надакучылі апытанні жаўнерскай варты ..."
Кола сутак замкнулася. Нарэшце надыходзіць ноч 24 верасня, калі сейм моўчкі зацвярджае праект саглашэння з Прусіяй. Аб гэтай “мёртвай” цішыні, якая наступіла пасля больш за трохмесячныя сеймавыя дэбаты, нам увесь час нагадвае Рэймант: успамінаеце эпітэт “ціхі” ва ўсіх яго варыяцыях? Тут якраз параўнаць лёсы Гродна і Зарэмбы. Быццам бы розныя: Зарэмба пазбегнуў арышту, збег і застаўся вольным; Гродна, хаця фармальна пасля апошняга сейма застаўся ў незалежнай пакуль РП, але ўжо тут пастаянна прапісаліся расейскія войскі (так што вольнасць вельмі
132
адносная). А праз два гады горад і ўвогулле адыходзіць пад уладу Расеі.
Аб далейшым лёсе Зарэмбы мы з гэтага рамана нічога не даведваемся, але ў любым выпадку ці мог ён адчуваць сябе вольным, калі радзіма апынулася пад уладай чужынцаў? Раман пачынаецца апісаннем ночы і фактычна заканчваецца таксама ... але не зусім ноччу - ранняй-ранняй раніцай. Аўтар нібы пакідае нам надзею... Ці не ў гэтым сэнс згаданай вышэй аковы?
Шаноўны чытач, завяршаецца наша спроба стварыць вобраз Гродна перыяду Рэчы Паспалітай, спроба, якая базавалася на шэразе пісьмовых крыніцаў. А колькі дзённікаў (дыярыўшаў), лістоў, мемуараў яшчэ не знойдзена і не прачытана! Гэта справа будучыні. А сёння мы з Вамі зноў пераканаліся, што напісанае застаецца. Хочацца спадзявацца, што ўласны вобраз Гродна, які сфармаваўся у Вашай свядомасці пад уплывам толькі што прачытанага артыкула натхніць Вас на ўласныя нататкі. I тады ўнутраная гарадзенская прастора пабагацее яшчэ на адну крынічку, стане яшчэ больш насычанай і разнастайнай. А разнастайнасць - падмурак трываласці. Так што, не лянуйцеся, запісвайце ўсе свае ўражанні. Напісанае -застаецца!
133
ШТО МОЖНА ПАЧЫТАЦЬ
Кнігі агульнага характару
Гарадзенскія запісы (Старонкі гісторыі і культуры). Вып.1.- Гродна, 1993. Гостев А.П., Швед В.В. Кронон. Летопнсь города на Немане (1116-1990) .-Гродно, 1993.
Гродно (нсторнческнй очерк)/Под ред. З.Ю.Копысского н Б.М.Фнха.- Мн., 1964.
Гродно. Энцнклопеднческнй справочннк,- Мн., 1989.
Гродно. йсторнко-экономнческнй очерк/Крень Н.П., Мараш Я.Н., Ковкель Н.Н. н др.- Мн., 1988.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць.- Мн., 1988.
Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі.- Мн., 1988.
Швед В.В. Падзеі і постаці Гродзенскай даўніны.- Гродна, 1995.
Тарасаў К. Памяць пра легенды.- Мн., 1994.
Тут жылі вялікія князі літоўскія і каралі польскія
Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік.- Мн., 1993.- С.173-174, 380,457.
Грыцкевіч А. Стэфан Баторый і Гародня//Беларускі гістарычны часопіс-1994-№4,- С.22-27.
Кітурка Ю. Гродзенскі каралеўскі палац//Беларускі гістарычны часопіс-1996-№2-С.82-91.
Краўцэвіч А, Гродзенскі замак.- Мн., 1993.
Трусаў А.А., Собаль В.Е., Здановіч М.І. Замак у Гродне. X1-XV1II стст,- Мн., 1993.
Ткачёв М.А. Замкн Белорусснн,- Мн., 1987.
Рамесныя цэхі
Грыцкевіч А.П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI-XV11I вв. (соцнально-экономнческое нсследованне нсторнн городов).- Мн., 1975.
Копысскнй З.Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн в 16 - первой половнне 17 в. - Мн., 1966.
Краўцэвіч А. Майстар - наш продак.- Мн., 1990.
Лютый А.М. Соцнально-экономнческое развнтне городов Белорусснн в конце
XVI11 - первой половнне XIX в. - Мн., 1987.
Мараш Я. Люд ремесленный//Гродненская правда-1963-6-Х.
Цітоў А.К. Вольныя беларускія месты (самакіраванне ў нашых гарадах XIV-
134
XVIII стст.).-Мн., 1996.
Цэнтр вялікакняскай эканоміі
Статут ВКЛ 1588 года. Энцыклапедычны даведнік.- Мн., 1988.
Мараш Я.Н. Гродзенская эканомія//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.З-Мн. ,1996.-С. 132.
Гродзенскія сеймы Рэчы Паспалітай
Марозаў В.Ф. Гродзенская зала сеймаў//Архітэктура Беларусі.- Мн., 1993.
Lilejko J. Przebudowa grodzienskich palacow Batorianskiego i Sapiezynskiego na gmach sejmowy w 1717-1718 r.//Miedzy Padwa a Zamosciem. Studie z historii sztuki i kultury ofiarowane profesorowi J. Konolerykowi.- W-wa, 1993.