Горадня
Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 - канец 18 ст.)
Вячаслаў Швед, Алесь Госцеў
Памер: 140с.
Гародня 1997
15. Пасады, чыны, духоўныя і свецкія годнасці, нададзеныя каралеўскімі прывілеямі і ласкамі, могуць быць адабраны толькі праз судовы вырак.
16. Кардынальныя законы непарушныя: ні сейм, ні ўлада не могуць іх адмяніць. Парушальнік можа быць аддадзены пад сеймавы і крымінальны суд. Каралю даецца права забароны.
Такім чынам, Гродзенская канстытуцыя, адхіляючы праграму Таргавіцкай канфедэрацыі, была камбінацыяй расійскіх жаданняў з артыкуламі канстытуцыі 1775 г. і рэформамі 1788 г. 23 лістапада канстытуцыя была прынята.
23 і ўначы 24 лістапада было прынята 112 праектаў. Чытаць такую колькасць дакументаў было немагчыма, таму іх аб'ядналі па трох класах: 1 - змяненні формы кіравання (40 артыкулаў), 2-32 артыкула, 3 - справы прыватныя. Галасавалі па назве праекта і прымалі блокамі. На гэтым апошнім паседжанні была скасавана Гродзенская канфедэрацыя і складзена Пастаянная Рада. Каля 9 гадзін раніцы паслы пайшлі ў замкавую капліцу і адспявалі “Те Deum”. Гарадзенскі сейм скончыўся, усе разыходзіліся панурыя, смутныя, з сорамам і дакорам. Кароль пастарэў і збляднеў. Зграя авантурыстаў, шулераў, інтрыганаў, якая напала на Гродна як на прынаду, паволі пакідала горад і раз'язджалася па цэлым свеце. Кароль і Сіверс выехалі ў Варшаву.
Вось такая непрыемная старонка гродзенскай гісторыі, але і яе трэба ведаць, каб вучыцца на сваіх памылках, як можна страціць самастойнасць і незалежнасць краіны. Потым адваяваць яе значна цяжэй. На сейме 1793 г. паслядоўных праціўнікаў Расіі і Прусіі, якія дзялілі Рэч Паспалітую, не было. Нават, сярод патрыятычнай групоўкі былі падкупленыя людзі ( пра што гаварылі прыхільнікі рэвалюцыйцых мераў). Па-здрадніцку веў сябе і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі - як трус сам лез у пашчу удава. Выратаваць дзяржаўнасць можна было толькі з зброяю ў руках. Наступны аповяд якраз пра гэта.
96
Мал. 34. Алегарычны малюнак падзелу Рэчы Паспалітай
Мйл. 35. Два бакі медаля, выбітага пасля падзелаў РП.
97
У ЧАСЫ КАСЦЮШКАЎСКАГА ПАЎСТАННЯ
Дваццаць чацвёртага сакавіка 1794 г. на Рынку Кракава Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1745-1817) прыносіць урачыстую прысягу “ваявацьза Айчыну і зламаць яе аковы”. У ратушы ён чытае і падпісвае Акт паўстання, пад якім потым паставілі подпісы ўсе ахвотнікі - прыблізна некалькі тысяч чалавек. Пасля Касцюшкі ў ратушы выступіў былы кракаўскі пасол на Чатырохгадовы сейм Аляксандр Ліноўскі, які сказаў, што пакуль ён тут гаворыць “дойдзс справа, падобная кракаўскай, і да Варшавы, Гродна і Вільны”. Ён не памыліўся.
Доўгі час паўстанне 1794 г. лічылася польскім або літоўскім, але толькі не беларускім. А паколькі яно “чужое”, дык і не ставілі помнікаў паўстанцам, а, нават, наадварот - ушанавалі А.В.Суворава і сувораўцаў, якія за пралітую кроў насельніцтва Беларусі атрымалі тут маёнткі і прыгонных. На сённяшні дзень можна па пальцах пералічыць мемарыяльныя знакі і дошкі, прысвечаныя героям касцюшкаўскага паўстання. Іх літаральна ўтоптвалі ў забыццё, але віленскія званы 1794 г. абуджаюць гістарычную памяць. У той час паўстанцы спявалі:
Возьмем косы ды янычаркі Пойдзем гордыя гнуць каркі, Няхай Маскаль* уступае, Няхай Беларусаў знае.
У ноч з 22 на 23 красавіка атрад Якуба Ясінскага - стваральніка тайнай арганізацыі “віленскіх якабінцаў” (“Віленская змова”) - пачаў паўстанне і захапіў Вільну: 986 рускіх былі ўзяты ў палон, камандзір мясцовага гарнізона Н.Д.Арсеннеў арыштаваны, гетман вялікі літоўскі Сымон-Марцін Касакоўскі** павешаны. Вырвацца ўдалося толькі капітану М.А. Тучкову і маёру Раўтэнбергу. Разам з значнай колькасцю гарматаў яны адыйшлі да Гродна. Адступленне суправаждалася жорсткасцю: палілі вёскі, двары, корчмы.
Дваццаць чацвёртага красавіка 1794 г. на віленскай Ратушавай плошчы абвяшчаецца “Акт паўстання Народу Вялікага княства Літоўскага”. Потым кіраўніцтва і 2328 чалавек прынялі прысягу:”Мы прысягаем пану Богу Усемагутнаму ў Тройцы Адзінаму ў тым, што Бацькаўшчыне жыццём і маёнткам найадданей служыць будзем і тое ўсё, што ад нас залежыць будзе да моцы абароны гэтага Акту Паўстання Народу, аддана і пачціва выканаць не замарудзім, і што нам ад улады якой-небудзь гэтым Актам утворанай, даручаным стане, не толькі таямніцу захаваем, але ва ўсім паўстанні нашым ніколі асабісты інтарэс, але агульнае дабро краю мець будзем, так нам Пане Божа, дапамажы і бязвінная пакута Сына Яго”.
Наабарону “вольнасці, роўнасці, незалежнасці” з красавікада верасня 1794г. падняліся на землях Беларусі звыш 30 тысяч чалавек. Гэта былі жаўнеры
* Маскаль - расійскі вайсковец.
** Гэта той самы, што ўдзельнічаў у сейме 1793 г.
98
Мал. 36. Андрэй Тадэвуш Касцюшка ў
Мал. 37. Станіслаў Аўгуст
мундзіры. 1790 г.
Панятоўскі
Мал. 38. Ордэн Віртуці Мілітары. 1792 г. (аверс і рэверс)
99
рэгулярнага войска ВКЛ (10-11 тыс.чал.), міліцыя і касіянеры - прадстаўнікі шляхты, сялянства, мяшчанства розных канфесіяў. Пад сцягі Касцюшкі сталі гродзенцы, брастчане, слонімцы, навагрудчане, кобрынцы, лідчане, ашмянцы. Яны далі адпор расійскім войскам пад вёскамі Паляны на Ашмяншчыне і Солы на Смаргоншчыне, каля Крупчыцкага манастыра пад Кобрынам і пад Брэсгам (вёскі Коршын і Добрын).
А што ў гэты час адбылося ў Гродне?
Прускі пасол у Польшчы Л.-Г.Бухгольц апавядае ў сваім лісце Фрыдрыху Вільгельму П аб падзеях у Вільні і адзначае: ”У Гродне павінны былі здарыцца такія ж падзеі, але генерал князь Цыцыянаў, які там начальстваваў, адышоў з горада з еваім гарнізонам і заняў вельмі выгодныя пазіцыі каля Гарадніцы над Нёманам, дзе акапаўся”. У сваім падпарадкаванні П.Дз. Цыцыянаў меў 6615 чалавек з Інгерманландскага карабінернага, Санкт-Пецярбургскага грэнадзёрскага, Рэвельскага і казацкага палкоў, а таксама 20 гарматаў.
Варожыя адносіны шляхты і гараджанаў прымусілі генерала адвесці войскі на вядомую ўжо нам пазіцыю, ’’каля Гарадніцы над Нёманам”. Як нам здаецца, тут маецца на ўвазе не вёска Гарадніца - месца, звязанае з дзейнасцю А.Тызенгаўза, a рака Гараднічанка, якая мела іншую назву Гарадніца і ўпадае ў Нёман паміж Барысаглебскага манастыра і Старога замка. Сюды падыйшлі рэшткі разэрву Віленскага корпуса (2007 чалавек і 8 гарматаў), а таксама іншыя расійскія часткі, якія адыходзілі з Літвы і заходніх раёнаў Беларусі.
Пагражаючы гораду артылерыйскім абстрэлам, П.Дз.Цыцыянаў прымусіў гродзенцаў заплаціць кантрыбуцыю. ’’Ведомость, коелнкое чнсло взято в городе Гродне разных ведомств контрнбуцнонной казны” прыкладзена была да рапарту П.Дз.Цыцыянава мінскаму генерал-губернатару ТЛуталміну ад 16 мая 1794 г. Звярніце ўвагу на грошы, якія былі ў абароце: на 90% расійскія - да поўнага зліцця беларускай грошавай гаспадаркі заставаўся толькі апошні крок:
2652 чырвонцы (дукаты) галандскіх талераў прускіх талераў
польскіх злотых і паўзлотых цалковых рублсў
рускай дробнай манеты Усяго
на на на на на на н a
7956 рублёў, 285 рублёў, 117 рублёў, 1846 рублёў,
20211 рублёў, 71137 рублёў. 101552 рубля.
Акрамя псралічанай кантрыбуцыі, Цыцыянаў завалодаў касамі казначэйскай камісіі і Гродзенскай каралеўскай эканоміі, а таксама запасамі сукна (227 пасгаваў*) былых мануфактур АЛызенгаўза.
У гэты час Я.Ясінскі распрацаваў план сканцэнтраванай атакі трох літоўскіх дывізіяў (Я.Ясінскага, А.Хлевінскага і Ф.Сапегі) на войскі Цыцыянава пад
* Пастаў - мятрычная адзінка для вымярэння тканіны, 1 пастаў = 50 лакцсў - 34 м. 98 см.
100
Гроднам, але пагроза Вільні з боку расійскіх частак М.І.Дзеева і Ф.Ф.Левіза спачатку адклала яго выкананне, а пасля бітвы пад Палянамі (7 мая) зрабіла гэта немагчымым. Каля 14 мая Цыцыянаў сам пакінуў Гродна. Праз Скідзель, Шчучын, Навагрудак ён адыйшоў у напрамку на Мінск. Тут ваенная здабыча была пакінута, і пасля адпачынку і рэарганізацыі пяці гысячны корпус зноў вярнуўся на Гродзеншчыну.
Дзевятага мая ў мястэчку Сакулка (37 км. ад Гродна) прадстаўнікі гродзенцаў і мясцовыя жыхары пад кіраўніцтвам свайго маршалка Францішака Казіміравіча Боўфала* сабраліся пад аховаю невялікай каманды татарына Азулевіча і абвясцілі аб далучэнні да паўстання. Была выбрана мясцовая рэвалюцыйная ўлада -Гродзенская парадкавая камісія, якая з 14 мая пачала свае паседжанні ў Новым замку, утой самай зале, дзе зусім нядаўна засядаў апошні сейм Рэчы Гіаспалітай. 15 мая ў Гродне было працягнута падпісванне "Уступа да паўстання".Усяго налічвалася 378 подпісаў.
Вядомы кампазітар, падскарбі вялікі літоўскі (1793-1794), камандзір віленскіх стралкоў у паўстанні Міхаіл-Клеафас Агінскі ўбачыў сярод сяброў Гродзенскай парадкавай камісіі 21 чалавека (камісара). Сярод іх былі Канстанцін Ельскі, Яўхім Храптовіч, палова гродзенскага магістрата. У крымінальным суддзе засядалі К.Абрамовіч, Я.Ясінскі. Ф.Міхалкевіч, А.Гоппэ, Ст.Гоўвальт, М.Грамыка, у камісіі парадку - А.Гуліанеці, А.Мальчэўскі, Б.Плонскі, у дэпутацыі бяспекі - Я.Скродзкі, І.Шаняўскі, у скарбовай дэпутацыі - П.Пастольскі, Ю.Зялінскі, Я.Канопка. Старшынёю Гродзенскай парадкавай камісіі быў Францішак Боўфал.
У сваіх успамінах М.К.Агінскі напісаў, што за Гродна назіраў “аддзел жаўнераў...падобна як паспалітае рушанне шляхецкае і народ некалькі тысяч чалавек, зацікаўленых навучэннем гэтага новага войска”. Можа тут пачуў ён “Песню беларускіх жаўнераў”**?:
Нужа, хлопцы, нужа жыва
Цяпер маем для нас жніва.
Гасподзь Бог нам у помац стаець, Нашу славу нам вяртаець.
Нужа, жыва, сотнікі, Вы малойцы - дзесятнікі, Дамо сабе рукі ўзаем, Бацькаўшчыну адзыскаем.
Нашто землю нам забралі,
Пашто ў путы закавалі?
Дачкі, жонкі нам гвалцілі!
Трэ, каб мы ім заплацілі.
* Боўфал меў маёнткі на р. Ласосна, быў паплечнікам Тызенгаўза да 1780 г.
** Цікава, што ёсць украінская (казацкая) версія гэтай песні.
101
Бывай здарова, Грыпіна!
Параска! Маядзяўчына!
Ад вас цяпер ад 'язджаем, Да Касцюшкі ўсе прыстаем.
Сёмага мая быў выдадзены, a 30 мая абвешчаны вядомы Паланецкі універсал А.-Т.Касцюшкі. Ён абмяжоўваў асноўныя павіннасці сялян, гарантаваў ім апеку ўрада і справядлівасць. Гродзенская парадкавая камісія абвясціла гэты ўніверсал і распрацавала сваю таксу найму працаўнікоў, якую адаслала ў Цэнтральную літоўскую дэпутацыю*. Тая накіраваладакументу Найвышэйшую нацыянальную раду** і апошняя выдала “Палажэнне найму работнікаў”, узяўшы за аснову працу Гродзенскай парадкавай камісіі. Выканаць касцюшкаўскі ўніверсал у ваенны час было немагчыма, таму камісія магла толькі неяк рэагаваць на скаргі сялян. Напрыклад, з каралеўскай эканоміі, якія выконвалі вайсковыя абавязкі, а іх гналі на паншчыну.